- •Прадмет, змест, задачы курса, сувязь з іншымі дысцыплінамі
- •2. Структура рыторыкі. Агульная і прыватная рыторыка
- •Асноўныя раздзелы рыторыкі
- •Перыядызацыя гісторыі рыторыкі
- •Лекцыя № 2 гісторыя рыторыкі
- •Рытарычная дзейнасць сафістаў. Пратагор, Горгій, Ісакрат і інш.
- •Пытанні красамоўства ў працах Платона.
- •Роля Арытоцеля ў развіцці класічнай рыторыкі.
- •5. Рытарычная дзейнасць Дэмасфена.
- •П. Старажытнарымская рыторыка
- •1. Рытарычная дзейнасць Цыцэрона.
- •2. Пытанні тэорыі красамоўства ў працах Квінтыліяна.
- •Лекцыя № 3 Развіццё прамоўніцкага мастацтва ў эпоху Сярэдневякоўя і Адраджэння. Рыторыка хуі ст у Беларусі
- •1. Развіццё рыторыкі ў эпоху Свядневякоўя
- •Рытарычная дзейнасць Кірылы Тураўскага.
- •3. Рыторыка эпохі Адраджэння
- •4. Рыторыка хуі ст. У Беларусі
- •Лекцыя № 4 Рыторыка ў хуп і хіх стст. У Беларусі
- •1. Аратарская дзейнасць беларускіх пісьменнікаў-палемістаў у хуп ст.:
- •2. Уклад у развіццё рыторыкі с. Полацкага.
- •3. Практыка аратарскага красамоўства ў дзейнасці к. Каліноўскага.
- •4. Уклад ў развіццё прамоўніцкага мастацтва ф. Багушэвіча.
- •5.Прамоўніцкае мастацтва Цёткі.
- •Лекцыя № 5 Рыторыка ў Расіі
- •1. Аратарская дзейнасць Феафана Пракаповіча.
- •2. Рыторыка м.В. Ламаносава.
- •3. Рыторыкі хіх ст. Галіча, Давыдава, Кашанскага, Зелянецкага і інш.
- •4. Развіццё судовага, акадэмічнага і парламенцкага красамоўства ў Расіі ў хіх ст.
- •2. Трыадзіная схема інвенцыі “этас-логас-пафас”. Тэма, мэта, ідэя выступлення.
- •3. Тыпы матэрыялу, крыніцы і крытэрыі яго падбору, спосабы падачы.
- •4. Знаёмства з літаратурай, план выступлення, напісанне тэксту.
- •5. Вывучэнне аўдыторыі. Стратэгія і тактыка прамовы.
- •6. Псіхалагічная падрыхтоўка да выступлення.
- •Лекцыя № 7
- •1. Паняцце “топас”. Сэнсавыя мадэлі выказвання.
- •3. См “азначэнне”, “уласцівасць”, “супастаўленне”.
- •4. См “цэлае-частка”.
- •5. См “супастаўленне”.
- •6. См “прычына-вынік”, “абставіны”.
- •7. См “прыклад”, “сведчанне”.
- •Лекцыя № 8 Дыспазіцыя. Размяшчэнне матэрыялу
- •1. Дыспазіцыя і яе змест.
- •2. Рытарычныя правілы кампазіцыі і яе структура.
- •3. Зачын і яго роля.
- •4. Уступ, яго рытарычныя правілы і віды.
- •Галоўная частка, метады выкладу матэрыялу і сродкі сувязі частак прамовы.
- •1) Гістарычны (храналагічна-паслядоўны) – матэрыял выкладаецца ў храналагічнай паслядоўнасці фактаў і падзей, пры гэтым аналізуюцца змены, якія адбыліся з прадметам размовы на працягу пэўнага часу;
- •6. Заключэнне, яго рытарычныя каноны і віды.
- •Лекцыя № 9 логіка–моўны доказ. Аргументацыя
- •Аргументацыя як раздзел дыспазіцыі. Доказ і яго элементы.
- •2. Тэзіс, патрабаванні да яго.
- •3. Аргументы, іх віды
- •4. Дэманстрацыя як элемент доказу.
- •5. Лагічныя законы.
- •6. Лагічныя памылкі.
- •Лекцыя № 10 Элакуцыя. Слоўнае афармленне выступлення
- •1. Элакуцыя і яе змест. Прамыя і ўскосныя тактыкі маўленчага ўзаемадзеяння.
- •2.Агульныя сродкі выяўленчай выразнасці.
