
- •ГІсторыя беларускай літаратуры
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 3
- •Модуль 1 Літаратурны працэс эпохі Сярэднявечча
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 1 Тэма 1. Агульная характарыстыка літаратуры перыяду XI–XIII стст.
- •1.1. Узнікненне літаратуры.
- •1.1. Узнікненне літаратуры
- •1.2. Гісторыка-культурная, мастацка-стылявая спецыфіка ўсходнеславянскай літаратуры
- •Тэма 2. Найвыдатнейшыя помнікі перакладной і арыгінальнай літаратуры
- •2.1. Жанрава-тэматычная разнастайнасць перакладной літаратуры.
- •2.2. Выдатныя помнікі рэлігійнай літаратуры XI–XIII стст.
- •2.1. Жанрава-тэматычная разнастайнасць перакладной літаратуры
- •2.2. Выдатныя помнікі рэлігійнай літаратуры XI–XIII стст.
- •2.2.1. Арыгінальная жыційная літаратура
- •2.2.2. Арыгінальнае красамоўства
- •2.3. Выдатныя помнікі арыгінальнай свецкай літаратуры
- •2.3.1. «Аповесць мінулых гадоў»
- •2.3.2. «Слова пра паход Ігара»
- •Тэма 3. Станаўленне старабеларускай літаратуры
- •3.2. Агульная характарыстыка беларуска-літоўскага летапісання.
- •3.3. Найбольш значныя летапісныя помнікі перыяду Вялікага Княства Літоўскага.
- •3.4. «Хроніка Быхаўца» як этапная з’ява ў гісторыі беларускага летапісання.
- •3.1. На шляху ад агульнарускай літаратуры да літаратуры нацыянальнай
- •3.2. Агульная характарыстыка беларуска-літоўскага летапісання
- •3.3. Найбольш значныя летапісныя помнікі перыяду Вялікага Княства Літоўскага
- •3.4. «Хроніка Быхаўца» як этапная з’ява ў гісторыі беларускага летапісання
- •Самастойная работа да модуля № 1
- •Матэрыялы да семінарскіх заняткаў
- •1. Тэксты для чытання і аналізу: «Жыціе Еўфрасіні Полацкай», у. Арлоў «Еўфрасіння Полацкая» або в. Іпатава «Прадслава».
- •2. Падрыхтуйце мультымедыйную прэзентацыю на тэму «Жыццё і асветніцкая дзейнасць Еўфрасінні Полацкай».
- •3. Прааналізуйце «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» па наступных пытаннях:
- •Занятак № 2. «Слова пра паход Ігара» – выдатны помнік усходнеславянскай арыгінальнай літаратуры
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 2 Тэма 4. Уплыў ідэй Адраджэння і Рэфармацыі на развіццё літаратуры ў XVI ст.
- •4.2. Асоба ф. Скарыны ў гісторыі беларускай літаратуры.
- •4.3. Ідэі Рэфармацыі ў творчасці с. Буднага і в. Цяпінскага.
- •4.1. Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу xvі – першай паловы xvіі стст.
- •4.2. Асоба ф. Скарыны ў гісторыі беларускай літаратуры
- •4.3. Ідэі Рэфармацыі ў творчасці с. Буднага і в. Цяпінскага
- •Тэма 5. Новалацінская паэзія Беларусі і Літвы
- •5.2. Творчая спадчына Міколы Гусоўскага
- •5.3. Ян Вісліцкі і яго паэма «Пруская вайна»
- •Самастойная работа да модуля 2
- •Модуль 3 Літаратура пераходнага перыяду (другая палова XVI–XVIII стст.)
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 3 Тэма 6. Спецыфіка літаратурнага працэсу пераходнага перыяду. Празаічная спадчына канца XVI – сярэдзіны XVIII стст.
- •6.1. Уплыў барока і Асветніцтва на развіццё літаратуры пераходнага перыяду
- •6.2. Палемічная публіцыстыка канца XVI – пачатку XVII стст.
