- •Прадмова
- •1. Метадалогія ў мовазнаўстве
- •Пытанні
- •Літаратура
- •А.С. Мельнічук Пра метадалогію лінгвістычных даследаванняў 1
- •Пытанні
- •2. Метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •У. Георгіеў Метадалагічныя праблемы лінгвістыкі 2
- •Пытанні
- •Б.А. Сярэбранікаў Да праблемы ўзаемаадносін агульнай метадалогіі лінгвістычнай навукі і прыватных метадаў лінгвістычнага даследавання 3
- •Пытанні
- •3. Апісальны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Б.М. Галавін Апісальны метад 4
- •Пытанні
- •Б.А. Плотнікаў Апісальны метад 5
- •Пытанні
- •4. Супастаўляльны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •У.К. Юсупаў Супастаўляльная лінгвістыка як самастойная дысцыпліна6
- •Пытанні
- •5. Параўнальна-гістарычны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •І.А. Бадуэн дэ Куртэнэ Мовазнаўства, або лінгвістыка,
- •Пытанні
- •В.І. Абаеў Аб прынцыпах этымалагічнага даследавання 11
- •С.Д. Кацнельсон
- •Пытанні
- •6. Метад лінгвістычнай геаграфіі
- •Пытанні
- •Літаратура
- •П.А. Бузук Лінгвістычная геаграфія як дапаможны метад пры вывучэнні гісторыі мовы 14
- •Пытанні
- •А.А. Крывіцкі Панарама роднай мовы 15
- •Пытанні
- •В.І. Чагішава Лінгвістычная геаграфія як метад даследавання мовы 16
- •Пытанні
- •7. Структурныя метады
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Л. Ельмслеў Метад структурнага аналізу ў лінгвістыцы 17
- •Пытанні
- •Надзённыя задачы структурнай лінгвістыкі 18
- •Пытанні
- •У.М. Тапароў Пра структурнае вывучэнне мовы 19
- •Пытанні
- •Г.У. Сцяпанаў Суадносіны агульнанавуковых і прыватных лінгвістычных метадаў 20
- •Пытанні
- •7.1. Дыстрыбуцыйны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм21
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Фармальныя паказчыкі селекцыйных значэнняў22
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Селекцыйная катэгорыя “партытыўнасць//непартытыўнасць”23
- •Пытанні
- •Б.А. Плотнікаў Дыстрыбуцыйна-статыстычны аналіз лексічных значэнняў24
- •Пытанні
- •7.2. Метад непасрэдна складальных
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д. Аруцюнава, т.В. Булыгіна
- •Глава 4. Асноўныя прынцыпы і метады структурнага аналізу 25
- •Пытанні
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм26
- •Пытанні
- •7.3. Трансфармацыйны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А.Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм28
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Назоўнікавыя словазлучэнні з родным колькасці 29
- •Пытанні
- •7.4. Метад кампанентнага аналізу
- •Пытанні
- •Літаратура
- •А.У. Гулыга, я.І. Шэндэльс Пра кампанентны аналіз значэнневых адзінак мовы 30
- •Пытанні
- •А.М. Кузняцоў Аб выкарыстанні метаду кампанентнага аналізу ў лексіцы 31
- •Пытанні
Пытанні
Як вы разумееце выказванне А.Я. Міхневіча, што словазлучэнні з родным колькасці ўтвараюць “адзін аналітычна аформлены член сказа”? Сваё меркаванне абгрунтуйце прыкладамі.
Ці падзяляеце вы наступны пункт гледжання: “нельга пагадзіцца са сцверджаннем, што «ў іншым ужыванні гэтых [колькасных] спалучэнняў сінтаксічны цэнтр можа сумяшчацца з цэнтрам намінацыі. Параўн.: абярнуць келіх віна, асушыць келіх віна»”? Абгрунтуйце адказ.
Якая яшчэ адна істотная рыса дыстрыбуцыі характэрна для колькасных спалучэнняў?
Ці правамерна лічыць, што прыметнік цэлы “цалкам адпавядае таму, што прынята называць службовымі словамі”? Чаму?
