Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
рагауцоц метады даслед мовы.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
674.3 Кб
Скачать

Пытанні

  1. Што ўяўляе сабой праграма па вывучэнні беларускіх гаворак і збіранні звестак для складання “Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы”? З якіх раздзелаў яна складаецца? Што прадугледжваюць асноўныя пытанні кожнага з раздзелаў? Колькі ўсяго пытанняў уключае праграма?

  2. Які тып спецыяльнага пісьма выкарыстаны для запісу слоў-прыкладаў і наогул для запісу мясцовага маўлення?

  3. Якія асноўныя рэкамендацыі ўлічваліся пры вызначэнні вёсак?

В.І. Чагішава Лінгвістычная геаграфія як метад даследавання мовы 16

<…> Лінгвістычная геаграфія зарадзілася і развівалася ў краінах Заходняй Еўропы ў выніку назапашвання дыялектных матэрыялаў. Было відавочна, што кожная нацыянальная мова не мае абсалютнага адзінства. У пошуках нагляднасці для адлюстравання карціны моўнай разнастайнасці мовазнаўцы звярнуліся да картаграфавання. Першыя спробы картаграфавання лінгвістычных фактаў адносяцца да 70-х гадоў мінулага [19. – В.Р.] стагоддзя. <…>

У рускім мовазнаўстве неабходнасць звярнуцца да лінгвістычнай геаграфіі як метаду даследавання была ўсвядомлена яшчэ ў 2-й палове 19 стагоддзя І.І. Сразнеўскім. Увага да народных гаворак паступова ўзрастае. Пачынаючы з 80-х гадоў мінулага [19. – В.Р.] стагоддзя, выходзіць шэраг значных паводле зместу прац, у якіх лінгвістычныя з’явы разглядаюцца ў плане геаграфічнага пашырэння. <…>

У савецкі перыяд лінгвістычная геаграфія як метад даследавання прымяняецца значна шырэй. <…> Адным з першых атласаў, у якім знайшлі адлюстраванне асобныя моўныя з’явы, неабходна лічыць атлас праф. П. Бузука “Спроба лінгвістычнай геаграфіі Беларусі”… <…>

Ужо гэтыя вопыты прымянення лінгвістычнай геаграфіі ў даследаваннях пэўных моўных асаблівасцей дазваляюць гаварыць аб прынцыповым адрозненні ў тэатэрычных поглядах замежных… і савецкіх вучоных.

Заходнееўрапейская лінгвістычная геаграфія надавала пры картаграфаванні вырашальнае значэнне вывучэнню тэрытарыяльнага пашырэння моўных фактаў, а не сістэмы мовы. Для савецкага мовазнаўства асноўным аспектам з’яўляецца вывучэнне тэрытарыяльных адрозненняў сістэмы мовы. Метад лінгвістычнай геаграфіі прадугледжвае картаграфаванне канкрэтных дадзеных як першы этап у даследаванні. На аснове канрэтных дадзеных праводзяцца ізаглосы, якія паказваюць межы тэрытарыяльнага пашырэння пэўнай з’явы. Затым ізаглосы, якія з’яўляюцца падобнымі па абрысах і праходзяць у адным кірунку па даследаванай тэрыторыі, аб’ядноўваюцца ў адзін пучок. Некалькі пучкоў, разам узятых, дазваляюць вылучыць гаворкі, якія па суме прыкмет могуць быць супрацьпастаўлены іншым гаворкам.

Пры адначасовым вывучэнні тэрытарыяльнага пашырэння фактаў мовы і ў аспекце часу па помніках пісьмовасці з дапамогай карт прасочваецца гістарычнае развіццё асобных моўных з’яў. Устанавіць працэс развіцця нацыянальнай мовы ў цэлым побач з пісьмовымі помнікамі дапамагае той факт, што адна і тая ж з’ява на розных тэрыторыях можа быць мець шэраг сваіх разнавіднасцей.

<…> Метад лінгвістычнай геаграфіі дазваляе пашырыць межы назірання. Так, Д.К. Зяленін, вывучыўшы дыялектныя запісы, зробленыя рознымі асобамі, склаў карту пашырэння неарганічнага і непераходнага памякчэння заднепаднябенных зычных. Дадзеныя пісьмовых помнікаў у супастаўленні з фактамі жывой мовы дазволілі аўтару вядомай манаграфіі выказаць меркаванне, што неарганічнае і непераходнае памякчэнне ў велікарускіх гаворках з’явілася не раней за 15 стагоддзе.

<…> Прыкладаў выкарыстання метаду лінгвістычнай геаграфіі ў даследаваннях апошніх гадоў можна прывесці многа. <…> Вялікую цікавасць у гэтых адносінах мае артыкул І.А. Дзендзялеўскага “Лінгвагеаграфічныя сведчанні пра рассяленне падалян і валынян Ф. Каратовіча ў Закарпацці”… Даследуючы арэал шэрагу ўкраінскіх слоў у Закарпацці л’он, вызур ‘акно’, батýг ‘бізун’, адр’áчка ‘зрэнка’ і інш. у супастаўленні з дадзенымі помнікаў і слоўнікаў, І.А. Дзендзялеўскі прыходзіць да высновы, што ўжо ў 14 стагоддзі Закарпацце ўсюды і дастаткова густа было заселена ўсходнеславянскім украінскім насельніцтвам. <…>

Прывядзём вынікі назірання Б.А. Ларына над з’явай сінтаксічнага характару. Да нядаўняга часу канструкцыю з назоўным склонам прамога дапаўнення лічылі асаблівасцю паўночнарускай. Б.А. Ларын прасачыў пашырэнне гэтай канструкцыі ў рускіх гаворках, у гаворках балтыйскіх моў і фінскай мове і даказаў, што ва ўсіх названых мовах яна выпадае з пануючай нормы і не можа быць станоўча вытлумачана ў сістэме намінатыўнага ладу. Аналіз вялікага матэрыялу дазволіў Б.А. Ларыну выказаць меркаванне, што гэтая канструкцыя адносіцца да з’яў глыбокай старажытнасці… Гэтае даследаванне вядомага вучонага лішні раз даказвае гістарычную глыбіню сувязей славянскіх моў з прыбалтыйскімі і адначасова дазваляе гаварыць пра магчымасці шырокага прымянення метаду лінгвістычнай геаграфіі пры сінхронна-дыяхранічным даследаванні з’яў мовы. <…>