Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры 1.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
63 Кб
Скачать

1Вызначэнне гістарычнай крыніцы. Паняцці "гістарычная крыніца", "гістарычны дапаможнік","гістарычнае даследаванне"…

Гістарычнай крыніцай называецца матэрыяльны прадмет, які змяшчае інфармацыю аб мінулым і ўцягнуты ў працэс навуковага даследавання. У адрозненне ад гістарычнай крыніцы гістарычны дапаможнік - гэта мадэль, якая заснавана на дадзеных крыніц, якая дазваляе вывучаць падзеі мінулага. У гістарычным дапаможніку (напрыклад, працы М.Стрыйкоўскага альбо В.М.Тацішчава) напрацаваны матэрыял абагульняецца, параўноўваецца, у ім удакладняюцца пэўныя фактырэчаіснасці. У якасці дапаможніка могуць выступаць рэчавыя і іншыя тыпы крыніц. Напрыклад, прылады працы, якія прадстаўлены ў археалагічных калекцыях музеяў, дазваляюць рэканструяваць асноўныя заняткі старажытных людзей. Гістарычнае даследаванне - гэта праца прафесійнага гісторыка, выкананая на аснове крыніц з прымяненнем распрацаваных у гістарычнай навуцы метадаў даследавання.

Музейныя прадметы - гэта крыніцы, якія знаходзяцца ў экспазіцыях і фондах музеяў. Тэрмін "музейны экспанат" нярэдка выкарыстоўваецца ў якасці сіноніма паняця "музейны прадмет", аднак не абазначае тыя крыніцы, якія знаходзяцца ў экспазіцыі музея.

2Прырода гістарычнай крыніцы. Гістарычная крыніца як аснова междысцыплінарнага сінтэзу.

Гістарычная крыніца па сваёй прыродзе мае два бакі: аб'ектыўны і суб'ектыўны. Аб'ектыўны бок гістарычнай крыніцы заключаецца ў адлюстраванні сапраўды адбыўшыхся ў мінулым падзей. Суб'ектыўны бок гістарычнай крыніцы ўтвараецца ў выніку погляду на падзеі мінулага з боку аўтара (рэдактара) крыніцы, які нярдка ўносіў скажэнні, якія былі выкліканыя ідэйнымі, рэлігійнымі поглядамі, сацяльным і службовым становішчам аўтара. Вывучэнне крыніц як матэрыяльных аб’ектаў-пасрэднікаў у перадачы культуры ад аднаго пакалення іншаму дазваляе разглядаць крыніцазнаўства ў якасціасновы міждысцыплінарнага сінтэзу гуманітарных і прыродазанўчых навук. У геаграфіі, псіхалогіі і іншых навуках даследчыкам прыходзіцца сутыкацца з разнастайнымі крыніцамі (геаграфічнымі картамі, справаздачамі аб псіхалагічных тэстах і г.д.), што патрабуе ведаў і навыкаў аналіза крыніц. Метады і прыёмы аналіза крыніц добры вывучаны ў крыніцазнаўстве, што дазваляе прымяняць іх у іншых навуках.

3Крыніцазнаўства - гэта спецыяльная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем гістарычных крыніц. Аб'ектам крыніцазнаўства з'яўляецца ўся сукупнасць гістарычных крыніц. Прадметам крыніцазнаўства з'яўляюцца канкрэтныя бакі, свойства крыніц, якія вывучаюцца ў вызначаны момант з пэўнай мэтай.

Тэарэтычнае і прыкладное крыніцазнаўства.

Крыніцазнаўства падзяляецца на дзве вобласці даследавання: тэарэтычнае і прыкладное. Тэарэтычнае крыніцазнаўства распрацоўвае агульныя метады вывучэння і даследавання гістарычных крыніц. Гэтыя метады канкрэтызуюцца пры вывучэнні асобных груп крыніц альбо пэўных іх характарыстык. Прадметам даследавання для тэарэтычнага крыніцазнаўства з'яўляюцца метады. У прыкладным крыніцазнаўстве метад - гэта вызначаны інструмент вывучэння,катэгарыяльнв аппарат крыніц, іх інтэрпрэтацыя. Прыкладное крыніцазнаўства займаецца такімі праблемамі, якія ўзнікаюць пры працы з гістарычнымі крыніцамі, як вызначэнне часу, месца стварэння крыніцы, яго аўтара, рэканструкцыя крыніцы і інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]