- •Прадмова
- •1. Метадалогія ў мовазнаўстве
- •Пытанні
- •Літаратура
- •А.С. Мельнічук Пра метадалогію лінгвістычных даследаванняў 1
- •Пытанні
- •2. Метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •У. Георгіеў Метадалагічныя праблемы лінгвістыкі 2
- •Пытанні
- •Б.А. Сярэбранікаў Да праблемы ўзаемаадносін агульнай метадалогіі лінгвістычнай навукі і прыватных метадаў лінгвістычнага даследавання 3
- •Пытанні
- •3. Апісальны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Б.М. Галавін Апісальны метад 4
- •Пытанні
- •Б.А. Плотнікаў Апісальны метад 5
- •Пытанні
- •4. Супастаўляльны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •У.К. Юсупаў Супастаўляльная лінгвістыка як самастойная дысцыпліна6
- •Пытанні
- •5. Параўнальна-гістарычны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •І.А. Бадуэн дэ Куртэнэ Мовазнаўства, або лінгвістыка,
- •Пытанні
- •В.І. Абаеў Аб прынцыпах этымалагічнага даследавання 11
- •С.Д. Кацнельсон
- •Пытанні
- •6. Метад лінгвістычнай геаграфіі
- •Пытанні
- •Літаратура
- •П.А. Бузук Лінгвістычная геаграфія як дапаможны метад пры вывучэнні гісторыі мовы 14
- •Пытанні
- •А.А. Крывіцкі Панарама роднай мовы 15
- •Пытанні
- •В.І. Чагішава Лінгвістычная геаграфія як метад даследавання мовы 16
- •Пытанні
- •7. Структурныя метады
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Л. Ельмслеў Метад структурнага аналізу ў лінгвістыцы 17
- •Пытанні
- •Надзённыя задачы структурнай лінгвістыкі 18
- •Пытанні
- •У.М. Тапароў Пра структурнае вывучэнне мовы 19
- •Пытанні
- •Г.У. Сцяпанаў Суадносіны агульнанавуковых і прыватных лінгвістычных метадаў 20
- •Пытанні
- •7.1. Дыстрыбуцыйны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм21
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Фармальныя паказчыкі селекцыйных значэнняў22
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Селекцыйная катэгорыя “партытыўнасць//непартытыўнасць”23
- •Пытанні
- •Б.А. Плотнікаў Дыстрыбуцыйна-статыстычны аналіз лексічных значэнняў24
- •Пытанні
- •7.2. Метад непасрэдна складальных
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д. Аруцюнава, т.В. Булыгіна
- •Глава 4. Асноўныя прынцыпы і метады структурнага аналізу 25
- •Пытанні
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм26
- •Пытанні
- •7.3. Трансфармацыйны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А.Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм28
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Назоўнікавыя словазлучэнні з родным колькасці 29
- •Пытанні
- •7.4. Метад кампанентнага аналізу
- •Пытанні
- •Літаратура
- •А.У. Гулыга, я.І. Шэндэльс Пра кампанентны аналіз значэнневых адзінак мовы 30
- •Пытанні
- •А.М. Кузняцоў Аб выкарыстанні метаду кампанентнага аналізу ў лексіцы 31
- •Пытанні
Пытанні
У чым сутнасць дыстрыбуцыйнага метаду даследавання мовы? Якія асноўныя этапы ён прадугледжвае?
Што такое кантрасная дыстрыбуцыя? Дадатковая? Свабоднае вар’іраванне?
Літаратура
* * *
Плотнікаў Б.А. Агульнае мовазнаўства. Мн., 1994. С. 311–313.
* * *
Березин Ф.М., Головин Б.Н. Общее языкознание. М., 1979. С. 143, 330–333.
Гируцкий А.А. Общее языкознание. 2-е изд. Мн., 2001. С. 280–283.
Засорина Л.Н. Введение в структурную лингвистику. М., 1974. С. 157–210, 220–224.
Кодухов В.И. Общее языкознание. М., 1974. С. 230–232.
Косовский Б. И. Общее языкознание. Мн., 1969. С. 29–30.
Косовский Б. И. Общее языкознание: учение о слове и словарном составе языка. Мн., 1974. С. 221–223.
Косовский Б. И. Общее языкознание: фонетика, фонология, грамматика. Мн., 1968. С. 308–311.
Норман Б.Ю. Фонология // Общее языкознание / под общ. ред. А.Е. Супруна. Мн., 1983. С. 183–185.
Норман Б.Ю. Фонология // Общее языкознание: Структура языка. Типология языков и лингвистика универсалий / под общ. ред. А.Е. Супруна. 2-е изд. Мн., 1995. С. 183–185.
Плотников Б.А. Основы семасиологии. Мн., 1984. С. 191–199.
* * *
Апресян Ю.Д. Идеи и методы структурной лингвистики. М., 1966.
