
- •3.Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах
- •4. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.
- •6.Лексіка беларускай літаратурнай мовы паводле
- •7.Прафесийная лексика. Адрозненнетэрміналагічнай і
- •8. Паняцце «тэрмін», «тэрміналогія», «тэрмінасі
- •9. Лексічныя, фразеалагічныя, марфалагічныя і
- •10.Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў.
- •11. Паняцце моўнай нормы. Сістэма норм літ.
- •12. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы і прычыны іх парушэння.
- •13. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні; правапіс назоўнікаў.
- •15. Прыметнік. Утварэнне і ўжыванне формаў
- •16. Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне.
- •20. Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы
- •21. Сінтаксіс. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах.
- •22. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе.
- •30. Маўленчы этыкет і культура зносін.
1.Беларуская нацыянальная мова, яе формы.
Функцыі мовы ў грамадстве.
Беларуская нацыянальная мова(БМ) склалася на аснове мовы беларускай народнасці ў перыяд фарміравання нацыі (канец XVIII — XX ст.). 2 формы— літаратурная ( з разнастайнымі стылямі) і дыялектная мова. Iх аб'ядноўвае агульны слоўнік, граматычны лад, фанетычныя асаблівасці.Літаратурная мова — ўзорная, унармаваная і найбольш прадстаўнічая форма БМ. Літаратурная мова(ЛМ) абслугоўвае ўсе сферы жыцця і дзейнасці людзей. мае 2 формы — вусную і пісьмовую.Вусная - абслугоўвае штодзённыя патрэбы людзей. разлічана на слыхавое ўспрыняцце. Хар-цца багаццем інтанацыйных магчымасцей, мелодыкай, выразнасцю жывога гучання. Пісьмовая літаратурная мова —апрацаваная і прадуманая фіксацыя мовы з мэтай узнаўлення сказанага. Разлічана на зрокавае ўспрыняцце. Пісьмовая форма літаратурнай мовы мае спецыфіку ў адборы слоў, дае магчымасць прадумана і правільна выкарыстаць словы ў структуры сказаў. ЛМ знаходзіцца ў цеснай сувязі з дыялектнай: першая імкнецца спыніць развіццё дыялектных адрозненняў, уплываючы на іх з дапамогай нарматыўнага выкарыстання моўных сродкаў; другая з'яўляецца пастаяннай скарбніцай для папаўнення слоўніка літаратурнай мовы, паміж літаратурнай і дыялектнай мовай ёсць адрозненні: ЛМ адзіная і абавязковая для ўсіх, хто піша і гаворыць па-беларуску. Дыялектная мова выкарыстоўваецца людзьмі пэўнай тэрыторыі.Літ мова абслугоўвае ўсе сферы грамадскага і культурнага жыцця. Дыялектная мова — бытавая, на ёй размаўляюць у сям'і, на вуліцы. Літаратурная мова строга ўнармаваная, мае дзве формы — вусную і пісьмовую. Дыялектная мова — гутарковая, беспісьмовая мова, не мае строгіх нормаў. Не з'яўляецца агульнана-родным сродкам зносін з-за функц. абмежаванасці. Функцыі мовы
Асноўныя функцыi мовы 1.камунікатыўная (мова – найважнейшы і унікальны сродак узаемаадносін паміж людзьмі)падзяляецца на рэгулятыўная,(людзі наладжваюць кантакты паміж сабой, уступаюць у дыялогі ,рэгулююць адносіны паміж сабой,) і акумулятыўная – функцыя назапашвання, захавання традыцый, культуры, гісторыі, нацыянальнай самасвядомасці народа.
2.пазнавальная/кагнітыўная (мова забяспечвае магчымасць думаць і пазнаваць свет). Падзяляецца на намінатыўную – функцыя наймення прадметаў, з'яў рэчаіснасці і эмацыйную – функцыя выражэння эмоцый, пачуццяў, настрою.Словы з’яўляюцца яшчэ і сродкам мастацкай творчасці. Таму з камунікатыўнай і пазнавальнай функцыямі звязана эстэтычная/паэтычная, сутнасць якой у здольнасці мовы ўздзейнічаць на пачуцці і думкі чалавека . этнічная,функцыя(мова выступае прыкметай, сімвалам нацыі,)
1.Паходжанне БМ. асноуныя этапы яе развiцця
БМ належыць да індаеўрапейскай моўнай сям’і, славянскай групы, усходнеславянскай падгрупы. Славянская група распадаецца на 3 падгрупы: усходнюю (беларуская мова, руская, украінская), заходнюю (польская, чэшская, славацкаая,)паўднёвую (балгарская, македонская, сербскахарвацкая, славенская, мёртвая стараславянская).
