Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Станкевіч, А.А. Рыторыка (лекцыі).doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.23 Mб
Скачать

3. Рытарычныя фігуры

У адрозненне ад дэструктыўных фігур маўлення, якія парушаюць агульнапрынятыя правілы пабудовы выказвання, рытарычныя фігуры маюць звычайную структуру, якая адпавядае сінтаксічным нормам сучаснай мовы. Рытарычныя фігуры вызначаюцца сваёй асаблівай інтанацыйнай аформленасцю. Да рытарычных фігур адносяцца рытарычнае пытанне, рытарычны вокліч і рытарычны зварот.

Рытарычны вокліч сцвярджэнне пэўнага паняцця ў эмыцыянальнай форме. Рытарычны вокліч называюць таксама паказным выражэннем эмоцый.

Рытарычны вокліч звычайна выражае аўтарскае абурэнне, здзіўленне, графічна афармляецца клічнікам: О, загрыміць наша праўда і, як маланка, пераляціць па свеце! [К.Каліноўскі]; О, мая асенняя ўлюбёнасць! О, мая нязгасная ты памяць! [М.Сяднеў].

Адмірацыя (лац. admiratio “захапленне”) – перадача маўлення, якое выражае захапленне, здзіўленне або прыўзняты настрой. Набліжаецца да рытарычнага вокліча: Эх, дзянёк які харошы! А паветра – нібы хмель…[Я.Золак]; О, як прыемна марыць у цішы! [Ул.Клішэвіч ]; Да чаго прыгожая гэта вясновая раніца! [Я.Скрыган]; О, колькі песень з сэрца рвецца! [Я. Купала].

Рытарычны зварот – заклік, словы, з якімі гаворачы звяртаецца да асоб ці прадметаў як прысутных, так і адсутных, і якія не патрабуюць непасрэднага водгуку.

Рытарычны зварот узмацняе эмацыянальнасць выказвання: Любая, родная наша маці – Беларусь! Вось і дажыла ты, што на многіх мовах свету паэты спяваюць аб працавітасці, мужнасці, славе і красе тваёй. [П.Броўка].

Рытарычны зварот найчасцей адрасуецца адцягненым з’явам, абстрактным паняццям: Роднае слова! З малых дзён чуем мы цябе з матчыных вуст. Ты нам тлумачыш усе дзівы свету, якія дзіцячае вока бачыць навакол сябе першы раз. І табе выказваем мы свой дзіцячы жаль, крыўду, жаданне, радасць…[Цётка]; Край мой родны! Дзе ж у свеце край такі знайсці! [Я. Колас]; Здароў, марозны, звонкі вечар! Здароў, скрыпучы, мяккі снег! [М. Багдановіч]. У асобных выпадках аўтар выказвання можа звяртацца да асобы або іх сукупнасці: Браты мае, родныя людзі! Наш сонечны дзень не пагас [Я. Колас].

Апастрофа (грэч. apostrophe “паварот убок”) – разнавіднасць рытарычнага звароту, -- перапынак у маўленні з непасрэдным зваротам да ўвасабляемага прадмета або адсутнай асобы: Іншы раз з жахам уяўляю, што было б з табою, – о, Радзіма мая, Беларусь! -- каб не мова наша! [Б.Сачанка]. Апастрофу называюць таксама аверсіяй.

Рытарычнае пытанне – пытальны сказ са сцвярджальным зместам, які не патрабуе адказу.

Рытарычнае пытанне з’яўляецца актыўным сродкам стварэння экспрэсіўна-эмацыянальнай афарбоўкі дыскурсу. Яго называюць таксама экспрэсіўным сцвярджэннем або адмаўленнем, сродкам экспрэсіўнага сінтаксісу: Што можа быць даражэй сэрцу чалавека, як у сталых гадах пачуць цябе, роднае слова, у чужой старане? [Цётка]; Дзе нашы карані? Дзе нашы продкі?З якіх вякоў свой рух мы пачалі?Што нам паведаюць чарговыя раскопкі Затоптаных, завораных магіл? [М.Башлакоў].

Дубітацыя (лац. dubitatio “сумненне, нерашучасць, ваганне”) – фігура маўлення, якая выражае роздум або сумненне. Па форме нагадвае рытарычнае пытанне: Чаму многія нашыя людзі такія агрэсіўныя? А якімі ім быць? Калі іх паўсюдна, на кожным кроку падпільноўвае небяспека [І.Макаловіч]. Што дае знаёмства з гісторыяй і культурай іншых славянскіх краін? Вельмі многа! Хіба, напрыклад, не цікавы для нас гістарычны вопыт Балгарыі?Што ўратавала Балгарыю, балгарскі народ як этнас ад канчатковай гібелі, ад смерці? Слова! Роднае балгарскае слова [Н.Гілевіч].

Такім чынам, рытарычныя фігуры дзякуючы сваёй асаблівай рытміка-інтанацыйнай аформленасці, наяўнасці клічнай і пытальна-сцвярджальнай інтанацыі з’яўляюцца дзейсным стродкам экспрэсівізацыі вуснага маўлення.