- •Прадмова
- •1. Метадалогія ў мовазнаўстве
- •Пытанні
- •Літаратура
- •А.С. Мельнічук Пра метадалогію лінгвістычных даследаванняў 1
- •Пытанні
- •2. Метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •У. Георгіеў Метадалагічныя праблемы лінгвістыкі 2
- •Пытанні
- •Б.А. Сярэбранікаў Да праблемы ўзаемаадносін агульнай метадалогіі лінгвістычнай навукі і прыватных метадаў лінгвістычнага даследавання 3
- •Пытанні
- •3. Апісальны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Б.М. Галавін Апісальны метад 4
- •Пытанні
- •Б.А. Плотнікаў Апісальны метад 5
- •Пытанні
- •4. Супастаўляльны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •У.К. Юсупаў Супастаўляльная лінгвістыка як самастойная дысцыпліна6
- •Пытанні
- •5. Параўнальна-гістарычны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •І.А. Бадуэн дэ Куртэнэ Мовазнаўства, або лінгвістыка,
- •Пытанні
- •В.І. Абаеў Аб прынцыпах этымалагічнага даследавання 11
- •С.Д. Кацнельсон
- •Пытанні
- •6. Метад лінгвістычнай геаграфіі
- •Пытанні
- •Літаратура
- •П.А. Бузук Лінгвістычная геаграфія як дапаможны метад пры вывучэнні гісторыі мовы 14
- •Пытанні
- •А.А. Крывіцкі Панарама роднай мовы 15
- •Пытанні
- •В.І. Чагішава Лінгвістычная геаграфія як метад даследавання мовы 16
- •Пытанні
- •7. Структурныя метады
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Л. Ельмслеў Метад структурнага аналізу ў лінгвістыцы 17
- •Пытанні
- •Надзённыя задачы структурнай лінгвістыкі 18
- •Пытанні
- •У.М. Тапароў Пра структурнае вывучэнне мовы 19
- •Пытанні
- •Г.У. Сцяпанаў Суадносіны агульнанавуковых і прыватных лінгвістычных метадаў 20
- •Пытанні
- •7.1. Дыстрыбуцыйны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм21
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Фармальныя паказчыкі селекцыйных значэнняў22
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Селекцыйная катэгорыя “партытыўнасць//непартытыўнасць”23
- •Пытанні
- •Б.А. Плотнікаў Дыстрыбуцыйна-статыстычны аналіз лексічных значэнняў24
- •Пытанні
- •7.2. Метад непасрэдна складальных
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д. Аруцюнава, т.В. Булыгіна
- •Глава 4. Асноўныя прынцыпы і метады структурнага аналізу 25
- •Пытанні
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм26
- •Пытанні
- •7.3. Трансфармацыйны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А.Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм28
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Назоўнікавыя словазлучэнні з родным колькасці 29
- •Пытанні
- •7.4. Метад кампанентнага аналізу
- •Пытанні
- •Літаратура
- •А.У. Гулыга, я.І. Шэндэльс Пра кампанентны аналіз значэнневых адзінак мовы 30
- •Пытанні
- •А.М. Кузняцоў Аб выкарыстанні метаду кампанентнага аналізу ў лексіцы 31
- •Пытанні
Пытанні
У чым сутнасць, паводле З. Харыса, дыстрыбуцыйнай лінгвістыкі?
Чаму “прынцыповае звужэнне задач лінгвістыкі да задач дыстрыбуцыйнага аналізу”, сфармуляванае З. Харысам, было крытычна ўспрынята вучонымі?
Ці ўсе мовазнаўцы пагаджаюцца з трактоўкай З. Харысам паняцця “акружэнне”? Чаму?
Для распрацоўкі якіх метадаў адыграла вялікую ролю “далучэнне дыстрыбуцыйнага крытэрыя да мовазнаўчай практыкі”? У чым сутнасць гэтых метадаў?
А.Я. Міхневіч Фармальныя паказчыкі селекцыйных значэнняў22
<…> Дыстрыбуцыйная методыка ў граматыцы набывае ўсё большае значэнне пад уплывам разнародных фактараў. Пэўную ролю адыграў, па-першае, перанос на граматыку некаторых метадаў аналізу, распрацаваных у фаналогіі; па-другое, тут зусім яўны ўплыў методыкі, створанай амерыканскімі лінгвістамі, якія шукалі шляхі апісання тэкстаў на тыпалагічна вельмі разнастайных мовах, гістарычнае развіццё якіх заставалася невядомым; па-трэцяе, штуршок развіццю класічнай граматыкі ў дыстрыбуцыйным напрамку дала спроба алгарытмічнага аналізу тэксту, звязаная з машынным перакладам. Ёсць, зразумела, і іншыя прычыны, якія мы закранаць не будзем.
