Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпора (экз)і.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
56.95 Кб
Скачать

24. Канструкцыі з простай мовай.

Простая мова з аўтарскімі словамі ўтварае асобую сінтаксічную канструкцыю, якая складаецца з дзвюх частак: слоў аўтара і чужых слоў. Простая мова перадае: а) выказванне іншай асобы; б) словы самога аўтара; в) нявыказаную думку.Выказаная,нявыказ, шматступенная. Сінт.аднос.: аб’ктныя(мама сказала: …), суб’ектныя(мне падумалася:..), арыбут(Запомніліся словы:..), акалічн(Ён сказ так:..). Субстантыўна-прыдаткавая,ці інкрустав.мова(надпіс”Выхад у горад”). Слоў аўтара няма, толькі чужыя слоы, і афармл.у выглядзе ўстаўн.канстр (Дзяўч.папрасіла хлеба(“Магаз.яшчэ зачынены!”)і хуценька выйшла). Спосабы ўвядзення: “” і –.

27.Простая мова можа быць прадстаўлена ў выглядзе рэплікі, маналога, дыялога, палілога. Рэпліка – кароткае выказванне пэўнай асобы.Незнаёмы прамовіў: “Як мне лепш зрабіць?”. Маналог – разгорнутае выказванне па адным ці па некалькіх (радзей) пытаннях.

Яны ўжо сядзелі на канапе, і Юрась мякка, ласкава пагладжваў маміну посцілку і гаварыў, гаварыў: “Кратачкі, пасачкі, кветкі... Мая мама, як і ты, родам з Палесся была, там любяць такія сакавітыя, сонечныя фарбы ды ўзоры. А вось на Віцебшчыне ўсё “дымкі” ткуць – шэра-белыя, срабрыстыя такія посцілкі. Па іх узоры, як кругі па вадзе, расцякаюцца. Калі доўга глядзець – галава кругам ідзе. На Віцебшчыне вады шмат – рэкі, азёры – вось і любяць там гэтыя “дымкі” ды яшчэ карункі. І ў адзенні, і на ручніках нідзе няма столькі карункаў, як у Паазер’і”.

Дыялог – абмен выказваннямі паміж некалькімі асобамі (размову больш чым дзвюх асоб называюць палілогам). У дыялогу шырока скарыстоўваюцца няпоўныя, неразвітыя сказы. Сэнс рэплікі нярэдка зразумелы дзякуючы веданню абставін, пры якіх адбываецца гутарка, немалаважную ролю адыгрываюць жэсты, міміка, інтанацыя субяседнікаў.

Т.ч., канструкцыя з простай мовай уяўляе сабой інтанацыйнае і сэнсавае аб’яднанне дзвюх частак – аўтарскіх слоў і простай мовы (чужога выказвання).

25. Ускосная мова

– чужая мова, перададзеная ў форме даданай часткі складаназалежнага сказа з захаваннем яе зместу. Ускосная мова заўсёды размяшчаецца пасля аўтарскіх слоў, аформленых як галоўная частка складаназалежнага сказа. Складаная канструкцыя з ускоснай мовай у лінгвістычнай літаратуры вызначаецца як складаназалежны сказ з даданай дапаўняльнай часткай.

Даданая частка ўскоснай мовы звязваецца з галоўнай злучнікамі і злучальнымі словамі, характэрнымі для даданай дапаўняльнай часткі. Выбар сродкаў сувязі абумоўлены мэтанакіраванасцю чужой мовы.

1. Калі чужая мова – апавядальны сказ, то ппры ўскоснай - злучнік што. 2. Калі чужая мова – пабуджальны сказ, то пры пры ўскоснай мовы -злучнік каб. 3. Калі чужая мова – пытальны сказ, у складзе якога маюцца пытальны сказ, (-ЦІ). Такая даданая частка называецца ўскосным пытаннем. 4.нельга перабудаваць,калі перадае эмоцыі(выклічнікі)

Т.ч., канструкцыі з ускоснай мовай характарызуюцца наступнымі адзнакамі: 1) наяўнасцю прэпазіцыйнай галоўнай часткі з дзеясловам маўлення або мыслення; 2) прысутнасцю постпазіцыйнай даданай ускоснай мовы; 3) магчымасцю трансфармацыі ўскоснай мовы ў простую; 4) наяўнасцю злучнікаў, злучальных слоў паміж састаўнымі часткамі; 5) наяўнасцю ў асноўным аб’ектных адносін. Разнавідн: мастацкая(жывапісная) і справавая(інтэлект).