- •Прадмова
- •1. Метадалогія ў мовазнаўстве
- •Пытанні
- •Літаратура
- •А.С. Мельнічук Пра метадалогію лінгвістычных даследаванняў 1
- •Пытанні
- •2. Метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •У. Георгіеў Метадалагічныя праблемы лінгвістыкі 2
- •Пытанні
- •Б.А. Сярэбранікаў Да праблемы ўзаемаадносін агульнай метадалогіі лінгвістычнай навукі і прыватных метадаў лінгвістычнага даследавання 3
- •Пытанні
- •3. Апісальны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Б.М. Галавін Апісальны метад 4
- •Пытанні
- •Б.А. Плотнікаў Апісальны метад 5
- •Пытанні
- •4. Супастаўляльны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •У.К. Юсупаў Супастаўляльная лінгвістыка як самастойная дысцыпліна6
- •Пытанні
- •5. Параўнальна-гістарычны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •І.А. Бадуэн дэ Куртэнэ Мовазнаўства, або лінгвістыка,
- •Пытанні
- •В.І. Абаеў Аб прынцыпах этымалагічнага даследавання 11
- •С.Д. Кацнельсон
- •Пытанні
- •6. Метад лінгвістычнай геаграфіі
- •Пытанні
- •Літаратура
- •П.А. Бузук Лінгвістычная геаграфія як дапаможны метад пры вывучэнні гісторыі мовы 14
- •Пытанні
- •А.А. Крывіцкі Панарама роднай мовы 15
- •Пытанні
- •В.І. Чагішава Лінгвістычная геаграфія як метад даследавання мовы 16
- •Пытанні
- •7. Структурныя метады
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Л. Ельмслеў Метад структурнага аналізу ў лінгвістыцы 17
- •Пытанні
- •Надзённыя задачы структурнай лінгвістыкі 18
- •Пытанні
- •У.М. Тапароў Пра структурнае вывучэнне мовы 19
- •Пытанні
- •Г.У. Сцяпанаў Суадносіны агульнанавуковых і прыватных лінгвістычных метадаў 20
- •Пытанні
- •7.1. Дыстрыбуцыйны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм21
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Фармальныя паказчыкі селекцыйных значэнняў22
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Селекцыйная катэгорыя “партытыўнасць//непартытыўнасць”23
- •Пытанні
- •Б.А. Плотнікаў Дыстрыбуцыйна-статыстычны аналіз лексічных значэнняў24
- •Пытанні
- •7.2. Метад непасрэдна складальных
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д. Аруцюнава, т.В. Булыгіна
- •Глава 4. Асноўныя прынцыпы і метады структурнага аналізу 25
- •Пытанні
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм26
- •Пытанні
- •7.3. Трансфармацыйны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А.Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм28
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Назоўнікавыя словазлучэнні з родным колькасці 29
- •Пытанні
- •7.4. Метад кампанентнага аналізу
- •Пытанні
- •Літаратура
- •А.У. Гулыга, я.І. Шэндэльс Пра кампанентны аналіз значэнневых адзінак мовы 30
- •Пытанні
- •А.М. Кузняцоў Аб выкарыстанні метаду кампанентнага аналізу ў лексіцы 31
- •Пытанні
Пытанні
Чаму П.А. Бузук надаваў важнае значэнне геаграфічнаму вывучэнню розных моўных фактаў?
Якія факты сведчаць пра важнасць метаду лінгвістычнай геаграфіі пры вывучэнні моўных з’яў у беларускіх гаворках?
А.А. Крывіцкі Панарама роднай мовы 15
<…> Праграма [па вывучэнні беларускіх гаворак і збіранні звестак для складання “Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы”] – гэта фактычна распрацаванае па раздзелах і канкрэтных пунктах заданне для збіральнікаў, штó менавіта трэба выявіць у гаворцы кожнай вёскі і адлюстраваць у запісах. Для ўсіх збіральнікаў праграма адна і тая ж. Гэта значыць, што ва ўсіх вёсках збіральнікі цікавяцца аднымі і тымі ж “моўнымі адзінкамі”. Трэба толькі ўстанавіць, як рэалізуюцца ў маўленні кожнай вёскі падобныя “адзінкі”, у якім выглядзе выступаюць або ў якія моўныя сродкі ўвасабляюцца. Гэта асноўнае.
Праграма беларускага атласа мае чатыры раздзелы: фанетыка, марфалогія, сінтаксіс і лексіка. Кожны раздзел складаецца з параграфаў, якія сфармуляваны ў выглядзе пытанняў і пранумараваны. У раздзеле па фанетыцы змешчаны ў асноўным пытанні аб тым, якія галосныя і зычныя гукі выступаюць у маўленні, у якіх умовах (інакш кажучы, у якіх выпадках) і ў якім становішчы (гэта значыць, у якім месцы ў словах і ў якім суседстве).
