
- •ГІсторыя беларускай літаратуры
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 3
- •Модуль 1 Літаратурны працэс эпохі Сярэднявечча
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 1 Тэма 1. Агульная характарыстыка літаратуры перыяду XI–XIII стст.
- •1.1. Узнікненне літаратуры.
- •1.1. Узнікненне літаратуры
- •1.2. Гісторыка-культурная, мастацка-стылявая спецыфіка ўсходнеславянскай літаратуры
- •Тэма 2. Найвыдатнейшыя помнікі перакладной і арыгінальнай літаратуры
- •2.1. Жанрава-тэматычная разнастайнасць перакладной літаратуры.
- •2.2. Выдатныя помнікі рэлігійнай літаратуры XI–XIII стст.
- •2.1. Жанрава-тэматычная разнастайнасць перакладной літаратуры
- •2.2. Выдатныя помнікі рэлігійнай літаратуры XI–XIII стст.
- •2.2.1. Арыгінальная жыційная літаратура
- •2.2.2. Арыгінальнае красамоўства
- •2.3. Выдатныя помнікі арыгінальнай свецкай літаратуры
- •2.3.1. «Аповесць мінулых гадоў»
- •2.3.2. «Слова пра паход Ігара»
- •Тэма 3. Станаўленне старабеларускай літаратуры
- •3.2. Агульная характарыстыка беларуска-літоўскага летапісання.
- •3.3. Найбольш значныя летапісныя помнікі перыяду Вялікага Княства Літоўскага.
- •3.4. «Хроніка Быхаўца» як этапная з’ява ў гісторыі беларускага летапісання.
- •3.1. На шляху ад агульнарускай літаратуры да літаратуры нацыянальнай
- •3.2. Агульная характарыстыка беларуска-літоўскага летапісання
- •3.3. Найбольш значныя летапісныя помнікі перыяду Вялікага Княства Літоўскага
- •3.4. «Хроніка Быхаўца» як этапная з’ява ў гісторыі беларускага летапісання
- •Самастойная работа да модуля № 1
- •Матэрыялы да семінарскіх заняткаў
- •1. Тэксты для чытання і аналізу: «Жыціе Еўфрасіні Полацкай», у. Арлоў «Еўфрасіння Полацкая» або в. Іпатава «Прадслава».
- •2. Падрыхтуйце мультымедыйную прэзентацыю на тэму «Жыццё і асветніцкая дзейнасць Еўфрасінні Полацкай».
- •3. Прааналізуйце «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» па наступных пытаннях:
- •Занятак № 2. «Слова пра паход Ігара» – выдатны помнік усходнеславянскай арыгінальнай літаратуры
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 2 Тэма 4. Уплыў ідэй Адраджэння і Рэфармацыі на развіццё літаратуры ў XVI ст.
- •4.2. Асоба ф. Скарыны ў гісторыі беларускай літаратуры.
- •4.3. Ідэі Рэфармацыі ў творчасці с. Буднага і в. Цяпінскага.
- •4.1. Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу xvі – першай паловы xvіі стст.
- •4.2. Асоба ф. Скарыны ў гісторыі беларускай літаратуры
- •4.3. Ідэі Рэфармацыі ў творчасці с. Буднага і в. Цяпінскага
- •Тэма 5. Новалацінская паэзія Беларусі і Літвы
- •5.2. Творчая спадчына Міколы Гусоўскага
- •5.3. Ян Вісліцкі і яго паэма «Пруская вайна»
- •Самастойная работа да модуля 2
- •Модуль 3 Літаратура пераходнага перыяду (другая палова XVI–XVIII стст.)
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 3 Тэма 6. Спецыфіка літаратурнага працэсу пераходнага перыяду. Празаічная спадчына канца XVI – сярэдзіны XVIII стст.
- •6.1. Уплыў барока і Асветніцтва на развіццё літаратуры пераходнага перыяду
- •6.2. Палемічная публіцыстыка канца XVI – пачатку XVII стст.
