Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Белоруский_вопросы.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
77.09 Кб
Скачать

16. Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне.

Прыналежныя прыметнікі адказваюць на пытанне чый? і маюць значэнне прыналежнасці. У іх утварэнні удзельнічаюць асобыя суфіксы, якія далучаюцца да асноў назоўнікаў мужчынскага і жаночага роду: (млынароў сын, дзедава парада, ластаўчына гняздо).Пры дапамозе суфiксау -ау, -оу, -еу, -ёу,-ын,-iн.Прыналежныя прыметнікі змяняюцца па змешанаму тыпу скланення. У назоўным і вінавальным склонах яны маюць кароткую форму: у назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду – нулявы канчатак (параўн.: бацькаў, Алесяў і інш.), жаночага роду – канчатак (параўн.: сястрына хустка і інш.), ніякага роду не пад націскам (параўн.: птушкіна гняздо і інш.), а пад націскам (параўн.: даччыно кашнэ і інш.). У вінавальным склоне прыналежныя прыметнікі адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду пры спалучэнні з неадушаўлёнымі назоўнікамі маюць кароткую форму, як і ў назоўным склоне (параўн.: бацькаў дом, бацькава поле і інш.), а прыналежныя прыметнікі жаночага роду маюць кароткую форму з канчаткам (параўн.: бацькаву хату, Аленчыну кнігу і інш.). Прыналежныя прыметнікі множнага ліку ўсіх родаў у назоўным і вінавальным склонах маюць кароткую форму з канчаткам (параўн.: бацькавы гоні, матчыны клопаты і інш.). Ва ўсіх астатніх склонах канчаткі прыналежных прыметнікаў супадаюць з канчаткамі прыметнікаў ад’ектыўнага тыпу скланення.

17.  Займеннік. Асаблівасці скланення і ўжывання асабовых, азначальных адмоўных і няпэўных займеннікаў.Часціна мовы, якая ўказвае на прадмет, колькасць, якасць, фактычна замяняе пры гэтым словы іншых часцін мовы пры няведанні адпаведных назваў ці наўмысна, або можа замяняцца імі, калі вядомы адпаведныя рэаліі. Выдзяляюцца :асабовыя (я, ты, ён, яна, яно, мы, вы, яны), зваротны (сябе), прыналежныя (мой, твой, свой, яго, яе, наш, ваш, іх), указальныя (гэты, гэтакі, такі, той), азначальныя (кожны, іншы, сам, самы, увесь, усякі, усё, усе, уся), пытальна-адносныя (хто, што, які, чый, каторы), адмоўныя (ніхто, нішто, нічый, ніякі), няпэўныя (нехта, нешта, некаторы, хтосьці, штосьці, абы-хто і інш.1. Асабовыя займеннікі не маюць марфалагічнай катэгорыі роду, якая, аднак, праяўляецца сінтаксічнымі сродкамі праз прэдыкатыўную сувязь з дзеясловамі прошлага часу (параўн.: я быў).Катэгорыя ліку ў асабовых займеннікаў я, ты праяўляецца праз суплетыўныя формы мы, вы, якія абазначаюць мноствы розных асоб уключна я, ты. Для асабовых займеннікаў характэрна транспазіцыя, г. зн. адзін займеннік ужываецца ў значэнні і на месцы іншага..2. Азначальныя займеннікі выражаюць абагульненую якасць або маюць выдзяляльны сэнс, характарызуюцца граматычнымі катэгорыямі роду, ліку, склону (скланяюцца па ўзору скланення прыметнікаў з адпаведнай асновай – цвёрдай ці мяккай). Займеннікі кожны, любы, усякі служаць сінонімамі, выкарыстоўваюцца для вылучэння прадметаў з аднароднай сукупнасці (параўн.: кожны з іх, любы з іх, усякі з іх). Некаторыя азначальныя займеннікі ў пэўных кантэкстах набываюць ролю або мадальнага слова, або ўзмацняльнай часціцы, або выкарыстоўваюцца для выражэння ступені якасці (параўн.: на самай справе, усё лягчэй, самы лепшы і інш.).3.Адмоўныя займеннікі указваюць на адсутнасць тых рэалій, якія яны абазначаюць. Дадзеныя займеннікі выкарыстоўваюцца ў адмоўных сказах, дзе ёсць словы не, няма (параўн.: Ніхто не хацеў паміраць, Нічога на стале няма і інш.), утвараюцца ад пытальных шляхам далучэння прэфікса ні-. Займеннікі ніхто, нішто выступаюць у сказе як субстантывы. Адмоўныя займеннікі скланяюцца па ўзору скланення адпаведных пытальных. Словы некага, нечага не маюць назоўнага склону, гэтаксама як і займеннік сябе, але яны належаць да малаўжывальных у сучаснай беларускай мове.4. Няпэўныя займеннікі указваюць на невядомыя прадметы (адушаўлёныя і неадушаўлёныя), тыя ці іншыя прыкметы, на прыналежнасць прадметаў, значэнні якіх не вынікае з кантэксту і не вызначаецца ім. Для няпэўных займеннікаў характэрны катэгорыі роду, ліку, склону, якія ў іх супадаюць з адпаведнымі пытальна-адноснымі займеннікамі, што выкарыстоўваюцца для іх утварэння з дапамогай афіксаў не-, абы-, -небудзь, -сьці. Адмоўныя займеннікі (ніхто, нішто, ніякі, нічый, некага, нечага) указваюць на адсутнасць тых рэалій, якія яны абазначаюць. Дадзеныя займеннікі выкарыстоўваюцца ў адмоўных сказах, дзе ёсць словы не, няма (параўн.: Ніхто не хацеў паміраць, Нічога на стале няма і інш.), утвараюцца ад пытальных шляхам далучэння прэфікса ні-. Займеннікі ніхто, нішто выступаюць у сказе як субстантывы. Адмоўныя займеннікі скланяюцца па ўзору скланення адпаведных пытальных. Словы некага, нечага не маюць назоўнага склону, гэтаксама як і займеннік сябе, але яны належаць да малаўжывальных у сучаснай беларускай мове.

