Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Станкевіч, А.А. Рыторыка (лекцыі).doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.23 Mб
Скачать
  1. Роды і віды красамоўства.

Найбольш грунтоўную класіфікацыю родаў і відаў красамоўства распрацаваў Апрэсян. Яго класіфікацыя заснаваная на функцыянальным прынцыпе. Ён размяжоўвае розныя віды прамоў на аснове сферы іх ужывання, сітуацыі зносін і функцыянальнай ролі – выдзяляе сацыяльна-палітычнае, акадэмічнае, судовае, сацыяльна-бытавое і царкоўна-багаслоўскае аратарскае маўленне. Сацыяльна-палітычнае красамоўства адбываецца ў сферы грамадскіх зносін, у палітычным жыцці. Акадэмічнае красамоўства адносіцца да сферы навуковых зносін і навучання. Судовае красамоўства абслугоўвае галіну юрыспрудэнцыі. Сацыяльна-бытавое красамоўства належыць да сферы бытавых зносін, праяўляецца ў нашым паўсядзённым жыцці. Царкоўна-багаслоўскае красамоўства звяззана з рэлігійнай сферай жыцця грамадства.

Паколькі ў аснову такой класіфікацыі пакладзены функцыянальны прынцып, яна заканамерна суадносіцца з класіфікацыяй функцыянальных стыляў мовы. Функцыянальным стылем называецца гістарычна сфарміраваная, грамадска ўсвядомленая ўнутрана аб’яднаная спецыфічная сістэма моўных сродкаў, якая абумоўлена мэтай і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы грамадскай дзейнасці (навуковай, дзелавой, публіцыстычнай, мастацкай і інш.) і найлепшым чынам абслугоўвае зносіны ў гэтай сферы. Функцыянальныя стылі мовы выдзяляюцца ў адпаведнасці з асноўнымі функцыямі, якія мова выконвае ў грамадстве – зносіны, паведамленне і ўздзеянне:

Функцыі мовы

Функцыянальныя стылі

Зносіны

(камунікатыўная функцыя)

Размоўны стыль

Паведамленне

(інфармацыйная функцыя)

Навуковы стыль

Афіцыйна-дзелавы стыль

Уздзеянне

(эстэтычная функцыя)

Публіцыстычны стыль

Літаратурна-мастацкі стыль

Адпраўленне рэлігійнага культу

Канфесійны стыль

Гэты падзел у пэўнай ступені з’яўляецца ўмоўным, паколькі адзначаныя функцыі не існуюць у чыстым, ізаляваным выглядзе. Звычайна адна функцыя з’яўляецца дамінуючай, галоўнай, да яе далучаюцца іншыя: навуковы стыль: паведамленне + зносіны; афіцыйна-дзелавы: зносіны + паведамленне; пуліцыстычны: паведамленне + уздзеянне + зносіны; літаратурна-мастацкі: уздзеянне + паведамленне; размоўны: зносіны + уздзеянне + паведамленне і г.д.

Кожны з адзначаных стыляў вызначаецца сваімі асаблівасцямі – лексічнымі, марфалагічнымі, словаўтваральнымі і сінтаксічнымі. Адзначаныя функцыянальна-стылявыя асаблівасці праяўляюцца адпаведным чынам у розных відах і родах публічнага выступлення. Аднак, неабходна адзначыць, што ў аратарскім маўленні адбываецца сінтэз элементаў розных стыляў.

3. Сацыяльна-палітычнае і акадэмічнае красамоўства.

Сацыяльна-палітычнае красамоўства – род красамоўства, які абслугоўвае сацыяльна-палітычную, эканамічную, дзелавую сферы камунікацыі.

Асноўныя жанры сацыяльна-палітычнага красамоўства -- выступленні на сацыяльна-палітычныя, эканамічныя, сацыяльна-культурныя тэмы, даклады на з′ездах, сходах, дыпламатычныя, палітычныя, ваенна-патрыятычныя, мітынговыя, агітатарскія, парламенцкія прамовы. Сацыяльна-палітычнае красамоўства выкарыстоўвае элементы навуковага і публіцыстычнага стыляў.

Акадэмічнае красамоўства – род красамоўства, звязаны з навуковай і навучальнай сферамі камунікацыі. Адрозніваецца навуковасцю і аргументаванасцю выкладу, паслядоўнасцю і лагічнасцю разважання.

Асноўныя жанры акадэмічнага красамоўства – навуковы даклад, агляд, навуковае паведамленне, лекцыя ў вну. Акадэмічнае красамоўства дапамагае фарміраваць навуковы светапогляд.

Вызначаюцца ўласна акадэмічнае красамоўства, якое функцыянуе ў навуковай сферы – навуковы даклад, паведамленне, рэферат, агляд, лекцыйнае аратарскае майстэрства ў вну – лекцыя і школьнае красамоўства (расказ настаўніка, школьная лекцыя).

Асобнай разнавіднасцю акадэмічнага аратарскага маўлення лічыцца лекцыйна-прапагандысцкае красамоўства, жанрамі якога з’яўляюцца розныя вілы лекцый – навукова-метадычная, навукова-тэарэтычная, навукова-папулярная, кіналекцыя, лекцыя-экскурсія, рэпартаж, паказ і інш.

Акадэмічнае красамоўства набліжаецца да навуковага стылю, хаця ў ім (у прыватнасці, у жанры лекцыі) могуць быць выкарыстаны і элементы іншых стыляў для стварэння займальнасці выкладу, дыялагізацыі маналогу, экспрэсіўна-эмацыянальнай танальнасці ў адпаведнасці з рытарычным прынцыпам блізкасці да слухача.