Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Станкевіч, А.А. Рыторыка (лекцыі).doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.23 Mб
Скачать

4. Законы агульнай рыторыкі

Поль Сапер адзначаў, што сапраўдны аратар уздзейнічае на слухачоў так, што яго ўсмешка адбіваецца на іх тварах, яны плачуць яго слязьмі, і біццё яго сэрца аддаецца ў грудзях усіх прысутных. Праверыць!Як дабіцца такой эфектыўнасці і паспяховасці выступлення? Сучасная лінгвапрагматыка лічыць, што паспяховымі і эфектыўнымі з’яўляюцца толькі такія маўленчыя зносіны, у аснове якіх ляжыць прынцып камунікатыўнага супрацоўніцтва і гарманічнага дыялогу [7, с. 80 -93].

Для таго, каб публічнае слова дзейнічала эфектыўна, усе элементы маўленчай падзеі павінны адпавядаць адзін аднаму і складаць гарманічнае цэлае.

Сучасная агульная рыторыка сфармулявала наступныя асноўныя законы:

Закон гарманічнага дыялогу

Яшчэ Арыстоцель у сваім трактаце “Рыторыка” ўказваў, што не толькі аратар, але і слухач павінен быць актыўным, дзейсным: “Слухач і ёсць канчатковая мэта ўсяго”. Фактар слухача адыгрывае асаблівую ролю пры маналагічнай форме зносін, дзе ён выконвае, на першы погляд, пасіўную ролю. Слушным у сувязі з гэтым нам падаецца выказванне У.Ф. Адоеўскага: “Гаварыць – значыць абуджаць у слухача яго ўласнае ўнутранае слова”. Так, слухач пазбаўлены магчымасці сказаць сваё слова, але ў той жа час ён думае, разважае, пагаджаецца ці не пагаджаецца ў думках з аратарам, прымае або не прымае яго высновы.

Эфектыўнымі маўленчыя зносіны могуць быць толькі тады, калі маналагічнае па форме выступленне пераўтвараецца ў гарманічны дыялог. Таму задача аратара – абудзіць уласнае ўнутранае слова слухача, устанавіць гарманічныя двухбаковыя адносіны з ім. Як гэтага дасягнуць? Як вядома, ёсцт тры ўзроўні перадачы інфармацыі – рэпрадукцыйны, калі адбываецца простая перадача інфармацыі слухачам і ўся ўвага сканцэнтравана на змесце, на правільнасці выкладу матэрыялу, не ўлічваецца рэакцыя аўдыторыі; адаптацыйны, які прадугледжвае добрае валоданне тэмай, свабодную арыентацыю ў змесце, пастаянны кантакт з аўдыторыяй і творчы ўзровень, пры якім аратар не толькі падтрымлівае сувязь са слухачамі, але і актывізуе іх творчае мысленне, “абуджае ўнутранае слова”, фарміруе здольнасць разважаць, аналізаваць і падагульняць.

Закон гарманічнага дыялогу прадугледжвае ўстанаўленне двухбаковых гарманічных адносін з адрасатам, абуджэнне яго ўнутранага ўласнага слова ў працэсе маўленчых зносін.

Для ўстанаўлення і падтрымкі гарманічнага дыялогу са слухачамі рэкамендуецца:

– уважліва ставіцца да фактара адрасата – вывучыць аўдыторыю: прааналізаваць і ўлічыць яе сацыяльны склад, узрост, кола асабістых інтарэсаў, узровень ведаў, ступень падрыхтаванасці, маўленчы намер;

– закранаць у сваім выступленні праблемы, блізкія да слухачоў, аналізаваць факты, падзеі, з’явы, добра знаёмыя, зразумелыя, даступныя або жыццёва важныя, цікавыя для слухачоў;

– імкнуцца да канкрэтнасці, нагляднасці выкладу, займальнасці апісання, вобразнасці выказвання;

– неабходна ўлічваць лінейны характар маўлення, якое разгортванне ў часе або прасторы і ў сувязі з гэтым мае дынамічны характар.

Закон руху наперад і арыентацыі адрасата

Другі закон агульнай рыторыкі патрабуе знаёмства слухача з “маршрутам” сумеснага руху ад пачатку да канца прамовы.

Прамова павінна мець такую структуру, якая б стварала ў адрасата пачуццё руху да мэты, арыентавала яго на паступовае выражэнне акрэсленых у выступленні пытанняў.

Для таго, каб правільна зарыентаваць слухача, аратар павінен абавязкова назваць тэму выступлення, дакладна вызначыць яго мэту, выразна акрэсліць задачы, а ў канцы – абавязкова падвесці вынікі. У працэсе выступлення матэрыял павінен выкладацца дынамічна, сістэмна, аргументавана і паслядоўна, разнастайнымі формамі і спосабамі. Аратар павінен сачыць за плаўнымі пераходамі ад аднаго пытання да другона, захоўваючы іх лагічнасць і паслядоўнасць, ужываючы розныя формы кагезіі (па-першае, па-другое, па-трэцяе, такім чынам, нарэшце і да т.п.), не адхіляцца ад асноўнай задачы, не ўжываць неапраўданыя паўторы, лішнія паўзы, не захапляцца празмернай дэталізацыяй зместу, другараднымі, дробязнымі пытаннямі, якія адцягваюць увагу слухачоў і перашкаджаюць лепшаму засваенню зместу.