Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпора (экз)і.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
17.02.2020
Размер:
56.95 Кб
Скачать

1.Паняцце сс…. Структ. Схема.

Складаны сказ мае дзве характэрныя граматычныя ўласцівасці:

1) склад. з частак, кожная з якіх будуецца па той ці іншай формуле простага сказа і валодае прэдыкатыўнасцю; 2) з’яўл. такім аб’яднаннем, якое мае сваю ўласную будову і сваё ўласнае значэнне, якое не зводзіцца да сумы значэнняў частак, валодае сэнсавай цэласнасцю і існуе як адна камунікат. адзінка падстава для 2х розных тлумачэнняў прыроды складанага сказа: 1.СС – злучэнне 2 і  простых сказаў; (Шахм) 2. СС разглядаецца як адзіны сказ, часткі якога не маюць сэнсавай інтанацыйнай завершанасці і таму не з’яўляюцца сказамі(Багародзіцкі).

СС адрознів. ад простага характарам яго кампанентаў. Кампаненты простага сказа – розныя класы словаформ, а кампаненты СС валодаюць уласцівасцямі простых сказаў і па сваёй сінтаксічнай прыродзе рэзка не супрацьстаяць утвараемай імі адзінцы – складанаму сказу. Кампаненты складанага сказа валодаюць катэгорыяй прэдыкатыўнасці, адпаведна іх і называюць прэдыкатыўнымі адзінкамі. Прэдыкат. адзінкі ў СС будуюцца па той ці інш. схеме простага сказа: … Часткамі складанага сказа могуць выступаць такія сінтаксічны пабудовы, якія самі па сабе не змяшчаюць формулы простага сказа і не здольныя да самастойнага функцыянавання. В.А.Белашапкава: Складаны сказ – гэта аб’яднанне прэдыкатыўных адзінак або іх кантэкстуальных эквівалентаў на аснове сінтаксічнай сувязі, пабудаванае па пэўнай структурнай схеме складанага сказа і прызначанае для функцыянавання ў якасці адной камунікатыўнай адзінкі.

Структурная схема. Структурная схема складанага сказа ўключае ў сябе: 1.характарыстыку будовы прэдыкатыўных частак ( іх структурныя схемы); 2. від сінтаксічнай сувязі паміж часткамі; 3.сродкі яе выражэння.

Ужо восень, і на сэрцы самотна. -- N1 + (V0), i Praed.

2. Тыпы складаных сказаў. Сродкі выраж. Сінт. Сувязі і сінт. Адносін

Канспект.+ 1. Сувязь бывае злучнікавая і бяззлучнікавая. 4 тыпы складаных сказаў: складаназлучаныя, складаназалежныя, бяззлучнікавыя, сказы з рознымі відамі сувязі.

Злучэнне – сувязь слабая, пры якой часткі самастойныя. Падпарадкаванне –цесная сувязь. У БСС часткі аб’ядноўв. ў цэласную канструкцыю інтанацыяй, трывальна-часавымі формамі выказнікаў, ас-мі лекс. складу і сінт. будовы частак. Існ. сказы пераходн. тыпу–сказы са злучэнем і падпарадк. (хоць – але), сказы, у якіх назіраецца неадпаведнасць формы і зместу (калі – то). Калі раней час цягнуўся марудна, то цяпер ён бег праз меру шпарка. Калі ўчора быў дождж, то сёння ўжо ідзе снег. 2.СС падзял. паводле аб’ёму. Сказ з аб’ёмам у 2 прэд. адзінкі –элементарны складаны з аб’ёмам ў 3 і прэд. адзінкі называецца мнагачл. складаным. Сродкі выраж. сінт. сувязі і сінт. адносін: інтанацыя, злучнікі і злучальныя словы, асаблівасці сінтаксічнай будовы частак (з’ява сінтаксічнага паралелізму), парадак размяшчэння частак, анафарычныя элементы, агульныя для прэдыкатвыўных частак кампаненты. А) Інтанацыя ў складаным сказе выконвае двайную ролю: 1) сродак аб’яднання частак у адно цэлае. 2) адзін са сродкаў выражэння сэнсавых адносін паміж часткамі складанага сказа. Асабліва выразна праяўл. уБСС. У пісьмовай мове ўказанне на інтанацыйнае афармленне саза ўтрымлівае пунктуацыя: Снег рыхлы з’елі туманы, бярозавік цячэ ў збаны. – Пераліч. інт; Б) Злучнікі злучаюць часткі СзлС і СЗалС і выр.сінт.адносіны паміж імі: злуч. злучнікі выр. адносіны сінт.незалежнасці, падпар. – адносіны сінт. залежн. Злуч.словы ў СзалС выкон 2сінт.функ: 1) служаць сродкамі сувязі частак; 2) з’яўл. членамі сказа ў даданай частцы. В) Ас-ці сінт. будовы частак. У складаным сказе яго часткі сінтаксічна прыстасоўв. адна да другой. Гэта прыстасаванне знаходзіць сваё выражэнне ў з’явах сінтаксічнага паралелізму і непаўнаты адной часткі. З’ява сінтаксічнага паралелізму:часткі скл. сказа будуюцца па адной і той жа структ. схеме, маюць аднольк. парадак слоў, аднолькавае размяшчэнне лагічных націскаў, хар-ца інтанац. Аднатыпнасцю. Непаўната галоўнай часткі ў многіх выпадках з’яўляецца неабходным структурным элементам складаназалежных сказаў з даданай дапаўняльнай часткай: Толькі цяпер я заўважаю (што?), што хата стаіць каля самае гары.Пяро не вінавата(у чым?), што памылак багата. У СЗлС і БСС непаўнатой хар-ца 2частка:Я люблю чытаць, ты—маляваць. Г) Парадак размяшч. частак. Напрыклад, у СзалС з даданай умовы парадак частак свабодны. У СзалС з даданай прычыны звычайна строга вызначаны парадак частак. Даданая частка размяшчаецца, як правіла, пасля галоўнай. Д) Анафар. Элем. Ўказв. на словы папяр. Прэдыкат. часткі, адсылаюць да раней сказанага. Гэту функцыю звычайна выконв. асабовыя, адносныя, указальныя займеннікі, прыслоўі: Птушкі жывуць інакш, чым людзі: яны шчаслівейшыя за людзей. Е) Аг. кампан. Прэд.часткі СЗлС, БСС часта аб’ядноўв. дэтэрмінантамі: У сакавіку то бралася адліга, то зноў вярталіся маразы ды завеі. У цёмным небе з’явіўся месяц, замігцелі зоркі.