
- •1.Прадмет, метадалогія і гiстарыяграфiя гiсторыі дзяржавы I права Беларусi.
- •2.Канцэпцыі паходжання дзяржаўнасці і права. Утварэнне дзяржаў-княстваў на тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэднявеччы (IX – першая палова XIII стст.).
- •3. Грамадскі і дзяржаўны лад дзяржаў-княстваў на тэрыторыi Беларусi ў раннім сярэднявеччы (IX – першая палова XIII стст.).
- •4.Канцэпцыі паходжання і развіццё права ў раннім сярэднявеччы на тэрыторыі Беларусі (IX – XIII стст.). Характарыстыка крынiц права.
- •5. Характэрныя рысы раннесярэднявечнага звычаёвага і пісанага права.
- •6. Асноуныя канцэпцыі паходжання дзяржаунасці вкл. Асаблівасці працэссу фарміравання тэррыторыі і адмін-тэр падзелу вкл (13-16ст).
- •7. Прававое становішча асноуных сац. Груп насельніцтва у вкл 14-16ст
- •8.Асноуная характэрыстыка дзяржаунага ладу вкл. Вышэйшыя органы улады
- •9.Мясцовыя органы дзяржаўнай улады і кiравання Вялiкага княства Лiтоўскага, Рускага і Жамойцкага ў XIII – першай палове XVI стст.
- •10.Сiстэма органаў улады, кіравання I суда ў гарадах Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, якія мелі прывілі на самакіраванне (магдэбургскае права).
- •11.Сістэмная рэформа дзяржаўнага ладу вкл сярэдзіны XVI ст. І яе прававая аснова: „Устава на валокі” 1557 г., Віленскі прывілей 1563 г., Бельскi прывiлей 1564 г., Вiленскi прывiлей 1565 г.
- •12.Крэўская унiя Вялікага княства Літоўскага I Кароны Польскай 1385-1386 гг. І Востраўскае пагадненне 1392 г. Гісторыка-прававая характарыстыка і значэнне ў развіцці дзяржаўнасці вкл.
- •15. Агульназемския прывілеі вкл. Значэнне прывілеяў 1447 і 1492.
- •16.Судзебнiк (Статут) Казiмiра 1468 г. Асноўныя палажэнні; змены ў крымінальным праве.
- •18. Кадыфікацыя права вкл у XVI ст. Канцэпцыя, напрамкі рэалізацыі, сістэма права. Прычыны распрацоўкі Статутаў вкл.
- •19.Статут Вялiкага княства Лiтоўскага, Рускага і Жамойцкага 1529 г. (крыніцы, агульная характарыстыка).
- •20.Статут Вялiкага княства Лiтоўскага, Рускага і Жамойцкага 1566 г. (крыніцы, агульная характарыстыка).
- •21.Статут вкл 1588 г.(крыніцы, агульная характырыстыка).
- •22. Дзяржаунае права па статутах
- •23.Крымінальнае права вкл ў XV–XVI стст..
- •24. Прыватнае права вкл у XV–XVI стст.Інстытуты бавязацельственнага і спадчыннага права.
- •25Шлюбна-сямейнае права вкл у 15-16 ст. Крыніцы і асноўныя інстытуты:
- •28. Мясцовыя судовыя органы вкл
- •29.Судовая рэформа вкл сярэдіны XVI ст. Склад і юрысдыкцыя земскага, гродскага, падкаморскага і каптуровага судоў. Бельскі прывілей 1564 г.
- •30.Галоўны Трыбунал Вялiкага княства Лiтоўскага і соймавы суд Рэчы Паспалітай абодвух народаў. Склад і юрысдыкцыя. Заканадаўчая аснова дзейнасці.
- •31.Працэсуальнае права вкл
- •34.Вышэйшыя органы ўлады і кіравання рп абодвух народаў 1569-1763гг.Склад, кампетэнцыя, дзейнасць.
- •35.Мясцовыя органы улады і кіравання рп абодвух народаў 1569-1763.
- •36.Значэнне Генрыкавых артыкулаў у развіцці формы дзяржаўнасці рп абодвух народаў у канцы 16-18 ст.Элекцыйныя пакты канвента.