18.  Лічэбнік. Скланенне лічэбнікаў і асаблівасці іх ужывання з назоўнікамі.Часціна мовы, якая абазначае пэўную або няпэўную колькасць, мае катэгорыю склону, а таксама менш выразна граматычныя катэгорыі роду і ліку. могуць ужывацца ў якасці самастойных слоў, і несамастойна ў спалучэнні з субстантывамі.падзяляюцца на пэўна-колькасныя, (параўн.: сем, дваццаць, сто і інш.) і няпэўна-колькасныя, (параўн.: многа, мала, шмат, некалькі і інш.).Асноўнай граматычнай прыкметай лічэбнікаў служыць катэгорыя склону, бо ўсе яны, акрамя паўтара, паўтары, дзевяноста, мала, шмат, многа, нямала , скланяюцца. Па родах і ліках змяняецца толькі колькасны лічэбнік адзін, а толькі па родах – паўтара, паўтары, абодва, абедзве, два, дзве. Астатнія колькасныя лічэбнікі не маюць катэгорый роду і ліку, апрача тых, што належаць па сваіх граматычных прыкметах да назоўнікаў (словы тыпу більён, мільярд і інш.). У склад назоўнікаў уключаюцца ўтвораныя ад лічэбнікаў словы накшталт тройка, сотня, дзесятак і інш., якія маюць родавыя адрозненні, спалучаюцца з лічэбнікамі і прыметнікамі (параўн.: адна пяцёрка, цудоўная дзесятка і інш.) і акрамя ліку выражаюць прадметнасць. Скланенне лічэбнікаў адбываецца па розных узорах. Лічэбнікі адзін, адна, адно скланяюцца як прыметнікі, лічэбнікі пяць – дзесяць, адзінаццаць – дваццаць, трыццаць скланяюцца па ўзору скланення назоўнікаў жаночага роду тыпу радасць. Лічэбнікі сорак, сто маюць толькі дзве склонавыя формы (назоўны і вінавальны – сорак, сто, астатнія склоны – сарака, ста). Зборныя лічэбнікі скланяюцца як займеннікі твае, свае. У дробавых і састаўных лічэбнікаў скланяюцца ўсе кампаненты-словы, у складаных лічэбнікаў дзвесце – дзевяцьсот скланяюцца абедзве часткі, якія маюць канчаткі назоўнікаў ніякага роду множнага ліку.Пры спалучэнні дробавых лічэбнікаў з назоўнікамі, апошнія ўжываюцца ў родным склоне (параўн.: адна чацвёртая кілаграма і інш.). Колькасныя лічэбнікі адзін, два, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў, а лічэбнікі ад пяці і вышэй граматычна кіруюць назоўнікамі. Асобную невялікую групу лічэбнікаў складаюць займеннікавыя, што ўключаюць у свой склад словы колькі, некалькі, столькі, гэтулькі і інш. Дадзеныя словы выступаюць як адносныя і пытальныя займеннікі, у спалучэнні з дзеясловамі як прыслоўі, а таксама ўжываюцца для абазначэння няпэўнай колькасці. У апошнім выпадку гэтыя словы звычайна спалучаюцца з назоўнікамі ў родным склоне (параўн.: столькі радасці, колькі хваляванняў і інш.) і скланяюцца як прыметнікі множнага ліку.Як і дробавыя лічэбнікі, няпэўныя спалучаюцца з назоўнікамі, што абазначаюць матэрыяльныя рэчывы, абстрактныя рэаліі (параўн.: шмат снегу, мала розуму і інш.).Зборны лічэбнік абодва (мужчынскі і ніякі род) у жаночым родзе мае форму абедзве,а пры спалучэнні з назоўнікамі, што абазначаюць асоб мужчынскага і жаночага роду, ужываецца форма абое.

