Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Станкевіч, А.А. Рыторыка (лекцыі).doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.23 Mб
Скачать

3. Бытавое дыялагічнае маўленне Бытавое дыялагічнае маўленне таксама з’яўляецца адной з форм вуснага маўлення і ўключае размову, гутарку, палілог.

Размова – мэтанакіраваны абмен думкамі паміж удзельнікамі зносін.

Асноўныя віды размовы:

1) інфармацыйная, прадпісваючая (просьбы, загады, парады, патрабаванні);

2) размова, накіраваная на высвятленне адносін паміж асобамі (канфлікты, спрэчкі, абвінавачванні).

Гутарка – абмен думкамі дзвюх або больш асоб па пэўных пытаннях, пры абмеркаванні навін або для вызначэння тыпу міжасобасных адносін.

Ёсць розныя віды гутаркі:

1)абмеркаванне пэўнага пытання, па якім удзельнікі гутаркі выказваюць свой пункт гледжання;

2)абмен звесткамі пра асабістыя інтарэсы ўдзельнікаў для вызначэння тыпу адносін паміж імі;

3)гутарка без пэўнай мэты для таго, каб зняць эмацыянальнае напружанне.

Дыялог часта выкарыстоўваецца ў мастацкай літаратуры для абмалёўкі і індывідуалізацыі вобразаў персанажаў, раскрыцця іх характару, паказу ўнутранага стану, адлюстравання іх стаўлення да іншых асоб:

  • Прыйдзеце?

  • Можа, прыйду. Часу мала вольнага...

  • Ну, калі будзе... Бывае ж ён?

  • Бывае...

  • Вось і прыходзьце, калі будзе...

  • Добра. Пабачу...

  • Лепш – пад вечар... Пасля работы ... Можаце?

  • Можна.

  • Ці ў нядзелю... У нядзелю я дома і ўдзень...

  • Добра...

  • Ну, да спаткання!..

  • Бывайце... [І. Мележ];

  • Доўга ты будзеш сядзець тут? Ось зараз як улезу, то ты ў мяне шпарка вылезеш!

  • А ну, улезь! Лезь, стараста, дальбог, лезь! Месца хопіць і табе. Бо і твая Алена добрая жыжка. Ці там яе няма? Дык лезь, стараста, лезь, галубок!

  • Цьфу! Каб ты згарэў!

  • Карусь! Дык ты кінеш мне люльку?

  • Лаві! Я табе кіну!

  • Ато ж! Яшчэ чаго, патураць яму! Вылазь, каб ты бокам лазіў! [Я. Колас]

Палілог (грэч. poli “шмат” + logos “слова”) – адна з форм маўленчай дзейнасці, размова некалькіх удзельнікаў зносін.

Пытанні і заданні:

1. Якія асноўныя жанры маўленчых зносін?

2. Назавіце віды маналагічнага маўлення.

3. Назавіце асноўныя разнавіднасці дыялагічнага маўлення.

4.Чым адрозніваецца дыскусійна-палемічнае і бытавое дыялагічнае маўленне?

5.Што ўключае дыскусійна-палемічнае маўленне? Чым адрозніваецца спрэчка ад дыспуту і палемікі?

6.Якія ўмовы правядзення палемікі і дыскусіі?

7.Якія віды ўключае бытавое дыялагічнае маўленне?

8.Назавіце асноўныя віды гутаркі і размовы.

9.Што такое палілог?

Літаратура:

1.Античные риторики: [Переводы] / Собрание текстов, статьи, коммент. И общ. Ред. Тахо–Годи; [Вступ. Статья А.Ф. Лосева]. – М.: Изд.во МГУ, 1978. – 352 с.

2.Апресян, Г.З. Ораторское искусство: 3-е изд., перераб. и доп. / Г.З. Апресян. – М.: Изд.-во МГУ, 1972 – 278 с.

3.Бернацкий, Г.Г. Культура политической дискуссии / Г.Г. Бернацкий. – Л., 1991.

4.Иванкина, Н. Культура судебной речи / Н. Иванкина. – М., 1995.

5. Ивин, А.А. Теория аргументации: [учеб. пособие для вузов] / А.А. Ивин. – М.: Высшая школа, 2007. – 318 с.

6.Ивин, А.А. Искусство правильно мыслить. 2-е изд., перераб. и доп. / А.А. Ивин. – М.: Просвещение , 1990. – 240 с.

7.Кохтев, Н.Н. Основы ораторской речи / Н.Н. Кохтев . – М.: Изд.во МГУ, 1992. – 238 с.

8.Культура русской речи и эффективность общения / РАН Институт русского языка им. В.В. Виноградова: Отв. ред. Л.К.Граудина, Е.Н.Ширяев. – М.: Наука, 1996 – 439 с..

9.Леммерман, Хайнц. Уроки риторики и дебатов: Пер. с нем. / Хайнц Леммерман. – М.: ООО «Изд.-во «Уникум Пресс», 2002. – 336 с.

10.Львов, М.Р. Риторика. Культура речи / М.Р. Львов. – М., 2002.

11.Маркичева, Т.Б. Основы ораторского мастерства: [Курс лекций] / [Т.Б. Маркичева, З.М. Кардашенко, Е.А. Адамов и др.; Редкол.: Е.Н. Тарасов и др.]. – М.: Мысль, 1980. – 263 с.

12.Минеева, С.А. Полемика-диспут-дискуссия / С.А. Минеева. – М.: Знание, 1990 – 63 с..

13.Михальская, А.К. Русский Сократ / А.К. Михальская. – М., 1996.

14.Мурина, Л.А. Риторика: Курс лекций / Л.А. Мурина, Игнатович Т.В., Мальцевич Т.В. и др. Под ред. Муриной Л.А.. – Мн.: Изд.-во БГУ, 2002. – 174 с.

15.Одинцов, В.В. Структура публичной речи / В.В. Одинцов. – М.: Знание, 1976.– 80 с.

16.Поварнин, С.И. Спор: О теории и практике спора / С. Поварнин. – Санкт-Петербург: Лань, 1996.– 150 с.

17.Риторика и стиль: Сб. статей / Под ред. Ю.В. Рождественского. – М.: Изд.-во МГУ, 1984. – 136 с.

18.Рождественский, Ю. Риторика публичной лекции / Ю. Рожденственский. – М.: Знание, 1989.– 63 с.

19.Сопер, Поль Л.. Основы искусства речи / Поль Л. Сопер. – М.: Изд.- во иностранной литературы, 1958.– 471 с.

20.Цицерон, М.Т. Три трактата об ораторском искусстве. Пер. с латинского Ф.А. Петровского и др. / Под ред. М.Л. Гаспарова / М.Т. Цицерон. – М.: Наука, 1972 – 471 с.