Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
спіс літ. для 11 кл..docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
27.67 Кб
Скачать

3. В.Казько – майстар інтэлектуальнай, філасофскай прозы

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Асуджэнне вайны праз балючую памяць, драматычны лёс Колькі Лецечкі і яго пакалення (аповесць ”Суд у Слабадзе“). Раман ”Неруш“ у шэрагу іншых твораў пра парушэнне гармоніі зямнога жыцця (”Белы параход“ Ч.Айтматава, ”Цар-рыба“ В. Астаф’ева і інш.). Рэальныя (Мацвей Роўда, Шахрай, дзед Дзям’ян, Нене) і міфалагічныя (жалезны чалавек, Галоска-галасніца) вобразы ў творы.

Дамашняе заданне.

Падрыхтаваць паведамленне

«В.Казько – майстар інтэлектуальнай, філасофскай прозы»

4. В.Карамазаў – адзін з вядучых сучасных празаікаў

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Псіхалагізм апавяданняў з першай кнігі пісьменніка ”Падранак“. Горад і вёска, бацькі і дзеці ў аповесці ”Бярозавыя венікі“. Вобраз лесу, ахоўнікі яго таямніц у рамане ”Пушча“. Твор-даследаванне пра В. К. Бялыніцкага-Бірулю ”Крыж на зямлі і поўня ў небе“. Майстэрства пісьменніка ў асвятленні праблем сучаснасці.

Дамашняе заданне.

Падрыхтаваць паведамленне “В.Карамазаў – адзін з вядучых сучасных празаікаў”.

Беларуская літаратура на сучасным этапе (з сярэдзіны 1980-х гадоў) Драматургія (6 гадзін)

  1. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай драматургіі другой паловы 80 – 90 гадоў

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці беларускай драматургіі другой паловы 80 — 90-х гадоў. Традыцыі драматургіі Кандрата Крапівы і А.Макаёнка, творчае выкарыстанне гэтых традыцый маладзейшымі пісьменнікамі. Узмацненне цікавасці да гістарычнага мінулага: А. Петрашкевіч. ”Прарок для Айчыны“; ”Меч Рагвалода“; I. Чыгрынаў. ”Звон не малітва“; Р.Баравікова. ”Барбара Радзівіл“ і інш. Трагічны лёс беларускай вёскі і сялянства ў п’есе У.Бутрамеева ”Страсці па Аўдзею“. Сатырычная камедыя М.Матукоўскага ”Мудрамер“, яе маральна-этычная праблематыка. Новая хваля ў беларускай драматургіі.

Дамашняе заданне.

І. Падрыхтаваць паведамленне (можна пісьмова+прэзентацыя) на адну з прапанаваных тэм:

1. “Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай драматургіі другой паловы 80 – 90 гадоў”;

2. “Разнастайнасць і тэматычнае багацце сучаснай драматургіі”;

3. “Тэма гістарычнага мінулага ў сучаснай драматургіі”;

4. “Гістарычныя падзеі 30-х гг. ХХ стагоддзя ў п’есе У. Бутрамеева “Страсці па Аўдзею.”

ІІ. Падрыхтаваць паведамленне аб прагледжаным спектаклі па п’есе сучаснага драматурга.

2. Рэальныя гістарычныя асобы ў п’есе А. Петрашкевіча “Напісанае застаецца” або “Прарок для Айчыны”

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Канфлікт у творах. Рэальныя гістарычныя асобы ў творах. Мастацкая ўмоўнасць у п’есах. Мінулае і будучыня ў творах. Цэнтральны герой п’ес Францыск Скарына як выбітная постаць ХV стагоддзя. Маральныя праблемы і іх вырашэнне. Мастацкая ўмоўнасць у творах. Майстэрства Петрашкевіча-драматурга.

3. Вастрыня канфлікту ў драме у. Бутрамеева “Страсці па Аўдзею” Спроба рымейка “Новыя прыгоды Несцеркі”

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Раскаванасць мастацкага мыслення (В. Раеўскі), вастрыня канфлікту ў драме ”Страсці па Аўдзею“. Гістарычныя падзеі 30-х гг. ХХ стагоддзя ў п’есе. Трактоўка вобраза галоўнага героя. Спроба рымейка ”Новыя прыгоды Несцеркі“. ”Фалькларызм“ твора.