- •3. Спецыяльныя сродкі выяўленчай выразнасці.
- •4. Тропы, заснаваныя на падабенстве прадметаў
- •Пытанні і заданні:
- •Лекцыя № 11 Вобразна-пераноснае словаўжыванне. Тропы (працяг)
- •1. Тропы, заснаваныя на выкарыстанні мнагазначнасці слова
- •2. Тропы, заснаваныя на сумежнасці з’яў
- •3. Тропы, заснаваныя на кантрасце
- •4. Тропы, заснаваныя на тоеснасці з’яў
- •Пытанні і заданні:
- •Лекцыя № 12 Фігуры маўлення
- •2. Дыскрэтныя і недыскрэтныя фігуры
- •3. Фігуры дабаўлення (паўтору)
- •Да ўсіх куткоў праз дым смуродны далятай…
- •Болей нам, відаць, не трэба, --
- •Лекцыя № 13 Дэструктыўныя фігуры пропуску, размяшчэння і перастаноўкі. Дыскрэтныя фігуры.
- •1. Фігуры ўбаўлення (пропуску)
- •2. Фігуры размяшчэння і перастаноўкі
- •3. Рытарычныя фігуры
- •4. Дыскрэтныя графічныя фігуры
- •5. Гукавыя фігуры
- •Меморыя. Прыёмы развіцця памяці і запамінання інфармацыі
- •Меморыя як раздзел рыторыкі і прадмет яе вывучэння.
- •2. Паняцце памяці, віды памяці, раздзелы памяці.
- •3. Механізм запамінання. Практыкаванні па развіцці памяці.
- •4. Прыёмы запамінання інфармацыі.
- •5. Прыёмы развіцця памяці:
- •Пытанні і заданні:
- •Лекцыя № 15 акцыя.Тэхніка выканання прамовы
- •1.Акцыя і яе змест.
- •2. Прыродныя ўласцівасці голасу.
- •3. Дыханне і яго віды.
- •4. Інтанацыйная арганізацыя выказвання. Тон маўлення Тэхнічную выразнасць маўлення ўзмацняе правільная інтанацыйная арганізацыя выказвання.
- •5. Рытмічная арганізацыя выказвання.
- •6. Дыкцыя, яе недахопы
- •7. Невербальныя сродкі зносін
- •8. Формы выканання выступлення
- •Пытанні і заданні:
- •Літаратура:
- •Лекцыя № 16 лінгвапрагматыка. Агульная рыторыка
- •1. Лінгвапрагматыка, яе змест.
- •2. Маўленчы акт і яго складнікі
- •3. Тыпы дыскурсу.
- •4. Законы агульнай рыторыкі
- •Закон гарманічнага дыялогу
- •Закон руху наперад і арыентацыі адрасата
- •Закон эмацыянальнасці
- •Закон задавальнення
- •Пытанні і заданні:
- •Лекцыя № 17 Камунікатыўны кантакт і ўмовы яго дасягнення
- •1. Камунікатыўны кантакт, яго віды і ўмовы дасягнення.
- •4. Стратэгія маўленчых паводзін.
- •Асновы майстэрства размовы.
- •Пытанні і заданні:
- •Лекцыя № 18 прыватная рыторыка Роды і віды красамоўства
- •1. Стылі красамоўства і тыпы аратараў.
- •Роды і віды красамоўства.
- •3. Сацыяльна-палітычнае і акадэмічнае красамоўства.
- •4. Судовае красамоўства
- •5. Сацыяльна-бытавое і царкоўна-багаслоўскае красамоўства
- •Лекцыя № 19 Функцыянальная-сэнсавыя тыпы маўлення
- •1. Апавяданне
- •2. Апісанне
- •3. Разважанне
- •Лекцыя № 20 Жанры маўленчых зносін. Маналагічнае і дыялагічнае маўленне
- •Маналагічнае маўленне і яго асаблівасці.
- •2. Дыскусійна-палемічнае маўленне
- •Дыскусійна-палемічнае маўленне выдзяляецца як асобная разнавіднасць дыялагічнага маўлення. Яно ўключае спрэчку, дыспут, палеміку, дыскусію.
- •3. Бытавое дыялагічнае маўленне Бытавое дыялагічнае маўленне таксама з’яўляецца адной з форм вуснага маўлення і ўключае размову, гутарку, палілог.
- •Пытанні і заданні:
- •Літаратура:
5. Лагічныя законы.