- •6.3. Гісторыка-мемуарная літаратура
- •6.4 Парадыйная проза
- •Тэма 7. З’яўленне і развіццё кніжнай паэзіі
- •7.1. Фарміраванне паэтычнай традыцыі: ідэйна-тэматычная, жанравая і мастацкая спецыфіка паэзіі пераходнага перыяду
- •7.2. Творчасць с. Полацкага
- •Тэма 8. Станаўленне і развіццё драматургіі
- •8.1. Пачатак беларускай драматургіі і станаўленне школьнага тэатру
- •8.2. Інтэрмедыя ў гісторыі школьнай даматургіі
- •8.3. «Камедыя» к. Марашэўскага як вышэйшае дасягненне школьнай драматургіі
- •8.4. Развіццё прыдворнай драматургіі і творчасць Францішкі Уршулі Радзівіл
- •8.5. Батлейка і народная драма
- •Самастойная работа да модуля 3
- •Матэрыялы да семінарскіх заняткаў Занятак № 5. Ад летапісу да гісторыка-мемуарнай літаратуры
- •Занятак № 6. Сілабічнае вершаскладанне і творчасць Сімяона Полацкага
- •1. Складзіце ў сшытку храналагічную табліцу «Жыццё і творчасць Сімяона Полацкага».
- •2. Параўнайце антычную і сілабічную сістэму вершаскладання.
- •3. Пазнаёмцеся з вершамі Сімяона Полацкага (4–5 на выбар) і прааналізуйце адзін верш па наступнай схеме:
- •Занятак № 7. «Камедыя» к. Марашэўскага як выдатны твор школьнай драматургіі
- •1. Падрыхтуйце кароткія інфарматыўныя адказы па тэмах:
- •2. Прачытайце і прааналізуйце п’есу к. Марашэўскага «Камедыя» па наступных пытаннях:
- •Занятак № 8. Літаратурная спадчына ў экспазіцыях «Музея кнігадрукавання» і «Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага»
- •Прыкладныя тэставыя заданні да модуля 3
- •Спіс літаратуры для абавязковага чытання і запісу ў чытацкі дзённік
- •Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
- •Выкарыстаная літаратура
2.2. Выдатныя помнікі рэлігійнай літаратуры XI–XIII стст.
2.2.1. Арыгінальная жыційная літаратура
Самым масавым відам літаратуры былі ў Сярэднявеччы жыціі святых. Жыціе – складзеная па асаблівых законах біяграфія хрысціянскіх падзвіжнікаў, дзеячаў і герояў, якія за розныя заслугі перад царквой і верай былі прызнаны святымі. Іх жыццё павінна было служыць прыкладам для вернікаў, таму жыціі ствараліся адпаведна мастацкай традыцыі з выразнымі маральна-дыдактычнымі мэтамі. Як правіла, твор меў тры часткі: пачынаўся рытарычным уступам (гаворка ідзе пра неабходнасць шанавання святых, услаўленне Бога, падкрэсліваецца сціпласць і адказнасць аўтара, прыводзяцца цытаты з біблейскіх тэкстаў), цэнтральная частка змяшчала непасрэдны аповяд пра нараджэнне і жыццёвы шлях святой ці святога¸ іх духоўнае ўзыходжанне і подзвігі, завяршалася жыціе пахвалой ці малітвай. Змест твора меў выразна павучальны, ілюстрацыйны характар, а ў вобразе святога паказваўся не проста станоўчы, а ідэальны хрысціянскі герой, у многім пазбаўлены індывідуальных рыс жывога чалавека, які дзейнічае ў даволі ўмоўных абставінах. Аднак паколькі аснову твора складаў лёс сапраўдных асоб, то жывыя рысы чалавека так або інакш пранікалі ў жыціе. Абавязкова павінны былі апісвацца эпізоды, у якіх герой (гераіня) добраахвотна адмаўляецца ад багацця і прымае пострыг, а таксама адлюстроўвацца прыжыццёвыя або пасмяротныя цуды святога.
Жыціі бытавалі як у сістэме спецыяльных агіяграфічных зборнікаў (мінеі, пралогі (сінаксары), пацерыкі), так і асобна, у зборніках змешанага характару. Захаваліся Супрасльскі (XI) і Успенскі (XII) рукапісы, зборнік жыцій «Чэцці-Мінеі», у якім жыціі размешчаны па месяцах года ў адпаведнасці з датамі ўшанавання святых. Карысталіся папулярнасцю Егіпецкі і Сінайскі пацерыкі, перакладзеныя з грэка-візантыйскіх крыніц, што прадстаўляюць сабой зборнікі займальных і павучальных навел і анекдотаў з жыцця манахаў. Скарочаныя тэксты жыцій змяшчаліся ў Пролагах. Бытавалі ў розных зборніках жыціі Аляксея, Антонія Вялікага, Андрэя Юродзівага, Васіля Новага і шмат якіх іншых святых.
