Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры 1.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
63 Кб
Скачать

6Гісторыя крыніцазнаўства

Перадумовы і асноўныя этапы развіцця крыніцазнаўства

Крыніцазнаўства як навуковая дысцыпліна сфарміравалася ў сярэдзіне XIX ст. у працах па тэорыі і метадалогіі гісторыі англійскага гісторыка Э.Фрымена (Метады гістарычнага даследавання.1866.), нямецкага метадолага Э.Бернгейма (Падручнік гістарычнага метада. У рускім перакладзе асноўныя палажэнні гэтай працы апублікаваны ў рабоце: Уводзіны ў гістарычную навуку. Спб.,1908. Яго ж. Філасофія гісторыі, яе гісторыя і задачы. М.,1898.), французскіхфесараў Ш.-В.Ланглуа і Ш.Сеньобаса (Уводзіны ў вывучэнне гісторыі. М.,1898.).

Крыніцазнаўства развівалася пад уплывам пазітывісцкай канцэпцыі метадалогіі гісторыі, найбольш яркім выражэннем якой былі “Уводзіны ў вывучэнне гісторыі” прафесараў Ш.-В.Ланглуа і Ш.Сеньобаса Парыжскай школы вышэйшых даследаванняў пры Сарбоне. Аўтары “Уводзін” не ставілі сваёй задачай замяніць будучаму гісторыку яго прафесійную падрыхтоўку, а імкнуліся схіліць спецыяліста разважаць аб прыёмах даследавання гістарычнага матэрыялу, якія прымяняліся амаль машынальна. Праблемы крытыкі і вытлумачэння крыніцы трактавалісь французскімі вучонымі як падрыхтоўчы цыкл, які завяршаецца толькі падчас гістарычнага абагульнення.

Ва ўмовах прыярытэта тэхнакратычных уяўленняў на рубяжы XIX-XX стст. аналіз крыніц разглядаўся як пэўная тэхніка і прыкладныя прыёмы.У рамках пазітывісцкай канцэпцыі гісторыі гуманітарныя веды імкнуліся даказаць сваю прыгоднасць пры дапамозе аналогій уласных метадаў пазнання з тэхнічнымі прыёмамі.

У пачатку XX ст. пазітывісцкая канцэпцыя крыніцазнаўства, што была арыентавана на вывучэнне тэкстаў пісьмовых крыніц, сустрэла сур’ёзную крытыку з боку вучоных-неаканціанцаў, якія падкрэслівалі асобую ролю пазнання даследчыка пры інтерпрытацыі крыніц.

5Музеязнаўства спецыяльная дысцыпліна, прадметам даследавання якой з’яўляецца функцыянаванне музеяў як культурных устаноў. Спецыялісты ў вобласці музеязнаўства займаюцца даціроўкай, лакалізацыяй, атрыбуцыяй і вывучэннем музейных прадметаў. Гэта збліжае музеязнаўства з крыніцазнаўствам.

40. Беларуска- літоўскія летапiсы XV-XVI стст.Іх публікацыі

Характэрнай рысай летапiсання XV-XVI стст. з’яўляецца яго агульнадзяржаўны характар. Адсюль часам i назва — “лiтоўска-рускiя” летапiсы.

Беларускiя летапiсы i хронiкi захавалiся ў шматлiкiх спiсах (каля 22). Узнiкае праблема iх класiфiкацыi, але тут меркаваннi даследчыкаў разышлiся. Шэраг крынiцазнаўцаў (М.Цiхамiраў iiнш.) у адпаведнасцi з памерамi летапiсаў падзяляе iх на кароткiя i падрабязныя. Згодна другому пункту гледжання, iснуюць тры рэдакцыi беларускiх летапiсаў: кароткая, пашыраная i поўная. Найбольш аргументаванай выглядае канцэпцыя беларускага тэкстолага В.Чамярыцкага пра iснаванне трох асобных летапiсных зводаў (I, II, III, цi адпаведна — “Летапiсец вялiкiх князеў лiтоўскiх”, “Хронiка вялiкага княства лiтоўскага” i “Хронiка Быхаўца”).

7Распрацоўка крыніцазнаўства гісторыі Беларусі.

