
- •Тэма 2 гістарычныя ўмовы складывання ў беларусі корпусу крыніц і развіцця навуковага крыніцазнаўства
- •Тэма 5 мемуарная літаратура XIX - хх ст.
- •Тэма 8 літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы
- •Тэма 9 перыядычны друк
- •Тэма 10 цэнзура у хіх – хх ст
- •Тэма 2 заканадаўства хviii – хх ст.
- •Тэма 3 актавыя матэрыялы х-хvііі ст.
- •Тэма 4 матэрыялы справаводства xіv – XVIII ст.
- •Тэма 5 матэрыялы справаводства дзяржаўных устаноў канца XVIII - XX ст.
- •Тэма 6 дакументы палітычных партый і грамадскіх арганізацый
- •Тэма 7 эканоміка-геаграфічныя і статыстычныя матэрыялы XVI- першай паловы хіх ст.
- •Тэма 9 статыстычныя крыніцы па гісторыі беларусі навейшага часу
Тэма 4 матэрыялы справаводства xіv – XVIII ст.
Агульная характарыстыка матэрыялаў справаводства, класіфікацыя і агульныя прынцыпы вывучэння.
Справаводства дзяржаўных устаноў і арганізацый. Узнікненне матэрыялаў справаводства і іх агульная характарыстыка. Дзяржаўнае справаводства Вялікага княства Літоўскага і віды дакументавання. Лісты, прывілеі, пацвярджэнні, прызнанні, справы і інш. Стварэнне і дзейнасць канцылярыі Вялікага княства Літоўскага. Архіў канцылярыі. «Літоўская Метрыка». Першапачатковы і сучасны склад “Літоўскай метрыкі». Стан распрацоўкі матэрыялаў Метрыкі.
Сеймавыя матэрыялы Рэчы Паспалітай. Віды і асаблівасці крыніцазнаўчага вывучэння сеймавых матэрыялаў Рэчы Паспалітай.
Тэма 5 матэрыялы справаводства дзяржаўных устаноў канца XVIII - XX ст.
Асаблівасці вывучэння дзяржаўнага справаводства канца XVIII – пачатку XX ст., класіфікацыя яго матэрыялаў. Пратаколы, справаздачы, інструкцыі, перапіска. Друкарскія фармуляры. З'яўленне машынапісу. Павелічэнне аб'ёму дзяржаўнага справаводства. Матэрыялы «Камітэта па справах Заходніх губерняў».
Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі. Гісторыя іх фармуляра. Справаздача генерал-губернатара князя П.Д.Святаполк-Мірскага.
Матэрыялы дзяржаўнага справаводства навейшага часу, іх асаблівасці. Класіфікацыя і методыка крыніцазнаўчага вывучэння матэрыялаў дзяржаўнага справаводства навейшага часу.
Тэма 6 дакументы палітычных партый і грамадскіх арганізацый
Асаблівасці матэрыялаў справаводства палітычных партый і грамадскіх арганізацый, іх відавая структура. Праграмы і статуты, пратаколы і рэзалюцыі, перапіска. Матэрыялы справаводства палітычных партый і грамадскіх арганізацый канца XIX - пачатку XX ст. Дакументы народніцкіх арганізацый, беларускіх нацыянальных гурткоў і палітычных партый канца XIX - пачатку XX ст.
Крыніцазнаўчае вывучэнне дакументальных матэрыялаў КПСС-КПБ. Канферэнцыі, з’езды, пленумы, паседжанні і іх дакументацыя. Дакументы аб дзейнасці партый і грамадска-палітычных арганізацый на Беларусі перыяду другой сусветнай вайны.
Дакументы палітычных партый і грамадскіх арганізацый у Рэспубліцы Беларусь.
Тэма 7 эканоміка-геаграфічныя і статыстычныя матэрыялы XVI- першай паловы хіх ст.
Агульная характарыстыка статыстычных матэрыялаў, як гістарычнай крыніцы, класіфікацыя і этапы развіцця. Статыстыка рэалізацыя зваротнай. сувязі ў сістэме кіравання. Зараджэнне статыстыкі.
Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні канца XVI – першай паловы XIХ ст. Пісцовыя кнігі. Асаблівасці іх крыніцазнаўчага вывучэння. Інвентары, іх паходжанне і класіфікацыя. Каштоўнасць інвентароў для вывучэння сацыяльна-экаііамічнай гісторыі Беларусі XVII - XVIII ст.
Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні канца XVIII -першай паловы XIX ст. Інвентары памешчыцкіх маёнткаў першай паловы XIX ст. як крыніца па гісторыі гаспадаркі. Рэвізіі, ваенна-тапаграфічныя апісанні і адміністрацыйна-паліцэйскі улік насельніцтва першай паловы ХІХ ст. Матэрыялы Генеральнага межавання.
Тэма 8
СТАТЫСТЫЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ ХІХ - ПАЧАТКУ ХХ СТ. ЯК ГІСТАРЫЧНЫЯ КРЫНІЦЫ
Агульная характарыстыка і методыка аналізу статыстычных матэрыялаў др.пал.ХІХ – пач. ХХ ст. Статыстыка народанасельніцтва. Прамысловая і сельскагаспадарчая статыстыка.
Статыстычныя крыніцы па гісторыі Беларусі XIX - пачатку XX ст. Статыстычныя дадаткі да справаздач губернатараў. «Агляды губерняў... «. Стварэнне цэнральнага і губернскага статыстычных камітэтаў. Развіццё дэмаграфічнай статыстыкі: Першы ўсеагульны перапіс насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г.
Прамысловая і сельскагаспадарчая статыстыка др.пал.ХІХ – пач. ХХ ст.
«Ведомости фабрик и заводов». Матэрыялы перапісу прамысловых прадпрыемстваў на пачатку XX сгг. Земская статыстыка напярэдадні першай сусветнай вайны на Беларусі. Статыстычныя выданні.