Зараджэнне арыгінальнай агіяграфіі стала магчыма дзякуючы ўзнікненню культу мясцовых святых, што было цесна звязана з важнейшымі ідэйна-палітычнымі задачамі часу: імкненнем да царкоўнай і палітычнай незалежнасці ад Візантыі, умацаваннем міжнароднага аўтарытэту старажытнарускай дзяржавы. Найбольш значныя арыгінальныя помнікі жыційнай літаратуры гэтага перыяду – «Сказанне пра Барыса і Глеба», «Жыціе Феадосія Пячорскага». Гэты твор паслужыў адной з літаратурных крыніц Кіева-Пячорскага пацерыка, што ўяўляе сабой серыю займальных дыдактычных навел з жыцця пячорскіх манахаў.
Самай прыкметнай з’явай ў літаратуры другой паловы XII ст. на беларускіх землях было стварэнне «Жыція Еўфрасінні Полацкай» – высокамастацкага твора, які і зараз адыгрывае важную ролю ў беларускай духоўнасці.
Помнік захаваўся больш чым ў паўтары сотні спісах XVI–XVIII стст., якія ўкладаюць шэсць рэдакцый і адлюстроўваюць уплывы розных, больш позніх літаратурных стыляў і эпох. Твор мог быць складзены ў другой палове XII – пачатку XIII стст. на царкоўнаславянскай мове. Сярод верагодных аўтараў называецца манах Давыд, які адправіўся суправаджаць Еўфрасінню ў падарожжы да Іерусаліма. А.А. Мельнікаў, адзін з выдатных беларускіх даследчыкаў і перакладчыкаў старажытнарускіх тэкстаў, меркаваў, што «Жыціе» ўзнікла ў асяроддзі манахаў Багародзіцкай абіцелі, і пры яго стварэнні мог прымаць непасрэдны ўдзел паплечнік асветніцы, Міхаіл, які выконваў пры князёўне абавязкі «сакратара» і пасля быў прызначаны ігуменам заснаванага Еўфрасінняй мужчынскага манастыра4. Аднак існуюць і іншыя версіі наконт часу стварэння і аўтарства твора.
У аснове сваёй жыціе складзена ў адпаведнасці з агіяграфічным канонам (на узор «Жыція Еўфрасінні Александрыйскай») і ў жанравых адносінах аб’ядноўвае біяграфічную аповесць, хаджэнне і пахвалу. Знешні рух жыцця Еўфрасінні адбываецца ў звычайных для гераіні агіяграфічнага твора сітуацыях: сюжэт развіваецца ў храналагічнай паслядоўнасці з мэтай паказаць паступовае ўзыходжанне Еўфрасінні да нябеснай святасці.
Асноўны сэнс «Жыція Еўфрасінні Полацкай» заключаецца ў пафасным услаўленні хрысціянскай падзвіжніцы, якая аддала ўсе свае сілы на карысць рэлігійнай асветы. Аскетычны подзвіг служэння Богу непарыўна звязваецца з жыццёвым подзвігам – служэннем народу. Гарачая пропаведзь адукацыі, пісьменства, агульначалавечай маралі і самаахвярнасці ў служэнні хрысціянскай ідэі спалучаюцца ў творы з не менш выразным матывам – услаўлення Еўфрасінні як патронкі роднага краю, які не абмінула Божая ласка. Гэтая ідэя выкладзена ў творы канструкцыйна суцэльна. Ад успаміну пра славутага продка – магутнага Усяслава Брачыславіча агіёграф пераходзіць да апісання заслуг гераіні перад родным горадам, нідзе не губляючы з поля зроку сваёй мэты: арганічна ўпісаць дзейнасць Еўфрасінні ў кантэкст паўсюднага пашырэння хрысціянства па свеце, паглыблення веры ў народзе і тым самым паставіць Полацк у шэраг іншых славутых гарадоў.
Аўтарскі стыль вызначаецца спалучэннем інфармацыйнай падрабязнасці з эканоміяй слоўных сродкаў, стварэннем эмацыйна насычанага аповяду, што, на думку даследчыкаў, было характэрна для паэтыкі полацкай літаратурнай школы. Вобразы князёўны-асветніцы, яе бацькі, спадзвіжніц і блізкіх намаляваны праўдзіва, ярка і вылучаюцца індывідуальнымі рысамі. Асаблівай увагі заслугоўваюць дынамічныя дыялогі персанажаў і маналогі Еўфрасінні, у якіх раскрываецца духоўны свет герояў, выяўляюцца матывы іх учынкаў. Майстэрскае выкарыстанне развітых формаў моўнай арганізацыі матэрыялу не толькі ўзбагачае сюжэтную аснову і служыць сродкам драматызацыі апавядання, але і выступае моцным вобразатворчым фактарам. Глыбокі змест, яркія і непаўторныя вобразы, развітыя спосабы моўнай характарыстыкі персанажаў ускладнялі традыцыйную сэнсавую схему агіяграфічнага твора, тым самым робячы важкі ўклад у развіццё славеснага мастацтва старажытнай Русі.