Вялікі ўклад у вывучэнне і публікацыю крыніц па гісторыі Беларусі ўнясла Віленская археаграфічная камісія, якая за перыяд з 1865 па 1915 гг. выдала 39 тамоў “Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі” і шмат іншых зборнікаў дакументаў. Крыніцы па гісторыі Беларусі даследаваліся ў рамках вывучэння крыніц расійскай гісторыі. Так, беларуска-літоўскімі летапісамі і актавымі крыніцамі перыяда ВКЛ Рэчы Паспалітай займаўся І.Даніловіч. У гурток графа М.П.Румянцава ў Гомелі ўваходзіў вядомы археограф І.І.Грыгаровіч, які выдаў у 1824 г. першы том “Беларускага архіва старажытных грамат”. У XIX – пачатку ХХ ст. вывучэнне крыніц па гісторыі Беларусі праводзілі польскія і нямецкія вучоныя. Вялікае значэнне для вывучэння крыніц па гісторыі Беларусі мелі ў пачатку ХХ ст. працы М.В.Доўнар-Запольскага, у якіх вывучаліся гаспадарчыя апісанні і рэвізіі XVI ст., “Баркулабаўскі летапіс”, мытныя кнігі і іншыя крыніцы.

Распрацоўка крыніцазнаўства гісторыі Беларусі як асобай дысцыпліны даследавання і выкладання пачалася ў 1920-я гг. У гэты перыяд у Беларускім дзяржаўным універсітэце Д.І.Даўгяла чытаў курс “Крыніцазнаўства гісторыі Беларусі”, у якім вялікая ўвага надавалася заканадаўчым крыніцам (“Рускай Праўдзе”), актам “Метрыкі Вялікага княства Літоўскага”, археалагічным крыніцам. Аднак рэпрэсіі 1930-х – 1950-х гг. прывялі да знішчэння альбо высылкі з Беларусі шматлікіх даследчыкаў, якія працавалі ў крыніцазнаўстве (М.В.Доўнар-Запольскага, Д.І.Даўгяла, У.І.Пічэты і інш.). У гэты перыяд вялікае значэнне надавалася вывучэнню твораў класікаў марксізма-ленінізма, крыніц па гісторыі рэвалюцыйнага руху і Камуністычнай партыі (праграмы партыі, рашэнні партыйных з’ездаў, з’ездаў Саветаў і г.д.).

Толькі з пачатку 1960-х гг. актывізуюцца даследаванні па крыніцазнаўству гісторыі Беларусі. Працуючы ў Маскве М.М.Улашчык даследаваў крыніцы па гісторыі Беларусі XIX ст. - справаздачы губернатараў, рэвізіі, інвентары панскіх маёнткаў, "Мінскія губернскія ведамасці".”Асноўныя дасягненні М.М.Улашчыка ў крыніцазнаўстве былі звязаны з вывучэннем і выданнем беларуска-літоўскіх летапісаў. Новая хваля цікаўнасці да крыніцазнаўства гісторыі Беларусі пачалася з другой паловы 1980-х – пачатку 1990-х гг. У гэты перыяд была створана кафедра крыніцазнаўства і музеязнаўства на гістарычным факультэце БДУ, аддзел спецыяльных гістарычных навук у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Выйшлі першыя вучэбныя дапаможнікі - СюМарозавай, прысвечаны пісьмовым крыніцам па гісторыі Беларусі да XVIII ст., і С.М.Ходзіна – крыніцам па гісторыі Беларусі. З’явіліся новыя працы, І.А.Юхо і Т.І.Доўнар, прысвечаныя заканадаўчым крыніцам па гісторыі Беларусі, В.С.Мянжынскага – кнігам Літоўскай Метрыкі, А.А.Семянчука – беларуска-літоўскім летапісам, А.А.Мельнікава – літаратурным творам.

Дакументальныя крыніцы па гісторыі Беларусі ў навейшы час вывучалі і вывучаюць польскія гісторыкі С.Кутшэба, В.Сямковіч, Г.Лаўмянскі, Ю.Бардах, М.Косман; літоўскія вучоныя Э.Баніоніс, С.Лазутка; расійскія даследчыкі В.Т.Пашута, А.Л.Харашкевіч.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]