
- •ГІсторыя беларускай літаратуры
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 3
- •Модуль 1 Літаратурны працэс эпохі Сярэднявечча
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 1 Тэма 1. Агульная характарыстыка літаратуры перыяду XI–XIII стст.
- •1.1. Узнікненне літаратуры.
- •1.1. Узнікненне літаратуры
- •1.2. Гісторыка-культурная, мастацка-стылявая спецыфіка ўсходнеславянскай літаратуры
- •Тэма 2. Найвыдатнейшыя помнікі перакладной і арыгінальнай літаратуры
- •2.1. Жанрава-тэматычная разнастайнасць перакладной літаратуры.
- •2.2. Выдатныя помнікі рэлігійнай літаратуры XI–XIII стст.
- •2.1. Жанрава-тэматычная разнастайнасць перакладной літаратуры
- •2.2. Выдатныя помнікі рэлігійнай літаратуры XI–XIII стст.
- •2.2.1. Арыгінальная жыційная літаратура
- •2.2.2. Арыгінальнае красамоўства
- •2.3. Выдатныя помнікі арыгінальнай свецкай літаратуры
- •2.3.1. «Аповесць мінулых гадоў»
- •2.3.2. «Слова пра паход Ігара»
- •Тэма 3. Станаўленне старабеларускай літаратуры
- •3.2. Агульная характарыстыка беларуска-літоўскага летапісання.
- •3.3. Найбольш значныя летапісныя помнікі перыяду Вялікага Княства Літоўскага.
- •3.4. «Хроніка Быхаўца» як этапная з’ява ў гісторыі беларускага летапісання.
- •3.1. На шляху ад агульнарускай літаратуры да літаратуры нацыянальнай
- •3.2. Агульная характарыстыка беларуска-літоўскага летапісання
- •3.3. Найбольш значныя летапісныя помнікі перыяду Вялікага Княства Літоўскага
- •3.4. «Хроніка Быхаўца» як этапная з’ява ў гісторыі беларускага летапісання
- •Самастойная работа да модуля № 1
- •Матэрыялы да семінарскіх заняткаў
- •1. Тэксты для чытання і аналізу: «Жыціе Еўфрасіні Полацкай», у. Арлоў «Еўфрасіння Полацкая» або в. Іпатава «Прадслава».
- •2. Падрыхтуйце мультымедыйную прэзентацыю на тэму «Жыццё і асветніцкая дзейнасць Еўфрасінні Полацкай».
- •3. Прааналізуйце «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» па наступных пытаннях:
- •Занятак № 2. «Слова пра паход Ігара» – выдатны помнік усходнеславянскай арыгінальнай літаратуры
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 2 Тэма 4. Уплыў ідэй Адраджэння і Рэфармацыі на развіццё літаратуры ў XVI ст.
- •4.2. Асоба ф. Скарыны ў гісторыі беларускай літаратуры.
- •4.3. Ідэі Рэфармацыі ў творчасці с. Буднага і в. Цяпінскага.
- •4.1. Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу xvі – першай паловы xvіі стст.
- •4.2. Асоба ф. Скарыны ў гісторыі беларускай літаратуры
- •4.3. Ідэі Рэфармацыі ў творчасці с. Буднага і в. Цяпінскага
- •Тэма 5. Новалацінская паэзія Беларусі і Літвы
- •5.2. Творчая спадчына Міколы Гусоўскага
- •5.3. Ян Вісліцкі і яго паэма «Пруская вайна»
- •Самастойная работа да модуля 2
- •Модуль 3 Літаратура пераходнага перыяду (другая палова XVI–XVIII стст.)
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 3 Тэма 6. Спецыфіка літаратурнага працэсу пераходнага перыяду. Празаічная спадчына канца XVI – сярэдзіны XVIII стст.
- •6.1. Уплыў барока і Асветніцтва на развіццё літаратуры пераходнага перыяду
- •6.2. Палемічная публіцыстыка канца XVI – пачатку XVII стст.
- •6.3. Гісторыка-мемуарная літаратура
- •6.4 Парадыйная проза
- •Тэма 7. З’яўленне і развіццё кніжнай паэзіі
- •7.1. Фарміраванне паэтычнай традыцыі: ідэйна-тэматычная, жанравая і мастацкая спецыфіка паэзіі пераходнага перыяду
- •7.2. Творчасць с. Полацкага
- •Тэма 8. Станаўленне і развіццё драматургіі
- •8.1. Пачатак беларускай драматургіі і станаўленне школьнага тэатру
- •8.2. Інтэрмедыя ў гісторыі школьнай даматургіі
- •8.3. «Камедыя» к. Марашэўскага як вышэйшае дасягненне школьнай драматургіі
- •8.4. Развіццё прыдворнай драматургіі і творчасць Францішкі Уршулі Радзівіл
- •8.5. Батлейка і народная драма
- •Самастойная работа да модуля 3
- •Матэрыялы да семінарскіх заняткаў Занятак № 5. Ад летапісу да гісторыка-мемуарнай літаратуры
- •Занятак № 6. Сілабічнае вершаскладанне і творчасць Сімяона Полацкага
- •1. Складзіце ў сшытку храналагічную табліцу «Жыццё і творчасць Сімяона Полацкага».
