
- •Прадмова
- •1. Метадалогія ў мовазнаўстве
- •Пытанні
- •Літаратура
- •А.С. Мельнічук Пра метадалогію лінгвістычных даследаванняў 1
- •Пытанні
- •2. Метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •У. Георгіеў Метадалагічныя праблемы лінгвістыкі 2
- •Пытанні
- •Б.А. Сярэбранікаў Да праблемы ўзаемаадносін агульнай метадалогіі лінгвістычнай навукі і прыватных метадаў лінгвістычнага даследавання 3
- •Пытанні
- •3. Апісальны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Б.М. Галавін Апісальны метад 4
- •Пытанні
- •Б.А. Плотнікаў Апісальны метад 5
- •Пытанні
- •4. Супастаўляльны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •У.К. Юсупаў Супастаўляльная лінгвістыка як самастойная дысцыпліна6
- •Пытанні
- •5. Параўнальна-гістарычны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •І.А. Бадуэн дэ Куртэнэ Мовазнаўства, або лінгвістыка,
- •Пытанні
- •В.І. Абаеў Аб прынцыпах этымалагічнага даследавання 11
- •С.Д. Кацнельсон
- •Пытанні
- •6. Метад лінгвістычнай геаграфіі
- •Пытанні
- •Літаратура
- •П.А. Бузук Лінгвістычная геаграфія як дапаможны метад пры вывучэнні гісторыі мовы 14
- •Пытанні
- •А.А. Крывіцкі Панарама роднай мовы 15
- •Пытанні
- •В.І. Чагішава Лінгвістычная геаграфія як метад даследавання мовы 16
- •Пытанні
- •7. Структурныя метады
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Л. Ельмслеў Метад структурнага аналізу ў лінгвістыцы 17
- •Пытанні
- •Надзённыя задачы структурнай лінгвістыкі 18
- •Пытанні
- •У.М. Тапароў Пра структурнае вывучэнне мовы 19
- •Пытанні
- •Г.У. Сцяпанаў Суадносіны агульнанавуковых і прыватных лінгвістычных метадаў 20
- •Пытанні
- •7.1. Дыстрыбуцыйны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм21
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Фармальныя паказчыкі селекцыйных значэнняў22
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Селекцыйная катэгорыя “партытыўнасць//непартытыўнасць”23
- •Пытанні
- •Б.А. Плотнікаў Дыстрыбуцыйна-статыстычны аналіз лексічных значэнняў24
- •Пытанні
- •7.2. Метад непасрэдна складальных
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д. Аруцюнава, т.В. Булыгіна
- •Глава 4. Асноўныя прынцыпы і метады структурнага аналізу 25
- •Пытанні
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм26
- •Пытанні
- •7.3. Трансфармацыйны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А.Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм28
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Назоўнікавыя словазлучэнні з родным колькасці 29
- •Пытанні
- •7.4. Метад кампанентнага аналізу
- •Пытанні
- •Літаратура
- •А.У. Гулыга, я.І. Шэндэльс Пра кампанентны аналіз значэнневых адзінак мовы 30
- •Пытанні
- •А.М. Кузняцоў Аб выкарыстанні метаду кампанентнага аналізу ў лексіцы 31
- •Пытанні
І.А. Бадуэн дэ Куртэнэ Мовазнаўства, або лінгвістыка,
ХІХ стагоддзя 10
<...> У мовазнаўства быў уведзены прынцып паступовага развіцця, эвалюцыі; пачалі звяртаць увагу на адносную храналогію змяненняў і часавую паслядоўнасць у моўных працэсах, сталі адрозніваць у мове асобныя напластаванні, г. зн. разглядаць моўныя з’явы ў гістарычнай перспектыве, а не ў адной часавай плоскасці, як гэта было ў індыйцаў. Эвалюцыянізм патрабаваў, каб улічваліся законы генетычнай пераемнасці і прыстасаванні, або акамадацыі, і адначасова даваў магчымасць навукова растлумачыць так званыя “правілы” і “выключэнні”.<...>
Строгае і смелае пранікненне ў гістарычную паслядоўнасць моўных працэсаў <...> дае магчымасць не толькі рэканструяваць ранейшы стан, але і прадказаць будучае развіццё даследаваных моў.
Сёння мы ведаем, што ў мове, таксама як і ў іншых з’явах жыцця, пануе бесперапыннае змяненне, вечны рух <...>, а ўплыў фактараў, у дадзены момант бясконца малых, але пастаянна дзейных, выклікае карэнныя змены. <...>
Побач з даследаваннем моў плямёнаў і народаў, якія знаходзяцца на розных ступенях развіцця, пачалі старанна даследаваць мову (маўленне) індывідуума. Гэтае даследаванне індывідуальнага маўлення, асаблівасцю якога з’яўляецца бесперапыннае развіццё, г. зн. развіццё ў дакладным разуменні гэтага слова, цалкам адносіцца да агульнага мовазнаўства, у той час як даследаванне ўсякага роду племянных і народных моў з уласцівай ім традыцыяй і наогул гісторыяй адносіцца перш за ўсё да гістарычнага мовазнаўства. <...>
У 19 ст. былі дасягнутыя таксама важныя поспехі ў вывучэнні самога моўнага матэрыялу. Было выяўлена, што кельцкая, армянская, албанская, а таксама старажытныя мовы Малой Азіі належаць да індаеўрапейскай групы моў. <...>
Апрача таго, было выяўлена і даследавана многа іншых моў, як тых, што зніклі і адлюстраваныя толькі ў помніках, так і тых, што існуюць яшчэ па сённяшні дзень; усё гэта выключна пашырыла кругагляд моваведаў. Дастаткова прыгадаць расшыфроўку акадскай і шумерскай моў, даследаванне этрускай і баскай моў, дакладнае апісанне многіх каўказскіх, угра-фінскіх, урала-алтайскіх, амерыканскіх, афрыканскіх, аўстралійскіх, полінезійскіх, усходнесібірскіх [палеаазіяцкіх. – В.Р.] і іншых моў.
Пры гэтым часам удавалася вызначыць генетычную сувязь або роднасць нядаўна адкрытых моў і ўжо вядомых раней сем’яў. Так, напрыклад, расшыфраваныя ў другой палове 19 ст. помнікі акадскай і шумерскай моў (на тэрыторыі былой Халдэі) даюць нам падставы разглядаць гэтыя мовы як старажытных прадстаўнікоў урала-алтайскай, або “туранскай”, групы, толькі з іншай марфалагічнай будовай. Магчыма, што з гэтай жа групай звязаная, паводле самых новых даследаванняў прафесара Капенгагенскага ўніверсітэта В. Томсена, і мова старажытных этрускаў. <...>
1901
Пытанні
Якую ролю ў мовазнаўстве адыгрывае, паводле І.А. Бадуэна дэ Куртэнэ, прынцып эвалюцыі?
Што дае, паводле вучонага, “строгае і смелае пранікненне” мовазнаўцаў у “гістарычную паслядоўнасць моўных працэсаў”?
Што з’яўляецца аб’ектам агульнага і гістарычнага мовазнаўства?
Якія поспехі былі дасягнуты ў 19 ст. ў вывучэнні моў? У вызначэнні іх генетычнай сувязі?