Паняцці спалучальнасць і дыстрыбуцыя накіраваны на адзін аб’ект, але характарызуюць яго ў розных планах: спалучальнасць – у плане сінтагматычных магчымасцей слова, дыстрыбуцыя – у плане рэалізацыі гэтых магчымасцей. У далейшым мы ўжываем іх як сінонімы34 [Параўн. сінанімізацыю тэрмінаў у Р. Мразка: “…так званая валентнасць (спалучальнасць, сінтаксічная дыстрыбуцыя)” дзеяслова… (Р. Мразек. Синтаксическая дистрибуция глаголов и их классы. – “Вопросы языкознания”, 1964, № 3. стар. 50)]. <…>
Улік дыстрыбуцыйных паказчыкаў практыкуецца, як ужо было адзначана, даволі шырока. На самай справе, як вызначаецца прыналежнасць дзеясловаў да пераходных ці непераходных? Перш за ўсё – іх здольнасцю далучаць назоўнік у вінавальным склоне без прыназоўніка. Як вызначаецца значэнне словаформы ў творным склоне ў словазлучэннях тыпу ісці, бегчы, ехаць лесам у адрозненне ад гандляваць, любавацца, валодаць лесам? Па значэнні дзеяслова, прычым не асобнага, а класа дзеясловаў: пры дзеяслове руху назоўнік у творным склоне мае значэнне месца. Неадзначанымі з’яўляюцца як словазлучэнні *сядзець, ляжаць лесам, так і спалучэнні *бегчы, ісці дрэвам (спалучэнні ж бегчы вечарам, ісці вечарам або ісці крокам маюць іншую семантыка-сінтаксічную будову).
Функцыя назоўніка лес у разгледжаных словазлучэннях вызначаецца яго здольнасцю належаць да семантыка-сінтаксічнага класа назоўнікаў са значэннем ‘месца’. У гэты ж клас уваходзяць і такія імёны, як поле, бераг і пад., паколькі ідэя месца руху натуральна вынікае з іх лексічнага значэння. Фармальным паказчыкам, які сігналізуе аб сінтаксічнай функцыі такіх назоўнікаў, у нашым прыкладзе з’яўляецца марфема творнага склону, і яе, натуральна, не можа не заўважыць сінтаксіст. Але ж гэта марфема шматзначная, і таму дыягнастычную сілу можа мець толькі іншы паказчык або марфема -ам у сукупнасці з іншым паказчыкам. Тут такім паказчыкам з’яўляецца комплекс, у які акрамя марфемы творнага склону ўваходзіць пазаслоўны “фармант”: наяўнасць звязанага класа дзеясловаў руху. Гэты комплекс і з’яўляецца дыягнастычным акружэннем. Але ў пэўных выпадках і ён можа аказацца недастатковым з-за шматзначнасці: пры дзеяслове руху фармант -ам можа выражаць як лакатыўнае, так і часавае значэнне, напрыклад: ісці полем і ісці вечарам. З неабходнасцю ўводзіцца дадатковы фармальны паказчык, які можа быць ужо не толькі дыстрыбуцыйным, звязаным з размеркаваннем адзінак, але і з іх пераразмеркаваннем (трансфармацыяй словазлучэння), параўн.: ісці лесам ісці па лесе, але ісці вечарам *ісці па вечары. Іншы шлях вызначэння тоеснасці (нятоеснасці) словазлучэнняў – аб’яднанне назоўнікаў у творным склоне як аднародных: ісці полем, ісці лесам ісці полем і лесам, але ісці лесам, ісці вечарам *ісці лесам і вечарам. <…>
<…> Дыстрыбуцыйна-трансфармацыйныя паказчыкі выступаюць у некалькіх тыповых формах. Адна з такіх формаў – спалучальнасць (неспалучальнасць) пэўнага класа слоў з іншым семантыка-сінтаксічным класам. Напрыклад, дзеясловы стану падзяляюцца на два класы – зменнага і нязменнага стану ў залежнасці ад іх спалучальнасці з класам прыслоўяў інтэнсіўнасці: хутка, знянацку, раптам, імгненна + чырванее, разумнее, худнее, але *хутка спіць, *імгненна тырчыць і г. д. <…>
