Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
спіс літ. для 11 кл..docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
27.67 Кб
Скачать

Беларуская літаратура на сучасным этапе (з сярэдзіны 1980-х гадоў) Паэзія (7 гадзін)

  1. Беларуская літаратура на сучасным этапе (агляд)

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Літаратурны працэс у Беларусі на сучасным этапе. Прыход у літаратуру новых пакаленняў творчай моладзі. Знаёмства з літаратурнымі часопісамі і публікацыямі ў іх твораў сучасных аўтараў (“Полымя”, “Маладосць” і інш.). Утварэнне грамадскага аб’яднання ”Саюз пісьменнікаў Беларусі“.

Дамашняе заданне

Падрыхтаваць тэзісны план крытычнага артыкула «Паэзія»

(падручнік, с.193 – 202).

  1. Паглыбленне агульначалавечага, маральна-філасофскага, гуманістычнага зместу лірыкі (агляд)

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Літаратурны працэс у Беларусі на сучасным этапе. Утварэнне грамадскага аб’яднання ”Саюз пісьменнікаў Беларусі“. Паглыбленне агульначалавечага, маральна-філасофскага, гуманістычнага зместу лірыкі, яе грамадзянска-публіцыстычнага і інтымна-псіхалагічнага пачаткаў у творчасці М.Танка, П.Панчанкі, В.Зуёнка, С.Грахоўскага, А.Вярцінскага і інш. Чарнобыль у творах Я.Сіпакова, М.Мятліцкага, А.Зэкава, М.Башлакова. Пошукі і наватарства ў галіне паэтычнай формы (М.Танк, А.Разанаў, Р.Баравікова, М.Мятліцкі). Разнастайнасць творчых індывідуальнасцей у сучаснай паэзіі: М.Башлакоў, К.Жук, М.Шабовіч, К.Цыбульскі, Л.Рублеўская, В.Шніп, П.Вераб’ёў, Т.Трафімава, Н.Шклярава і інш.

Дамашняе заданне.

Падрыхтаваць паведамленне “Разнастайнасць і тэматычнае багацце сучаснай паэзіі”.

  1. Патрыятычнае гучанне лірыкі я. Сіпакова.

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Патрыятычнае гучанне, спавядальнасць, разнастайнасць вобразаў як рысы індывідуальнага стылю пісьменніка. Пейзажная лірыка Я. Сіпакова. Аўтабіяграфізм твораў на ваенную тэматыку. Вершы на гістарычныя тэмы, спалучанасць у іх эпічнай і лірычнай плыні.

Дамашняе заданне.

Вывучыць на памяць верш з сучаснай беларускай паэзіі (на выбар вучня).

  1. Я. Сіпакоў – майстар баладнага жанру.

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Сіпакоў — майстар баладнага жанру. Лёс славянскіх народаў, адлюстраванне рыс іх характараў у баладах. Лірычная (аповесці ”Крыло цішыні“, ”Усе мы з хат“, кніга апавяданняў ”Пяць струн“), філасофская, прытчавая (зборнік ”Тыя, хто ідуць“) плыні прозы Я. Сіпакова.

Дамашняе заданне.

Зрабіць паведамленне на адну з прапанаваных тэм:

-“Пейзажная лірыка Я. Сіпакова”,

-“Аўтабіяграфізм твораў на ваенную тэматыку”,

-“Вершы на гістарычныя тэмы, спалучанасць у іх эпічнай і лірычнай плыні”,

- “Я. Сіпакаў – майстр баладнага жанру”.

5. А. Вярцінскі – прадстаўнік філасофска-інтэлектуальнай плыні ў сучаснай беларускай паэзіі

Асноўныя пытанні для вывучэння:

А. Вярцінскі — прадстаўнік філасофска-інтэлектуальнай плыні ў сучаснай беларускай паэзіі. Сцвярджэнне чалавечай высакароднасці і дабрыні.

Дамашняе заданне.

Зрабіць паведамленне на тэму “А.Вярцінскі – прадстаўнік філасофска-інтэлектуальнай плыні ў сучаснай беларускай паэзі.

  1. А. Вярцінскі. Паэма “Песня пра хлеб”. Роля пейзажных малюнкаў

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Паэма ”Песня пра хлеб“. Успаміны паэта пра сваё маленства, пра самы дарагі падарунак зямлі — хлеб. Глыбокая любоў да роднай зямлі. Роля пейзажных малюнкаў у паэме.

Дамашняе заданне.

Падрыхтаваць 3 – 4 пытанні класу па творчасці Анатоля Вярцінскага.