- •6.3. Гісторыка-мемуарная літаратура
- •6.4 Парадыйная проза
- •Тэма 7. З’яўленне і развіццё кніжнай паэзіі
- •7.1. Фарміраванне паэтычнай традыцыі: ідэйна-тэматычная, жанравая і мастацкая спецыфіка паэзіі пераходнага перыяду
- •7.2. Творчасць с. Полацкага
- •Тэма 8. Станаўленне і развіццё драматургіі
- •8.1. Пачатак беларускай драматургіі і станаўленне школьнага тэатру
- •8.2. Інтэрмедыя ў гісторыі школьнай даматургіі
- •8.3. «Камедыя» к. Марашэўскага як вышэйшае дасягненне школьнай драматургіі
- •8.4. Развіццё прыдворнай драматургіі і творчасць Францішкі Уршулі Радзівіл
- •8.5. Батлейка і народная драма
- •Самастойная работа да модуля 3
- •Матэрыялы да семінарскіх заняткаў Занятак № 5. Ад летапісу да гісторыка-мемуарнай літаратуры
- •Занятак № 6. Сілабічнае вершаскладанне і творчасць Сімяона Полацкага
- •1. Складзіце ў сшытку храналагічную табліцу «Жыццё і творчасць Сімяона Полацкага».
- •2. Параўнайце антычную і сілабічную сістэму вершаскладання.
- •3. Пазнаёмцеся з вершамі Сімяона Полацкага (4–5 на выбар) і прааналізуйце адзін верш па наступнай схеме:
- •Занятак № 7. «Камедыя» к. Марашэўскага як выдатны твор школьнай драматургіі
- •1. Падрыхтуйце кароткія інфарматыўныя адказы па тэмах:
- •2. Прачытайце і прааналізуйце п’есу к. Марашэўскага «Камедыя» па наступных пытаннях:
- •Занятак № 8. Літаратурная спадчына ў экспазіцыях «Музея кнігадрукавання» і «Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага»
- •Прыкладныя тэставыя заданні да модуля 3
- •Спіс літаратуры для абавязковага чытання і запісу ў чытацкі дзённік
- •Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
- •Выкарыстаная літаратура
2.3. Выдатныя помнікі арыгінальнай свецкай літаратуры
2.3.1. «Аповесць мінулых гадоў»
Важнейшым элементам у зараджэнні арыгінальнай літаратурнай творчасці было фарміраванне ў перадавой часткі кіеўскіх кніжнікаў гістарычнай cвядомасці, што адлюстроўвалася ў спробах прыраўняць гісторыю Кіеўскай Русі да гісторыі іншых хрысціянізаваных краін Еўропы, з аднаго боку, і прадставіць гісторыю ўсходніх славян як гісторыю кіеўскую – з іншага.
Гісторыя старажытнарускага летапісання зараз аднаўляецца гіпатэтычна. Найбольш абгрунтаванымі і аўтарытэтнымі па гэтай праблеме з’яўляюцца меркаванні А.А. Шахматава, якія з істотнай карэкціроўкай Д.С. Ліхачова прымаюцца сучаснымі вучонымі ў якасці асноўнай тэорыі ўзнікнення ўсходнеславянскага летапісання.
Самы старажытны летапіс, што захаваўся да нашага часу, – гэта «Аповесць мінулых гадоў», складзеная на пачатку XII ст. манахам Кіева-Пячорскага манастыра Нестарам. Гэты твор дайшоў да нашага часу ў шматлікіх рэдакцыях і рукапісных спісах. Сярод іх найбольш старажытныя і блізкія да аўтарскага арыгінала: Лаўрэнцьеўскі (1377), Іпацьеўскі (XV ст.) і Радзівілаўскі (XV ст.).
«Аповесць мінулых гадоў» – летапісны звод, гэта значыць гістарычна-літаратурная кампіляцыя, у якой зведзены матэрыялы, узятыя з розных паводле часу, месца, паходжання і аўтарскай прыналежнасці твораў. Так, з візантыйскай хронікі Георгія Амартала запазычаны звесткі з гісторыі розных плямён і народаў, з Бібліі – звесткі з біблейскай гісторыі, асобныя цытаты і агульная хрысціянска-багаслоўская канцэпцыя сусветнай гісторыі. З мясцовых крыніц у летапісны звод ўвайшлі матэрыялы, заснаваныя на ранейшых апавяданнях і запісах пра хрышчэнне Русі («Прамова Іаана Полацкага», «Прамова філосафа», апісанне самога хрышчэння кіяўлян і г.д.).
