Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Белоруский_вопросы.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
77.09 Кб
Скачать

7.Прафесийная лексика. Адрозненнетэрміналагічнай і

прафесійнай лексікі.

Спецыяльную лексіку складаюць словы, што ýжываюцца людзьмі пэýнай спецыяльнасці, прадстаýнікамі розных галін навукі. Спецыяльная лексіка падзяляецца на тэрміналагічную і прафесійную.Прафесiяналiзмы - словы, якiя ýжываюцца ý мове прадстаýнiкоý вузкіх спецыяльнасцей і прафесій. Бытуюць галоýным чынам у вуснай, жывой гутарцы. Яны служаць назвамі прылад працы, дзеянняý, прадметаý, якія вядомы людзям той ці іншай прафесіі. Напрыклад, у пчаляроý ( дымар, ляжак, пропаліс, раёýня;)У мастацкай літаратуры прафесiйныя словы і выразы выкарыстоýваюцца для апісання роду заняткаý дзеючых асоб, стварэння моýнай характарыстыкі герояý твора. Тэрмін - гэта слова або спалучэнне слоý, прынятае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяý і абазначэння спецыяльных прадметаý. У адрозненне ад іншых слоý-нятэрмінаý тэрмін увогуле адназначны, не можа быць сінанімічны іншым словам. Адназначнымі, напрыклад, з'яýляюцца мовазнаýчыя тэрміны: назоýнік, выказнік, дзеепрыслоýе, дзейнік, прыназоýнік, суфікс, прыстаýка; матэматычныя тэрміны: мнагачлен, плюс, мінус, тэарэма, лічнік, сінус, тангенс, ромб, трохвугольнік. Гаварыць аб адназначнасці тэрміна можна толькі ý межах дадзенай тэрміналогіі, у межах канкрэтнай навукі, таму што нярэдка мнагазначнае слова ý розных навуках можа мець зуcім розныя значэнні. (Напрыклад: корань у матэматыкі - велічыня, якая пры ýзвядзенні ý ступень дае пэýны лік; корань у біялогіі - падземная частка расліны, праз якую ýпітваюцца сокі з глебы; корань у лінгвістыцы - асноýная частка слова без прыставак і суфіксаý, якая заключае ý сабе агульнае лексічнае значэнне слоý аднаго словаýтваральнага гнязда.  У публіцыстычных творах прафесіяналізмы і тэрміны могуць выкарыстоўвацца як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў, як элемент стілізацыі твора.

8. Паняцце «тэрмін», «тэрміналогія», «тэрмінасі

стэма». Асаблівасці тэрмінаў.Тэрмін  – слова/ словазлучэнне, якое з’яўляецца назвай спецыяльнага паняцця якой-небудзь сферы вытворчасці, навукі, тэхнікі .Тэрміны падзяляюцца на ўласнамоўныя(падзяляюцца на: словы, якія пераўтварыліся ў тэрміны з агульнаўжывальных слоў(звязаны па тэматыцы з грамадствам, прыродай, жывёламі), і дэрываты– гэта тэрміны, утвораныя з уласнамоўнага ці запазычанага матэрыялу пры дапамозе сваіх ці іншамоўных словаўтваральных сродкаў:(асыпанне,грануляванне, гематома). Тэрміны паводле ўжывання падзяляюцца на агульназразумелыя(Сэнс вядомы і неспецыялісту) і вузкаспецыяльныя(зразумелыя і выкарыстоўваюцца толькі спецыялістамі, ужыванне іх за межамі дадзенай тэрмінасістэмы, па-за сферай навукі,патрабуе тлумачэння).. Не кожнае спецыяльнае слова з’яўляецца тэрмінам У адпаведнасці са сферамі функцыянавання ў складзе тэрміналагічнай лексікі вылучаюць наступныя разрады: грамадска-палітычная(выбары, дэпутат), грамадска-культурная(гукааператар, сцэнарый)), навуковая (суфікс, прэпазіцыя,) і тэхнічная тэрміналогія(, камера згарання, гідромет,).Слова тэрміналогія выкарыстоўваецца ў некалькі значэннях:1.сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікi /мастацтва, якая адлюстроўвае адпаведную сістэму паняццяў(тэрміналогія эканомікі). 2.слова тэрміналогія ўжываюць для абазначэння агульнай сукупнасці тэрмінаў пэўных галін дзейнасці. Тэрміналогія мае своеасаблівую падсістэму – наменклатуру. Наменклатура – гэта сістэма назваў тэрмінаў, якія ўжываюцца ў пэўнай галіне навукі і тэхнікі, гэта сістэма ўмоўных сімвалаў, прызначэнне якіх – даць максімальна зручны з практычнага пункту погляду сродак для абазначэння прадметаў.Мэта тэрміналогіі – дасягненне дакладнасці і адназначнасці тэрмінаў, адпаведнасці паміж сістэмай тэрмінаў і сістэмай паняццяў. Таму асноўнымі асаблівасцямі тэрміналогіі з’яўляецца: 1.Адназначнасць. Кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы, тэхніцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін. 2.Наяунасць азначэння. Сутнасць тэрмина павинна быць вызначана, анне растлумачана я у звычайнага слова.3. адсутнасць экспрэсіі, нейтральнасць з эмацыянальна-экспрэсіўнага пункту гледжання.4. Стылicтычная нейтральнасць.5.Систэмнасць.Тэрмінасістэма – сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай галіны навукі. У межах пэўнай тэрмінасістэмы тэрміны могуць уступаць у сінанімічныя адносіны, а таксама мець лексічныя варыянты. Узнікненне тэрмінаў-варыянтаў і тэрмінаў-сінонімаў у БМ тлумачыцца нераспрацаванасцю многіх тэрмінасістэм, абмежаванасцю ўжыванння беларускамоўных тэрмінаў і стыхійнасцю моўных кантактаў. У тэрміналагічных сістэмах тэрміны могуць абазначаць супрацьлеглыя паняцці, што дазваляе вылучыць тэрміны-антонімы. Яны часцей за ўсё адносяцца да розных тэрміналагічных сістэм (міжнавуковых амонімамау).