Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Станкевіч, А.А. Рыторыка (лекцыі).doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.23 Mб
Скачать

Пытанні і заданні:

1.Што такое камунікатыўны кантакт? Якія ён мае віды?

2.Назавіце асноўныя дзеянні аратара, накіраваныя на ўстанаўленне працяглага камунікатыўнага кантакту ў час выступлення?

3.Што з’яўляецца паказчыкам устанаўлення камунікатыўнага кантакту?

4.Што такое зрокавы і галасавы кантакт?

5.Назавіце асноўныя прыёмы стварэння займальнасці выступлення.

6.У чым сутнасць засваення праз канкрэтны вобраз, нагляднасць выкладу?

7.Якія наглядныя сродкі-ілюстрацыі можна выкарыстоўваць у выступленні?

8.Назавіце асноўныя моўныя выяўленча-выразныя сродкі, вызначце іх ролю ў стварэнні займальнасці выкладу.

9.Што такое дыялагізацыя маналогу? Як яна садзейнічае развіццю прынцыпу камунікатыўнага супрацоўніцтва?

10.Назавіце асноўныя прыёмы актывізацыі ўвагі слухачоў у час выступлення.

11.Што такое канструктыўны дыялог? Якія ўмовы яго дасягнення?

12.Растлумачце сэнс прыёмаў дубітацыі і аб’ектывацыі. Якую ролю яны адыгрываюць у працэсе актывізацыі ўвагі слухачоў?

13.Назавіце асноўныя правілы камунікатыўнага супрацоўніцтва, стратэгіі маўленчага ўзаемадзеяння і стылі зносін.

14. Назавіце прынцыпы камунікатыўнага супрацоўніцтва і правілы маўленчых паводзін.

15. Як суадносяцца правілы маўленчых паводзін са стратэгіямі камунікацыі?

16. Якія стылі гаворачых выдзяляюцца у адпаведнасці са стратэгіямі маўленчай камунікацыі?

Літаратура:

1. Баева, О.А. Ораторское искусство и деловое общение: учеб. пособие / О.А. Баева. – 5-е изд., стре. – / О.А. Баева. Новое знание, 2005. – 368 с.

2. Введенская, Л.А. Деловая риторика / Л.А. Введенская, Л.Г. Павлова. – 3-е изд. – М.: Изд. центр «Центр», 2004. – 510 с.

3. Леммерман, Хайнц. Уроки риторики и дебатов: Пер. с нем. / Хайнц Леммерман. – М.: ООО «Изд.-во «Уникум Пресс», 2002. –336 с.

4. Михальская, А.К. Основы риторики: Мысль и слово: Учеб. пособие / А.К. Михальская – М.: Просвещение, 1996. – 416 с.

5. Одинцов, В.В. Структура публичной речи / В.В. Одинцов. – М.: Знание, 1976.– 80 с.

6. Сопер, Поль Л.. Основы искусства речи. Пер. с англ. С.Д.Чижовой / Поль Л. Сопер– М.: Изд.- во иностранной литературы, 1958. – 471 с.

Лекцыя № 18 прыватная рыторыка Роды і віды красамоўства

План

  1. Стылі красамоўства і тыпы аратараў.

  2. Роды і віды красамоўства.

  3. Акадэмічнае і сацыяльна-палітычнае красамоўства.

  4. Судовае красамоўства.

  5. Сацыяльна-бытавое і царкоўна-багаслоўскае красамоўства.

1. Стылі красамоўства і тыпы аратараў.

Прыватная рыторыка вывучае роды і віды красамоўства, жанры маўленчых зносін, функцыянальна-сэнсавыя тыпы маўлення.

Род красамоўства – галіна аратарскага мастацтва, якая абслугоўвае пэўную сферу камунікацыі і характарызуецца наяўнасцю свайго аб′екту маўлення і спецыфічнай сістэмай яго апісання.

Яшчэ ў антычнай рыторыцы сфарміраваліся розныя стылі красамоўства:

1) атыкізм (яго ўзнікненне звязана з Атыкай) – стрыманы, рацыянальны, узважаны стыль, строгі і ўмераны тып красамоўства;

2) азіянізм (сфарміраваўся ў гарадах М.Азіі) – напышлівы, мудрагелісты стыль, які вызначаўся празмернай патэтыкай, пышнымі зваротамі, вычварнай лексікай;

3) радоскі стыль (радзіма яго – в. Родас) – стыль, сярэдні паміж атыкізмам і азіянізмам, які спалучаў іх асобныя рысы – рацыянальнасць, узважанасць і патэтычную інтанацыю.

4) новаатыкізм – вяртанне да “халоднага”, узважанага, рацыянальнага стылю (атыкізму) у II ст. да н.э., адмаўленне ад напышлівай патэтыкі і мудрагелістых зваротаў.

У адпаведнасці з гэтымі стылямі ў антычнай рыторыцы вызначаліся розныя тыпы аратараў:

  1. аратары красамоўныя, з узвышанай сілай думкі і ўрачыстасцю выражэння, аратары моцныя і разнастайныя, здольныя ўсхваляваць і захапіць слухачоў;

  2. аратары сухія, вытанчаныя, здольныя выказаць усё сцісла, ясна, дакладна;

  3. сярэдні, умераны тып аратара (Цыцэрон, “De oratorіs”).

У далейшым развівалася больш складаная і разнастайная сістэма стыляў аратарскага майстэрства, якія сталі называць родамі і відамі (жанрамі) красамоўства.