- •1Вызначэнне гістарычнай крыніцы. Паняцці "гістарычная крыніца", "гістарычны дапаможнік","гістарычнае даследаванне"…
- •4Роля і месца крыніцазнаўства ў сістэме гістарычных навук
- •8. Классификация исторических источников. Ее суть и цели. Критерии классификации.
- •6Гісторыя крыніцазнаўства
- •40. Беларуска- літоўскія летапiсы XV-XVI стст.Іх публікацыі
- •7Распрацоўка крыніцазнаўства гісторыі Беларусі.
- •12. Архивная эвристика. Архивные учреждения Республики Беларусь и их фонды. Документы по истории Беларуси в зарубежных архивах.
- •9. Систематизация исторических источников. Виды систематизации.
- •52. Асаблівасці публiцыстыкі XIX-XX стст.
- •15. Внешняя критика письменных источников.
- •16. Цели и задачи внутренней критики. Источниковедческий синтез.
- •34. Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні, матэрыялы фіскальнага ўліку канца XVIII - першай паловы хіх стст.
- •49. Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы.
- •36.Статыстычныя крыніцы навейшага часу.
- •41. Адметныя рысы летапісання Беларусі ў к. 15-18 ст.
- •43. Гісторыка-мемуарная літаратура другой паловы XVI-xviіi стст.
- •9. Сістэматызацыя гістарычных крыніц. Віды сістэматызацыі
- •17. Агульная характарыстыка дакументаў заканадаўства як гістарычная крыніца
- •45. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі XVI-XVIII стст.
- •47.Мемуары навейшага часу.
- •50. Агіяграфічныя крыніцы. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы XI-XII стст.
- •48. Эпiсталярныя крынiцы.
- •53. Зараджэнне і развіццё перыядычнага друку на Бел. У др.Пал. 18-пач.19 ст
- •55. Этапы развіцця перыядычнага друку у савецкі час. Партыйна-дзярж. Кантроль. З’яўленне неафіцыйных і апазіцыйных выданняў
- •18.МатэрыялызаканадаўствазямельРусi IX-XIII стст.
50. Агіяграфічныя крыніцы. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы XI-XII стст.
Агіяграфічная літаратура. Час яе узнікнення цяжка вызначыць дакладна. Агiяграфiчныя творы складалiся з мэтай стварэння "прыкладаў жыцця", якiя трэба было пераймаць, на аснове якiх трэба было будаваць сваё жыццё. Публiцыстычная накiраванасць характэрна для ўсiх лiтаратурных твораў XI-XIIIcт., размежаванне iх з уласна публiцыстычнымi вельмi ўскладняюцца. Прыкладам таго з'яўляецца творчасць Кiрылы Тураўскага. лiтаратурная i публiцыстычная спадчына К.Тураўскага ўяўляецца важнай крынiцый не толькi для вывучэння дзейнасцi пiсьменнiка, яго светапогляду, але i духоўнай атмасферы той эпохi.
Цiкавай крынiцай выхаваўчага, навучальнага зместу з'яўляецца "Павучанне Уладзiмiра Манамаха", напiсанае ў 1117 г., але памылкова ўключанае ў Лаўрэнцьеўскi спiс "Аповесцi мiнулых гадоў" пад 1097 г. Аўтар дае настаўленнi падрастаючаму пакаленню, дзелiцца вопытам свайго багатага на падзеi жыцця. Вялiкi кiеўскi князь, дзелячыся ўспамiнамi, таксама расказвае пра свае ўзаемаадносiны з полацкiмi князямii паходы на беларускiя землi. Яшчэ ў большай ступенi цiкавай крынiцай перыяду XI-XIII ст. з'яўляецца "Слова аб палку Iгаравым". Тэкст гэтага помнiка быў знойдзены Мусiным-Пушкiным у 1795 г. Пад час вайны 1812 г. арыгiнал твора знiк. Адсутнасць арыгiнала дало падставу скептыкам даказваць, што "Слова" – пазнейшая падробка канца XVIII ст. Складана параўнаць "Слова..." з iншым помнiкам лiтаратуры гэтага часу У "Слове аб палку Iгаравым" адлюстравалiся дзве найбольш характэрныя рысы лiтаратуры XI-XIII ст. – iмкненне не вызначаць свайго аўтарства i адсутнасць выдумочных персанажаў. Незалежна ад таго, хто з'яўляецца аўтарам "Слова" (асобныя даследчыкi прыпiсваюць аўтарства Кiрыле Тураўскаму), гэты помнiк лiтаратуры XII ст. можна вызначыць як цiкавейшую крынiцу па палiтычнай гiсторыi Беларусi XI-XII ст.
