
- •Прадмова
- •1. Метадалогія ў мовазнаўстве
- •Пытанні
- •Літаратура
- •А.С. Мельнічук Пра метадалогію лінгвістычных даследаванняў 1
- •Пытанні
- •2. Метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •У. Георгіеў Метадалагічныя праблемы лінгвістыкі 2
- •Пытанні
- •Б.А. Сярэбранікаў Да праблемы ўзаемаадносін агульнай метадалогіі лінгвістычнай навукі і прыватных метадаў лінгвістычнага даследавання 3
- •Пытанні
- •3. Апісальны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Б.М. Галавін Апісальны метад 4
- •Пытанні
- •Б.А. Плотнікаў Апісальны метад 5
- •Пытанні
- •4. Супастаўляльны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •У.К. Юсупаў Супастаўляльная лінгвістыка як самастойная дысцыпліна6
- •Пытанні
- •5. Параўнальна-гістарычны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •І.А. Бадуэн дэ Куртэнэ Мовазнаўства, або лінгвістыка,
- •Пытанні
- •В.І. Абаеў Аб прынцыпах этымалагічнага даследавання 11
- •С.Д. Кацнельсон
- •Пытанні
- •6. Метад лінгвістычнай геаграфіі
- •Пытанні
- •Літаратура
- •П.А. Бузук Лінгвістычная геаграфія як дапаможны метад пры вывучэнні гісторыі мовы 14
- •Пытанні
- •А.А. Крывіцкі Панарама роднай мовы 15
- •Пытанні
- •В.І. Чагішава Лінгвістычная геаграфія як метад даследавання мовы 16
- •Пытанні
- •7. Структурныя метады
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Л. Ельмслеў Метад структурнага аналізу ў лінгвістыцы 17
- •Пытанні
- •Надзённыя задачы структурнай лінгвістыкі 18
- •Пытанні
- •У.М. Тапароў Пра структурнае вывучэнне мовы 19
- •Пытанні
- •Г.У. Сцяпанаў Суадносіны агульнанавуковых і прыватных лінгвістычных метадаў 20
- •Пытанні
- •7.1. Дыстрыбуцыйны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм21
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Фармальныя паказчыкі селекцыйных значэнняў22
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Селекцыйная катэгорыя “партытыўнасць//непартытыўнасць”23
- •Пытанні
- •Б.А. Плотнікаў Дыстрыбуцыйна-статыстычны аналіз лексічных значэнняў24
- •Пытанні
- •7.2. Метад непасрэдна складальных
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д. Аруцюнава, т.В. Булыгіна
- •Глава 4. Асноўныя прынцыпы і метады структурнага аналізу 25
- •Пытанні
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм26
- •Пытанні
- •7.3. Трансфармацыйны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А.Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм28
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Назоўнікавыя словазлучэнні з родным колькасці 29
- •Пытанні
- •7.4. Метад кампанентнага аналізу
- •Пытанні
- •Літаратура
- •А.У. Гулыга, я.І. Шэндэльс Пра кампанентны аналіз значэнневых адзінак мовы 30
- •Пытанні
- •А.М. Кузняцоў Аб выкарыстанні метаду кампанентнага аналізу ў лексіцы 31
- •Пытанні
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Установа адукацыі
“МАГІЛЁЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
імя А.А. КУЛЯШОВА”
В.І. Рагаўцоў
Метады
даследавання мовы
Вучэбна-метадыяныя матэрыялы
У дзвюх частках
Частка 1
Магілёў 2011
Друкуецца па рашэнні рэдакцыйна-выдавецкага
савета МДУ імя А.А. Куляшова
Рэцэнзенты:
кафедра беларускага мовазнаўства Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава
(загадчык кафедры кандыдат філалагічных навук дацэнт
Г.А. Арцямёнак);
загадчык кафедры англійскага, агульнага і
славянскага мовазнаўства МДУ імя А.А. Куляшова
кандыдат філалагічных навук дацэнт
Я.Я. Іваноў
Рагаўцоў, В.І.
Метады даследавання мовы: вучэбна-метадычныя матэрыялы / В.І. Рагаўцоў: у 2 ч. – Магілёў: УА “МДУ імя А.А. Куляшова”, 2011. – Магілёў: УА “МДУ імя А.А. Куляшова”, 2011. – Ч. 1. – 108 с.
Разглядаюцца такія метады лінгвістычных даследаванняў, як апісальны, супастаўляльны, параўнальна-гістарычны, метад лінгвістычнай геаграфіі, структурныя (дыстрыбуцыйны, непасрэдна складальных, трансфармацыйны, кампанентнага аналізу).
Асобная ўвага надаецца разгляду метадалогіі і метаду ў мовазнаўстве.
Для студэнтаў філалагічных факультэтаў ВНУ.
