
- •Тэма 2 гістарычныя ўмовы складывання ў беларусі корпусу крыніц і развіцця навуковага крыніцазнаўства
- •Тэма 5 мемуарная літаратура XIX - хх ст.
- •Тэма 8 літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы
- •Тэма 9 перыядычны друк
- •Тэма 10 цэнзура у хіх – хх ст
- •Тэма 2 заканадаўства хviii – хх ст.
- •Тэма 3 актавыя матэрыялы х-хvііі ст.
- •Тэма 4 матэрыялы справаводства xіv – XVIII ст.
- •Тэма 5 матэрыялы справаводства дзяржаўных устаноў канца XVIII - XX ст.
- •Тэма 6 дакументы палітычных партый і грамадскіх арганізацый
- •Тэма 7 эканоміка-геаграфічныя і статыстычныя матэрыялы XVI- першай паловы хіх ст.
- •Тэма 9 статыстычныя крыніцы па гісторыі беларусі навейшага часу
Тэма 10 цэнзура у хіх – хх ст
Віды цэнзуры і этапы яе развіцця.Арганізацыя цэнзуры ў Расійскай імперыі і яе асаблівасці на тэрыторыі Беларусі ў XIX - пачатку XX ст. Цэнзурныя статуты 1804г., 1826 г., 1828 г., штаты 1850 г., 1860 г., 1865 г. і цэнзурная рэформа. “Часовы правілы» 1905-1906 гг. Унутраная, замежная цэнзура і інспектарскі нагляд. Ваенная цэнзура. Арганізацыя і дзейнасць цэнзуры ў савецкі час. Глаўліт БССР. Р.К.Шукевіч-Траццякоў.
РАЗДЗЕЛ ІІІ
ДАКУМЕНТАЛЬНЫЯ КРЫНІЦЫ
Тэма 1
ЗАКАНАДАЎЧЫЯ ДАКУМЕНТЫ ХІ – XVIII ст.
Агульная характарыстыка заканадаўчых дакументаў як гістарычнай крыніцы. Закон i права: суадносіны паняццяў. Заканадаўчая працэдура на розных этапах развіцця дзяржавы.
Матэрыялы заканадаўства зямель Pyci IX - XІІІ ст. Спасылкі на «закон рускі» ў дагаворах Pyci з грэкамі. «Руская праўда» як крыніца па сацыяльна-эканамічнай гісторыі зямель Pyci IX - XIII ст. Кароткая, Падрабязная i Скарочаная «Руская правда», этапы яе вывучэння. Звычаёвае права. Суадносіны звычаёвага i пісьмовага (грамадзянскага i царкоўнага) права. Полацкая i Смаленская граматы XIII ст.
Крыніцы права Вялікага княства Лiтoўcкага. Віды заканадаўчых дакументаў Вялікага княства літоўскага і Рэчы Паспалітай. Прывілеі, ix класіфікацыя. Роля прывілеяў у працэсе афармлення саслоўных правоў магнатаў i шляхты. Судзебнік Kaзіміра IV, яго месца ў сістэме развіцця заканадаўства Вялікага княства Літоўскага. Статуты (1529, 1566, 1588) як гістарычная крыніца. Канстытуцыі (пастановы) сеймаў Вялікага княства Літоўскага i Рэчы Паспалітай. Асноўныя публікацыі матэрыялаў заканадаўства Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
Тэма 2 заканадаўства хviii – хх ст.
Агульная характарыстыка і асаблівасці аналіза заканадаўчых крыніц XVIII - XX ст. Тыпы i віды заканадаўчых дакументаў канца XVIII - пачатку XX ст. Публікацыі матэрыялаў заканадаўства. «Полное собрание законов Российской империи» Пачатак перыядычнага выдання матэрыялаў заканадаўства. «Собрание узаконений... «. З'яўленне міжнароднага права.
Заканадаўчыя дакументы навейшага часу, ix класіфікацыя. Дэкрэты, законы, канстытуцыі, пастановы. Устаўныя граматы БНР як спецыфічныя заканадаўчыя акты. Заканадаўства БССР i Рэспублікі Беларусь як гістарычная крыніца. Значэнне заканадаўчых i падзаконных нарматыўна-прававых дакументаў для вывучэння грамадства навейшага часу. Асноўныя публікацыі матэрыялаў заканадаўства.
Тэма 3 актавыя матэрыялы х-хvііі ст.
Агульная характарыстыка актавых матэрыялаў, іх класіфікацыя і фармуляр. Вызначэнне актаў. Актавы фармуляр (умоўны, абстрактны, канкрэтны, індывідуальны). Фармулярны аналіз.
Этапы paзвiцця актавых матэрыялаў. Актавыя матэрыялы Х -ХШст. Звесткі аб актах X - XI ст. у летапісах, «Рускай праўдзе» i іншых крыніцах.
Актавыя матэрыялы перыяду Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Павелічэнне колькасці прыватнаправавых актаў, ix віды (даныя, духоўныя, купчыя, менавыя, раздзельныя, пазыковыя, статутныя, ільготныя граматы залежным сялянам, мяшчанам i інш. ). Публічнаправавыя акты перыяду Вялікага княства Літоўскага (прывілеі на нерухомую маёмасць i інш., акты i граматы феадальнага суда, «выракі», «уставы», «прывілеі». Асабістыя, дзяржаўныя, царкоўныя yніі. Прывілеі царкве i духавенству. Публікацыі актаў XIII - XVIII ст.
Акты новага i навейшага часу. Развіццё прыватнага права. Маёмаснае права i новыя віды aктавых матэрыялаў. Акты аб правах i перавагах пэўных асоб i аб'яднанняў (дыпломы, патэнты, граматы). Дамовы аб найме. Прававое рэгуляванне складання актаў i ix рэгістрацыя. Звужэнне сферы дзеяння прыватнаправавых актаў у савецкі перыяд. Разнавіднасці актаў 1917 - пачатку 1990-х гг. Акты як масавыя крыніцы. Неадыпламатыка. Методыка аналізу актавых матэрыялаў навейшага часу