"Слова" iстотна дапаўняе звесткi летапiсаў. У прыватнасцi, кiеўскi летапiсец амаль нiчога не гаворыць аб дзейнасцi Усяслава Чарадзея ў якасцi кiеўскага князя. Толькi ў гэтым лiтаратурным творы мы сустракаем звесткi аб гарадзенскiм князi Iзяславе Васiлькавiчы. Уяўляюць цiкавасць паралелi аб мiжусобiцах у Полацкай i Кiеўскай землях (якiя вобразна перададзены ў супастаўленнi "р.Сула-Дзвiна"). Можна меркаваць, што аўтарам "Слова" быў адзiн са складальнiкаў кiеўскага летапiсу XII ст., альбо ён меў на руках спiс Полацкага летапiсу.
48. Эпiсталярныя крынiцы.
эпiсталярная спадчына — пiсьмы, запiскi, пасланнi i г.д.
Неабходна адрознiваць афiцыйную i прыватную перапiску. Прыватнае пiсьмо — гэта пiсьмовы асабiсты зварот аўтара да пэўнай асобы (цi некалькiх асоб). Устойлiвымi элементамi эпiсталярнага помнiка з’яўляецца ўказанне адрасату, месца напiсання, даты напiсання, зварот да адрасату, подпiс аўтара пiсьма. Але ў змесце прыватнага пiсьма аўтар зусiм свабодны — ён можа пiсаць аб службовых, сямейных, асабiстых справах. Звычайна пiсьмо пiшацца не для друку, не для ўсеагульнага i нават частковага азнаямлення з iм трэцiх асоб.
У сваiм развiццi эпiсталярныя крынiцы таксама прайшлi шэраг этапаў. Пiсьмы, як форма зносiн мiж людзьмi, былi распаўсюджаны ўжо з глыбокай старажытнасцi.У Вялiкiм княстве асаблiва пашыраецца перапiска ў XVI ст. Вельмi цiкавым помнiкам XVI ст., напрыклад, з’яўляецца пiсьмо Мiхаiла Глiнскага епiскапу Луку Ватцэльроду, напiсанае на паўлiсце паперы 12 жнiўня 1506 г. праз тыдзень пасля перамогi, атрыманай пад Клецкам. Яно дазваляе ўдакладнiць структуру i памеры войскаў, ўдакладняе дзень галоўнай бiтвы (5 жнiўня) i колькасць страт. У другой палове XVI ст. у форме пiсьмаў складаюцца дзённiкi эпiсталярная форма служыць для выяўлення сваёй думкi, поглядаў i вельмi складана размежаваць прыватную i афiцыйную перапiску. Вядомы таксама пасланнi, што прыпiсваюцца старцу Арцемiю, якi быў асуджаны за вальнадумства ў рэлiгiйных пытаннях Маскоўскiм Саборам 1554 г. i ўцёк у Лiтву. Таксама прыкладам можа служыць перапiска канцлера Вялiкага княства Лiтоўскага Льва Сапегi, апублiкаваная А.Прахаскам, дзе ўтрымлiваюцца пiсьмы да Л.Сапегi У XVIII ст. i асаблiва ў XIX ст. колькасць пiсьмаў iстотна павялiчваецца. Вельмi цiкавыя пiсьмы майстроў мастацкага слова — лiтаратараў.
Эпiсталярная спадчына беларускiх пiсьменнiкаў XIX ст. захавалася i вывучана ў неаднолькавай ступенi.