- •2. Параўнайце антычную і сілабічную сістэму вершаскладання.
- •3. Пазнаёмцеся з вершамі Сімяона Полацкага (4–5 на выбар) і прааналізуйце адзін верш па наступнай схеме:
- •Занятак № 7. «Камедыя» к. Марашэўскага як выдатны твор школьнай драматургіі
- •1. Падрыхтуйце кароткія інфарматыўныя адказы па тэмах:
- •2. Прачытайце і прааналізуйце п’есу к. Марашэўскага «Камедыя» па наступных пытаннях:
- •Занятак № 8. Літаратурная спадчына ў экспазіцыях «Музея кнігадрукавання» і «Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага»
- •Прыкладныя тэставыя заданні да модуля 3
- •Спіс літаратуры для абавязковага чытання і запісу ў чытацкі дзённік
- •Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
- •Выкарыстаная літаратура
Тэма 2. Найвыдатнейшыя помнікі перакладной і арыгінальнай літаратуры
Асноўныя пытанні:
2.1. Жанрава-тэматычная разнастайнасць перакладной літаратуры.
2.2. Выдатныя помнікі рэлігійнай літаратуры XI–XIII стст.
2.3. Выдатныя помнікі свецкай літаратуры.
Асноўныя паняціі:
Агіяграфія, летапіс, апокрыф, гераічны эпас, жыціе, красамоўства (патрыстыка), прытча, слова-пропаведзь, хаджэнне.
2.1. Жанрава-тэматычная разнастайнасць перакладной літаратуры
Грэка-візантыйская паводле паходжання перакладная літаратура вызначалася значнай жанравай разнастайнасцю. Дамінуючае месца займалі ў ёй рэлігійныя творы. Асноўную частку гэтага пласта склалі набажэнскія і рэлігійна-чытальныя кнігі. Склад набажэнскіх кніг вызначаўся прадпісаннямі зборнікаў царкоўных правіл вядзення службы, царкоўнымі законамі (Евангелле, Апостал, рознага тыпу Псалтыры, Мінея Службовая, Службоўнік і Трэбнік (розныя зборнікі кананічных тэкстаў для набажэнства ў розныя дні і святы), Пролаг (зборнік кароткіх жыцій святых) і інш.). Рэлігійна-чытальная літаратура складалася са зборнікаў павучанняў, казаняў (Златавуст, Златаструй, Маргарыт, Ізмагард), тлумачэнняў Святога Пісання, багаслоўскіх трактатаў, Тэтраевангелля, Чэцціх-Міней, Пацерыкоў, Шасціднёвікаў, зборнікаў цытат з твораў Айцоў Царквы, старажытных мудрацоў, даўніх афарызмаў.
Кнігі гэтых двух тыпаў пачынаюць перапісвацца на Русі ў канцы X – пачатку XІ ст. Найбольш старажытныя з тых, што захаваліся: Астрамірава Евангелле (1056), напісанае для наўгародскага пасадніка Астраміра, і Ізборнік (1073), створаны паводле балгарскага арыгінала. XІ ст. датуецца Тураўскае Евангелле ці «Тураўскія лісткі» (захавалася ва ўраўках), XІІ ст. – Полацкае і Аршанскае Евангеллі.
Вызначальную ролю ў жыцці сярэднявечнага чалавека адыгрывала Біблія – збор кніг, якія напісаны з натхнення і адкрыцця Св. Духа праз абраных ад Бога людзей: прарокаў і апосталаў. Складаецца з 2-х частак: Старога і Новага Запавету.
Стары Запавет створаны ў дахрысціянскія часы, тэкст напісаны ў асноўным на яўрэйскай мове (некаторыя фрагменты на арамейскай, грэчаскай). Стары Запавет – гэта кнігі напісаныя пад знакам злучэння Бога з прарокамі Аўраамам і Маісеем. У кнігах Ст. Запавету расказваецца пра стварэнне Богам свету, пра старажытную гісторыю яўрэйскага народа, даюцца маральныя прадпісанні кожнаму хрысціяніну.
Новы Запавет расказвае пра дзейнасць хрысціянскай царквы, злучэнне з Ісусам. Галоўны корпус тэкстаў складаюць чатыры Евангеллі – ад Мацвея, Марка, Лукі, Яна. Слова «евангелле» ў перакладзе з грэчаскай мовы азначае «дабравесце» – Добрая вестка пра нараджэнне Ісуса Хрыста, Яго жыццё, Яго вучэнне, Яго трагічную смерць і Уваскрэсенне. Новы Запавет напісаны на старажытнагрэчаскай мове. Акрамя Евангелляў у Новы Запавет уваходзяць Дзеянні Апосталаў, Саборныя Пасланні Апосталаў, чатырнаццаць Пасланняў Апостала Паўла, з якіх, па сутнасці, можна лічыць пачатак хрысціянскай літаратуры. Усе гэтыя творы працягваюць традыцыі літаратуры мудрасці, павучання. Асаблівае месца займае Адкрыццё Апостала Яна Багаслова, у якім аўтар разважае аб складаных шляхах чалавечай гісторыі, непазбежным сканчэнні няправеднай гісторыі і надыходзе Месіянскай эры – Валадарства Божага.
