Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры 1.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
63 Кб
Скачать

43. Гісторыка-мемуарная літаратура другой паловы XVI-xviіi стст.

як крыніца па гісторыі Беларусі.

Праблема вызначэння мемуараў XVI-XVIІI стст. з’яўляецца для крыніцазнаўцаў найбольш складанай, паколькі мемуарную літаратуру гэтага перыяду вельмі складана аддзяліць ад публіцыстыкі, эпісталярных твораў, а часам нават ад летапісу. “Дзеннікі” складзены ў выглядзе пісьмаў, аднак апавядаюць не аб прыватных падзеях, а з’яўляюцца лаканічнымі запісамі хода баявых дзеянняў. Акрэсліваючы “пераходны” характар Баркалабаўскага летапісу, “Дзеннікаў” паходаў Стэфана Баторыя і Люблінскага сойму, большасць гісторыкаў лічыць самым раннім мемуарным помнікам з вядомых у сучасны момант “Гістарычныя запіскі”Федара Еўлашоўскага, напісаныя на беларускай мове ў 1603-1604 гг. У іх аснову, відаць, ляглі дзеннікавыя запісы аўтара за папярэднія 40 гадоў. Арыгінал мемуараў захаваўся ў няпоўным аб’еме. Адсутнічае ўступная частка; не выключана, што запісы вяліся і пасля 1604 г., якім абрываюцца мемуары. Першая публікацыя крыніцы была ажыццеўлена Ф.Любамірскім з польскага перакладу. Крыху пазней, у 1886 г. твор Еўлашоўскага апублікаваў па львоўскай копіі украінскі гісторык У.Антановіч.

Пэўную цікавасць як крыніца аб польска-літоўскай інтэрвенцыі ў Маскоўскую дзяржаву ўяўляе “Дыярыуш” Самуіла Маскевіча – непасрэднага ўдзельніка падзей. Галоўная ўвага ў ім прысвечана ваенным падзеям. “Дыярыуш” Маскевіча не з’яўляецца дзеннікам у поўным сэнсе гэтага слова. Толькі яго кароткія пачатковыя запісы (з 1594 -- па 1604 г.) сапраўды маюць характар дыярыуша. ствараўся не па свежых слядах падзей, а па ўспамінах аб мінулых часах. Таму і назва “дыярыуш” з’яўляецца умоўнай.

Цікавым помнікам, які адлюстраваў падзеі нацыянальна-вызваленчай вайны пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага, з’яўляецца “Дыярыуш” Багуслава Маскевіча, сына Самуіла Маскевіча. апісанне падзей, якія папярэднічалі паўстанню Багдана Хмяльніцкага, адлюстраванне жыцця магнатскага двара Іерэміі Вішнявецкага, але гэта з’яўляецца толькі пралогам да той асноўнай часткі твора, дзе распавядаецца аб нацыянальна-вызваленчай барацьбе на Украіне і антыфеадальнай вайне на Беларусі. Вялікі гісторыка-пазнавальны інтарэс уяўляе “Дыярыуш” беларускага шляхціца Адама Каменскага-Длужыка, з’яўляецца бадай самым першым са ўсіх вядомых помнікам пра Сібір. “Дыярыуш” напісаны на польскай мове, але апошняя не адрозніваецца у Каменскага чысціней. У ей даволі выразна выяўляюцца як русізмы, так і беларусізмы, выкарыстанне якіх ніколі б не дазволіў сабе карэнны паляк.

9. Сістэматызацыя гістарычных крыніц. Віды сістэматызацыі

Пры групіроўцы гістарычных крыніц адрозніваюць іх сістэматызацыю і класіфікацыю. Сістэматызацыя адбываецца ў выніку умяшання даследчыка, калі сам даследчык будуе такую сістэму, якая б лепш адпавядала яго мэтам і задачам (гісторык Беларусі вызначае крыніцы па гісторыі Беларусі, калі займаецца ХХ -м стагоддзем – крыніцы па гісторыі навейшага часу). Такім чынам, за аснову бярэцца толькі адна са шматстайных знешніх прыкмет крыніцы. Задача сістэматызацыі службовая, дапаможная. Пры гэтым могуць быць выбраны наступныя прынцыпы сістэматызацыі:

1) храналагічны, якi ўлічвае час стварэння крыніцы (вялікія сістэмы: антычныя, сярэднявечча, новай і навейшай гісторыі; дробныя – па гісторыі другой сусветнай вайны і г.д.);

2) рэгіянальны прынцып (па гісторыі Прыбалтыкі, усходнеславянскіх земляў, Заходняй Еўропы);

3) этнічны (па гісторыі Расіі, Украіны, гісторыі татар, цыган і г.д.);

4) праблемны (адмена прыгоннага права на Беларусі);

5) персанальны (дзейнасць Вітаўта).

Найбольш пашырана сістэматызацыя па некалькіх прынцыпах (напрыклад, крыніцы па гісторыі Беларусі новага і навейшага часу).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]