Арутюнова Н.Д., Климов Г.А., Кубрякова Е.С. Американский структурализм // Основные направления структурализма. М., 1964.
Глисон Г. Введение в дескриптивную лингвистику: пер. с анг. М., 1959.
Міхневіч А.Я. Праблемы семантыка-сінтаксічнага даследавання беларускай мовы. М., 1976.
Основные направления структурализма. М., 1964.
Плотников Б.А. Дистрибутивно-статистический анализ лексических значений. Мн., 1979.
* * *
Апресян Ю.Д. Дистрибутивный анализ // Лингвистический энциклопедический словарь. М., 1990.
Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм21
<…> Сегментацыя тэксту вядзе да ўстанаўлення паўтаральных элементаў маўлення, далейшая ідэнтыфікацыя якіх адбываецца ў асноўным з дапамогай дыстрыбуцыйных крытэрыяў. Вылучэнне апошніх у якасці галоўных крытэрыяў лінгвістычнага аналізу складала настолькі характэрную рысу амерыканскага структуралізму Ельскай групы, што яго называлі дыстрыбуцыйнай лінгвістыкай. Сутнасць дыстрыбуцыйнай лінгвістыкі была вызначана З. Харысам наступным чынам: “Дэскрыптыўная лінгвістыка (у тэрміналагічным сэнсе), – пісаў Харыс, – ёсць асобная галіна даследавання, якое мае справу не з маўленчай дзейнасцю ў цэлым, а з рэгулярнасцямі пэўных рыс маўлення. Гэтыя рэгулярнасці заключаюцца ў дыстрыбуцыйных адносінах пэўных рыс даследаванага тэксту, г. зн. у паўтаральнасці гэтых рыс адносна адна адной у межах выказванняў… Галоўная мэта дыскрытыўнай лінгвістыкі… – гэта вывучэнне адносін размеркавання (дыстрыбуцыі) або парадку размяшчэння (аранжыроўкі) асобных частак, або рыс, маўлення адносна адно аднаго ў працэсе маўлення”… Прынцыповае звужэнне задач лінгвістыкі да задач дыстрыбуцыйнага аналізу…, сфармуляванае ў гэтым тэзісе Харыса з найбольшай акрэсленасцю, стала аб’ектам заслужанай крытыкі. Так, Л. Ельмслеў адзначаў, што “згодна з тэорыяй дыстрыбуцыі застаецца няпэўным, ці размяркоўваюцца тыя або іншыя адзінкі самой мовай, ці іх належыць размеркаваць лінгвісту. Ні ў тым, ні ў другім выпадку тэрмін “дыстрыбуцыя” не раскрывае нічога такога, што б ужо не было ахоплена структурным аналізам”… Пярэчанні выклікалі і некаторыя няяснасці ў вызначэнні паняцця дыстрыбуцыі і, галоўнае, паняцця акружэння, на якім яно асноўваецца. Калі дэскрыптывісты вызначаюць дыстрыбуцыю як сукупнасць акружэнняў, у якіх вывучаемы элемент сустракаецца, у адрозненне ад тых акружэнняў, у якіх ён з’явіцца не можа, то цэнтральным, натуральна, становіцца пытанне аб тым, што можа быць падведзена пад паняцце акружэння. Адказ на гэтае пытанне, які прапануецца З. Харысам, наўрад ці можа задаволіць лінгвіста практычна…, таму што, паводле яго азначэння, “акружэннем элемента А з’яўляецца наяўнае мноства яго каакурэнтаў (co-occurents), г. зн. іншых элементаў, кожнага ў адмысловай пазіцыі, сустракаючыся з якімі, А ўтварае выказванне”…
Неакрэсленасць тэрміна “акружэнне”, пад якім разумеецца як суседства, якое можа распаўсюджвацца па абодва бакі ад вывучаемага элемента на неабмежаваную колькасць сумежных адрэзкаў, вядзе да пэўнай неакрэсленасці тэрміна “дыстрыбуцыя”. Як паказалі матэрыялы УІІІ Міжнароднага з’езда лінгвістаў, а таксама і шэраг публікацый, памылковым з’яўляецца і агульнае сцвярджэнне амерыканскіх вучоных аб прынцыповай магчымасці канстатаваць моўныя асаблівасці шляхам аналізу адных дыстрыбуцыйных адносін… У той жа час само далучэнне дыстрыбуцыйнага крытэрыя да мовазнаўчай практыкі адыграла вялікую ролю для распрацоўкі розных імавернасных метадаў вывучэння мовы і тым самым садзейнічала ўдакладненню аб’ектыўных прыёмаў аналізу лінгвістычнага матэрыялу. Асабліва важным было ў гэтым плане размежаванне розных тыпаў або мадэлей дыстрыбуцыі, прапанаванае ў працах М. Сводэша, З. Харыса, Б. Блока і Дж. Трэйгера.
