Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Станкевіч, А.А. Рыторыка (лекцыі).doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.23 Mб
Скачать

4. Судовае красамоўства

Судовае красамоўства – род красамоўства, звязаны з судовым працэсам, разборам крымінальнай або грамадзянскай справы.

Асноўныя жанры судовага красамоўства – пракурорская (абвінаваўчая) і адвакацкая (абарончая) прамовы, мэта якіх – аказаць мэтанакіраванае і эфектыўнае ўздзеянне на суд. Судовае красамоўства знаходзіцца пад уплывам публіцыстычнага стылю, але ў ім выкарыстоўваюцца таксама элементы афіцыйна-дзелавога і навуковага стыляў.

5. Сацыяльна-бытавое і царкоўна-багаслоўскае красамоўства

Сацыяльна-бытавое красамоўства – род красамоўства, звязаны са сферай паўсядзённых зносін чалавека.

Асноўныя жанры сацыяльна-бытавога красамоўства – юбілейная прамова, прысвечаная знамянальнай даце або пэўнай асобе, прывітальная прамова, застольная прамова, тост, памінальная прамова. У гэтым родзе красамоўства актыўна выкарыстоўваюцца элементы размоўнага і літаратурна-мастацкага стыляў.

Царкоўна-багаслоўскае красамоўства – род красамоўства, які абслугоўвае рэлігійную сферу камунікацыі.

Асноўныя жанры царкоўна-багаслоўскага красамоўства – пропаведзь (слова) для прыхажан і прамова на саборы. Гэты род аратарскага маўлення абслугоўвае канфесійны стыль.

Рода–жанравую ўзаемасувязь розных відаў красамоўства адлюстроўвае наступная табліца:

Роды аратарскага маўлення

Жанры

Сацыяльна-палітычнае красамоўства

палітычныя, дыпламатычныя, ваен-на-патрыятычныя, парламенцкія мітынговыя, агітатарскія прамовы

Акадэмічнае красамоўства

навуковы даклад, паведамленне, рэферат, агляд, лекцыя навукова-метадычная, навукова-тэарэтычная, навукова-папулярная, кіналекцыя, лекцыя-экскурсія

Судовае красамоўства

пракурорская (абвінаваўчая) і адвакацкая (абарончая) прамовы

Сацыяльна-бытавое красамоўства

юбілейная прамова, прывітальная прамова, застольная прамова, тост, памінальная прамова

Царкоўна-багаслоўскае красамоўства

пропаведзь (слова) для прыхажан і прамова на саборы

Пытанні и заданні:

  1. Якія стылі красамоўства выдзяляла класічная рыторыка? Ахарактарызуйце кожны з гэтых стыляў.

  2. Якія тыпы аратараў вызначаліся ў антычнай рыторыцы? Як яны былі звязаны са стылямі красамоўства?

  3. Назавіце асноўныя роды красамоўства.

  4. Абазначце важнейшыя віды (жанры) сацыяльна-палітычнага красамоўства. У чым іх адметнасць?

  5. Пералічыце галоўныя асаблівасці акадэмічнага красамоўства. Якія жанры яно ўключае?

  6. Укажыце жанры судовага красамоўства. Якая іх мэта?

  7. З якой сферай зносін звязана сацыяльна-бытавое красамоўства? Назавіце яго асноўныя жанры.

  8. Якую сферу камунікацыі абслугоўвае царкоўна-багаслоўскае красамоўства? Вызначце яго асноўныя жанры.

  9. Як суадносіцца класіфікацыя родаў і відаў красамоўства з класіфікацыяй функцыянальных стыляў?

  10. Вызначце сувязь паміж асобнымі родамі красамоўства і сферамі зносін, якія яны абслугоўваюць.

Літаратура:

1. Апресян, Г.З. Ораторское искусство: 3-е изд., перераб. и доп. / Г.З. Апресян. – М.: Изд.-во МГУ, 1972 – 278 с.

2. Михальская, А.К. Русский Сократ / А.К. Михальская. – М., 1996.

3. Мурина, Л.А. Риторика: Курс лекций / Л.А. Мурина, Игнатович Т.В., Мальцевич Т.В. и др. Под ред. Муриной Л.А.. – Мн.: Изд.-во БГУ, 2002. – 174 с.

4. Одинцов, В.В. Структура публичной речи / В.В. Одинцов. – М.: Знание, 1976.– 80 с.

5. Поварнин, С.И. Спор: О теории и практике спора / С. Поварнин. – Санкт-Петербург: Лань, 1996.– 150 с.

6. Риторика и стиль: Сб. статей / Под ред. Ю.В. Рождественского. – М.: Изд.-во МГУ, 1984. – 136 с.

7. Рождественский, Ю. Риторика публичной лекции / Ю. Рожденственский. – М.: Знание, 1989.– 63 с.

8. Сопер, Поль Л.. Основы искусства речи / Поль Л. Сопер. – М.: Изд.- во иностранной литературы, 1958.– 471 с.

9. Цицерон, М.Т. Три трактата об ораторском искусстве. Пер. с латинского Ф.А. Петровского и др. / Под ред. М.Л. Гаспарова / М.Т. Цицерон. – М.: Наука, 1972 – 471 с.