Прадмова
Вучэбна-метадычныя матэрыялы складаюцца з асобных тэм, кожная з якіх, апрача тэарэтычнага матэрыялу, уключае пытанні і заданні для кантролю ведаў студэнтаў, урыўкі з мовазнаўчых прац, а таксама пытанні да іх.
Асноўнае прызначэнне пытанняў і заданняў – найперш праверыць веданне студэнтамі метадаў лінгвістычных даследаванняў (сутнасць, прыёмы, сфера выкарыстання і інш.), а таксама сістэматызаваць і замацаваць веды. Для больш глыбокага засваення матэрыялу мэтазгодна выкарыстоўваць іншую літаратуру, у прыватнасці навучальны дапаможнік Б.А. Плотнікава “Общее языкознание: семинарий” (Мн., 1986), у якім пры разглядзе тэмы, прысвечанай метадам даследавання мовы, апрача ўступных тэарэтычных заўваг і спісу літаратуры, падаецца пералік палажэнняў і пытанняў па тэме.
У вучэбна-метадычныя матэрыялы ўключаны ўрыўкі з прац пераважна ўсходнеславянскіх мовазнаўцаў (расійскіх – Б.А. Сярэбранікава, У.К. Юсупава, С.Д. Кацнельсона, Г.У. Сцяпанава, Н.Д. Аруцюнавай, Г.А. Клімава, А.С. Кубраковай, Т.В. Булыгінай, А.У. Гулыгі, Я.І. Шэндэльс, А.М. Кузняцова і інш., беларускіх – А.Я. Міхневіча, Б.А. Плотнікава, А.А. Крывіцкага, украінскіх – А.С. Мельнічука).
Некаторыя са змешчаных у кнізе ўрыўкаў з прац вядомых лінгвістаў сустракаюцца таксама ў хрэстаматыях, якія адыгралі і адыгрываюць несумненную ролю ў філалагічнай падрыхтоўцы спецыялістаў. Гэта хрэстаматыя па агульным мовазнаўстве (склад. Б.І. Касоўскі) і па гісторыі лінгвістычных вучэнняў (склад. У.А. Звегінцаў).
Фрагменты з лінгвістычных прац дадуць магчымасць студэнтам-філолагам азнаёміцца з разважаннямі вядомых мовазнаўцаў па найбольш важных і актуальных праблемах, звязаных з метадамі і прыёмамі лінгвістычнага аналізу.
Змешчаныя пасля ўрыўкаў пытанні сфармуляваныя такім чынам, каб не толькі праверыць, наколькі трывала засвоілі студэнты неабходны матэрыял, але і садзейнічаць удасканаленню ў іх навыкаў крытычнага аналізу тэарэтычных з’яў, уменняў студэнтаў супастаўляць розныя погляды мовазнаўцаў і рабіць абгрунтаваныя высновы.
Пажадана, каб студэнты азнаёміліся з усімі змешчанымі ў дапаможніку ўрыўкамі і далі адказы на ўсе пастаўленыя пытанні. Выкладчык, улічваючы ўзровень тэарэтычнай падрыхтаванасці студэнтаў, можа выбарачна прапанаваць адны ўрыўкі для калектыўнай ці індывідуальнай працы ў аўдыторыі, другія – для самастойнага аналізу.
Прапанаваная літаратура будзе карыснай студэнтам пры падрыхтоўцы да практычных (семінарскіх) заняткаў, а затым да экзамену (заліку) і дапаможа лепш разабрацца ў складаных тэарэтычных праблемах.
Рыхтуючыся да практычных (семінарскіх) заняткаў, студэнт павінен помніць, што:
далёка не ўсе праблемы, звязаныя з метадамі даследавання мовы, атрымалі ў лінгвістыцы адназначную інтэпрэтацыю. Больш за тое, некаторыя з іх нават адны і тыя ж мовазнаўцы трактуюць часам па-рознаму, супярэчліва. Таму пры разглядзе дыскусійных пытанняў студэнты павінны выказаць свае меркаванні, абгрунтаваць іх, спаслаўшыся на аўтарытэтных лінгвістаў;
адказы на пытанні павінны быць кароткія, але аргументаваныя, падмацаваныя выказваннямі вучоных або вытрымкамі з прааналізаваных лінвістычных прац.
Аўтар выказвае шчырую падзяку афіцыйнаму рэцэнзенту дапаможніка – кафедры беларускага мовазнаўства Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, у прыватнасці яе загадчыку дацэнту Г.А. Арцямёнку, за каштоўныя заўвагі і парады. Аўтар таксама дзякуе за слушныя прапановы загадчыку кафедры англійскага, агульнага і славянскага мовазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова кандыдату філалагічных навук дацэнту Я.Я. Іванову.