Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Станкевіч, А.А. Рыторыка (лекцыі).doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.23 Mб
Скачать

5.Прамоўніцкае мастацтва Цёткі.

Майстрам рэвалюцыйнага прамоўніцкага мастацтва па праву лічыцца і Цётка (Алаіза Пашкевіч) (1876 -- 1916) – першая беларуская жанчына-пісьменніца і грамадскі дзеяч. Нарадзілася ў фальварку Пешчын Лідскага павета ў заможнай сялянскай сям’і. Закончыла Віленскую прыватную гімназію. Вучылася на вышэйшых педагагічных курсах у Пецярбургу. Вярнуўшыся на Беларусь, працавала настаўніцай, а пасля фельчаркай у Нова-Вілейскай бальніцы, займалася рэвалюцыйнай дзейнасцю. Была адным з арганізатараў Беларускай сацыялістычнай грамады. Каб пазбегнуць рэпрэсій, вымушана была жыць у эміграцыі ў Польшчы, Германіі, Італіі. Нелегальна прыязджала на радзіму, удзельнічала ў выданні газет “Наша доля”, “Наша ніва”, выдавала часопіс для дзяцей і моладзі “Лучынка”. Яе выступленні на мітынгах і сходах вызначаліся рэвалюцыйнай палкасцю, пафасам і эмацыянальнасцю. Яна валодала прафесійнымі навыкамі мастацкага чытання, высокім творчым узроўнем выканальніцкага майстэрства, многа працавала над стварэннем беларускага тэатра, над арганізацыяй першых школ на беларускай мове.

У час вайны працавала сястрой міласэрнасці на фронце, пасля – фельчарам у тыфозным бараку, сама захварэла на тыфус і памерла.

Лекцыя № 5 Рыторыка ў Расіі

План

1. Аратарская дзейнасць Феафана Пракаповіча.

2. Рыторыка М.В. Ламаносава.

3. Рыторыкі ХІХ ст. Галіча, Давыдава, Кашанскага, Зелянецкага і інш.

4. Развіццё судовага, акадэмічнага і парламенцкага красамоўства ў Расіі ў ХІХ ст.

У Расіі развіццё навукі аб красамоўстве адносіцца да к. ХУП -- ХУШ ст.ст.

1. Аратарская дзейнасць Феафана Пракаповіча.

Феафан (Елісей) Пракаповіч (1677 – 1736 гг.) – выдатны дзяржаўны і царкоўны дзеяч. Ф. Пракаповіч -- палітык і гісторык, філосаф і матэматык, паэт і публіцыст, актыўны ўдзельнік і настаўнік “Вучонай дружыны Пятра І”. Нарадзіўся ў Кіеве. Вучыўся ў пачатковай школе Кіева-Брацкага манастыра, а пасля – у Кіева-Магілянскай акадэміі, працягваў вучобу за мяжой у Рыме ў езуіцкім Калегіуме св. Афанасія. У Кіеве працаваў прафесарам, пратэктарам, рэктарам Кіева-Магілянскай акадэміі, выкладаў паэзію, рыторыку, філасофію і этыку. Бліскучы аратар, Пракаповіч быў вядомым прапаведнікам, аўтарам філасофскіх, багаслоўскіх, палітычных і публіцыстычных трактатаў “Духовный регламент”, “Слово о власти и чести царской”, “Рассуждение о безбожии” і інш., павучальных “Слоў”, перакладчыкам філасофска-багаслоўскай літаратуры. Склаў трактат (звод лекцый) “О риторическом искусстве”. Абапіраўся на традыцыі антычнай рыторыкі. Звяртае асаблівую ўвагу на патрабаванні да формы і зместу прамовы, на доказнасць выкладу, аргументаванасць пасылак і вывадаў. Сістэмна апісвае асноўныя элементы красамоўства, разглядае вершаваныя памеры. Асобныя раздзелы “Рыторыкі” Пракаповіча прысвечаны аналізу жанравых разнавіднасцей выступлення: бытавога маўлення, урачыстай, забаўляльнай, эпідэйктычнай прамоў.

2. Рыторыка м.В. Ламаносава.

Станаўленне рыторыкі ў Расіі ў значнай ступені звязана з дзейнасцю Міхаіла Васільевіча Ламаносава (1711 -- 1765). М.В. Ламаносаў – першы рускі вучоны-прыродазнавец сусветнага значэння, мастак, гісторык, паэт, прыхільнік развіцця айчыннай асветы, навукі і эканомікі, заснавальнік малекулярна-кінетычнай тэорыі. Значны ўклад унёс Ламаносаў у развіццё граматыкі, стылістыкі і рыторыкі.

Сваю першую рыторыку “Краткое руководство к риторике на пользу любителей сладкоречия” Ламаносаў напісаў у 1743 г., калі яму было ўсяго 32 гады. У 1748 г. ён напісаў падрабязную (“пространную”) рыторыку “Краткое руководство к красноречию. Книга первая, в которой содержится риторика, показующая общие правила обоего красноречия, то есть оратории и поэзии, сочиненная в пользу любящих словесные науки”, якая мела бліскучы поспех і перавыдавалася двойчы пры жыцці аўтара і яшчэ сем разоў пазней. Гэта былі першыя друкаваныя, напісаныя на рускай мове, агульнадаступныя дапаможнікі па красамоўстве, якія сталі настольнай кнігай для многіх адукаваных чытачоў.