- •37. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай перыяду станаўлення канстытуцыйнай манархіі (1764–1792 гг.).
- •43. Органы мясцовага саслоўнага самакiравання I суда на тэрыторыi Заходніх губерняў Расійскай імперыі ў канцы XVIII – пачатку 60-х гг. XIX cт.
- •45.Адметнасцi правядзення судовай і земскай буржуазных рэформ на тэрыторыi Беларусi. Заканадаўчая аснова.
- •46. Асаблівасці развіцця прававой сістэмы ў Заходніх губернях Расійскай імперыі. (к. XVIII – I палова XIX стст). Значэнне праекта „Свода местных законов Западных губерний”.
- •47 Устанаўленне ў Беларусі савецкай улады ў 1917 г. Асноўныя рысы савецкай дзяржаўнай сістэмы. Утварэнне, склад і кампетэнцыя Абласнога выканаўчага камiтэту Заходняй вобласці і Заходняга фронта.
- •49.Утварэнне Савецкай Сацыялістычнай рэспублікі Беларусі. Сістэма органаў улады і кіравання ссрб па Канстытуцыі 1919 г.
- •50.Літоўска-Беларуская сср.Прычыны утварэння і ліквідацыі савец.Беларуска-літоўскай дзяржавы.Органы дярж.Улады і кір-ня.
- •1) Военной организации и военного командования;2) советов народного хозяйства;3) железнодорожного управления и хозяйства;4) финансов;5) комиссариатов труда.
- •55. Фарміраванне і развіццё крым права бсср(1919-1928гг.)
- •56.Развіцце цывильнага права бсср у 20-30 гг. Хх в.
- •57.Развіццё судовай сістэмы і працэсуальнае права бсср у 20-я–30 гг. XX ст.
- •58.Рыжскі мірны дагавор 1921 і інкарпарацыя тэр-ый Зах Беларусі у склад 2ой рп.Дзярж.Лад Польск.Рэс-кі па к 1921,1935.Прав-ое становішча нас-ва ЗахБеларусі.
- •59.Дзяржаўныя інстытуты і права бсср у часы другой сусветнай вайны. Далучэнне Заходняй Беларусі да бсср.
- •60. Стан законнасцi ў дзейнасцi органаў Народнага камісарыята ўнутраных спраў, пракуратуры і суда бсср у канцы 20-х – пачатку 50-х гг. Хх ст.
- •61Органы ўлады і кіравання бсср у 1944-1978 гг. Перабудова дзяржаўнага апарату ў перыяд пераадолення адміністрацыйна-каманднай сістэмы кіравання і асуджэння культу асобы (1953-1964 гг.).
- •62.Асноўныя напрамкi развiцця найбольш значных галiн права бсср у пасляваенны перыяд. Кадыфiкацыя права.
- •63. Конституция бсср 1978
- •64. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту беларускай сср
- •67. Фармiраванне прававой дзяржавы ў Рэспублiцы Беларусь. Кадыфікацыя права
- •68. Саюз Рэспублiкi Беларусь I Расiйскай Федэрацыi.Дагавор аб стварэннi Саюзнай дзяржавы рб и рф.
5. Характэрныя рысы раннесярэднявечнага звычаёвага і пісанага права.
У першым тысячагоддзі нашай эры фарміравалася ўстойлівая сістэма агульнапрынятых звычаяў. Паступова частка звычаяў пачала набываць рысы абавязковасці, нярэдка суправаджалася прымусам - фармираванне звычаёвага права.
