- •1Вызначэнне гістарычнай крыніцы. Паняцці "гістарычная крыніца", "гістарычны дапаможнік","гістарычнае даследаванне"…
- •4Роля і месца крыніцазнаўства ў сістэме гістарычных навук
- •8. Классификация исторических источников. Ее суть и цели. Критерии классификации.
- •6Гісторыя крыніцазнаўства
- •40. Беларуска- літоўскія летапiсы XV-XVI стст.Іх публікацыі
- •7Распрацоўка крыніцазнаўства гісторыі Беларусі.
- •12. Архивная эвристика. Архивные учреждения Республики Беларусь и их фонды. Документы по истории Беларуси в зарубежных архивах.
- •9. Систематизация исторических источников. Виды систематизации.
- •52. Асаблівасці публiцыстыкі XIX-XX стст.
- •15. Внешняя критика письменных источников.
- •16. Цели и задачи внутренней критики. Источниковедческий синтез.
- •34. Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні, матэрыялы фіскальнага ўліку канца XVIII - першай паловы хіх стст.
- •49. Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы.
- •36.Статыстычныя крыніцы навейшага часу.
- •41. Адметныя рысы летапісання Беларусі ў к. 15-18 ст.
- •43. Гісторыка-мемуарная літаратура другой паловы XVI-xviіi стст.
- •9. Сістэматызацыя гістарычных крыніц. Віды сістэматызацыі
- •17. Агульная характарыстыка дакументаў заканадаўства як гістарычная крыніца
- •45. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі XVI-XVIII стст.
- •47.Мемуары навейшага часу.
- •50. Агіяграфічныя крыніцы. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы XI-XII стст.
- •48. Эпiсталярныя крынiцы.
- •53. Зараджэнне і развіццё перыядычнага друку на Бел. У др.Пал. 18-пач.19 ст
- •55. Этапы развіцця перыядычнага друку у савецкі час. Партыйна-дзярж. Кантроль. З’яўленне неафіцыйных і апазіцыйных выданняў
- •18.МатэрыялызаканадаўствазямельРусi IX-XIII стст.
34. Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні, матэрыялы фіскальнага ўліку канца XVIII - першай паловы хіх стст.
Сярод шэрагу апісанняў геаграфічнага і статыстычнага характару неабходна адзначыць “Топографические описания” і “Экономические камеральные примечания”. Узнікненне гэтых матэрыялаў звязана з тым велізарным па аб’ему размежаваннем зямель, якое было пачата ў часыКацярыны ІІ, з далейшымі крокамі па вывучэнню народнагаспадарчых рэсурсаў краіны.
Вызначаліся тры комплексы задач: 1) землеўпарадкавальныя, 2) картаграфічныя і 3) зямельна-ўліковыя. У выніку атрымліваўся апісальна-статыстычны звод даведачных дадзеных для адміністрацыі ў справе распрацоўкі галоўных напрамкаў і бягучых мерапрыемстваў урада.
Вялікую цікавасць уяўляюць і “Экономические примечания”, “Топографические описания”.“Тапаграфічныя апісанні” – гэта рукапісы вялікага фармату і значнага аб’ему. Напачатку акрэсліваецца агульная характарыстыка губерні, пасля кожнага павятовага горада і кожнага павету.
У агульнай характарыстыцы вызначаецца месцазнаходжання губерні, яе межы і плошча, маецца гістарычная даведка аб ўтварэнні губерні, ўсталяванні губернскіх і павятовых гарадоў. Дадзена таксама апісанне рэк, азер, глебы, сельскагаспадарчых прылад, найбольш распаўсюджаных сельскагаспадарчых культур, ураджаяў, жывельнага і расліннага свету. Маюцца звесткі аб занятках, вераспавяданні, адзенні і мове насельніцтва.
“Экономическое камеральное примечание” -- рукапіс таксама вялікага фармату і значна большага аб’ему. У нейкай ступені гэта яшчэ больш падрабязнае выкладанне зместу “Топографического описания”. Разам з тым тут маецца і шмат новага матэрыялу. Усе лісты “Камерального примечания” падзелены на 8 графаў.
У сярэдзіне XIX ст. ствараецца 18 томнае выданне “Военно-статистического описания губерний и областей Российской империи”, падрыхтаванае Генеральным штабам. Кожны том складаецца з 6 аддзелаў: агульныя звесткі аб губерні, звесткі аб жыхарах губерні, характарыстыка прамысловасці, сельскай гаспадаркі і гандлю, нарыс аб асвеце і ваенна-тапаграфічны раздзел, характарыстыка павятовых гарадоў. “Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба”. Тут маюцца звесткі і аб народанасельніцтве, і аб стане шляхоў сувязі, і аб ураджаях..
інвентары ўтрымліваюць звесткі аб народанасельніцтве, часам са статыстычнымі дадаткамі а таксама матэрыялы, што дазваляюць ахарактарызаваць сялянскую і памешчыцкую гаспадарку.
49. Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы.
Неабходна адрознiваць лiтаратурныя творы як гiстарычныя крынiцы i крынiцы па гiсторыi лiтаратуры. Творы лiтаратуры, дзе мастацкая форма не менш iстотная, чым сам змест, як i помнiкi публiцыстыкi (для якiх характэрна перавага палемiчных функцый) займаюць асаблiвае месца сярод гiстарычных крынiц. Яны не столькi дакументальна фiксуюць падзеi, колькi адлюстроўваюць эмоцыi, адчуваннi, роздум аўтараў аб пэўных падзеях i з'явах. Лiтаратурныя i публiцыстычныя творы маюць першаступеннае значэнне для вывучэння гiсторыi культуры, iдэалогii. Яны могуць служыць i служаць таксама цiкавай для гiстарычнай навукi крынiцай узнаўлення сацыяльна-палiтычнай карцiны эпохi, да якой яны адносяцца.Безумоўна, лiтаратурныя творы рознай эпохi характарызуюць розныя рысы, на працягу часу змянялася iiх роля як гiстарычных крынiц. У развiццi ўсходнеславянскай лiтаратуры (i беларускай у прыватнасцi) гэта (прыкладна!) такiя ўмоўныя перыяды: XI - XIII ст., XIV - XVIIIст.,XIX - пачатак XX ст., лiтаратурныя творы савецкага часу.Для першага перыяду характэрна iмкненне аўтараў да дакументальнасцi, дакладнасцi ў перадачы звестак. Для гэтага перыяду характэрны росквiт агiяграфiчнай лiтаратуры
