Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
рагауцоц метады даслед мовы.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
674.3 Кб
Скачать

1. Метадалогія ў мовазнаўстве

Метадалогія ў мовазнаўстве – вучэнне пра метады даследавання мовы. Яна вызначае арыентацыю і характар лінгвістычнага даследавання (у прыватнасці, падыход да аб’екта мовазнаўства) і ў значнай ступені абумоўлівае яго вынік. У мовазнаўстве, як і ў іншых галінах навукі, метадалогія выконвае наступныя асноўныя функцыі: 1) вызначае аб’ект вывучэння (яго сутнасць і адмежаванне ад аб’ектаў іншых навук); 2) акрэслівае задачы кожнага даследавання (з улікам мэты вывучэння аб’екта); 3) распрацоўвае метады і прыёмы аналізу мовы і вызначае шляхі (спосабы) іх практычнага выкарыстання; 4) ацэньвае ступень адпаведнасці вынікаў даследавання пастаўленым мэтам.

Метадалогія ў мовазнаўстве ўключае два ўзроўні: а) агульнанавуковую метадалогію (мае дачыненне да метадаў і прынцыпаў розных навук, у тым ліку і лінгвістыкі) і б) уласна лінгвістычную (датычыць метадаў і прыёмаў, спецыфічных для мовазнаўства).

Вызначальнае метадалагічнае значэнне для мовазнаўства маюць асноўныя законы, прынцыпы і катэгорыі дыялектыкі (закон пераходу колькасных змен у якасныя, адмаўлення адмаўлення, адзінства і барацьбы супрацьлегласцей, прынцыпы ўсеагульнай сувязі з’яў, гістарызму, катэгорыі агульнага, прыватнага і асобнага, формы і зместу і інш.).

Так, прынцып усеагульнай сувязі з’яў пакладзены ў аснову метадалагічнага прынцыпу сістэмнасці ў мовазнаўстве, у адпаведнасці з якім мова павінна вывучацца ў яе сувязях з іншымі з’явамі (у першую чаргу з грамадскімі), з улікам міжмоўнага ўзаемадзеяння, складанай унутранай узаемасувязі розных структурных узроўняў і элементаў мовы, маўленчай дзейнасці і інш.

Метадалагічная каштоўнасць для мовазнаўства дыялектычнага закону пераходу колькасных змяненняў у якасныя заключаецца ў тым, што ён сведчыць пра паступовасць гістарычных змен мовы, акцэнтуе ўвагу даследчыкаў на нераўнамернасці тэмпаў моўнага развіцця.

Дыялектычны закон адзінства і барацьбы супрацьлегласцей з’яўляецца ўнутраным стымулам моўных змен.

З дыялектычнай катэгорыяй руху як спосабу існавання матэрыі і свядомасці звязаны прынцып гістарызму ў мовазнаўстве, які прадугледжвае разуменне мовы як зменлівай з’явы.

Палажэнне дыялектыкі пра вызначальную ролю зместу ў параўнанні з формай (большая актыўнасць зместу, адставанне формы ад зместу ў тэмпах развіцця, магчымасць пэўнага ўплыву зместу на форму) арыентуе на правільнае разуменне ў мовазнаўстве складаных суадносін паміж абодвума бакамі моўнага знака. Аднак вызначальнасць (“актыўнасць”) зместу ў параўнанні з формай нельга трактаваць як першаснасць ідэальнага і другаснасць матэрыяльнага ў мове.

Спецыяльнанавуковы аспект метадалогіі ў мовазнаўстве мае дачыненне да спецыяльных (лінгвістычных) метадаў і прыёмаў даследавання, выбар якіх абумоўлены спецыфікай аб’екта або яго асобных бакоў і кампанентаў. Гэта, напрыклад, такія метады, як трансфармацыйны, дыстрыбуцыйны, непасрэдна складальных, эксперыментальна-фанетычны і інш.

Усебаковае і аб’ектыўнае вывучэнне канкрэтнага моўнага аб’екта магчымае пры выкарыстанні адэкватных яго спецыфіцы метадаў даследавання (нярэдка не аднаго, а некалькіх).