Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Станкевіч, А.А. Рыторыка (лекцыі).doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.23 Mб
Скачать

6. Псіхалагічная падрыхтоўка да выступлення.

Важным этапам папярэдняй падрыхтоўкі да выступлення з’яўляецца псіхалагічная падрыхтоўка. Аратар павінен навучыцца валодаць сабой, кіраваць сваімі думкамі, пачуццямі, настроем. Як сцвярджалі старажытныя рымляне, “самая вялікая ўлада – улада над сабой”. Празмернае хваляванне перад і ў час выступлення называецца аратарскай ліхаманкай. Прычынай стартавай ліхаманкі з’яўляецца недастатковая ўпэўненасць аратара ў сваіх сілах. Таму раяць “не баяцца нічога, акрамя самога страху”.

Пачуццё страху перад аўдыторыяй, адчуванне няўпэўненасці можна пазбегнуць, калі грунтоўна рыхтавацца да выступлення. Красамоўства патрабуе падрыхтоўкі. Для добрага выступлення неабходна веданне прадмета, мэтанакіраванасць і ўменне. Калі вы засвоіце тэму настолькі, што зможаце ў любы момант перадаць яе змест, то, апынуўшыся перад слухачамі, вы з лёгкасцю ўспомніце і думкі, і словы. А. Ф. Коні адзначаў, што ступень хвалявання знаходзіцца ў прамой залежнасці ад ступені падрыхтаванасці да выступлення. Чым больш часу затрачана на падрыхтоўку, тым менш хвалявання ў час выступлення.

Неабходна таксама часцей выступаць, набываць вопыт, паколькі найлепшы сродак супраць збянтэжанасці і страху – частая практыка публічных выступленняў. Важна не абвастраць увагу на былых няўдачах, развіваць пачуццё ўпэўненасці ў сваіх сілах, для пачатку хаця б прыміце ўпэўнены выгляд перад аўдыторыяй.

Перад пачаткам выступлення неабходна зняць напружанне – адпачыць, расслабіцца. Ежа павінна быць умеранай. Перад выхадам да слухачоў для заспакаення можна зрабіць дваццаць глыбокіх удыхаў.

У час выступлення неабходна сканцэнтраваць увагу на яго змесце, не спяшацца, рабіць паўзы і энергічна вымаўляць фразы. Страх можна пераадольваць дзеяннем.

Важна таксама быць самім сабою, не пераймаць чыюсьці манеру выступлення, а развіваць сваю, індывідуальную. Трэба выпрацоўваць натуральную манеру трымацца перад слухачамі (як трымае сябе акцёр у час прадстаўлення), такая манера выпрацоўваецца ў выніку трэніроўкі і практыкі. Аратар павінен авалодаць уменнем стварыць добразычлівую атмасферу і ў той жа час дзелавую атмасферу, быць сціплым і адначасова натхнёным і перакананым у сваёй справе.

Пэўнае значэнне мае і знешні выгляд аратара. Ён павінен быць бадзёрым, свежым, сабраным і напружаным, не выглядаць стомленым і заклапочаным. Яго знешні выгляд, прычоска, адзенне павінны адпавядаць патрабаванням слухачоў і сітуацыі зносін, не выдзяляцца сваёй экстравагантнасцю, шматкаляровасцю, стракатасцю або неахайнасцю.

Калі ў працэсе выступлення адбыўся збой, не зацыклівайцеся на гэтым, паўтарыце іншымі словамі толькі што сказанае, каб успомніць наступнае. Калі вы заблыталіся, можна пачаць фразу спачатку або перайсці да новага пытання, а пасля, успомніўны, вярнуцца і дапоўніць сказанае.

Пытанні і заданні:

1. Калі і дзе ўзнікла рыторыка?

2. Як змяняўся змест паняцця “рыторыка” у розныя перыяды яе развіцця? Як развівалася рыторыка?

3. У чым грамадскае значэнне рыторыкі як тэорыі і практыкі красамоўства?

4. Што ўключае ў сябе структура рытарычнай дзейнасці?

5. Што такое інвенцыя? Які яе змест?

6. Дайце азначэнне паняццям этас-логас-пафас.

7. Назавіце рэкамендацыі, што прадстаўляюцца да выбару тэмы выступлення.

8. Якія асноўныя крыніцы і крытэрыі падбору матэрыялу да выступлення?

9. Назавіце асноўныя тыпы матэрыялу, этапы яго сістэматызацыі і спосабы падачы інфармацыі.

10. Якой павінна быць стратэгія і тактыка выступлення? Назавіце асноўныя мадэлі аўдыторыі.

11. Якое значэнне мае псіхалагічная падрыхтоўка да выступлення?

Літаратура:

1. Грановская, Л.М. Риторика. Под общ. ред. В.А. Плотниковой / Л.М. Грановская. – М.: Азбуковник, 2004. – 218 с.

2. Клюев, Е.В. Риторика (Инвенция. Диспозиция. Элокуция): Учебное пособие для вузов / Е.В. Клюев – М.: «Изд.-во ПРИОР», 1999. – 272 с.

3.Леммерман, Х. Уроки риторики и дебатов: Пер. с нем. / Х.Леммерман. – М.: ООО «Изд.-во «Уникум Пресс», 2002. – 336 с.

4.Михальская, А.К. Основы риторики: Мысль и слово: Учеб. пособие / А.К. Михальская – М.: Просвещение, 1996. –416 с.

5.Подобед, А.С. Практическая риторика: Учебное пособие / А.С. Подобед – Мн.: Академия управления при Президенте Республики Беларусь, 2001. –360 с.

6.Хазагеров, Т.Г. Общая риторика: Курс лекций. Словарь риторических приёмов / Отв. ред. Е.Н. Ширяев. – 2-е изд., перераб. и доп. – Ростов н/Д: Феникс, 1999. – 320 с.

7. Станкевіч, А.А. Рыторыка: Вучэб. Дапам. / А.А. Станкевіч. – Мінск: РІВШ, 2010. – 316 с.