Пытанні ў раздзеле па марфалогіі накіраваны натуральна на высвятленне характару канчаткаў розных зменных часцін мовы (скланяльных і спрагальных). Гэтыя два раздзелы з’яўляюцца найбольш грунтоўнымі ў праграме. Яны патрабавалі дэталёва і глыбока раскрыць адпаведныя бакі ў гаворках пры збіранні звестак пра іх.
Раздзел па сінтаксісе ў праграме адносна невялікі. Ён уключае пытанні па ўжыванні асобных часцін мовы ў сказах (у ролі тых ці іншых членаў сказа) і па асаблівасцях злучэння слоў. Нарэшце, раздзел па лексіцы змяшчае пытанні пра мясцовыя словы. Большасць пытанняў патрабуе высветліць, як называюць ці абазначаюць у гаворцы вёскі розныя прадметы і з’явы. Вось некалькі з іх: “156. Як называецца столь у хаце?”, “177. Чым вымаюць скавараду (з печы)?”, “199. Бульба, картошка, картопля…?”, “241. Радуга, райдуга, вясёлка, весялуха…?”, “247. Пець, спяваць, пяяць…?”.
У праграме, па якой збіралі звесткі для складання атласа, 301 пытанне. Але большасць пытанняў патрабавала выяўлення дзесяткаў, а іншы раз і соцень слоў для поўнага адказу.
У час знаходжання ў вёсцы і на аснове непасрэдных назіранняў над маўленнем яе патомных жыхароў збіральнікам на кожнае пытанне праграмы неабходна было даць дакладныя і вычарпальныя адказы. Адказваць трэба было шляхам прывядзення занатаваных слоў, якія адпавядаюць зместу пытання. Для запісу такіх слоў-прыкладаў і наогул для запісу мясцовага маўлення з адлюстраваннем асаблівасцей яго гучання было прынята і рэкамендавана збіральнікам спецыяльнае навуковае пісьмо, якое называецца транскрыпцыяй. У аснову нашай транскрыпцыі была пакладзена транскрыпцыя, якую прынялі рускія дыялектолагі для свайго атласа. Выкарыстоўваюцца ў нашай транскрыпцыі ў асноўным тыя ж літары, што і пры звычайным пісьме. Але кожная літара адпавядае толькі аднаму пэўнаму гуку.
На занятках у гуртках студэнты вучыліся таксама, як весці рабочыя дзённікі (“чарнавікі”), як рабіць з іх выбаркі прыкладаў, як афармляць сабраныя звесткі і інш. А напярэдадні выезду абмяркоўваўся маршрут кожнага дыялекталагічнага атрада – вызначаліся папярэдне вёскі, дзе трэба было збіраць звесткі аб гаворцы. Пры вызначэнні вёсак, або населеных пунктаў (скрочана н. п.), кіраваліся агульнымі рэкамендацыямі.
Устаноўленая ў рэкамендацыях 10–15-кіламетровая адлегласць паміж населенымі пунктамі была прызнана самай дастатковай для таго, каб выявіць усе мясцовыя адрозненні ў рэалізацыі моўных і дыялектных з’яў і ўстанавіць дакладна іх межы. Гэта адлегласць з’яўляецца ў нашай мясцовай народнай мове як бы максімальным радыусам асобнай гаворкі. У сувязі з гэтым кожны вызначаны населены пункт з’яўляецца фактычна прадстаўніком асобнай гаворкі ў складзе мясцовай народнай мовы. Пры такім прынцыпе вызначэння населеных пунктаў для даследавання іх гаворкі прыктычна выходзіла, што выбіралася для гэтага, прыблізна, адна з 10–15 вёсак. Абраныя н. п. ўтваралі апорную сетку абследавання гаворак для атласа (таму што калі іх злучыць на карце лініямі, то атрымаецца малюнак, падобны да сеткі).
Аднак папярэдне вызначаныя вёскі не з’яўляліся абавязковым месцам працы атрадаў. Вёскі апорнай сеткі атласа павінны былі задавальняць яшчэ два важныя патрабаванні – быць старымі паселішчамі і мець у сваім складзе ў асноўным карэнных мясцовых жыхароў. Гэта высвятлялі самі члены атрадаў дыялекталагічных экспедыцый у раённым цэнтры, сельсавеце, на месцы.
Так, дыялекталагічнымі экспедыцыямі на тэрыторыі БССР былі сабраны звесткі па праграме для атласа аб гаворках больш за 1200 населеных пунктаў. <…>
