Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мовазнаўства экзамен 21-40.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
21.77 Кб
Скачать

21 Пытанне:

Невытворная аснова – гэта аснова, якая супадае з кораням і такім чынам не была ўтворана ад чаго-небудзь. Вытворная аснова – гэта аснова ўтвораная ад невытворнай пры дапамозе афіксаў.

Працэсы словаўтварэння: запазычанні (і інтэрнацыяналізмы, кругаварот слоў: бЫстро і бістрО) і будоўля слоў (1.канверсія: старое слова выкарыстоўваецца як новае без дадавання афіксаў, 2.са старых частак, 3.вытворныя словы, 4.складаныя словы).

Змяненні марфемнай структуры слова: апрошчанне (негодяй), перараскладанне, ускладненне.

22 Пытанне:

Слова – класічны моўны знак, які валодае формай і зместам, і мае пазіцыйную самастойнасць і сінтаксічную. Таксама гэта мінімальная самастойная адзінка мовы, якая можа існаваць у якасці сказа.

Лексема – слова як сукупнасць граматычных форм і лексічных значэнняў ва ўсіх яго рэалізацыях (зямля).

Алалекса – адна з маўленчых рэалізацый лексемы (Зямля, зямля). Слова ўжытае ў пэўнай граматычнай форме – словаформа (зямлі), можа мець варыянты.

23 Пытанне:

Чарльз Морыс, які займаўся семіётыкай, высветліў, што кожны знак мае дачыненне да 3 кутоў: чалавека, рэчаіснасці і другога знака. Закрыць – Заплюшчыць – Зачыніць

Слова мае абагульненае значэнне і між яго гучаннем і прадметам рэчаіснасці ўмоўная сувязь. Пазнанне прадмета (рэфірэнта) адбываецца пры паўторы назірання яго і вылучэння асаблівасцей і прыкмет. Так замацоўваецца паняцце (сігніфіката). Бездэнататная лексіка – паняцце ёсць і слова ёсць, а прадмета няма.

Анамастыка – навука, раздзел мовазнаўства, які вывучае ўласныя імёны (Антрапаніміка) і назвы; майстэрства называць і даваць імёны.

24 Пытанне:

Лексічнае значэнне залежыць ад месца прадмета ў рэчаіснасці, ў мысленні народа, ў лексічнай сістэме. Прадмет і паняцце ўзаемадзейнічаюць між сабой, разам з моўнай сістэмай яны нараджаюць лексічнае значэнне слова.

Лексічнае значэнне слова можа быць прамым або пераносным. Паводле спалучальнасці з іншымі словамі адрозніваюць свабодныя і несвабодныя ( валентна абмежаваныя, сінтаксічна абумоўленыя, канструкцыйна абмежаваныя ) значэнні.

Паводле ступені замацавання значэння слова яно можа быць узуальным і аказіянальным.

Лексічнае значэнне – камбінацыя сем, у ім вызначаецца ядро і перыфірыя. Ядро = паняцце, перыфірыя = вобразнае ўспрыманне. У тэрмінах няма перыфірыі. Гіперонім падзяляецца на гіпонімы, кожны з якіх можа быць гіперонімам у сваім радзе гіпонімаў.

25 Пытанне:

Канатацыя - сопутствующее значение языковой единицы. Коннотация включает дополнительные семантические или стилистические элементы, устойчиво связанные с основным значением в сознании носителей языка. Коннотация предназначена для выражения эмоциональных или оценочных оттенков высказывания и отображает культурные традиции общества. Коннотации представляют собой разновидность прагматической информации, отражающей не сами предметы и явления, а определённое отношение к ним.

26 Пытанне:

Унутраная форма – гэта прымета, якая ляжыць у аснове назвы, яе маюць вытворныя словы. Калі ж слова невытворнае, то яго ўнутраную форму трэба шукаць у дыяхраніі. Навука, якая вывучае паходжанні слоў – этымалогія. Існуе памылковая этымалогія, якую называюць народнай.