3 тыс. да н. э. – II палова 1 тыс. н. э. — агульнаславянскае адзінства3 тыс. да н. э. – распад уяўнага індаеўрапейскага адзінства на дробныя моўныя групы (балтыйскую, германскую, раманскую, іранскую, кельцкую, індыйскую, сярод якіх і славянская..з 7 – 8 стст. да 13 ст. — агульнаўсходнеславянскі перыяд.6 ст. – 7 ст. н.э. – завяршылася рассяленне славян на большую тэрыторыю, аслабленне сувязей п/ж імі, распад праславянскага моўнага адзінства, утварэнне 3груп славянскіх плямён — а) усходнеславянскай; б) заходнеславянскай; в) паўднёваславянскай.9 ст. – усходнія славяне ўтварылі Кіеўскую Русь.канец 10 ст. – на нашы землі прыйшло хрысціянства, разам з ім і пісьменнасць на стараславянскай (царкоўна-славянскай) мове — першай літаратурна-пісьмовай мове ўсходніх славян;– дзяржаўная мова Кіеўскай Русі – (старажытнаруская), фарміраванне асобных народнасцей — беларускай, рускай, украінскай; беларуская народнасць утварылася з 3 плямён: крывічы, радзімічы, дрыгавічы. 14 ст. – 18 ст. — перыяд фарміравання беларускай народнасці.сярэдзіна 13 ст. – канец 16 ст. – утварэнне ВКЛ. – беларуская мова — дзяржаўная мова ВКЛ. – высокая ступень развіцця старабеларускай літаратурнай мовы, багацце і разнастайнасць яе выяўленчых сродкаў. – усталяванне ўсіх адметных моўных асаблівасцей беларускай мовы: канец 16 ст. – пачатак 17 ст. – 1569 г. — ВКЛ паступова страціла палітычную і эканамічную самастойнасць і падпадала пад уладу Польшчы — аб’яднанне ВКЛ і Польшча (Рэч Паспалітая). – звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы пад уплывам польскай у афіцыйным справаводстве, у іншых сферах культурнага жыцця.II палова 17 ст. – усё 18 ст. – заняпад БМ праз панаванне польска-лацінскай кніжнасці.19 ст. – пачатак 21 ст. — перыяд фарміравання беларускай нацыі.канец 18 ст. – 19 ст. – 1795 г. — пасля 3 падзелу Рэчы Паспалітай бел.землі поўнасцю далучыліся да Расійскай імперыі. – афіцыйная мова — руская (паланізацыя заменена гвалтоўнай русіфікацыяй). царскі ўрад забараніў друкаваць кнігі на БМ (на тэрыторыі Беларусі на працягу 30 гадоў не было надрукавана ніводнай беларускай кнігі). –з канца 19 ст. — паступовае адраджэнне беларускага пісьменства і складванне новай беларускай літаратурна-пісьмовай мовай (вялікая пачатак 20 ст. выйшла каля 250 выданняў на бел. мове,20-я гг. 20 ст. – 1919 г. — новы этап дзяржаўнасці — утварэнне БССР — абвяшчэнне незалежнасці Беларуси 1920 г. — беларуская мова зноў набывае статус дзяржаўнай. рміналогіі.– 26 студзеня 1990 г. — “Закон аб мовах у Беларускай ССР”, паводле якога БМ становіцца адзінай дзяржаўнай мовай на тэрыторыіБеларусі. 1995 г. –рэферэндум,: руская мова - другая дзяржаўная ,дамінуе у афіцыйным ужытку..пачатак 21 ст. –прыняты Закон РБ “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» якi павінны садзейнічаць стабілізацыі правапісных нормаў сучаснай беларускай мовы і ліквідацыі арфаграфічнага разнабою на старонках беларускамоўных выданняў.
3.Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах
білінгвізму.
Білінгвізм на тэрыторыі Беларусі ўзнік даўно. Ужо ў перыяд ВКЛ існавала беларуска-царкоўнаславянскае двухмоўе. З пашырэннем польскай мовы ў краіне пачало складвацца беларуска-польскае двухмоўе. Калі ж беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі, шырока развіваецца беларуска-рускае двухмоўе. Такім чынам, моўная сітуацыя на Беларусі ў пэўныя гістарычныя перыяды характарызавалася як шматмоўная.Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе. Нацыянальнае беларуска-рускае двухмоўе прадстаўлена:1. індывідуальным беларуска-рускім двухмоўем, калі побач з роднай БМ двухмоўны індывід выкарыстоўвае і рускую мову; 2. руска-беларускім двухмоўем, калі побач з рускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае беларускую мову;3.індывідуальным беларускім аднамоўем ці індывідуальным рускім аднамоўем. Побач з беларуска-рускім двухмоўем на тэрыторыі Беларусі ў месцах сумеснага пражывання беларусаў з палякамі, літоўцамі, латышамі, украінцамі існуе беларуска-польскае, беларуска-літоўскае, беларуска-латышскае, беларуска-ўкраінскае двухмоўе. Сёння і беларуская, і руская мовы выкарыстоўваюцца ў большасці важнейшых сфер, аднак у колькасных адносінах пераважае ўсё ж руская.
4. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.
Нац. Мова беларускага народа складаецца з літаратурнай і народна-дыялектнай мовы.Наяўнасць дзвюх норм нац. Мовы не парушае яе адзінства.Літаратурная мова – унармаваная, апрацаваная майстрамі слова і дзеячамі культуры, аднастайная для ўсіх, хто карыстаецца ёй.Дыялектная мова –мова, якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак.Гаворка – мова пэўнай мясцовасці, аднаго ці некалькіх населеных пунктаў з аднатыпнымі моўнымі рысамі.Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая і самабытная. Яна ўвасоблена песнях, у легендах, паданнях і дасціпных, прыказках, загадках і замовах, у трапных выслоўях і дасканалых па форме і мастацкіх якасцях казках, у творах мастацкай, навуковaй літаратуры і г.д. Гэтыя моўныя скарбы раскрываюць гісторыю народа, сведчаць пра яго сацыяльны інтэлект, далучаюць нас да маральных, эстэтычных каштоўнасцей, створаных народам за стагоддзі, дапамагаюць зразумець яго філасофію, мастацкія вобразы, авалодаць сакрэтамі яго моватворчай дзейнасці. Захоўваючы духоўную спадчыну народа, замацоўваючы ў слове ўсе тое, што прынята называць культурай, мова яднае нашчадкаў і продкаў, звязвае мінулае з сучасным і будучым. Сучасны стан беларускай літаратурнай мовы – вынік працяглага і складанага працэсу яе развіцця, які непарыўна звязаны з лесам беларускага народа, з пленам і стратамі яго гісторыі. Беларусь – самабытны край славяншчыны са сваімі традыцыямі і не- дахопамі сённяшніх дзён. Гэта як у люстры выяўляецца ў сучаснай бела- рускай мове, якая, маючы багата фанетычных, лексічных і граматычных асаблівасцей, пачала па розных прычынах страчваць нацыянальную адмет- насць. Беларусь і цяпер пазнаеш па цвёрдым вымаўленні асобных зычных (шчасце, жыццё, чысты), па ёмкім «дзе» і густым «чаго» (дзеці, радзіма, узнагарода, пагода), мілагучным спалучэнні зычных і галосных (салодкі, палон, галоўны, завушніцы), зрэдку пачуеш асаблівую беларускую асіміля- тыўную мяккасць (зьдзівіцца, сьнег, цьвёрды, мядзьведзь) і правільнае вымаўленне часціцы не і прыназоўніка без у першым пераднаціскным складзе (ня быў, ня ведаў, бяз радасці, бяз выніку). Шмат у беларусаў сэн- сава і эмацыянальна ёмістых слоў (вяселле, ліпень, жнівень, палетак, радо- вішча, свідравіна, садавіна) Таму адраджэнне беларускай культуры – важнейшая задача для бела- русаў, а гэта складаны і шматгранны працэс, у аснове якога ляжыць паша- на да роднай мовы і жаданне рабіць гэта.
5. Мова і маўленне. Віды і тыпы маўлення. Адзінкі маўлення. Мова – сістэма гукавых знакаў, пры дапамозе якіх адбываецца камунікацыя. Гэтая сістэма можа выразіць усю сукупнасць ведаў і ўяўленняў чалавека пра грамадства, людзей, цэлы свет. Маўленне – канкрэтнае гаварэнне, якое адбываецца ў вуснай ці пісьмовай форме. Мова і маўленне – дзве катэгорыі, якія ў сукупнасці ўтвараюць адзіны феномен мовы.Вiды маулення Вуснае маўленне (гаварэнне)Фарміраванне арфаэпічна правільнага вымаўлення. Падрабязны пераказ тэксту па пытаннях, апорных словах, плане.Пісьмовае маўленнеСпісванне слоў, сказаў, тэкстаў з друкаванага ці рукапіснага ўзору.Запіс пад дыктоўку слоў, сказаў, тэкстаў.
Унутранае мауленне(характырызуецца афармленнем думкi без выказвання).Знешняе (разлiчана на iншую асобу) Адна з асноўных прыкметаў маўлення — яго індывідуальнасць. У розных сацыяльных сферах з'явы яго тыпізуюцца, утвараюць адносна самастойныя сістэмы — функцыянальныя стылі.
Тыпы маўлення (апісанне, апавяданне, разважанне) .Адзiнкi маулення(формы)маналог, дыялог, тэкст.