Надзвычай карыснай для нашага лiтаратуразнаўства ды i гiстарычнай навукi наогул была б поўная навуковая публiкацыя эпiсталярыi Баршчэўскага.
Багата прадстаўлена ў публiкацыях i даследаваннях эпiсталярная спадчына Яна Чачота. Каля 100 яго пiсьмаў 1820-1822 гг. да сяброў-фiламатаў надрукавана ў 1913 г. Я.Чубакам у зборнiку “Карэспандэнцыя фiламатаў”. Эпiсталярная спадчына А.Вярыгi-Дарэўскага даволi багата прадстаўлена ў зборнiку “Пачынальнiкi”.
35. Статыстычныя крыніцы другой паловы ХІХ–пачатку ХХ ст.
У гэты час фарміруецца сістэма статыстычнага ўліку як асобны напрамак дзейнасці дзяржаўнага апарату. У 1857 г. пры Міністэрстве ўнутраных спраў ствараецца Цэнтральны статыстычны камітэт (ЦСК), а ў 1863 г. – Статыстычны савет. Акрамя таго, статыстычныя работы праводзілі таксама асобныя дэпартаменты, аддзелы міністэрстваў і ведамстваў, земствы, навуковыя таварыствы.
Цэнтральны Статыстычны камітэт быў закліканы выконваць ролю агульнадзяржаўнай статыстыкі ў Расіі, Мясцовымі органамі ЦСК, якія праводзілі апрацоўку інфармацыі, былі губернскія статыстычныя камітэты. Асноўная іх функцыя – прадстаўленне рознага характару звестак па губерні ў выглядзе дадаткаў да гадавых справаздач губернатараў. З-за недахопу статыстыкаў і сродкаў губернскія камітэты самi не збіралі звестак, а атрымлівалі iх ад адміністрацыйных і іншых мясцовых органаў. У другой палове XIX ст. губернскія статыстычныя камітэты значна пашырылі зону сваіх інтарэсаў, і не толькі ў галіне статыстыкі, але і ў дачыненні да вывучэння гісторыі краю. У 1867 г. ім было прапанавана прыняць удзел у разборы архіваў скасаваных раней судовых устаноў. На I археалагічным з’ездзе ў Маскве (1869 г.) было ўзнята пытанне аб перадачы ў распараджэнне губернскіх статыстычных камітэтаў губернскіх архіваў, а ў хуткім часе яны былі прыцягнуты да штодзённага ўдзелу ў зборы і захаванні мясцовых старажытнасцей. 1. Адміністрацыйна-паліцэйскі ўлік насельніцтва. Увядзенне пасямейных спісаў для сялянскага саслоўя з’яўлялася, па сутнасці, вымушаным мерапрыемствам. Пасямейныя спісы складаліся валаснымі праўленнямі на падставе рэвізскіх казак са штогадовай праверкай дадзеных. Царкоўны ўлік сялян таксама быў далёкі ад дасканаласці. Паколькі ў запісах аб нараджэнні, па сутнасці справы, рэгістраваўся не акт нараджэння, а акт хрышчэння, то ўсе дзеці, памёршыя без хрышчэння, а таксама ўсе мёртванароджаныя не рэгістраваліся ў царкоўных прыходах. Не адрозніваліся дасканаласцю і дадзеныя аб механічным перамяшчэнні насельніцтва,
Праграма перапісу 1897 г. вызначала ўлік наступных звестак: 1) «фамилии» – гэта значыць прозвішча ці «прозвища» – мянушкі, імя і імя па бацьку; 2) пол; 3) адносіны да «главы» гаспадаркі і «главы» сваёй сям’і; 4) узрост; 5) сямейнае становішча; 6) саслоўе, стан ці званне; 7) месца нараджэння; 8) месца прыпіскі; 9) месца жыхарства; 10) адзнака аб адсутнасці і аб часовым месцазнаходжанні; 11) родная мова; 12) уменне чытаць, месца навучання; 13) занятак, рамяство, пасада ці служба