Змест як кароткай, так і падрабязнай рыторыкі сведчыць аб тым, што М.В. Ламаносаў быў добра знаёмы з класічнай рыторыкай, цудоўна ведаў сачыненні Арыстоцеля, Цыцэрона, Квінтыліяна і іншых аўтараў, абапіраўся на іх традыцыі. Ва ўступе да падрабязнай рыторыкі аўтар падае вядомае азначэнне красамоўства: “Красноречие есть искусство о всякой материи красно говорить и тем преклонять других к своему об оной мнению”. У гэтым азначэнні ён умела, арганічна злучыў значэнне ролі красамоўства, прынятае ў старажытнагрэчаскай рыторыцы (мастацтва пераконваць) і старажытнарымскай (мастацтва прыгожа гаварыць).

Услед за класічнай рыторыкай Ламаносаў сцвярджае неабходнасць для таго, хто жадае быць дасканалым рытарам, навучыцца ўсім навукам, а асабліва гісторыі і філасофіі. Для развіцця аратарскага майстэрства, як указвае Ламаносаў, патрабуецца пяць умоў: прыродныя здольнасці, навука, перайманне аўтараў, практыкаванні ў сачыненні, веданне іншых навук. Гэтыя разважанні, як бачна, супадаюць з поглядамі Цыцэрона на асобу аратара.

Пераклікаецца з антычнай традыцыяй і выдзяленне Ламаносавым трох тыпаў прамоў і вызначэнне іх мэты: указальная прамова (мэта – пахвала або асуджэнне) , дарадчая (угавор або адгавор) і судовая (апраўданне або абвінавачванне).

У падрабязнай рыторыцы Ламаносаў выдзяляе тры асноўныя, традыцыйныя для класічнай рыторыкі, часткі, якія ўключаюць тры этапы падрыхтоўкі да выступлення: 1) Аб вынаходніцтве; 2) Аб упрыгожванні; 3) Аб размяшчэнні. Першую частку Ламаносаў прысвячае мастацтву складаць прамовы, у другой разглядае прыёмы ўпрыгожвання маўлення, у трэцяй апісвае спалучэнне частак прамовы ў адзінае цэлае. У кожнай частцы Ламаносаў падрабязна аналізуе змест адпаведнага этапа падрыхтоўкі прамовы.

Так, у першай частцы “Аб вынаходніцтве” ён гаворыць пра структуру ідэй, падзяляючы іх на простыя (тэрміны) і складзеныя (тэмы), разглядае агульныя месцы (топасы), паказвае, як развіваюцца ідэі, прыводзіць прыклады розных сілагізмаў, указвае на важнасць высокіх маральна-этычных якасцей аратара, які валодае сілай думкі, здольны прывесці важкія аргументы ў доказ сваёй праваты і вызначаецца страснасцю, пафаснасцю і эмацыянальнасцю выступлення.

У другой частцы “Аб упрыгожванні” Ламаносаў дае азначэнне ўпрыгожвання як выяўленне вынайдзеных ідэй прыстойнымі і выбранымі выразамі, якое залежыць ад чыстаты стылю (фарміруецца ў выніку грунтоўнага ведання мовы, частага чытання добрых кніг, зносін з адукаванымі людзьмі), ад мілагучнасці маўлення (абумоўлена правільным размяшчэннем складоў з націскам, выказванняў, перыядаў і іх частак, прыёмамі эўфаніі) , ад пышнасці слова, якую надаюць яму тропы і фігуры. Ламаносаў падрабязна разглядае тропы і фігуры як асноўныя слоўныя сродкі ўпрыгожвання маўлення, распрацоўвае іх класіфікацыю і крытэрыі размежавання.

Трэцяя частка “Аб размяшчэнні” прысвечана аналізу “соединения изобретенных идей в пристойный порядок” .

Звяртае на сябе ўвагу той факт, што Ламаносаў не пераносіць механічна каноны класічнай рыторыкі на матэрыял рускай мовы, а ўмела прыстасоўвае асновы навукі аб аратарскім майстэрстве да нацыянальнай глебы роднай мовы. Ламаносаў, “бацька расійскага красамоўства”, як справядліва назваў яго Карамзін, ствараючы вучэнне аб аратарскім майстэрстве, абапіраўся на традыцыі антычнай рыторыкі, але імкнуўся надаваць гэтаму вучэнню нацыянальны характар, прымяніць яго да рускай літаратурнай мовы.

У сваёй рыторыцы Ламаносаў даў поўнае асвятленне асноўных этапаў падрыхтоўкі аратарскага выступлення, падаў сістэмнае апісанне якасцей прыгожага маўлення, разгледзеў розныя прыёмы і сродкі яго стварэння, паказаў характарыстыкі розных жанраў сучасных яму публічных выступленняў.