«Жыціе Еўфрасінні Полацкай» стала першым творам, у якім акрэслівалася і аналізавалася дзейнасць Еўфрасінні як першай, і гістарычна склалася, адзінай рэлігійнай падзвіжніцы ў сярэднявечнай Беларусі, найперш як падзвіжніцы-кніжніцы. Аўтар не дае дакладных звестак пра ўласную літаратурную дзейнасць беларускай асветніцы, падкрэсліваючы, аднак, што кніга на ўсё жыццё прадвызначыла паводзіны Еўфрасінні: «И еще же за все имhние имhю книги сея».
Асабліва цікавае і каштоўнае жыціе і як адзін з першых твораў, напісаных на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Твор мясцовы па змесце і паходжанні, помнік рэгіянальнага пісьменства, якое было своеасаблівым пераходным мостам ад літаратуры агульнарускай да ўласнабеларускай, а ў жанравых адносінах стаіць ля вытокаў арыгінальнай гістарычнай прозы старажытнага перыяду.
Прыкладна каля таго ж часу, што і «Жыціе Еўфрасінні Полацкай», было складзена «Жыціе Кірылы Тураўскага», якое ўваходзіла ў адну з рэдакцый Славяна-рускага пролага і таму было цалкам падпарадкавана патрабаванням агульнаславянскай пролагавай традыцыі. Да сённяшняга часу гэты помнік служыць асноўнай крыніцай звестак па біяграфіі тураўскага залатавуста – яго грамадскую, літаратурную і пастырскую дзейнасць. Магчыма, існавалі іншыя тыпы «Жыція Кірылы Тураўскага», але да нашага часу іх слядоў нідзе не захавалася.
Ідэі хрысціянскай самаахвярнасці і актыўнай грамадскай дзейнасці на карысць сцверджання рэлігійных ідэалаў, закладзеныя ва ўсходнеславянскіх агіяграфічных творах кіева-наўгародскага этапу, атрымалі далейшае развіццё ў «Жыціі Аўрамія Смаленскага» (каля 1146 – пасля 1219 гг.), напісаным у канцы 30 – пачатку 40-х гадоў XIII ст.
Дзейнасць Аўраамія мела шматгранны характар: у маладыя гады ён прыняў пострыг, перапісваў свяшчэнныя кнігі, здзяйсняў духоўны подзвіг юродства, аддаляўся ў скіт, маляваў іконы, быў выдатным прамоўцам і меў вучняў і паслядоўнікаў, вылучаўся суровай аскетыкай.
Складаныя перыпетыі лёсу смаленскага прапаведніка Аўрамія выкладаліся яго вучнем, манахам Яфрэмам, з пэўнай мэтай: паведаміць нашчадкам сапраўдную гісторыю жыцця настаўніка, выкрыць яго ворагаў і вырашыць непаразуменні, што маглі узнікнуць у народнай памяці ў сувязі з некаторымі фактамі біяграфіі асветніка, жыццё якога на самой справе цалкам адпавядала сярэднявечным уяўленням пра ідэальнага героя-святога.
У цэнтры твора апісанне цяжкіх фізічных і духоўных выпрабаванняў галоўнага героя. Высокая адукаванасць і папулярнасць Аўраамія выклікала зайздрасць і лютую нянавісць мясцовага духавенства. Яно ўзвяло на яго паклёп, абвінаваціла ў ерасі і разам з фанатычна раз’юшаным натоўпам ўчыніла публічны здзек з яго і асмяянне. Толькі дзякуючы незвычайнай вытрымцы, стойкасці, высакароднасці Аўраамій змог атрымаць маральную перамогу. Дынамічнае развіццё дзеяння і драматычнае напружанне сюжэта прыкметна запавольваецца і паслабляецца ў творы лірычнымі адступленнямі і багаслоўскімі разважаннямі аўтара, для якога царкоўна-рэлігійныя і маральна-дыдактычныя мэты былі галоўнымі. «Жыціе Аўраамія Смаленскага» вылучаецца сярод іншых агіяграфічных твораў як сваім зместам і героем, так і тым, што ў яго аснове ляжыць новы тып канфлікту: галоўнаму герою супрацьстаяць не іншапляменнікі – язычнікі, а фанатычна, варожа настроены натоўп адзінаверных хрысціян.