- •Прадмова
- •1. Метадалогія ў мовазнаўстве
- •Пытанні
- •Літаратура
- •А.С. Мельнічук Пра метадалогію лінгвістычных даследаванняў 1
- •Пытанні
- •2. Метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •У. Георгіеў Метадалагічныя праблемы лінгвістыкі 2
- •Пытанні
- •Б.А. Сярэбранікаў Да праблемы ўзаемаадносін агульнай метадалогіі лінгвістычнай навукі і прыватных метадаў лінгвістычнага даследавання 3
- •Пытанні
- •3. Апісальны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Б.М. Галавін Апісальны метад 4
- •Пытанні
- •Б.А. Плотнікаў Апісальны метад 5
- •Пытанні
- •4. Супастаўляльны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •У.К. Юсупаў Супастаўляльная лінгвістыка як самастойная дысцыпліна6
- •Пытанні
- •5. Параўнальна-гістарычны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •І.А. Бадуэн дэ Куртэнэ Мовазнаўства, або лінгвістыка,
- •Пытанні
- •В.І. Абаеў Аб прынцыпах этымалагічнага даследавання 11
- •С.Д. Кацнельсон
- •Пытанні
- •6. Метад лінгвістычнай геаграфіі
- •Пытанні
- •Літаратура
- •П.А. Бузук Лінгвістычная геаграфія як дапаможны метад пры вывучэнні гісторыі мовы 14
- •Пытанні
- •А.А. Крывіцкі Панарама роднай мовы 15
- •Пытанні
- •В.І. Чагішава Лінгвістычная геаграфія як метад даследавання мовы 16
- •Пытанні
- •7. Структурныя метады
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Л. Ельмслеў Метад структурнага аналізу ў лінгвістыцы 17
- •Пытанні
- •Надзённыя задачы структурнай лінгвістыкі 18
- •Пытанні
- •У.М. Тапароў Пра структурнае вывучэнне мовы 19
- •Пытанні
- •Г.У. Сцяпанаў Суадносіны агульнанавуковых і прыватных лінгвістычных метадаў 20
- •Пытанні
- •7.1. Дыстрыбуцыйны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм21
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Фармальныя паказчыкі селекцыйных значэнняў22
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Селекцыйная катэгорыя “партытыўнасць//непартытыўнасць”23
- •Пытанні
- •Б.А. Плотнікаў Дыстрыбуцыйна-статыстычны аналіз лексічных значэнняў24
- •Пытанні
- •7.2. Метад непасрэдна складальных
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д. Аруцюнава, т.В. Булыгіна
- •Глава 4. Асноўныя прынцыпы і метады структурнага аналізу 25
- •Пытанні
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм26
- •Пытанні
- •7.3. Трансфармацыйны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А.Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм28
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Назоўнікавыя словазлучэнні з родным колькасці 29
- •Пытанні
- •7.4. Метад кампанентнага аналізу
- •Пытанні
- •Літаратура
- •А.У. Гулыга, я.І. Шэндэльс Пра кампанентны аналіз значэнневых адзінак мовы 30
- •Пытанні
- •А.М. Кузняцоў Аб выкарыстанні метаду кампанентнага аналізу ў лексіцы 31
- •Пытанні
Пытанні
У чым сутнасць метаду кампанентнага аналізу? Для апісання якіх моўных адзінак першапачаткова выкарыстоўваўся гэты метад?
Чаму метад кампанентнага аналізу з’яўляецца надзвычай эфектыўным для апісання структуры лексічных значэнняў?
Акрэсліце сутнасць семы і яе тыпаў: а) класема; б) архісема; в) інтэгральная сема; г) дыферэнцыйная; д) патэнцыйная; е) градуальная.
Калі стаў выкарыстоўвацца ў савецкім мовазнаўстве метад кампанентнага аналізу пры апісанні граматычных з’яў?
Якія асноўныя недахопы метаду кампанентнага аналізу?
Літаратура
* * *
Плотнікаў Б.А. Агульнае мовазнаўства. Мн., 1994. С. 313–315.
* * *
Гируцкий А.А. Общее языкознание. 2-е изд. Мн., 2001. С. 283–284.
Косовский Б. И. Общее языкознание: учение о слове и словарном составе языка. Мн., 1974. С. 203–219.
Плотников Б.А. Методы исследования лексики // Общее языкознание / под общ. ред. А.Е. Супруна. Мн., 1983. С. 217–218.
Плотников Б.А. Основы семасиологии. Мн., 1984. С. 199–209.
Плотников Б.А. Структура плана содержания. Лексикология // Общее языкознание: Структура языка. Типология языков и лингвистика универсалий / под общ. ред. А.Е. Супруна. 2-е изд. Мн., 1995. С. 73–74.
Кочерган М.П. Загальне мовознавство. Київ, 1999. С. 237–240.
* * *
Гак В.Г. К проблеме семантической синтагматики // Проблемы структурной лингвистики, 1971. М., 1972.
Гулыга Е.В., Шендельс Е.И. О компонентном анализе значимых единиц языка // Принципы и методы семантических исследований. М., 1976.
