Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Белоруский_вопросы.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
77.09 Кб
Скачать

20. Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы

дзеяслова. Асаблівасці іх утварэння і ўжывання

ў беларускай мове.Дзеепрыметнікі звычайна адносяць да дзеяслоўных форм са значэннем прыкметы, якая праяўляецца ў часе(працэсуальная прыкмета). Дзеепрыметнікі адрозніваюцца ад дзеясловаў тым, што не маюць форм асобы і ладу, а ад прыметнікаў тым, што не маюць формаў суб’ектыўнай ацэнкі.Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану з суфіксамі -уч (-юч), -ач (-яч), -ем (-ом), -ім, -ш-, -уш- , якія з’яўляюцца прадуктыўнымі ў рускай мове, гэтаксама як і зваротныя дзеепрыметнікі, малаўжывальныя ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. На месцы такіх дзеепрыметнікаў рускай мовы ў беларускай мове могуць ужывацца даданыя сказы (параўн.: танцующий кавалеркавалер, які танцуе і да т.п.),

Найбольш ужывальнымі ў беларускай мове з’яўляюцца дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага і незалежнага стану з суфіксамі -л-, -н-, -ан-, -ен-, -т- (параўн.: пажоўклы лес, поле было ўзарана, зачараваны хлопчык, вандроўнік быў стомлены падарожжам, закрыты твар і інш.), якія выступаюць у ролі азначэнняў і прэдыкатываў.Пры ўжыванні дзеепрыметнікаў разам з паясняльнымі словамі ўтвараецца дзеепрыметнае словазлучэнне, сінтаксічна непадзельная адзінка, якая выконвае ў сказе функцыю аднаго яго члена – азначэння.Дзеепрыслоўе ўключае ў сябе нязменныя формы дзеясловаў, якія абазначаюць дадатковыя дзеянні пры галоўным дзеянні, выражаным выказнікам. як вынікае з яго назвы, сумяшчае рысы дзеяслова і прыслоўя: :падобна дзеяслову яно мае закончанае і незакончанае трыванне (параўн.: чытаючы – прачытаўшы і інш.), можа быць зваротным і незваротным (параўн.: мыючы – мыючыся і інш.), пераходным і непераходным (параўн.: слухаючы лекцыю – стоячы наверсе і інш.), мае толькі незалежны стан (параўн.: узяўшыся за рукі і інш.), але не мае формы часу, якая злілася ў ім з катэгорыяй трывання. Падобна прыслоўю , дзеепрыслоўе выконвае ў сказе сінтаксічную ролю акалічнасці, паясняе дзеяслоў-выказнік, не змяняецца.Пры ўжыванні з паясняльнымі словамі дзеепрыслоўе ўтварае спалучэнне, якое выступае ў сінтаксічнай функцыі аднаго члена сказа (акалічнасці), выдзяляецца на пісьме коскай (коскамі). У сказе дзеепрыслоўе кіруе субстантывамі, можа паясняцца прыслоўямі (параўн.: хутка ідучы і інш.) і пераходзіць у прыслоўі пры перадачы прыкметы дзеяння (параўн.: стаяў не рухаючыся = стаяў нерухома і інш.). Дзеепрыслоўе ў сказе выражае дадатковае дзеянне, што, як і асноўнае дзеянне, утвараецца адной асобай, прадметам, з’явай.

21. Сінтаксіс. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах.

Сінтаксіс мовы як аб’ект вывучэння – гэта сінтаксічная арганізацыя, сукупнасць існуючых у мове заканамернасцей, якія рэгулююць пабудову сінтаксічных адзінак. Сінтаксіс як навука – гэта раздзел граматыкі, які вывучае пабудову і значэнне сінтаксічных адзінак.Прадметам сінтаксісу з’яўляюцца словазлучэнні і сказы. У задачы сінтаксісу ўваходзіць апісанне тыпаў словазлучэнняў, сказаў, іх структурных частак; высвятленне асаблівасцей іх выкарыстання ў мове; вызначэнне спосабаў злучэння слоў, іх функцый і значэння ў сказе; устанаўленне характару і відаў адносін паміж словамі ў словазлучэннях і сказах.Асноўнымі сінтаксічнымі адзінкамі з’яўляюцца словазлучэнне, просты сказ, скаладаны сказ, складанае сінтаксічнае цэлае (звышфразавае адзінства).Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай мове.1.Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, аддзячыць, у бел. мове спалучаюцца з назоўнікамі або займеннікамі ў форме давальнага склону. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам.2.Дзеясловы руху ісці, бегчы, плыць, ехаць, у словазлучэннях з мэтавым значэннем кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам па. Параўн. у рускай мове з прыназоўнікам за. Калі залежнымі назоўнікамі словазлучэння выступаюць назвы ягад і грыбоў і словы ягады, грыбы, то яны ўжываюцца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам у, у русскай з прыназоўнікам за.3.Дзеясловы са значэннем стану ці дзеяння хадзіць, блукаць, лятаць, кіруюць назоўнікам ў месным склоне з прыназоўнікам па. У рускай мове з прыназоўнікам по.4.Дзеясловы жартаваць, смяяцца, насміхацца, здзекавацца, рагатаць і інш. кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі ў родным склоне з прыназоўнікам з (са). Адпаведныя рускія дзеясловы ўжываюцца з назоўнікамі ці займеннікамі ў форме творнага склону з прыназоўнікам над. 5.У словазлучэннях з галоўным словам хворы, хварэць залежны назоўнік ужываецца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам на: хворы на сэрца, хварэць на запаленне лёгкіх (у рускай мове: у него больное сердце, болеть воспалением лёгких).6.Назоўнікі лекция, нарысы, адзнака і інш. ужываюцца з назоўнікамі ў месным склоне з прыназоўнікам па. У рускай мове ў адпаведных словазлучэннях залежны назоўнік ставіцца ў форме давальнага склону з прыназоўнікам по. 7.У беларускай мове лічэбнікі два, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў у форме назоўнага склону множнага ліку: тры вучні. У рускай мове гэтыя лічэбнікі кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону адзіночнага ліку: три ученика. Лічэбнікі пяць і вышэй у назоўным склоне кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону множнага ліку (лічэбнік выступае галоўным словам словазлучэння) як у беларускай, так і ў рускай мовах. Ва ўскосных склонах (акрамя вінавальнага, калі ён супадае з назоўным) лічэбнік дапасуецца да назоўніка і залежыць ад яго. 8. У дробавых лічэбніках частка адна, дзве, тры, чатыры ў лічніку дапасуецца да парадкавага лічэбніка ў назоўніку:дзве пятыя. Калі ў лічніку стаяць лічэбнікі пяць, шэсць і г. д., то яны кіруюць парадкавымі лічэбнікамі назоўніка ў форме роднага склону множнага ліку: пяць восьмых.