19. Дзеяслоў. Спецыфіка спражэння. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў. 1. Часціна мовы, якая выражае дзеянне або стан асоб, прадметаў, з’яў з дапамогай граматычных катэгорый асобы, часу, трывання, стану, ладу, пераходнасці / непераходнасці.Спражэнне.З улікам асабовых канчаткаў дзеясловаў выдзяляюцца два тыпы спражэння (змяненне па асобах і ліках у цяперашнім і будучым часе абвеснага ладу, а ў прошлым часе – і па родах) -- першае і другое, якія прасцей за ўсё вызначаць па канчатках 2-й асобы адзіночнага ліку і 3-й асобы множнага ліку. для дзеясловаў 1спражэння характэрны адпаведныя канчаткі -еш (-эш, -аш) і -уць (-юць), а для дзеясловаў 2-га спражэння -- канчаткі -іш (-ыш) і –аць (-яць). Вызначыць тыпы спражэння можна і на аснове інфінітыўных форм дзеяслова: да 2-га спражэння адносяцца дзеясловы на -іць (-ыць), а таксама дзеясловы гнаць, спаць, стаць, належаць, баяцца, дзеясловы на -ець (-эць), калі е (э) не знаходзяцца ў першай асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу пад націскам (параўн.: глядзець – гляджу, гарэць – гару і інш.). Усе астатнія дзеясловы належаць да першага спражэння.Такім чынам, для дзеясловаў першага і другога спражэння характэрны наступныя канчаткі.Канчаткі абодвух тыпаў спражэння маюць дзеясловы бегчы, есці, даць , якія называюцца разнаспрагальнымі. Дзеясловы бегчы, есцi, даць адносяцца да рознаспрагальных: я – бягу, ем, дам; ты – бяжыш, ясi, дасi; ён – бяжыць, есць, дасць; мы – бяжым, ямо(ядзiм), дамо(дадзiм); вы – бежыце, ясце, дасце; яны – бягуць, ядуць, дадуць.Адзіночны лiк 1-я асоба 1,2спр. ( -у –ю); 2-я асоба (1спр. -еш -эш –аш), 2 спр.( -іш –ыш);3 асоба (1 спр. -е -э –а) (2 спр. -іць –ыць).Множны лiк1-я асоба 1спр. (-ем -эм -ём -ом –ам )2спр(-ім –ым) 2-я асоба (1спр. -еце -эце -яце -яцё), 2 спр.( -іце –ыце);3 асоба (1 спр. -уць -юць) (2 спр. -аць -яць)(.2). Напiсанне суфiксаў –ава-, -ява-, -ва- ў дзеясловах залежыць ад таго, на што заканчваецца дзеяслоў у форме 1-ай асобы адзiночнага лiку: калi на –ую, -юю, то ў неазначальнай форме i ў прошлым часе пiшуцца суфiксы –ава-, -ява-: святкую –святкаваць, святкаваў, малюю – маляваць, маляваў; калi на –ваю, то суфiкс –ва: загадваю –загадваць.Суфiксы –iва-, -ыва- пiшуцца пасля збегу зычных, апошнiмi з якiх бываюць л, н, р: падтрымлiваць, праветрываць.Калi iнфiнiтыў закончанага трывання на –iць мае папярэднi галосны, то ў незакончаным трываннi перад суфiксам –ва- замест i пiшацца й: супакоiць – супакойваць, прыклеiць – прыклейваць.

