Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мовазнаўства экзамен 21-40.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
21.77 Кб
Скачать

33 Пытанне:

Актыўная лексіка – частка слоўнікавага складу, якая актыўна ўжываецца носьбітамі мовы ва ўсіх сферах жыцця. Пасіўная лексіка – частка слоўнікавага складу, якая ўключае словы абмежаванага ўжывання. Неабходна адрозніваць пасіўную лексіку мовы ад пасіўнай лексікі індывіда. Да яе адносяць архаізмы, гістарызмы, неалагізмы.

Эўфемізмы замяняюць непрымальныя словы: памерці – аддаць богу душу – перыфраз. Эўфемізмы з’яўляюцца вынікам моўнай забароны – табу.

34 Пытанне:

Працэсы словаўтварэння: запазычанні (і інтэрнацыяналізмы, кругаварот слоў: бЫстро і бістрО) і будоўля слоў (1.канверсія: старое слова выкарыстоўваецца як новае без дадавання афіксаў, 2.са старых частак, 3.вытворныя словы, 4.складаныя словы).

Семантычныя калькі: уласнамоўныя словы, у якіх запазычаннем з’яўляецца адно са значэнняў, часцей пераноснае (кранаць за душу – трогать за душу).

Імкненне ачысціць мову ад запазычанняў называецца пурызм (прагрэсіўны, памяркоўны, рэакцыйны).

35 Пытанне:

Сацыяльная дыференцыяцыя – дыфефенцыяцыя лексікі паводле класавай прыналежнасці насіцеля мовы. Каля 1000 слоў складаюць ядро актыўнай лексікі – гэта словы, якія ўжывае чалавек незалежна ад адукацыі, класу і г.д., гэта стылістычна нейтральная лексіка. Кніжная лексіка: навуковая лексіка, публіцыстычная лексіка, афіцыйна-справавая лексіка, паэтычная і народна-паэтычная лексіка. Лексіка вузкага ўжытку: прафесіяналізмы, арго, жаргоны і г.д.

36 Пытанне:

Фразеалогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае ўстойлівыя адзінкі мовы, або фразеалагізмы. Яны з’яўляюцца ўзнаўляльнымі і не выдумляюцца кожны раз нанова, выконваюць функцыю аднаго члена сказа, але ў адрозненні ад слоў унутр фразеалагізма можна ўставіць слова. Фразеалагізм – устойлівая, узнаўляльная адзінка, якая складаецца не менш як з двух кампанентаў, мае значэнне і выкрнвае функцыю аднаго члена сказа. П ступені злітнасці кампанентаў усе фразеалагізмы падзяляюць на: фр. зрашчэнні (кампаненты па аднаму не нясуць таго ж сэнсу: тачыць лясы), фр. адзінствы (сэнс – вынік пераасэнсавання адпаведных словазлучэнняў: муціць ваду), фр. злучэнні (адзін з кампанентаў мае фразеалагічнае значэнне: расквасіць лоб).

Да фразеалагічных выразаў можна аднесці прыказкі: “Не будзі ліха пакуль яно ціха” і крылатыя выразы: “Любви все возрасты покорны”А.С. Пушкин.

37 Пытанне:

Лексікаграфія – раздзел мовазнаўства, які вывучае тэорыю і практыку складання слоўнікаў. Тэрмін “лексікаграфія” мае два значэнні: складанне слоўнікаў і сукупнасць слоўнікаў пэўнай мовы.

Вылучаюць тэарэтычную і практычную лексікаграфію. Слоўнікі паводле задач бываюць энцыклапедычныя і лінгвістычныя. Аднамоўныя слоўнікі падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, гістарычныя, этымалагічныя, сінанімічныя, антанімічныя, эпітэтаў, фразеалагічныя, арфаграфічныя, адваротныя і г.д. Двухмоўныя і шматмоўныя – перакладныя слоўнікі, у якіх тлумачыцца лексіка іншых моў.

38 Пытанне:

Граматыка – раздзел мовазнаўства, які вывучае і апісвае будову словаў, словазлучэнняў, сказаў. Яна выражаецца абавязкова, незалежна ад жадання гаворачага. Граматыка складаецца з марфалогіі і сінтаксісу. Марфалогія – раздзел граматыкі, які вывучае часціны мовы і іх граматычныя катэгорыі. Сінтаксіс – раздзел граматыкі, які вывучае структуру словазлучэнняў і сказаў, іх граматычныя значэнні.

Прадмет вывучэння граматыкі – словы, словазлучэнні, сказы. Задачы вельмі розныя, залежаць ад тыпу граматыкі: навуковая вывучае лад канкрэтнай мовы, тыпалагічная параўноўвае, гістарычная вывучае будову мовы ў яе развіцці і г.д.

Асноўнымі паняццямі граматыкі з’яўляюцца граматычнае значэнне (абстрактнае, абагульненае значэнне, якое ўласціва словам, славаформам і сінтаксічным канструкцыям: адзіночны і множны лік), граматычная катэгорыя (сукупнасць супрацьпастаўленых граматычных значэнняў: адзіночны лік + множны лік = катэгорыя ліку), граматычная форма (слова разам з паказчыкам яго граматычнага значэння). Парадыгма – сукупнасць грам. форм (бяроза: бяроз, бярозе).Слова ўжытае ў пэўнай граматычнай форме – словаформа.