Узнікненне старажытных дзяржаў на тэрыторыі Беларусі суправаджалася фарміраваннем старажытнага феадальнага права. Першай крыніцай права, яго асновай, і былі старажытныя звычаі. 3 таго моманту, калі звычай санкцыяваўся дзяржавай, ён станавіўся нормай звычаёвага права. Звычаёвае права ўяўляла сабой сістэму прававых норм, якія ўзніклі непасрэдна з грамадскіх адносін, што абапіраліся на агульнапрымальнасць і даўнасць ужывання і былі санкцыяваны дзяржавай. Так ствараліся нормы пісанага права, якія спачатку не адмянялі норм звычаёвага права, а толькі надавалі ім агульнадзяржаўны характар. Таму не выпадкова, што ва ўсіх старажытных помніках пісанага права асноўны змест складалі нормы, узятыя са звычаёвага права. Звычаёвым правам у старажытнасці рэгуляваліся ў грамадскім жыцці ўсе праваадносіны: структура і кампетэнцыя дзяржаўных устаноў, правы і абавязкі розных класаў, станаў (саслоўяў) і сацыяльных груп насельніцтва, грамадзянскія, сямейна-шлюбныя, зямельныя, судова-працэсуальныя, крымінальныя і інш. На Беларусі звычаёвае права было пануючым да XV ст. Паступова яно выцяснялася пісаным правам. Многія нормы звычаёвага права набылі форму закона ў выглядзе шматлікіх грамат, лістоў, прывілеяў, соймавых пастаноў, статутаў, іншых прававых актаў.
Розная крымінальная адказнасць. Напрыклад, у адпаведнасці з дагаворам 1229 г. за забойства свабоднага чалавека з вінаватага спаганялася 10 грыўнаў серабра, папа або пасла — 20, халопа — 1 грыўна серабра.
Найбольш старажытнымі помнікамі пісанага права на Беларусі былі граматы, якія тычыліся адносін Полацка і Віцебска з Рыгай і нямецкімі купцамі, а таксама шэраг дагавораў беларускіх зямель з нямецкімі гарадамі.
Тэорыи паходжання права- тры мадэли систэм права – 1)протагерманская (салическая правда) 2) протороманская – (з-ны 12 таблиц) 3 – протаславянская (не найдена).
6. Асноуныя канцэпцыі паходжання дзяржаунасці вкл. Асаблівасці працэссу фарміравання тэррыторыі і адмін-тэр падзелу вкл (13-16ст).
Адно з самых складаных і спрэчных. Аб яго першапачатковым палітычным і тэрытарыяльным цэнтры ў навукоўцаў склаліся дзве асноўныя канцэпцыі.
Першая, якая адлюстравана ў шматлікіх публікацыях савецкіх гісторыкаў, звязвае ўзнікненне ВКЛ з паскораным развіццём феадальных адносін на тэрыторыі ўсходняй часткі сучаснай Літвы (Аўкштайціі). Вынікам гэтага з'явілася палітычная кансалідацыя плямёнаў, што пражывалі на азначанай тэрыторыі, і ўзнікненне моцнага дзяржаўнага ўтварэння на чале з уласнай княжацкай дынастыяй. Такі пункт гледжання азначае, што ВКЛ ўтворана знешнімі сіламі без удзелу ўсходніх славян, а таму ВКЛ было чужым для беларусаў і ўкраінцаў.
Больш памяркоўныя даследчыкі адзначаюць, што ўтварэнне ВКЛ не мела ў сваёй аснове ваеннай сілы, а больш важную ролю тут адыгрывалі працэсы натуральнай сацыяльна-эканамічнай і, адпаведна ёй, палітычна-тэрытарыяльнай кансалідацыі беларуска-літоўскіх зямель. Але яны не рашаліся выказаць думку, што ВКЛ — гэта гістарычная форма дзяржаўнасці нашых продкаў і што нашы продкі не адчувалі сябе чужынцамі ў гэтым «Літоўскім княстве».
Другая канцэпцыя атрымала права на жыццё з выхадам у свет работ беларускага гісторыка М. Ермаловіча.
Выкарыстоўваючы дадзеныя летапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі са старажытнасці і да ўтварэння і ўмацавання ВКЛ. М. Ермаловіч сцвярджае, што летапісная «літва» не мела нічога агульнага з тэрыторыяй сучаснай Літвы, а таксама з яе ўсходняй часткай — Аўкштайціяй. На яго думку, летапісная «літва» знаходзілася ў Верхнім Панямонні, паміж Навагрудкам і Мінскам з захаду на ўсход і паміж Маладзечнам і Слонімам з поўначы на поўдзень. «Яна ўрэзвалася клінам паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Новагародскай землямі і побач з імі з'яўлялася гістарычнай вобласцю Беларусі».
