Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры 1.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
63 Кб
Скачать

17. Агульная характарыстыка дакументаў заканадаўства як гістарычная крыніца

Закон -- нарматыўна-прававы акт, якi мае вышэйшую юрыдычную сiлу. Дакументы заканадаўства -- гэта юрыдычныя дакументы, што выдаюцца вышэйшымі органамі дзяржаўнай ўлады i якiя маюць вышэйшую юрыдычную сiлу ў межах пэнага дзяржаўнага ўтварэння. Усе астатнiя дакументы права павiнны адпавядаць законам, прынятым у краiне.

45. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі XVI-XVIII стст.

Аналізуючы запіскі падарожнікаў неабходна не толькі вывучаць асобу падарожніка, але і мэту падарожжа, тыя задачы, якія ставіліся перад ім.

У дачыненні можна заўважыць. што ў XVI ст. праз Беларусь праязджалі тыя, каго не столькі жаданне. колькі справа вымушала падарожнічаць. Бо XVI ст. – гэта новы этап узаемаадносін Усходу і Захаду. Краіны Паўночнай і Заходняй Еўропы, якія ўступілі на шлях развіцця капіталізму мелі патрэбу ў новых крыніцах узбагачэння і рынках збыту. Адны з іх аб Беларусі пакінулі звестак няшмат. Яны былі захоплены сабой і сваімі ўласнымі справамі. Да ліку такіх можна аднесці Джэрома Гарсея – тыповага прадстаўніка англійскіх дзелавых колаў XVI ст. Ён пакінуў аж тры самастойных творы аб Расіі, але Беларусь, княства Літоўскае цікавіла яго толькі як шлях да Масквы, дзе ён знаходзіўся амаль два дзесяцігоддзі. Дарэчы ў Маскоўскай дзяржаве яго ахрысцілі Ерамеем, а ад Уільма – прозвішча Ульянаў – хто яго ведае, можа й пакінуў на Маскоўскай зямлі сваіх нашчадкаў. Рэйнгольд Гейдэнштэйн. "Запіскі пра Маскоўскую вайну" заснавана не толькі на ўласных назіраннях, але і на дакументах, якія Гейдэнштэйн трымаў руках. Да таго ж у рэдактаванні яе (а магчыма і ў напісанні) трымалі ўдзел С.Баторый і Я.Замойскі. Зразумела, што ў сваім апісанні Гейдэнштэйн абараняў іх палітыку і ставіўся да азначаных асоб з яўнай сімпатыяй. У пэўнай ступені – гэта не праца падарожніка, а сталага жыхара Рэчы Паспалітай, толькі іншаземнага паходжання.

Даволі падрабязныя звесткі аб беларускіх землях маюцца ў запісках венецыянскага пасла Фоскарыно, які быў у Беларусі ў 1537 г., англічаніна Флетчэра (1584 г.), немца Петрэя, што пражыў у Расіі 4 гады (1616-1620 гг.), аўстрыйскага пасла Мейерберга (1661 г.), чэха Таннера (1678 г.), сакратара аўстрыйскага пасольства І.Корба (1698, 1699) і многіх іншых.

47.Мемуары навейшага часу.

Перыяды: 1917-1927; канец 1920-х – 1930-я гг.;перыяд Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945) і першае пасляваеннае дзесяцігоддзе; сярэдзіна 1950-х – сярэдзіна 1980-х гг.; з канца 1980-х па сучасны перыяд.

Вывучаючы ўспаміны патрэбна разумець, што пісаліся яны часцей зусім у іншых умовах. Неабходна выдзяляць два перыяды ў жыцці мемуарыста: 1) да апісваемых падзей, уключаючы апошнія; 2) ад часу падзей да часу стварэння ўспамінаў. У навейшы час істотна павялічваецца колькасць такіх відаў мемуарных крыніц як біяграфічныя анкеты, аўтабіяграфіі, стэнаграфічныя запісы ўспамінаў і інш.Біяграфічныя анкеты найчасцей мелі афіцыйнае прызначэнне і пераважна утрымлівалі пэўныя, рэгламентаваныя звесткі. У савецкі час гэты від дакументаў набыў асаблівае значэнне, паколькі партыйна-дзяржаўны апарат імкнуўся кантраляваць жыццё сваіх грамадзян.Аўтабіяграфііадрозніваюцца ад анкет не толькі тым, што іх змест вызначаецца самім аўтарам, але і большым аб'ёмам. На змест аўтабіяграфіі вялікі ўплыў аказвала іх прызначэнне (уступленне ў камсамол, у партыю, паступленне на працу і г.д.). У гэты ж перыяд з'яўляюцца і асобныя ўспаміны беларускіх нацыянальных дзеячаў. Часам яны былі прысвечаны сумным падзеям у нацыянальным жыцці. Так ў першыя ўгодкі смерці Івана Луцкевіча выйшаў зборнік, прысвечаны яго памяці. Наступны перыяд (канец 1920-х – 1930-х гг.) акрэсліваецца і якасцю і колькасцю мемуарнай літаратуры. Рэпрэсіі вымушалі многіх аўтараў гаварыць меней аб сабе, болей аб падзеях. Не адбылося істотных змен у развіцці мемуарнай літаратуры і ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. У пераважнай частцы той невялікай колькасці мемуарных твораў, што з'явіліся ў гэты час, пераважала ваенная тэматыка. Пачынаючы з другой паловы 1950-х гг. сітуацыя істотна змяняецца. Ваенная тэматыка захоўвае сваё значэнне, але кола жадаючых выказацца істотна пашыраецца. Велізарная хваля выданняў партызанскай літаратуры асабліва акрэсліваецца па БССР у 1970-х – пачатку 1980-х гг.. Гэта не толькі ўспаміны кіраўнікоў Беларускага партызанскага руху (П.З.Калінін), але і мемуары сярэдняга звяна партызанскага руху – кіраўнікі партызанскіх брыгад і злучэнняў, дыверсійных груп і г.д. У 1960-я -- 80-я гг. пэўнае асвятленне ў мемуарнай літаратуры атрымоўваюць старонкі абарончых баёў на тэрыторыі Беларусі летам 1941 і яе вызвалення ў 1943-1944 гг. Характэрная рысай мемуарнай літаратуры перыяду другой паловы 1950-х – 1980-х гг. з'яўляецца выхад у свет зборнікаў успамінаў, прысвечаных пэўным асобам, выдомым дзеячам падпольнага і партызанскага руху, а таксама выдатным беларускім пісьменнікам і паэтам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]