Найбольшай папулярнасцю на Русі карысталіся Евангелле, Псалтыр, Апостал. Гэтыя кнігі служылі невычэрпнай крыніцай мудрасці і духоўных каштоўнасцяў. Біблія – найдзвычай багаты паводле складу і зместу помнік, які аказаў велізарны ўплыў на развіццё культуры і мастацтва хрысціянскіх народаў.
Адначасова з рэлігійнымі тэкстамі на землі ўсходніх салавян пранікала многа перакладных кніг, аповесцей свецкага характару – пераважна гістарычнага, прыродазнаўчага і маральна-філасофскага. Гэта разнастайныя творы «паўсвецкага» зместу: апокрыфы, варажбітныя кнігі, астралогія, «фізіёлагі», «шасціднёвікі» (творы, якія змяшчалі разнастайныя звесткі па гісторыі, геаграфіі і касмаграфіі, інфармацыю пра жывую і нежывую прыроду,), зборнікі афарызмаў («Пчала»).
Апокрыфы – блізкія да Бібліі па змесце, эмацыянальным ладзе і фармальных прыметах рэлігійныя аповесці, у якіх адрозна ад афіцыйнай царкоўнай літаратуры распрацоўваліся біблейскія сюжэты, вобразы, матывы. Гэтыя творы не прызнаваліся хрысціянскай царквою, некаторыя нават забараняліся. Найбольшай папулярнасцю карысталіся: «Казанне, як Бог стварыў Адама», «Сон Багародзіцы», «Пра дванаццаць пакутаў», «Хаджэнне Агапія ў Рай» і інш.). Апакрыфічныя творы на працягу многіх стагоддзяў прыцягвалі ўвагу сярэдневяковага чытача. Яны задавальнялі яго цікавасць да незвычайнага, легендарнага, жаданне ў дадатковых ведах аб падзеях свяшчэннай гісторыі, у многіх з іх выказваліся вальнадумныя ерэтычныя ідэі, узнімаліся вострыя праблемы часу. Некаторыя апокрыфы значна пазней былі літаратурна перапрацаваны і ўвайшлі ў вядомыя творы (напрыклад, сюжэт апокрыфа «Хаджэнне Багародзіцы па пакутах» быў выкарыстаны ў творах: Дантэ Аліг’еры «Боская камедыя», Ф. Дастаеўскага «Браты Карамазавы», Ф. Багушэвіча «Быў у чыстцы~» і інш.)
Шырокай папулярнасцю карысталіся перакладныя хронікі і гістарычныя аповесці (Хроніка Георгія Амартала (Монаха), Хроніка Іаана Малалы, І. Флавій «Гісторыя іўдзейскай вайны»; «Александрыя», «Троя» – літаратурныя апрацоўкі паданняў пра Траянскую вайну, паходы і гераічныя ўчынкі Аляксандра Македонскага). У хроніках гістарычны працэс тлумачыўся як рэалізацыя Боскай задумы, г.зн. як заканамерны працяг Свяшчэннай гісторыі. Таму хронікі звычайна пачыналіся пераказам апавядання пра светастварэнне і працягваліся да аўтарскай сучаснасці.
У XI–XIII стст. быў перакладзены (у асноўным са старажытнагрэчаскай мовы) шэраг аповесцей, якія знаёмілі чытача з нязвыклымі тэмамі, новымі літаратурнымі героямі, сусветнымі вандроўнымі сюжэтамі. Такія творы прадстаўлялі сабой літаратурна апрацаваныя эпічныя паданні ці наогул казкі, у якіх важнейшую ролю адыгрываў казачны сюжэт і мараль, раскрытая ходам дзеяння, абвешчаная як прама, так і ў форме іншасказа: «Дзяўгеніевы дзеі», «Аповесць пра Акіра Прамудрага», «Аповесць пра Варлаама і Іасафа».
Т.ч. перакладная літаратура з’явілася ў выніку далейшага росту духоўных патрэб ўсходніх славян, пашырэння і паглыблення культурных узаемасувязяў з найбольш развітымі краінамі, найперш Візантыяй і Балгарыяй. Пераважная большасць перакладных твораў уваходзіла ў асноўны фонд усходнехрысцінскага пісьменства і мела інтэрнацыянальны характар. Яна пашырала кругагляд старажытнага чытача, узбагачала яго веды, задавальняла ўзросшы чытацкі попыт, умацоўвала агульначалавечыя і эстэтычныя ідэалы. Перакладная літаратура была надзвычай важным фактарам, які стымуляваў зараджэнне арыгінальнай літаратуры і аказваў плённы ўплыў на яе далейшае развіццё. Неабходна адзначыць, што перакладная літаратура як з’ява, арганічна ўпісаная ў нацыянальны літаратурны працэс, будзе працягваць сваё існаванне да Новага часу.