
- •Прадмова
- •1. Метадалогія ў мовазнаўстве
- •Пытанні
- •Літаратура
- •А.С. Мельнічук Пра метадалогію лінгвістычных даследаванняў 1
- •Пытанні
- •2. Метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •У. Георгіеў Метадалагічныя праблемы лінгвістыкі 2
- •Пытанні
- •Б.А. Сярэбранікаў Да праблемы ўзаемаадносін агульнай метадалогіі лінгвістычнай навукі і прыватных метадаў лінгвістычнага даследавання 3
- •Пытанні
- •3. Апісальны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Б.М. Галавін Апісальны метад 4
- •Пытанні
- •Б.А. Плотнікаў Апісальны метад 5
- •Пытанні
- •4. Супастаўляльны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •У.К. Юсупаў Супастаўляльная лінгвістыка як самастойная дысцыпліна6
- •Пытанні
- •5. Параўнальна-гістарычны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •І.А. Бадуэн дэ Куртэнэ Мовазнаўства, або лінгвістыка,
- •Пытанні
- •В.І. Абаеў Аб прынцыпах этымалагічнага даследавання 11
- •С.Д. Кацнельсон
- •Пытанні
- •6. Метад лінгвістычнай геаграфіі
- •Пытанні
- •Літаратура
- •П.А. Бузук Лінгвістычная геаграфія як дапаможны метад пры вывучэнні гісторыі мовы 14
- •Пытанні
- •А.А. Крывіцкі Панарама роднай мовы 15
- •Пытанні
- •В.І. Чагішава Лінгвістычная геаграфія як метад даследавання мовы 16
- •Пытанні
- •7. Структурныя метады
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Л. Ельмслеў Метад структурнага аналізу ў лінгвістыцы 17
- •Пытанні
- •Надзённыя задачы структурнай лінгвістыкі 18
- •Пытанні
- •У.М. Тапароў Пра структурнае вывучэнне мовы 19
- •Пытанні
- •Г.У. Сцяпанаў Суадносіны агульнанавуковых і прыватных лінгвістычных метадаў 20
- •Пытанні
- •7.1. Дыстрыбуцыйны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм21
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Фармальныя паказчыкі селекцыйных значэнняў22
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Селекцыйная катэгорыя “партытыўнасць//непартытыўнасць”23
- •Пытанні
- •Б.А. Плотнікаў Дыстрыбуцыйна-статыстычны аналіз лексічных значэнняў24
- •Пытанні
- •7.2. Метад непасрэдна складальных
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д. Аруцюнава, т.В. Булыгіна
- •Глава 4. Асноўныя прынцыпы і метады структурнага аналізу 25
- •Пытанні
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм26
- •Пытанні
- •7.3. Трансфармацыйны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А.Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм28
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Назоўнікавыя словазлучэнні з родным колькасці 29
- •Пытанні
- •7.4. Метад кампанентнага аналізу
- •Пытанні
- •Літаратура
- •А.У. Гулыга, я.І. Шэндэльс Пра кампанентны аналіз значэнневых адзінак мовы 30
- •Пытанні
- •А.М. Кузняцоў Аб выкарыстанні метаду кампанентнага аналізу ў лексіцы 31
- •Пытанні
Пытанні
Што разумее Б.А. Сярэбранікаў пад метадам? Чым вызначаецца спецыфіка навукова-даследчага метаду?
Якое агульнае метадалагічнае палажэнне выкарыстоўвае, паводле вучонага, “тэорыя метаду”?
З якімі прыёмамі можа быць звязана вывучэнне гісторыі моў?
Ці можна пагадзіцца з меркаваннем Б.А. Сярэбранікава, што рэканструкцыя праформаў адносіцца да прыватнага прыёму параўнальна-гістарычнага метаду? Абгрунтуйце адказ.
Чаму прымяненне навукова-дасдедчых прыёмаў само па сабе “не з’яўляецца хаатычным”? Абгрунтуйце адказ.
Якія прыёмы можна аднесці да чыста тэхнічных?
Якія высновы робіць Б.А. Сярэбранікаў наконт частак (складнікаў) сістэмы навукова-даследчых прыёмаў у дачыненні да мовазнаўства?
3. Апісальны метад
Апісальны метад – гэта сістэма даследчыцкіх прыёмаў для дакладнай і поўнай інвентарызацыі і сістэматызацыі адзінак мовы на пэўным этапе яе развіцця.