Пазней, у 60–70-я гг. XІ ст. да складзенага летапісу далучаюцца іншыя па характары і паходжанні матэрыялы. Дзейнасць у дадзеным кірунку звязваецца з імем кіева-пячорскага манаха Нікана, які дадае ў збор паданні пра першых князёў Алега, Ігара, княгіню Вольгу, легенду пра хрышчэнне Уладзіміра ў Корсуні і г.д. Магчыма Нікан змясціў у лепісе матэрыялы з Полацкай гісторыі: звесткі пра Рагвалода, пра разгром Полацка, пра жаніцьбу Уладзіміра на Рагнедзе, шэраг летапісных аповесцяў пра Усяслава Чарадзея. Менавіта Нікан надае летапісу форму пагадовых запісаў, што дазваляла ўпарадкавана ўключыць ў летапіс розныя, нават не хрысціянскія, апавяданні і дзелавыя паведамленні, фрагменты з жыцій і інш., прынцыпова адрознівала летапіс ад хронікі і абумоўлівала яго жанравую суцэльнасць: апавяданне ў цэлым нібы ілюстравала рух гістарычнага часу, уводзячы стракатыя падзеі быцця ў агульную сакралізаваную сістэму летазлічэння, дзе ў пачатку было стварэнне свету, а ў канцы – абвешчаны ў будучыні Апакаліпсіс.
Звод Нікана магчыма быў падоўжаны ўкладальнікам Першапачатковага зводу (назва належыць А.А. Шахматаву) з 1073 да 1095 гг.
У пачатку XII ст. Першапачатковы звод быў перапрацаваны манахам Кіева-Пячорскай лаўры Нестарам. Ён з’яўляецца аўтарам так званай першай рэдакцыі летапісу (складзенай не пазней 1113 г.), у якой ўжо выразна вызначылася канцэпцыя твора. У адрозненне ад папярэдніх летапісцаў Нестар паставіў перад сабой грунтоўную задачу: падаць гісторыю старажытнай Русі ў кантэксце сусветнага гістарычнага працэсу. Выдатная на той час роля Кіева ва ўсходнеславянскім культурным і палітычным жыцці, шырокі гістарычны кругагляд і літаратурны талент Нестара абумовілі тое, што «Аповесць мінулых гадоў» выступіла не простым зборам разнастайных фактаў, а «літаратурна пададзенай гісторыяй Русі»7, таму манаха Нестара лічаць аўтарам твора.
У 1116 г. летапіс быў перапрацаваны ў рэчышчы тэндэнцыі ўслаўлення Уладзіміра Манамаха. Гэтая другая рэдакцыя твора была выканана манахам Выдубецкага манастыра Сільвестрам. Трэцяя рэдакцыя была зроблена невядомым аўтарам па загадзе князя Мсціслава Уладзіміравіча ў 1118 г.
Помнік складаецца з дзвюх розных па характары частак: уступнай аповесці, напісанай як цэласнае звязнае апавяданне пра далёкае мінулае Русі, і ўласна летапісу, пададзенага ў форме асобных пагадовых датаваных запісаў. Ва ўступнай частцы расказваецца паходжанне славян, рассяленне ўсходнеславянскіх плямён, іх норавы і звычаі. Датаваная частка летапісу ахоплівае перыяд з 852 да 1110 гг. уключна і прысвечана старажытнарускай гісторыі, выкладзенай у храналагічнай паслядоўнасці.
Асноўны змест летапісу – палітычная гісторыя Старажытнай Русі, гісторыя ўтварэння і развіцця Кіеўскай дзяржавы, выкладзеная паводле гістарычна дакладных дадзеных і фальклорнага матэрыялу.
У творы злучаны дзве традыцыі: кніжна-літаратурная і вусна-паэтычная. Легендарны характар маюць, напрыклад, летапісныя апавяданні пра заснаванне Кіева, пра першых рускіх князёў і інш. Да народна-паэтычных паданняў узыходзяць створаныя летапісцам каларытныя вобразы кіеўскіх князёў X ст. – вешчага Алега, мудрай Вольгі, ваяўнічага Святаслава. Пераважная большасць звестак XI–XII стст. – пра гістарычна сапраўдныя падзеі, яны маюць дакументальна дакладны, аб’ектыўны характар, бо заснаваны на ўспамінах сучаснікаў або відавочцаў.