М. Ермаловіч прыйшоў да высновы, што не літоўскія князі захапілі частку новагародскай і іншых беларускіх зямель, а, наадварот, «Новагародак паставіў яго (Міндоўга.—А.В.) сваім князем для больш паспяховага ажыцяўлення сваёй дзяржаўнай мэты — заваявання "літвы"».
Такім чынам, кіруючыя колы Новагародскага княства выкарысталі палітычныя супярэчнасці ў літоўскай зямлі і пры дапамозе Міндоўга падпарадкавалі яе сабе. А Новагародскае княства ёсць падставы лічыць тым палітычным цэнтрам, вакол якога пачалася кансалідацыя беларускіх, літоўскіх, а потым і ўкраінскіх зямель.
Некаторыя даследчыкі разглядалі ўтварэнне ВКЛ як адну з магутных плыней палітычнага развіцця ўсходніх славян (Масква і ВКЛ). Адсюль і бярэ паходжанне тэрмін «Літоўская Русь».
На наш погляд, ВКЛ з'яўляецца вынікам беларуска-літоўскага грамадскага сінтэзу. Галоўнай рухаючай сілай аб'яднання беларускіх і літоўскіх княстваў у адну буйную дзяржаву было развіццё прадукцыйных сіл і эканамічных сувязей паміж княствамі. Паскарэнню гэтага працэсу паслужыла неабходнасць аб'яднання ваенных сіл у барацьбе з крыжакамі, а таксама з нашэсцем мангола-татараў. Здаецца, Полацкае княства, якое мела багатыя традыцыі самастойнага існавання, павінна было стаць абядноўваючым цэнтрам навакольных зямель. Але ж справа ў тым, што Полаччына XIII ст. не была ўжо настолькі ба-гатай і магутнай, як у папярэднія стагоддзі, бо страта выхаду да Балтыкі, зацяжная барацьба з крыжацкай агрэсіяй падтачылі яе сілы. Наадварот, цэнтрам палітычнага жыцця на беларускіх землях у сярэдзіне XIII ст. паступова становіцца Новагародак, які падчас двух вялікіх супрацьстаянняў — з крыжакамі і татара-манголамі — быў адносна бяспечнай тэрыторыяй.
Менавіта Новагародская зямля разам с суседнімі з ёй літоўскімі землямі стала ядром зараджэння княства Літоўскага. Міндоўг зрабіў Новагародак сталіцай сваёй краіны.
Становішча маладой дзяржавы было даволі хісткім у небяспечным суседстве з магутнай Галіцкай зямлёй, Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі. Стабільнасць дасягалася не толькі выгадным геаграфічным становішчам, тонкай дыпламатыяй, але сілай і крывёю. Цэлае стагоддзе, нават крыху больш, працягвалася пераўтварэнне Літоўскай дзяржавы ў ВКЛ, Рускае і Жамойцкае. Да сярэдзіны XV ст. гаспадарства афіцыйна называлася Вялікім княствам Літоўскім і Рускім, а пазней—ВКЛ, Рускім, Жамойцкім і іншых зямель. Тэрмін «Літва» тады адносіўся да тэрыторыі Верхняга і Сярэдняга Панямоння, а пад «Руссю» разумелася Верхняе Падзвінне і Падняпроўе.
Канцэпцыи:Беларуска-цэнтрысцкая (Ермалович, Ластоуски, Доунар-запольски//урбан, Шкалёнак), Беларуска-лит.синтез (Крауцэвич, Насевич, Баранаускас – не у 13ст. а у 1180г.), Литоуска-цэнтрысцкая канцэпцыя (Лашнянски), сувязь з развиццём феад. адносин на тэрыт. Аукштайции (знешния силы без удзелу усх.славян, сувязь з уцискам сталинскай палитыки( Литва и П. – буржуазныя, значыць, варожыя (Пашута, Абэцэдарски – Лит. Захопливали бел., а бел. Марыли з`яднацца з масквой))