Элементамі гэтага метаду з’яўляюцца назіранне, абагульненне, інтэрпрэтацыя і класіфікацыя.
На этапе назірання вылучаюцца моўныя адзінкі (фанемы, марфемы, словы, фразеалагізмы, словазлучэнні і сказы), іх прыметы (інтэгральныя, дыферэнцыйныя, сінкрэтычныя), функцыі (намінацыйная, камунікацыйная, сігніфікатыўная, структурная і да т. п.). Так, пры даследаванні гукавога ладу пэўнай мовы спачатку неабходна выдзеліць усе фанемы, пры аналізе тэксту – словы і сказы.
Лінгвістычнае назіранне павінна грунтавацца на дастатковым фактычным матэрыяле, які ўключаў бы паўтаральныя моўныя факты. Гэта дасць магчымасць размежаваць моўныя і пазамоўныя з’явы, факты мовы і факты маўлення, прадуктыўныя і непрадуктыўныя з’явы мовы.
Пры вывучэнні моўных з’яў мэтазгодна ўлічваць сталыя (інварыянтныя) прыметы і пераменныя (варыянтныя), паколькі кожная з’ява мае не адну, а некалькі прымет. Вар’іраванне моўных адзінак можа датычыць як іх фармальнага, так і сэнсавага (зместавага) боку. Пры вар’іраванні формы могуць назірацца сэнсавыя адрозненні моўных адзінак. Параўн.: Львовым, але пад Львовам.
На этапе абагульнення ажыццяўляецца сінтэз выдзеленых адзінак у больш агульныя катэгорыі паводле інтэгральных прымет. Напрыклад, фанемы размяжоўваюцца на сістэмы вакалізму і кансанантызму, словы аб’ядноўваюцца ў прадметна-тэматычныя групы.
Сутнасць інтэрпрэтацыі заключаецца ў тлумачэнні вынікаў назірання (адзінак, іх прымет, функцый і г. д.), вызначэнні месца факта (адзінкі, катэгорыі, формы і г. д.) у сістэме мовы. Інтэрпрэтацыя таго ж самага факта можа быць рознай, што залежыць ад шэрагу фактараў, у прыватнасці ад зыходных мовазнаўчых прынцыпаў розных лінгвістычных школ і кірункаў, да якіх належыць даследчык.
Так, пад паняццем “марфема” ў “Слоўніку лінгвістычных тэрмінаў” П.У. Сцяцко, М.Ф. Гуліцкага, Л.А. Антанюк (Мн., 1990) разумеецца найменшая структурная частка слова (корань, прыстаўка, суфікс, злучальныя галосныя), якая выражае пэўнае лексічнае ці граматычнае значэнне і рэгулярна паўтараецца. Некаторыя французскія мовазнаўцы тэрмін “марфема” ўжываюць, як і Ж. Вандрыес, у дачыненні да службовых адзінак (афіксаў і службовых слоў), называючы знамянальныя марфемы (карані) “семантэмамі” (Ш. Балі) або “лексемамі” (А. Марцінэ).
Неадназначна тлумачацца рознымі школамі (кірункамі) іншыя лінгвістычныя паняцці, напрыклад “фанема”. Так, Маскоўскай фаналагічнай школай яна разглядаецца як найкарацейшая адзінка гукавой сістэмы мовы, здольная адрозніваць гукавыя абалонкі слоў і марфем, Пражскай фаналагічнай школай – як пучок дыферэнцыйных прымет, англійскай фанетычнай традыцыяй – як сям’я гукаў, дэскрыптывістамі – як парадыгматычны клас алафонаў, г. зн. варыянтаў, якія знаходзяцца ў адносінах дадатковай дыстрыбуцыі (пазіцыйныя варыянты) ці ў адносінах свабоднага вар’іравання (факультатыўныя варыянты), гласематыкай (Л. Ельмслевам) – як фігуры плана выражэння і да т. п.
Па-рознаму вызначаўся статус сказа прадстаўнікамі псіхалагічнага (В. Вунт), лагічна-граматычнага (Ф.І. Буслаеў) і фармальна-граматычнага (П.Ф. Фартунатаў) кірункаў у мовазнаўстве. Адпаведна сказ разглядаўся з псіхалагічнага пункту гледжання (псіхалагічнай асновай утварэння сказа з’яўляецца раскладанне суцэльнага псіхалагічнага комплексу на часткі, звязаныя паміж сабою), лагічнага (сказ – cуджэнне, выражанае словамі), фармальнага (сказ – закончанае словазлучэнне).