Кузнецов А.М. О применении метода компонентного анализа в лексике // Синхронно-сопоставительный анализ языков разных систем. М., 1971.
Кузнецов А.М. От компонентного анализа к компонентному синтезу. М., 1986.
Основы компонентного анализа. М., 1969.
Селиверстова О.Н. Компонентный анализ многозначных слов. М., 1975.
* * *
Кузнецов А.М. Компонентного анализа метод // Лингвистический энциклопедический словарь. М., 1990.
Плотнікаў Б.А. Метады даследавання мовы // Беларуская мова: энцыклапедыя. Мн., 1994.
А.У. Гулыга, я.І. Шэндэльс Пра кампанентны аналіз значэнневых адзінак мовы 30
<…> Элементарнае значэнне лексічнай адзінкі выводзіцца не толькі з дапамогай прынцыпова розных метадаў, але па-рознаму вызначаецца і мае самыя розныя найменні.
“Дыферэнцыйны элемент” (яшчэ ў Ф. дэ Сасюра), “фігура зместу” (Л. Ельмслеў), “семантычны множнік” (выкарыстоўваецца ў працах Ю.Д. Апрэсяна і А.К. Жалкоўскага), “дыферэнцыйная прымета” (сустракаецца, напрыклад, у працах І.В. Арнольд), “наэма” (Э. Кошмідар, Г. Меер), “семантычны маркер” (Д. Болінджар, Дж. Кац і Дж. Фодар – апошнія адрозніваюць побач з семантычным маркерам “distinguisher”, пры дапамозе якога ўдаецца ўстанавіць адрозненне дадзенай лексічнай адзінкі ад іншых; гэтае тэрміналагічнае адрозненне не падтрымліваецца астатнімі лінгвістамі), і, нарэшце, “сема” (У. Скалічка) – вось далёка не поўны спіс тэрмінаў-канкурэнтаў.
З усіх найменняў элементарных значэнняў у лексікалогіі і граматыцы найбольш ужывальным аказаўся тэрмін “сема”, які шырока выкарыстоўваецца Ю. Найдам, К. Бальдынгерам, А. Грэймасам, Б. Пацье, у нас М.Д. Сцяпанавай, У.Р. Гакам, А.А. Уфімцавай. <…>
<…> У.Р. Гак таксама ўстаноўлівае іерархію сем унутры семантычнай структуры слова. Перш за ўсё ён, карыстаючыся тэрмінам Б. Пацье, вылучае архісему – агульную сему родавага значэння (у слова воўк гэта – адушаўлёная істота, а ў слове прыходзіць – дзеянне). Далей устаноўліваюцца дыферэнцыйныя семы відавога значэння, якія могуць быць двух тыпаў: апісальныя, г. зн. якія адлюстроўваюць уласныя ўласцівасці прадмета, што вылучаюцца на аснове адрозненняў і падабенстваў (форма, будова, памеры прадмета, спосаб ажыццяўлення дзеяння) і адносныя, якія адлюстроўваюць сувязі розных аб’ектаў (функцыя, прасторавыя і часавыя адносіны). На ніжэйшым узроўні вылучаюцца патэнцыйныя семы, якія павінны адлюстроўваць патэнцыйныя ўласцівасці прадметаў і актуалізуюцца ў пэўных умовах…
Падзел сем на дыферэнцыйныя і патэнцыйныя, які праводзіцца У.Р. Гакам, пераклікаецца з прапановай А. Грэймаса дакладна адрозніваць першасныя іманентныя семантычныя структуры з ядзернымі семамі і другасныя семантычныя структуры з кантэкставымі семамі або класемамі (тэрмін Б. Пацье), якія маніфестуюць свае значэнні ў маўленчай камунікацыі.
Неабходна адрозніваць кампанентны аналіз слова па-за яго ўжываннем (парадыгматычны шлях) і кампанентны аналіз слова ў маўленні (сінтагматычны шлях).
Пры вывучэнні слова парадыгматычным шляхам даследчык прыбягае перш за ўсё да азначэнняў і апісанняў значэнняў у тлумачальных аднамоўных слоўніках. Гэтым спосабам шырока карыстаюцца Дж. Кац і Дж. Фодар, а таксама Ю. Найда. Блізкім спосабам з’яўляецца таксама тлумачэнне паняцця лагічным шляхам. І, нарэшце, семы вызначаюцца месцам, якое займае слова ў семантычным полі. Тэорыя поля не выключае кампанентнага аналізу, наадварот, яна толькі тады можа мець цвёрдую аснову, калі яна абапіраецца на непадзельныя далей сэнсавыя адзінкі; тэорыя поля і аналіз па семах дапаўняюць адно аднаго.
Пры вывучэнні семантычнай структуры слова сінтагматычным шляхам улічваецца перш за ўсё кантэкст і сітуацыя, а таксама дыстрыбуцыя, г. зн. непасрэднае акружэнне слова. Даследчык мае права таксама выкарыстоўваць метад субстытуцыі і падстаноўкі.