Асноўнымі формамі літаратурнага выкладу гісторыі сталі:
– пагадовы запіс, ці кароткае паведамленне пра падзею;
– летапіснае апавяданне, або пашыраны пагадовы запіс; у якім падзея апісвалася больш-менш разгорнута, што залежала як ад паўнаты атрыманай летапісцам інфармацыі, так і ад важнасці падзеі;
– летапісныя казанні, што маюць вусна-паэтычнае паходжанне; і летапісных аповесцяў, у якіх аўтар імкнуўся дакладна і вобразна аднавіць падзею, звяртаючы ўвагу на дэталі, абставіны, перадаючы дыялогі і маналогі персанажаў;
– летапісныя аповесці могуць засноўвацца і на вусных паведамленнях, дзякуючы чаму апавяданне атрымлівае элементы сюжэтнай займальнасці, надзвычайнасці і эпічнасці (летапісная легенда), або на расповядах пра падзеі, сучасныя летапісцу, і тады апавяданне вызначаецца дакладнасцю і канкрэтыкай.
Нягледзячы на фрагментарнасць летапісу, стракатасць зместу, а месцамі і стылістычную неаднароднасць, адзінства тэмы, агульнасць гістарычнай канцэпцыі і ідэйнай скіраванасці робяць яго цэласным творам.
Вобраз Беларусі ў «Аповесці мінулых гадоў» спецыяльна не вылучаецца, тым не менш ён складваецца ў пэўным аб’ёме на старонках твора. У творы згадваюцца беларускія гарады і рэкі: Тураў, Мянеск, Рша, Друцк, Дзвіна, Палата, Лаваць, Дняпро; плямёны, якія стануць этнічнай асновай беларусаў: крывічы, дрыгавічы, радзімічы. Твор захаваў унікальныя звесткі з гісторыі Полацка і Полацкай зямлі, распавядае пра першых полацкіх князёў: Рагвалода і яго дачку Рагнеду, Брачыслава, Усяслава Чарадзея.
«Аповесць мінулых гадоў» – твор глыбока патрыятычны, яркі сведка высокаразвітай гістарычнай свядомасці ўсходніх славян XI–XII стст. Летапісец зыходзіў з уяўлення аб агульнасці паходжання ўсіх славян і праводзіў ідэю гістарычнага адзінства і палітычнай незалежнасці ўсходнеславянскіх зямель. Яго глабока хваляваў лёс рускай зямлі, яе мінуўшчына і сучаснасць, яе будучыня. Ён ганарыўся сваёй радзімай, бачыў мінулае Русі ў часавай перспектыве, усведамляў яе веліч, імкнуўся асэнсаваць месца і гістарычную ролю на міжнароднай арэне. Неацэннае значэнне гэтага выдатнага помніка старажытнарускай культуры яшчэ і ў тым, што ён садзейнічаў зараджэнню летапісання ў іншых цэнтрах Русі, паслужыў літаратурнай крыніцай і ўзорам для розных летапісных твораў больш позняга часу.
Т.ч., асноўны змест старажытнарускага летапісу – гераічная гісторыя рускай зямлі, выкладзеная ў стылі манументальнага гістарызму, г.зн. у гістарычнай перспектыве, панарамна і эпічна. Прадметам адлюстравання сталі значныя грамадска-палітычныя і культурныя падзеі з жыцця народа і дзяржавы, а героямі – выдатныя гістарычныя асобы свайго часу (пераважна князі), якія абмалёўваліся з пункту гледжання высокіх хрысціянскіх і грамадзянскіх ідэалаў. Таму пад знешняй аб’ектыўнасцю і бясстраснасцю летапіснага апавядання адчуваецца глыбокі маральна-этычны падтэкст, гарачая зацікаўленасць аўтара мінулым, сучасным і будучым роднай зямлі, эмацыянальнае стаўленне да гісторыі, якая была не толькі памяццю народа, але і важным сродкам фарміравання яго нацыянальнай самасвядомасці і настаўніцай жыцця.
Буйныя летапісныя зводы – гэта своеасаблівыя літаратурныя анталогіі і гістарычныя энцыклапедыі – хрэстаматыі свайго часу. Як з’ява сінкрэтычнага характару летапіс адначасова помнік літаратуры, грамадска-палітычнай думкі і гістарычны дакумент эпохі.