
- •3.Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах
- •4. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.
- •6.Лексіка беларускай літаратурнай мовы паводле
- •7.Прафесийная лексика. Адрозненнетэрміналагічнай і
- •8. Паняцце «тэрмін», «тэрміналогія», «тэрмінасі
- •9. Лексічныя, фразеалагічныя, марфалагічныя і
- •10.Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў.
- •11. Паняцце моўнай нормы. Сістэма норм літ.
- •12. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы і прычыны іх парушэння.
- •13. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні; правапіс назоўнікаў.
- •15. Прыметнік. Утварэнне і ўжыванне формаў
- •16. Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне.
- •20. Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы
- •21. Сінтаксіс. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах.
- •22. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе.
- •30. Маўленчы этыкет і культура зносін.
11. Паняцце моўнай нормы. Сістэма норм літ.
мовы
цэнтральнымі паняццямі культуры маўлення -паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы – гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы ўзорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.Адрозніваюць 2 тыпы норм: імператыўныя ідыспазітыўныя.Імператыўныя (г.з. строга абавязковыя) – гэта такія нормы, парушэнне якіх расцэньваецца як слабае валоданне мовай (напрыклад, парушэнне норм скланення, спражэння і пад.). Гэтыя нормы не дапускаюць варыянтаў, іншыя іх рэалізацыі разглядаюцца як неправільныя.Дыспазітыўныя (не строга абавязковыя) нормы дапускаюць стылістычна адрозныя або нейтральныя варыянты (клавіш – клавіша, тры студэнты – трое студэнтаў). Сiстэма норм Лiт.мовы - арфаэпічныя( гэта правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў, гукавых спалучэнняў, правілы інтанацыі), акцэнталагічныя(гэта сістэма націску ў сучаснай беларускай мове) ,арфаграфічныя(напiсанне слоу , якое вызначана пэунымi првiламi), пунктуацыйныя(правильная пастаноука знакау прыпынку), лексічныя(Адносна вызначэння лексічных норм паміж даследчыкамі няма адзінства. Адныз іх выдзяляюць лексічныя нормы, іншыя – не. Так, Галавін сваё сумненне тлумачыць непадпарадкаванасцю лексікі норме). , словаўтваральныя(патрабуюць правільнага падзелу слоў на значымыя часткі, ведання спосабаў і законаў беларускай мовы, паводле якіх утвараюцца новыя словы. ), марфалагічныя (гэта правілы формаўтварэння і словазмянення ў галіне самастойных часцін мовы. У марфалагічнай будове мовы ёсць моцныя і слабыя нормы; першыя выконваюцца ўсімі, другія лёгка падпадаюць пад уздзеянне розных фактараў або дрэнна засвойваюцца. ), сінтаксічныя(Сінтаксіс вывучае віды сувязей, на аснове якіх арганізуюцца словазлучэнні і сказы. Віды сувязей (каардынацыя, дапасаванне, кіраванне, прымыканне) рэалізуюцца ў канкрэтных сінтаксічных канструкцыях, якія і вызначаюць сінтаксічную норму), фразеалагічныя і стылістычныя(Стылістычная норма звязана з усімі стылямі, паколькі ўключае заканамернасці адбору і арганізацыі стылістычных сродкаў ва ўсіх функцыянальных стылях. Але кожны стыль своеасаблівы, у ім сваё спалучэнне міжстылёвых і арыгінальна-стылёвых сродкаў) нормы.
12. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы і прычыны іх парушэння.
Арфаэпічныя нормы-гэта правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў, гукавых спалучэнняў, правілы інтанацыі. Арфаэпiчныя нормы, уласцiвыя вуснай форме лiтаратурнай мовы, забяспечваюць яе адзiнае гукавое афармленне i робяць маўленне дасканалым сродкам моўных зносiн. Арфаэпiя ахоплiвае ўсю фанетычную сiстему мовы, гэта значыць гукi, iх якасць, фанетычна абумоўленыя змяненнi. Да арфаэпii таксама належыць вымаўленне гукаў, якое не вызначаецца фанетычнымi асаблiвасцямi мовы, а звязана з пэўнымi асаблiвасцямi яе лексiчнага складу. На арфаэпічныя нормы беларускай мовы значны ўплыў аказвае руская мова. Прычыны арфаэпiчных памылак:1. уплыў дыялектнай мовы. Вынiк яго - захаванне ў вымаўленнi гукаў цi iх спалучэнняў - пэўных дыялектных рыс, што не супадаюць з фанетычнымi рысамi лiтаратурнай мовы. сказ [o] ў (cказ [а] ў);2. уплыў рускай мовы, якой валодае большасць жыхароў Беларусi. Парушэннi арфаэпiчных норм узнiкаюць пры недасканалым валоданнi беларускай i рускай мовамi, пры неразмежаваннi фанетычных асаблiвасцей гэтых дзвюх моў.( Вымаўленне дзвух асобых гукаў [д], [ж] або гука [ж] на месцы афрыкаты[дж]:ура [д], [ж] ай (ура [дж] ай). 3.Прычынай парушэння лiтаратурнага вымаўлення з,яўляецца таксама ўплыў арфаграфii. Вядома, што вымаўленне i напiсанне супадаюць не заўседы: так, у словах горад, агарод, кладка пiшам лiтару д, а вымаўляем гук [т]: агаро [т], гора [т], кла [т] ка. Арфаэпiчныя памылкi ўзнiкаюць пры палiтарным чытаннi, калi чытаюць, як напiсана, i не звяртаюць увагi на адрозненнi памiж напiсанным i вымаўленнем.4. Да памылак вуснага маўлення належыць ненарматыўны выбар месца нацiску ў асобных словах у вынiку пранiкнення дыялектных акцэнтных асаблiвасцей: юбыя адхiленнi ад норм лiтаратурнага вымаўлення перашкаджаюць моўным зносiнам памiж людзьмi.
Веданне iх прычын дапамагае пазбегнуць памылак, засвоiць правiльнае лiтаратурнае вымаўленне, якое з,яўляецца паказчыкам не толькi культуры мовы, але i агульнай культуры чалавека.