<…> Кампанентны аналіз аказаўся вельмі плённым у марфалогіі, якая праз свой адносна закрыты характар і высокую ступень абагульненасці лягчэй паддаецца раскладанню на элементарныя сэнсавыя адзінкі. <…>
У адпаведнасці з вызначэннем лексічнай семы…, сема ў марфалогіі з’яўляецца мінімальным на дадзеным этапе даследавання дыскрэтным элементам катэгарыяльнага значэння (або грамемы). Сема – гэта адзін з сэнсаадрознівальных прымет формы, адначасова і дыферэнцыйная (дыстынктыўная) прымета ў граматычных апазіцыях. На кожным этапе аналізу семы непадзельныя, таму ні адна сема не можа быць камбінацыяй іншых сем. У той жа час сукупнасць або “пучок сем” складаюць катэгарыяльнае значэнне формы… Прыведзенае азначэнне патрабуе некаторых тлумачэнняў. Удакладненне на дадзеным этапе аналізу неабходнае таму, што ў залежнасці ад мэты даследавання фармулёўка і колькасць сем мяняецца. Калі патрабуецца ў тэрмінах сем вызначыць катэгарыяльны змест часціны мовы як класа слоў, то дастаткова адной семы, напрыклад, працэсуальнасць для дзеяслова, прадметнасць для назоўніка, якасць для прыметніка. Асобныя граматычныя катэгорыі ўнутры часцін мовы характарызуюцца таксама ў агульным выглядзе, напрыклад, адушаўлёнасць / неадушаўлёнасць у рускай мове. <…> Колькасць сем адной грамемы розная; адна сема сустракаецца як мінімум, звычайна ж граматычнае значэнне ўтварае сэнсавую структуру з некалькіх сем. Колькасць сем вызначае камунікацыйную насычанасць дадзенай формы. Ёсць формы з меншай і большай ёмістасцю інфармацыі, параўн. нямецкі прэтэрыт з адной семай ‘прошлы’ і плюсквамперфект з чатырма семамі: ‘прошлы, папярэднічанне ў дачыненні да іншага дзеяння, кантактнасць з наступным дзеяннем, закончанасць дзеяння (спыненне яго)’…
<…> Калі кампанентны аналіз лексічных адзінак аказваецца значна больш складаным за кампанентны аналіз на ўзроўні марфалогіі, то найбольшыя цяжкасці, безумоўна, узнікаюць пры аналізе сінтаксічных адзінак. Можна выказаць наступнае меркаванне: чым вышэйшы ўзровень, чым буйнейшая даследаваная адзінка, тым больш складаны падзел на семы семантычнай структуры.
<…> Кампанетны аналіз пытальных сказаў нямецкай мовы быў праведзены ў кандыдацкай дысертацыі В.А. Парцянікава. Аўтар разглядае граматычнае значэнне пытальных сказаў як структуру, у якой вылучаюцца тры семы: сема пытання – асноўная сема – і дзве спадарожныя семы, а іменна: сема паведамлення і сема пабуджэння. У пэўных умовах яны могуць падаўляць асноўную сему і рэалізавацца як самастойныя семы…
<…> Пералічаныя сказы тыпу Ён прыйшоў можна характарызаваць, вядома, наяўнасцю сем ‘аповед’, ‘сцвярджэнне’ і ‘рэальная мадальнасць’. <…>
<…> Назіраюцца і першыя вельмі нясмелыя спробы раскладання семантычнай структуры складаназалежнага сказа на семы. Сінтаксічная семантыка складаназалежнага сказа, гэтак жа як і простага, складваецца з катэгорыі прэдыкатыўнасці і мадальнасці, але рэлевантным для складаназалежнага сказа з’яўляецца сінтаксічна-семантычныя адносіны паміж галоўным і даданым сказам…
<…> Складазалежны сказ мае складаную семантычную структуру, якая складаецца з цэнтральнай агульнай семы, што ўласціва ўсяму цэламу сказу (напрыклад, ‘каўзальнасць’, ‘кампаратыўнасць’) і вызначае сінтаксічна-семантычныя адносіны паміж элементарнымі сказамі, і шэрагу маргінальных сем, якія зыходзяць ад галоўнага або даданага сказаў. Не выключана магчымасць з’яўлення вялікай колькасці агульных сем. Апрача таго, у семантычную структуру складаназалежнага сказа ўваходзяць нерэлевантныя для яго семы элементарных сказаў: ‘працэсуальнасць’, ‘стан’, ‘якасць’, якія ў далейшым для прастаты аперацыі з аналізу выключаюцца. Звернемся да аналізу канкрэтных прыкладаў:
Взрывают весенние плуги
Корявую кожу земли, –
Чтоб осенью снежные вьюги
Пустынный простор занесли.
(В. Брюсов)
Агульная сема: ‘фінальнасць’
Семы галоўнага сказа: Семы даданага сказа:
1) ‘рэальнасць’, 1) ‘інтэнцыйная мадальнасць’,
2) ‘цяперашні час’, 2) ‘будучы час’,
3) ‘сцвярджэнне’. 3) ‘сцвярджэнне’.
<…>
