
- •Тэма 2 гістарычныя ўмовы складывання ў беларусі корпусу крыніц і развіцця навуковага крыніцазнаўства
- •Тэма 5 мемуарная літаратура XIX - хх ст.
- •Тэма 8 літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы
- •Тэма 9 перыядычны друк
- •Тэма 10 цэнзура у хіх – хх ст
- •Тэма 2 заканадаўства хviii – хх ст.
- •Тэма 3 актавыя матэрыялы х-хvііі ст.
- •Тэма 4 матэрыялы справаводства xіv – XVIII ст.
- •Тэма 5 матэрыялы справаводства дзяржаўных устаноў канца XVIII - XX ст.
- •Тэма 6 дакументы палітычных партый і грамадскіх арганізацый
- •Тэма 7 эканоміка-геаграфічныя і статыстычныя матэрыялы XVI- першай паловы хіх ст.
- •Тэма 9 статыстычныя крыніцы па гісторыі беларусі навейшага часу
ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛА
РАЗДЗЕЛ І
УВОДЗІНЫ У ВЫВУЧЭННЕ КРЫНІЦАЗНАЎСТВА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ
Тэма 1
УВОДЗІНЫ
Вызначэнне гістарычнай крыніцы. Аб’ект крыніцазнаўства. Прадмет і задачы крыніцазнаўства гісторыі Беларусі. Гістарычны факт і крыніца. Гістарычная крыніца і гістарычны дапаможнік. Крыніцазнаўства ў сістэме спецыяльных гістарычных дысцыплін. Асноўныя метадалагічныя прынцыпы і тэорыі сучаснага крыніцазнаўства. Метады крыніцазнаўчага даследвання. Тыпы i віды крыніц па гісторыі Беларусі. Роля пісьмовых крыніц для вывучэння гісторыі Беларусі. Асноўныя публікацыі крыніц па гісторыі Беларусі. Прырода гістарычнай крыніцы. Геаграфічнае асяродзе як спецыфічная крыніца аб мінулым. Крыніца і гістарычная свядомасць грамадства.
Тэма 2 гістарычныя ўмовы складывання ў беларусі корпусу крыніц і развіцця навуковага крыніцазнаўства
Сацыяльныя, палітычныя, культурныя умовы фарміравання комплексу крыніц. Асаблівасці фарміравання крыніцавай базы у ІХ-ХІІІ ст. Павялічэнне разнастайнасці крыніц у часы Вялікага княства Літоўскага. Гістарычныя асаблівасці фарміравання корпусу крыніц у часы існавання Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Развіццё навуковага крыніцазнаўства у ХІХ – пачатку ХХ ст. І. І. Грыгаровіч, І. Даніловіч, М. В. Каяловіч. В. В. Ключэўскі, А. С. Лапа-Данілеўскі. Дзейнасць Віленскай археаграфічнай камісіі, Віленскай навучальнай акругі, Віленскага і Віцебскага цэнтральных архіваў. Станаўленне беларускага гістарычнага крыніцазнаўства: М. В. Доўнар-Запольскі, У. Б. Антановіч, З. І. Даўгяла, У. Пічэта. Арганізацыя крыніцазнаўчых даследаванняў у 20 – 30 - я гг. ХХ ст. Крыніцазнаўчыя даследаванні у 50 – 80 - я гг. ХХ ст. М. М. Улашчык, М. Ф. Спірыдонаў, З. Ю. Капыскі, В. Чамярыцкі. Колькасныя метады вывучэння крыніц І. Д. Кавальчанка, У. Н. Сідарцоў. Крыніцазнаўчыя даследванні на сучасным этапе.
РАЗДЗЕЛ ІІ
АПАВЯДАЛЬНЫЯ КРЫНІЦЫ
Тэма 1
ЛЕТАПІСАННЕ ХІІ – ХV ст. ЯК КРЫНІЦА ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ
Агульная характарыстыка летапісаў як гістарычнай крыніцы. Пратограф (спіс, звод, рэдакцыя). Этапы летапісання на Беларусі. Методыка аналізу летапісных помнікаў. Л. Шахматаў. М. Н. Ціхаміраў, М. М. Улашчык, В. Чамярыцкі.
Пачатак летапісання: «Аповесць мінулых гадоў», Крыніцы і значэнне «Аповесці...» для вывучэння гісторыі Беларусі. «Агульнарускае» летапісанне.
Узнікненне мясцовых летапісных цэнтраў. Полацкі летапіс і яго згадкі ў працы В. М. Тацішчава.
Скандынаўскія сагі як гістарычная крыніца. Нямецкія і польскія хронікі XI-XV ст.
Тэма 2
БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКАЕ ЛЕТАПІСАННЕ XV -XVI СТ.
Агульная характарыстыка развіцця беларуска-літоўскага летапісання. Класіфікацыя летапісаў.
Першы беларуска-літоўскі звод: гісторыя стварэння, крыніцы і склад. Слуцкая і маскоўская рэдакцыі. Другі беларуска-літоўскі звод («Хроніка Вялікага княства Літоўскага»), яго рэдакцыі. Лягенда пра Палямона. Прычыны з'яўлення легендарнай часткі аб паходжанні вялікіх князёў літоўскіх: погляды М. М. Улашчыка, А. Латышонка.
Трэці беларуска-літоўскі звод («Хроніка Быхаўца»). Методыка аналізу легендарных частак летапісаў.
Літаратурна-мастацкія і дакументальныя ўстаўкі ў складзе летапісаў, прычыны іх з’яўлення.
«Хроніка» Мацея Стрыйкоўскага. Крыніцы і значэнне хронікі для вывучэння гісторыі Беларусі.
Тэма 3
БЕЛАРУСКАЕ ЛЕТАПІСАННЕ XVII – ХVIII СТ.
Асаблівасці летапісання XVII – ХVIIIст. ў Беларусі. Змены у сацыяльным асяроддзі і грамадскіх функцыях летапісання. Пашырэнне інфармацыйнай базы летапісаў.
Баркалабаўскі летапіс. Вызначэнне відавой прыналежнасці і атрыбуцыя помніка. Гарадскія летапісы. Магілёўская хроніка Т. Сурты і Трубніцкіх. Віцебскі летапіс М. Панцырнага і Ст. Аверкі.
Тэма 4
МЕМУАРНАЯ ЛІТАРАТУРА XVII- XVIII СТ.
Агульная характарыстыка мемуараў як гістарычнай крыніцы. Суадносіны паняццяў «мемуары» і «мемуарная літаратура». Віды мемуарнай літаратуры. Этапы развіцця мемуарнай літаратуры. Асноўныя помнікі мемуарнай літаратуры XVI - XVIII ст. і іх характарыстыка. «Гістарычныя запіскі» Ф. Еўлашоўскага. “Успаміны» Яна Цадроўскага. “Дыярыуш» Афанасія Філіповіча.
Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў XVI - XVIII ст. як крыніца па гісторыі Бсларусі. Асаблівасці іх крыніцазнаўчага вывучэння. Падарожныя нататкі XV-ХVII ст. С. Герберштэйн і яго “Запіскі аб Масковіі». Змены ў характары падарожных нататак ў ХVIII ст. Запіскі расійскіх падарожнікаў аб Беларусі.