Аргументацыя як раздзел дыспазіцыі знаёміць таксама з лагічнымі законамі. Лагічныя законы – законы фармальнай логікі, якія вывучаюць асноўныя прынцыпы мышлення. Лагічныя законы дапамагаюць будаваць доказы і кантраляваць узровень іх карэктнасці і маўленчай мэтазгоднасці.
Да лагічных законаў адносяцца закон тоеснасці, закон супярэчнасці, закон выключанага трэцяга і закон дастатковага абгрунтавання.
Закон тоеснасці фармулюецца наступным чынам: кожная думка ў працэсе дадзенага разважання павінна мець адзін і той жа пэўны, устойлівы змест.
Гэты лагічны закон сцвярджае, што ў час разважання нельга падмяняць адзін прадмет думкі другім (забараняе падмену адной думкі другой).
Закон тоеснасці адказвае за ідэнтычнасць прадмета самому сабе, якая з’яўляецца ўмовай яго адзінкавасці і пазнавальнасці: Усе грызуны маюць зубную сістэму з добра развітымі разцамі, прыстасаванымі да перажоўвання расліннай ежы. Вавёрка адносіцца да атрада грызуноў. Значыць, вавёрка мае зубную сістэму з добра развітымі разцамі.
Дзеянне закона тоеснасці распаўсюджваецца толькі на адно маўленчае цэлае, захаванне закона тоеснасці забяспечвае фіксаванасць прадметных межаў. Пры парушэнні закона тоеснасці утвараецца сафізм – лагічная “хітрасць”.
Закон супярэчнасці – дзве супрацьлеглыя думкі, выказаныя адной і той жа асобай, аб адным і тым жа прадмеце, узятым у адзін і той жа час і ў адных і тых жа адносінах, не могуць быць адначасова праўдзівымі.
Закон супярэчнасці звязаны з паняццем аднаго маўленчага цэлага. Асновай захавання закона супярэчнасці з’яўляецца суаднесенасць суджэння з адной і той жа асобай, прадметам, прасторава-часавымі ўмовамі: М.Багдановіч – беларускі паэт. М.Багдановіч – рускі паэт. Паэму “Новая зямля” напісаў Я.Колас. Паэму “Новая зямля” напісаў Я.Купала.
Закон выключанага трэцяга – з двух супрацьлеглых выказванняў у адзін і той жа час у адных і тых жа адносінах адно абавязкова праўдзівае: Мінск – сталіца Беларусі. – Мінск – не сталіца Беларусі. Вялікай Айчынная вайна закончылася ў 1945 г. – Вялікая Айчыннай вайна не закончылася ў 1945 г.
Умовай захавання закона выключанага трэцяга з’яўляецца дакладнасць супрацьпастаўлення. Супрацьлеглыя суджэнні павінны знаходзіцца ў контрадыкторных (працілеглых па фармальнай прымеце паняццяў тыпу А – не А: высокі – невысокі) або кантрарных адносінах (супрацьпастаўленых па змесце паняццяў тыпу А—В: высокі – нізкі).
Закон дастатковага абгрунтавання – усякая правільная думка павінна быць абгрунтавана іншымі думкамі, праўдзівасць якіх даказана. Асновай для таго ці іншага суджэння могуць служыць аргументы, атрыманыя не толькі шляхам пабудовы канкрэтных сілагізмаў, але і шляхам спасылкі на вядомыя дасягненні навуковай думкі, аўтарытэтныя крыніцы, імёны і г.д.[5].
6. Лагічныя памылкі.
Разглядаючы аргументацыю, дыспазіцыя як раздзел рыторыкі пэўную ўвагу ўдзяляе лагічным памылкам або паралагізмам. Паралагізм (грэч. paralogismos “ілжывая выснова”, “падман”) – лагічная памылка. Лагічныя памылкі бываюць двух тыпаў:
Як вынік недакладнага азначэння і падзелу паняццяў:
супярэчлівае азначэнне, калі азначаемае і азначэнне маюць супрацьлеглы сэнс: паралельныя крывыя;
азначэнне невядомага праз невядомае: гіпербатон гэта анастрофа;
замена азначэння адмоўем: шчасце – адсутнасць няшчасцяў; нізкі – гэта невысокі;
замена азначэння параўнаннем: мова – вобраз душы;
таўталогія, ужыванне аднакаранёвых слоў: разумны розум, гучны гук; або блізказначных лексем: ціха і бясшумна, мудра і разумна;
плеаназм, ужыванне блізказначных слоў, адно з якіх з’яўляецца лішнім (напр., адначасовае выкарыстанне гіпероніма і гіпоніма): месяц верасень, прэйскурант цэн, такая се ля ві, девяць мільёнаў чалавек насельніцтва, кветка ружа;
выкарыстанне мнагазначных слоў, якое прыводзіць да двухсэнсавасці: Жадаеце каву? – Дзякую ;
замена радавой назвы відавой і наадварот: Жанчыны непастаянныя.