Класіфікацыя звязана з упарадкаваннем моўных аб’ектаў на падставе пэўных адзнак па класах, а ў межах іх – па падкласах. Вынікі класіфікацыі могуць адлюстроўвацца ў табліцах (напрыклад, класіфікацыя галосных і зычных гукаў), схемах (напрыклад, класіфікацыя часцін мовы), калонках (напрыклад, скланенне і спражэнне). У мовазнаўстве шырока выкарыстоўваюцца класіфікацыі, заснаваныя на прынцыпе дыхатаміі, калі вылучаюцца два супрацьпастаўленні (апазіцыі) з улікам наяўнасці ці адсутнасці пэўнай прыметы, максімальнага ці мінімальнага яе выяўлення. Напрыклад: мяккасць – цвёрдасць, звонкасць – глухасць зычных, лабіялізаванасць – нелабіялізаванасць галосных, адушаўлёнасць – неадушаўлёнасць назоўнікаў, зваротнасць – незваротнасць дзеясловаў, закончанае – незакончанае трыванне дзеясловаў, аднасастаўнасць – двухсастаўнасць сказаў і г. д. Паколькі адны і тыя моўныя з’явы (адзінкі) дапускаюць розную інтэрпрэтацыю, то існуюць і розныя іх класіфікацыі. Так, В.У. Вінаградаў у кнізе “Руская мова: граматычнае вучэнне пра слова” (2-е выд. М., 1972. С. 42–43) вылучаў наступныя структурна-семантычныя тыпы слоў: 1) часціны мовы (назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, прыслоўе, катэгорыя стану), 2) часціцы мовы (уласна часціцы, часціцы-звязкі, прыназоўнікі, злучнікі), 3) мадальныя словы, 4) выклічнікі. М.В. Паноў у артыкуле “Пра часціны мовы ў рускай мове” выдзяляў пяць асноўных часцін мовы: назоўнік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, прыметнік і прыслоўе (лічэбнікі і займеннікі размяркоўваюцца па іншых часцінах мовы); па-за часцінамі мовы знаходзяцца часціцы мовы і выклічнікі. У сучаснай беларускай мове традыцыйна вылучаюць наступныя часціны мовы: паўназначныя (назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, прыслоўе) і непаўназначныя (службовыя – прыназоўнік, злучнік, часціцы); выклічнік і гукаперайманні знаходзяцца па-за межамі гэтага падзелу. У сучасным мовазнаўстве вядуцца пошукі новай класіфікацыі, абмяркоўваецца правамернасць вылучэння ў асобныя класы мадальных слоў, слоў катэгорыі стану, звязак і гукаперайманняў.
З апісальным метадам звязаны багатыя здабыткі: з выкарыстаннем яго былі створаны апісальныя граматыкі розных моў і розныя нарматыўныя слоўнікі (тлумачальныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя і інш.).
Так, у лексікаграфіі для тлумачэння значэння слова і яго сэнсавых адценняў выкарыстоўваюцца розныя спосабы. Асноўныя з іх: а) апісальны – шляхам лагічнага вызначэння сэнсу слова, напрыклад: восень – пара года паміж летам і зімою; б) пры дапамозе сінонімаў і сінанімічных зваротаў, напрыклад: безупынны – пастаянны, бесперапынны; кавалерыя – конніца, коннае войска; в) шляхам устанаўлення словаўтваральных адносін вытворнага слова з тым, ад якога яно ўтворана, напрыклад: выкладанне – дзеянне паводле знач. дзеясл. выкладаць; абскокваць – незак. да абскакаць; вучаніца – жан. да вучань.
Апісальны метад самы старажытны і ў той жа час актуальны метад лінгвістычнага даследавання. Пераважна апісальнымі былі найстаражытныя кітайскія, індыйскія і грэчаскія граматыкі. Прынцыпы і методыка навуковага апісання сучасных моў актыўна выкарыстоўваюцца сучаснымі лінгвістычнымі школамі, у тым ліку і структуралісцкімі. У якасці лінгвістычнага інструмента апісання натуральнай мовы выкарыстоўваецца метамова. Апісальны метад прадугледжвае дакладную характарыстыку фанем, марфем, слоў, граматычных катэгорый і формаў і г. д.