
- •Тэма 2 гістарычныя ўмовы складывання ў беларусі корпусу крыніц і развіцця навуковага крыніцазнаўства
- •Тэма 5 мемуарная літаратура XIX - хх ст.
- •Тэма 8 літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы
- •Тэма 9 перыядычны друк
- •Тэма 10 цэнзура у хіх – хх ст
- •Тэма 2 заканадаўства хviii – хх ст.
- •Тэма 3 актавыя матэрыялы х-хvііі ст.
- •Тэма 4 матэрыялы справаводства xіv – XVIII ст.
- •Тэма 5 матэрыялы справаводства дзяржаўных устаноў канца XVIII - XX ст.
- •Тэма 6 дакументы палітычных партый і грамадскіх арганізацый
- •Тэма 7 эканоміка-геаграфічныя і статыстычныя матэрыялы XVI- першай паловы хіх ст.
- •Тэма 9 статыстычныя крыніцы па гісторыі беларусі навейшага часу
Тэма 5 мемуарная літаратура XIX - хх ст.
Этапы развіцця мемуарнай літаратуры ў XIX - ХХ ст. і асаблівасці яе вывучэння. Асноўныя публікацыі успамінаў ХІХ - ХХ ст. Цэнзура публікацый мемуарных твораў у ХІХ - ХХ ст. Мемуары навейшага часу. Характарыстыка асноўных этапаў і відаў. Успаміны ўдзельнікаў грамадзянскай вайны, калектывізацыі і другой сусветнай вайны, дзеячаў беларускай эміграцыі, савецкіх і партыйных кіраўнікоў. Успаміны А. Луцкевіча, П. Мядзёлкі, Ф. Аляхновіча. Асаблівасці збору, фіксацыі і публікацыі успамінаў у БССР. Мемуары П. Панамарэнкі, В. Казлова, К. Т. Мазурава.
Вусныя ўспаміны, прынцыпы іх збору, уліку і вывучэння.
Тэма 6
ЭПІСТАЛЯРНЫЯ КРЫНІЦЫ
Агульная характарыстыка эпісталярных крыніц. Эпісталярныя крыніцы і эпісталярная форма стварэння крыніц іншых відаў (мастацкая літаратура, мемуарыстыка, публіцыстыка). «Отпісы» Ф. Кміты-Чарнобыльскага. Ліст і перапіска: суадносіны паняццяў. Афіцыйная і прыватная перапіскі. Паняцце эпісталярнага комплексу. Праблемы атрыбуцыі і публікацыі эпісталярных крыніц.
Тэма 7
АГІЯГРАФІЧНАЯ І ЦАРКОЎНА-ПАЛЕМІЧНАЯ ЛІТАРАТУРА
Асаблівасці агіяграфічнай літаратуры як гістарычнай крыніцы. Жыційная літаратура ў сістэме рэлігійнай дыдактычнай і літургічнай літаратуры. Паходжанне агіяграфічнай літаратуры і яе віды. Біясы і мартырыі. Структура агіяграфічнага твора. Канон і адхіленні ад яго. Асаблівасці адлюстравання рэчаіснасці ў жыційннай літаратуры. Асноўныя помнікі агіяграфічнай літаратуры. Жыціі Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага і інш. Вывучэнне жыційнай літаратуры.М. Блок. В. В. Ключэўскі.
Асноўныя этапы развіцця царкоўна-палемічнай літаратуры ХІ-ХVІІІ. Асаблівасці атрыбуцыі царкоўна-палемічных твораў XVI – XVII ст.
Тэма 8 літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы
Вызначэнне паняцця «літаратурны твор». Асаблівасці вывучэння помнікаў літаратуры як гістарычных крыніц.
Літаратурныя і публіцыстычныя творы XI - XVст. І іх агульная характарыстыка. «Слова аб палку Ігаравым». Перакладныя помнікі. Публіцыстычны і палемічны жанры, іх станаўленне. «Павучэнне» Манамаха.
Літаратурныя і публіцыстычныя творы XVI - XVIII ст. Паэтычныя творы XVI - пачатку XVII ст. Прадмовы і пасляслоўі Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпіпскага. Царкоўна-палемічныя сачыненні канца XVI -першай паловы XVII ст. Літаратурныя і публіцыстычныя творы другой паловы XVII - XVIII ст.
Асаблівасці крыніцазнаўчага аналіза літаратурных твораў новага і навсйшага часу. Формы публікацыі літаратурных твораў новага і навейшага часу. Самвыдат. Віды публіцыстычных твораў новага і навейшага часу: заклікі, лістоўкі, пракламацыі. Плакатныя формы і іх вывучэннс. Суадносіны мастацкай і публіцыстычнай літаратуры
Адлюстраванне рэчаіснасці, светапогляду, індывідуальнасці ў мастацкіх творах розных эстэтычных напрамкаў. Публікацыі мастацкай літаратуры. Публікацыі мастацкіх твораў у часопісах.
Тэма 9 перыядычны друк
Магчымасці выкарыстання перыядычнага друку як гістарычнай крыніцы. Перыядычны друк як спецыфічная сістэма гістарычных крыніц і этапы яго развіцця ў Беларусі. Праблемы сістэматызацыі і класіфікацыі перыядычных выданняў. Перыядычны друк і цэнзура. Праблемы крыніцазнаўчага вывучэння перыядычнага друку. Устанаўленне першапачатковага тэксту артыкулаў, цэнзурныя купюры. Праблемы паходжання і атрыбуцыі артыкула.
Жанры матэрыялаў перыядычнага друку і асаблівасці іх аналіза. Журналісцкія жанры: эсэ, артыкул,рэпартаж, інтэрвью, агляд, нарыс, хроніка, карэспандэнцыя і асаблівасці іх вывучэння. Рэдактарскі артыкул. Перадавая старонка. Карыкатуры, малюнкі, фотаздымкі на старонках прэсы, іх функцыі і значэнне як крыніцы.
Перыядычныя выданні на тэрыторыі Беларусі ў канцы ХVІІІ- пачатку ХХ ст.: Афіцыйны друк і неафіцыйныя выданні. «Губернскія» і «Епархіяльныя» «ведамасці». «Минский листок». Спецыялізацыя і палітызацыя перыядычнага друку. Легальны і нелегальны друк. Нацыянальныя выданні: «Наша доля», «Наша ніва».
Перыядычныя выданні навейшага часу. Партыйна-дзяржаўны кантроль над перыядычным друкам у савецкі час. Падцэнзурныя выданні і іх спецыфіка. Партыйны, савецкі, прафсаюзны друк.