Як вынік няправільнай пабудовы сілагізмаў:
змешванне прычыны і выніку: птушкі адляцелі ў вырай – стала холадна;
заключэнне аб частцы па цэлым: Украіна – цудоўны край. Чарнобыль на Украіне. Чарнобыль – цудоўны;
заключэнне аб цэлым па частцы: Яўгеній Анегін – легкадумны. Яўгеній Анегін – герой Пушкіна. Героі Пушкіна – легкадумныя.
памылка большай пасылкі: Усе мужчыны – вераломныя. Іваноў – мужчына. Іваноў – вераломны;
аргументацыя недакладнага недаставерным: НЛА развіваюць намнога большую хуткасць, чым зямныя лятальныя апараты. НЛА – больш дасканалыя за іншыя лятальныя аб’екты.
дзве адмоўныя пасылкі: Ні адзін мужчына не з’яўляецца тыграм. Ні адзін тыгр не з’яўляецца чалавекам. Мужчына – не чалавек.
аргумент са збыткоўным доказам: Сон карысны. У сне чалавек адпачывае. Адпачывае – значыць не працуе. Не працаваць – карысна;
заганнае кола: Нарвегія – скандынаўская краіна. Скандынаўскія краіны знаходзяцца ў Скандынавіі. Нарвегія знаходзіцца ў Скандынавіі.
Пытанні і заданні:
Што такое аргументацыя?
Чым лагічная аргументацыя адрозніваецца ад аналагічнай, фізічная аналогія ад метафізічнай, прапарцыянальная ад атрыбутыўнай?
Што такое доказ? Назавіце асноўныя элементы доказу.
Што такое тэзіс? У чым асаблівасці тэзіса як элемента доказу?
Што такое аргумент? Якія патрабаванні прад’яўляюцца да аргументаў? Назавіце віды аргументаў.
Што такое дэманстрацыя? Якія формы яна мае?
У чым сутнасць індукцыі і дэдукцыі як форм мышлення?
Што такое дэманстрацыя па аналогіі?
Назавіце асноўныя тыпы лагічных памылак.
10.Як фармулюецца лагічны закон тоеснасці, што ён сцвярджае, якія ўмовы яго захавання?
11.У чым сутнасць лагічнага закона супярэчнасці? Што з’яўляецца асновай яго захавання?
12.Што сцвярджае лагічны закон выключанага трэцяга, якія ўмовы яго захавання?
13.Што ўяўляе сабою лагічны закон дастатковага абгрунтавання? Што павінна служыць асновай любога суджэння?
Літаратура:
1. Античные теории языка и стиля: Антология текстов: перевод / под. ред. О. Фрейденберг. – СПб.: Алетейя, 1996. – 363 с.
2.Безменова, Н.А. Теория и практика риторики массовой коммуникации. – М., 1989.
3. Введенская, Л.А. Деловая риторика / Л.А. Введенская, Л.Г. Павлова. – 3-е изд. – М.: Изд. центр «Центр», 2004. – 510 с.
4.Введенская, Л.А. Культура и искусство речи: Современная риторика. Уч. пос. для высш. и средн. уч. завед. / Л.А. Введенская, Л.Г. Павлова. – Ростов – на –Дону: «Феникс», 1995 – 572 с.
5.Зарецкая Е.Н. Риторика. Теория и практика речевой коммуникации. Акад. нар. хозяйства при Правительстве Рос. Федерации / Е.Н. Зарецкая. – М.: «Дело», 1998 – 475 с.
6.Клюев, Е.В. Риторика (Инвенция. Диспозиция. Элокуция): Учебное пособие для вузов / Е.В. Клюев – М.: «Изд.-во ПРИОР», 1999. – 272 с. 7.Минто, Вильям. Дедуктивная и индуктивная логика. – Санкт-Петербург, 1995 – 463 с.
8. .Михальская, А.К. Основы риторики: Мысль и слово: Учеб. пособие / А.К. Михальская – М.: Просвещение, 1996. – 416 с.
9. Подобед, А.С. Практическая риторика: Учебное пособие / А.С. Подобед – Мн.: Академия управления при Президенте Республики Беларусь, 2001. – 360 с.