Б.А. Плотнікаў Дыстрыбуцыйна-статыстычны аналіз лексічных значэнняў24
<…> Падводзячы вынікі дыстрыбуцыйна-статыстычнага аналізу слоў, што ўжываюцца ў тэрміналагічным і нетэрміналагічным значэннях, адзначым асноўныя адрозненні, якія могуць служыць фармальнымі крытэрыямі для аўтаматычнага размежавання тэрміналагічнага і мнагазначнага ўжывання тым самых слоў у тэкстах рускай літаратурнай мовы.
Дыстрыбуцыйныя ўласцівасці слоў, якія ўжываюцца ў тэкстах мастацкай літаратуры, значна больш разнастайныя ў параўнанні з дыстрыбуцыйнымі ўласцівасцямі гэтых жа слоў, што выкарыстоўваюцца ў навуковай і спецыяльнай літаратуры ў якасці тэрмінаў. Гэта тлумачыцца перш за ўсё больш строгім, дакладным значэннем тэрміналагічнага слова, семантычныя ўласцівасці якога рэалізуюцца ў сінтагматычным плане мовы з дапамогай значна меншай колькасці спалучалальных з ім словаўжыванняў, чым семантычныя ўласцівасці шматзначнага слова.
П
ры
граматычнай класіфікацыі словаўжыванняў
(размеркаванні іх па часцінах мовы) у
слоў, якія выкарыстоўваюцца ў тэкстах
мастацкай літаратуры, выразна выяўляецца
тэндэнцыя значна часцей спалучацца з
дзеясловамі і значна радзей з назоўнікамі,
у той час як у дыстрыбуцыі тэрміналагічных
слоў пераважна сустракаюцца назоўнікі
і прыкметна радзей дзеясловы. Гэтыя
адрозненні грунтуюцца на граматычнай
неаднароднасці слоўнікаў мовы мастацкай
літаратуры і мовы навукі… У сваю чаргу
граматычная неаднароднасць слоўнікаў
у тэкстах, што належаць да розных стыляў
літаратурнай мовы, можа заключацца ў
семантыцы лексем, тэрміналагічныя
ўласцівасці якіх найбольш поўна здольны
выражаць назоўнікі.Трэцяе адрозненне ў фармальных характарыстыках тэрміналагічных і нетэрміналагічных слоў вынікае з двух адзначаных вышэй тэндэнцый гэтых слоў. Адрозненне заключаецца ў імкненні шматзначных слоў па магчымасці часцей спалучацца з непаўтаральнымі далей у пэўным аб’ёме тэксту словамі, у той час як тэрміналагічнае слова імкнецца значна часцей спалучацца са словамі, што сустракаюцца ў зададзеным аб’ёме тэкстаў ад 4 разоў і вышэй. Калі ў дыстрыбуцыі тэрміналагічных слоў сярэдняя колькасць непаўтаральных слоў на 1000 словаўжыванняў складае нямнога больш за 10%, то для гэтага ж аб’ёму дыстрыбуцыі шматзначных назоўнікаў доля непаўтаральных слоў вагаецца ў межах 40–50% ад усёй зададзенай сумы словаўжыванняў.
Граматычны аналіз пяці найбольш часта сустракальных у спалучэнні з разгляданымі назоўнікамі слоў адлюстроўвае агульную статыстычную тэндэнцыю тэрмінаў часцей спалучацца з назоўнікамі і радзей з дзеясловамі, а таксама ўласцівасць шматзначных слоў радзей спалучацца з назоўнікамі і часцей з дзеясловамі. У лік пяці найбольш частотных слоў дыстрыбуцыі тэрміналагічных назоўнікаў, як правіла, уваходзяць словы, якія выкарыстоўваюцца пераважна як тэрміны і вельмі рэдка сустракаюцца ў тэкстах мастацкай літаратуры.
Такім чынам, дыстрыбуцыйныя адрозненні тэрміналагічных і шматзначных слоў могуць прымяняцца ў якасці фармальных крытэрыяў, якія ў выпадку неабходнасці прыдатныя да выкарыстання як пры рашэнні прыкладных задач лінгвістыкі, так і ў тэарэтычных апісаннях адпаведных семантычных з’яў мовы.
