
- •3.Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах
- •4. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.
- •6.Лексіка беларускай літаратурнай мовы паводле
- •7.Прафесийная лексика. Адрозненнетэрміналагічнай і
- •8. Паняцце «тэрмін», «тэрміналогія», «тэрмінасі
- •9. Лексічныя, фразеалагічныя, марфалагічныя і
- •10.Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў.
- •11. Паняцце моўнай нормы. Сістэма норм літ.
- •12. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы і прычыны іх парушэння.
- •13. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні; правапіс назоўнікаў.
- •15. Прыметнік. Утварэнне і ўжыванне формаў
- •16. Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне.
- •20. Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы
- •21. Сінтаксіс. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах.
- •22. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе.
- •30. Маўленчы этыкет і культура зносін.
9. Лексічныя, фразеалагічныя, марфалагічныя і
сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў.
Навуковы стыль – сістэма моўных сродкаў, прызначаная для перадачы і захоўвання навуковых ведаў. падзяляецца на 3 падстылі: а)уласна навуковы;б)навукова-вучэбны; в) навукова-папулярны. Адцягнена абагулены характар маўлення падкрэсліваецца і спецыяльнымі лексічнымі адзінкамі (звычайна, рэгулярна, усякі, кожны), і граматычнымі сродкамі: няпэўна-асабовымі сказамі, залежнымі канструкцыямі: намі зроблена, прыклады разглядалія. У навуковых тэкстах не ўжываецца форма 1 асобы займенніка. Распаўсюджаны іншамоўныя карані, прыстаўкі, суфіксы. Іншы раз навуковы тэкст дазваляе некаторую вобразнасць, у ім сустракаюцца параўнанні, як адна з форм лагічнага мыслення, метафары (часцей сцёртыя: хларыд разлагаецца)
Адцягненасцю і абагуленасцю навуковай мовы тлумачыцца шырокае ўжыванне назоўнікаў ніякага роду з абстрактным значэннем, устойлівых зваротаў з аддзеяслоўнымі назоўнікамі (рабіць ўплыў), а таксама счапленняў роднага склону Увогуле навуковай мове ўласцівы іменны характар. Адной з асаблівасцей навуковага стылю з’яўляецца, шматкратны паўтор “агульнанавуковых слоў”: абазначаюць, вызначаюць, мець, называцца.. Фразеалогія навуковага стылю значна абмежавана ў сваіх рэсурсах і экспрэсіўных магчымасцях. Рэдка выкарыстоўваюцца прыказкі, крылатыя словы. Шырока распаўсюджаны ўстойлівыя спалучэнні тэрміналагічнага характару: удзельная вага, глухі гук. Дакладнасць, грунтоўнасць апісання прадметаў, іх класіфікацыя патрабуе выкарыстання сказаў з аднароднымі членамі і абагуленымі словамі, з дзеепрыметнікавымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі. Часта выкарыстоўваюцца складаныя адыменныя прыназоўнікі, пабочныя словы. У навуковым тэксце амаль не сустракаюцца клічныя і пытальныя сказы. Комплекс моўных сродкаў навуковай мовы вызначаецца адноснай устойлівасцю. Сінтаксіс вызначаецца шматкампанентнымі складанымі сказамі злучнікавага злучэння, а таксама складанымі сінтаксічнымі канструкцыямі.Марфалагичныя прызнаки: У навуковай літаратуры можна сустрэць амаль усе часціны мовы са сваімі характэрнымі асаблівасцямі ўжывання. Самымі частотнымі ў навуковых тэкстах з’яўляюцца назоўнікі, дзеясловы, прыметнікі і дзеепрыметнікі, ужыванне якіх мае пэўную абумоўленасць і носіць своеасаблівы характар.
10.Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў.
Лексікаграфія— раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца тэорыя і практыка складання слоўнікаў. Задачамі лексікаграфіі з'яўляюцца вызначэнне тыпаў слоўнікаў і будовы слоўнікавых артыкулаў, распрацоўка памет і прыёмаў тлумачэння значэння слова, размежаванне ў слоўніках амонімаў. Дзякуючы ўсебаковаму даследаванню слова як моўнай адзінкі магчыма складанне слоўнікаў. У слоўніках не толькі фіксуецца, сістэматызуецца і апісваецца лексіка беларускай мовы, але і замацоўваюцца літаратурныя нормы, што спрыяе павышэнню пісьменнасці і культуры маўлення.Слоўнік - гэта кніга, у якой фіксуюцца словы, пададзеныя ў алфавітным парадку; да слоў даюцца тыя ці іышыя тумачэнні або пераклад на іншую мову. Тыпы слоунiкау:1. Энцыклапедычныя 2. Універсальныя 3. Галіновыя 4. Лінгвістычныя
5. Перакладныя 6. Двухмоўныя 7. Шматмоўныя
8. Аднамоўныя 9. Тлумачальныя 10.Арфаграфічныя 11. Гістарычныя 12.Дыялектныя 13.Этымалагічныя 14.Словаўтваральныя15.Марфемныя16.Слоўнікі сінонімаў 17.Слоўнікі антонімаў 18.Слоўнікі амонімаў
19.Фразеалагічныя