Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры 1.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
63 Кб
Скачать

36.Статыстычныя крыніцы навейшага часу.

Бальшавікі, надавалі вялікае значэнне статыстыцы. ў 1918 г. было арганізавана Цэнтр. Статыст. упраўленне РСФСР.было арганізавана Мінскае статыстычнае бюро. У лютым 1919 г. быў створаны Цэнтральны статыстычны аддзел БССР (але з утварэннем Літоўска-Беларускай ССР скасаваны). Пасля вызвалення Мінска ў ліпені 1920 г. ад польскіх захопнікаў была адноўлена дзейнасць Мінскага губернскага статыстычнага бюро (ЦСБ) БССР. У лістападзе 1924 г. ЦСБ пераўтворана ў Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне (ЦСУ) БССР. Хутка і аператыўна развівалася статыстыка Усерасійскага Савета Народнай гаспадаркі. З 1990 г. дзейнічае Дзярж. камітэт Кабінета Міністраў РБ па статыстыцы і аналізу. Камітэту падпарадкаваны раенныя і гарадскія аддзелы, абласныя і Мінскае гарадское упраўленні. Ужо 18 снежня 1917 г. быў выдадзены дэкрэт аб увядзеннi спецыяльных кнiг для запiсаў актаў грамадзянскага стану – нараджэнняў, смерцяў, шлюбаў, а напачатку наступнага 1918 г. функцыi рэгістрацыi гэтых актаў ад царквы былi перададзены грамадзянскiм органам. Асаблiвае месца ў дэмаграфiчнай статыстыцы навейшага часу належыць перапiсам. Усяго за гады Савецкай ўлады было праведзена 8 перапiсаў насельнiцтва: у 1920, 1926, 1937, 1939, 1959, 1970, 1979, 1989 гг. У перыяд вайны правядзенне перапісаў стала немагчымым. Умовы вайны вымушалі праводзіць разлікі насельніцтва часцей і ў пэўных тэрытарыяльных межах. Статыстычныя органы вызначалі колькасць эвакуіраванага насельніцтва, збіралі і распрацоўвалі дадзеныя аб насельніцтве, што знаходзілася на картачным забяспячэнні. У 1920-х гадах найбольш распаўсюджанымі былі два віды выбарачных абследаванняў: дынамічныя (ці гнездавыя) перапісы і асенне-вясеннія апытанні.Бюджэтныя абследаваннiсялянскіх гаспадарак, якiя праводзіліся ў 1920-х гг., заслугоўваюць асаблiвай увагi. Прыкладнае супадзенне ва ўмовах дробнатаварнай вытворчасці як аб’ектаў статыстычнага назірання сялянскай сям’і і сялянскай гаспадаркі дазволіла злучыць у межах адзінага абследавання аналіз сялянскай вытворчасці і спажывання. Адным з першых мерапрыемстваў створанага ў 1918 г. ЦСУ РСФСР было правядзенне першага прамысловага і прафесійнага перапісу.Бягучая прамысловая статыстыка ЦСУ ў першай палове 1920-х гг. знаходзілася ў нездавальняючым стане. З пачаткам індустрыялізацыі становішча пачынае змяняцца. Перапісы прамысловасці з 1925-26 гг. былі заменены штогадовымі абследаваннямі фабрык і заводаў

41. Адметныя рысы летапісання Беларусі ў к. 15-18 ст.

Летапiсы набываюць характар мемуарнай лiтаратуры. Як прыклад можна прывесцi Баркалабаўскi летапiс. ахоплiвае падзеi перыяду другой паловы XVI - пачатку XVII стст., пераважна тыя, што адбылiся на Магiлёўшчыне: у сяле i замку Баркулабаве, Быхаве, Магiлеве. Пры асвятленнi падзей да канца XVI ст. заўважаецца храналагiчная непаслядоўнасць, устаўкi. Толькi з 1594 г. матэрыял выкладаецца год за годам.Найбольшую каштоўнасць у Баркалабаўскiм летапiсе ўяўляюць звесткi пра паўсядзеннае жыцце простых людзей Беларусi. Тут падрабязна апiсваюцца гаспадарчае становiшча i побыт беларускiх сялян, неўраджаi, голад; паведамляецца пра час i ўмовы пасяўных работ, пра цэны на прадукцыю сельскай гаспадаркi.Разам з тым Баркалабаўскi летапiс утрымлiвае цiкавыя звесткi пра дзеяннi рускiх войскаў пад Магiлевам у апошнi перыяд Лiвонскай вайны, аб прыходзе казакоў на Беларусь (у прыватнасцi, С.Налiвайкi), пра Лжэдмiтрыя II i iнш.Насычанасць летапiсу ўласнымi ўражаннямi аўтара, дэталевымi звесткамi пра жыцце князёў Саламярэцкiх, характар запiсаў увогуле падштурхоўваюць асобных даследчыкаў беларускай гiсторыi да таго, каб лiчыць Баркалабаўскi летапiс помнiкам гiсторыка-мемуарнай лiтаратуры.Спробы адрадзiць летапiсанне ў першай палове XVIII ст. прывялi да ўнiкнення асобнага яго вiду на Беларусi — гарадскiх хронiках. Другая вядомая магiлеўская хронiка — “Запiскi iгумена Арэста” — ахоплiвае падзеi больш чым за 500 гадоў (да 1847 г., больш-менш поўныя звесткi з 1578 г.). Гэта, магчыма, апошняя спроба стварыць гiсторыю горада Магiлева. Аўтар (хутчэй заўсё унiят) выкарыстаў папярэднюю хронiку i асабiстыя назiраннi. На жаль, цiкавыя падзеi 1812 г. асветлены вельмi мала.Хронiкi г. Магiлева напiсаны на польскай мове. Не з’яўляецца выключэннем i “Хронiка Вiцебска”, цi “Летапiс Панцырнага i Аверкi” — помнiк беларускага летапiсання XVII-XVIII стст., у якiм падаюцца факты з гiсторыi горада Вiцебска..

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]