Перад суфiксамi прошлага часу –л-, -ў- захоўваюцца галосныя, якiя ўжываюцца перад –ць у iнфiнiтыве: належаць – належаў, належала, дагледзець – дагледзеў, дагледзела. Параўнайце: кнiга належыць брату, сястра дагледзiць дзiця – формы 3-яй асобы адзiночнага лiку цяперашняга часу

23.  Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў.Стыль – гэта “разнавіднасць мовы, якая замацавана за адной з найбольш агульных сфер сацыяльнага жыцця і часткова адрозніваецца ад іншых разнавіднасцей той жа мовы па ўсіх асноўных параметрах – лексікай, граматыкай, фанетыкай”. функцыянальны стыль мовы - “грамадска ўсвядомленая, унутрана аб’яднаная спецыфічная сістэма моўных сродкаў, якая абумоўлена мэтамі і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы грамадскай дзейнасці (навуковай, дзелавой, публіцыстычнай і г.д.) і найлепшым чынам абслугоўвае зносіны ў гэтай сферы” Фарміраванне функцыянальнага стылю адбываецца на базе патэнцыяльных рэсурсаў мовы пад уплывам комплекса знешніх экстралінгвістычных стылеўтваральных фактараў, што вызначаюць умовы адбору моўных адзінак. Функцыянальныя стылі характарызуюцца формай (вусная, пісьмовая, дыялагічная, маналагічная), мэтай (паведамленне, просьба, загад) і ўмовамі зносін (узрост, характар узаемаадносін субяседнікаў). Як вядома, беларуская літаратурная мова развіваецца ý вуснай і пісьмовай разнавіднасцях, у адпаведнасці з гэтым вуснай мове адпавядае размоýны стыль, а пісьмовай - кніжныя стылі: мастацкі(Галоўнаяасаблівасць літаратурна-мастацкага стылю заключаецца ў тым, што ён, рэалізуючыфункцыю ўздзеяння, выкарыстоўвае ўсе сродкі агульнанароднай мовы,), навуковы(Самымі спецыфічнымі рысамі з’яўляеццаадцягнена-абагуленасць і падкрэсленая лагічнасць. Тыповымі для навуковагамаўлення з’яўляецца сэнсавая дакладнасць (адназначнасць), адсутнасцьвобразнасці, аб’ектыўнасць выкладання, некаторая яго строгасць.), публіцыстычны( сістэма моўных сродкаў, прызначаная для абслугоўвання шырокай сферыграмадскіх зносін: палітыка-ідэалагічную, грамадска-эканамічную, культурную,спартыўную і г.д) і афіцыйна-дзелавы(высокая ступень стандартызацыі, якаязакранае, як форму дакумента, так і моўныя сродкі; індывідуальна-аўтарскіясродкі зведзены да мінімуму. Для стылю характэрна сцісласць, кампактнасцьвыкладання, частая абавязковасць формы.).