
- •ГІсторыя беларускай літаратуры
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 3
- •Модуль 1 Літаратурны працэс эпохі Сярэднявечча
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 1 Тэма 1. Агульная характарыстыка літаратуры перыяду XI–XIII стст.
- •1.1. Узнікненне літаратуры.
- •1.1. Узнікненне літаратуры
- •1.2. Гісторыка-культурная, мастацка-стылявая спецыфіка ўсходнеславянскай літаратуры
- •Тэма 2. Найвыдатнейшыя помнікі перакладной і арыгінальнай літаратуры
- •2.1. Жанрава-тэматычная разнастайнасць перакладной літаратуры.
- •2.2. Выдатныя помнікі рэлігійнай літаратуры XI–XIII стст.
- •2.1. Жанрава-тэматычная разнастайнасць перакладной літаратуры
- •2.2. Выдатныя помнікі рэлігійнай літаратуры XI–XIII стст.
- •2.2.1. Арыгінальная жыційная літаратура
- •2.2.2. Арыгінальнае красамоўства
- •2.3. Выдатныя помнікі арыгінальнай свецкай літаратуры
- •2.3.1. «Аповесць мінулых гадоў»
- •2.3.2. «Слова пра паход Ігара»
- •Тэма 3. Станаўленне старабеларускай літаратуры
- •3.2. Агульная характарыстыка беларуска-літоўскага летапісання.
- •3.3. Найбольш значныя летапісныя помнікі перыяду Вялікага Княства Літоўскага.
- •3.4. «Хроніка Быхаўца» як этапная з’ява ў гісторыі беларускага летапісання.
- •3.1. На шляху ад агульнарускай літаратуры да літаратуры нацыянальнай
- •3.2. Агульная характарыстыка беларуска-літоўскага летапісання
- •3.3. Найбольш значныя летапісныя помнікі перыяду Вялікага Княства Літоўскага
- •3.4. «Хроніка Быхаўца» як этапная з’ява ў гісторыі беларускага летапісання
- •Самастойная работа да модуля № 1
- •Матэрыялы да семінарскіх заняткаў
- •1. Тэксты для чытання і аналізу: «Жыціе Еўфрасіні Полацкай», у. Арлоў «Еўфрасіння Полацкая» або в. Іпатава «Прадслава».
- •2. Падрыхтуйце мультымедыйную прэзентацыю на тэму «Жыццё і асветніцкая дзейнасць Еўфрасінні Полацкай».
- •3. Прааналізуйце «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» па наступных пытаннях:
- •Занятак № 2. «Слова пра паход Ігара» – выдатны помнік усходнеславянскай арыгінальнай літаратуры
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 2 Тэма 4. Уплыў ідэй Адраджэння і Рэфармацыі на развіццё літаратуры ў XVI ст.
- •4.2. Асоба ф. Скарыны ў гісторыі беларускай літаратуры.
- •4.3. Ідэі Рэфармацыі ў творчасці с. Буднага і в. Цяпінскага.
- •4.1. Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу xvі – першай паловы xvіі стст.
- •4.2. Асоба ф. Скарыны ў гісторыі беларускай літаратуры
- •4.3. Ідэі Рэфармацыі ў творчасці с. Буднага і в. Цяпінскага
- •Тэма 5. Новалацінская паэзія Беларусі і Літвы
- •5.2. Творчая спадчына Міколы Гусоўскага
- •5.3. Ян Вісліцкі і яго паэма «Пруская вайна»
- •Самастойная работа да модуля 2
- •Модуль 3 Літаратура пераходнага перыяду (другая палова XVI–XVIII стст.)
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 3 Тэма 6. Спецыфіка літаратурнага працэсу пераходнага перыяду. Празаічная спадчына канца XVI – сярэдзіны XVIII стст.
- •6.1. Уплыў барока і Асветніцтва на развіццё літаратуры пераходнага перыяду
- •6.2. Палемічная публіцыстыка канца XVI – пачатку XVII стст.
- •6.3. Гісторыка-мемуарная літаратура
- •6.4 Парадыйная проза
- •Тэма 7. З’яўленне і развіццё кніжнай паэзіі
- •7.1. Фарміраванне паэтычнай традыцыі: ідэйна-тэматычная, жанравая і мастацкая спецыфіка паэзіі пераходнага перыяду
- •7.2. Творчасць с. Полацкага
- •Тэма 8. Станаўленне і развіццё драматургіі
- •8.1. Пачатак беларускай драматургіі і станаўленне школьнага тэатру
- •8.2. Інтэрмедыя ў гісторыі школьнай даматургіі
- •8.3. «Камедыя» к. Марашэўскага як вышэйшае дасягненне школьнай драматургіі
- •8.4. Развіццё прыдворнай драматургіі і творчасць Францішкі Уршулі Радзівіл
- •8.5. Батлейка і народная драма
- •Самастойная работа да модуля 3
- •Матэрыялы да семінарскіх заняткаў Занятак № 5. Ад летапісу да гісторыка-мемуарнай літаратуры
- •Занятак № 6. Сілабічнае вершаскладанне і творчасць Сімяона Полацкага
- •1. Складзіце ў сшытку храналагічную табліцу «Жыццё і творчасць Сімяона Полацкага».
- •2. Параўнайце антычную і сілабічную сістэму вершаскладання.
- •3. Пазнаёмцеся з вершамі Сімяона Полацкага (4–5 на выбар) і прааналізуйце адзін верш па наступнай схеме:
- •Занятак № 7. «Камедыя» к. Марашэўскага як выдатны твор школьнай драматургіі
- •1. Падрыхтуйце кароткія інфарматыўныя адказы па тэмах:
- •2. Прачытайце і прааналізуйце п’есу к. Марашэўскага «Камедыя» па наступных пытаннях:
- •Занятак № 8. Літаратурная спадчына ў экспазіцыях «Музея кнігадрукавання» і «Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага»
- •Прыкладныя тэставыя заданні да модуля 3
- •Спіс літаратуры для абавязковага чытання і запісу ў чытацкі дзённік
- •Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
- •Выкарыстаная літаратура
8.5. Батлейка і народная драма
Побач са школьным тэатрам у час Асветніцтва паспяхова развіваўся батлейкавы (лялечны), вядомы на Беларусі з XVI ст. Яго прадстаўленні ладзіліся ў драўлянай скрыні (батлейцы) статычнымі або рухомымі лялькамі. Іх дзеянні суправаджаліся вершаваным дыялогам, лялькамі. На пачатку батлейка мела выключна рэлігійны характар. У яе прадстаўленнях, прымеркаваных да калядных свят, паказваліся білейскія сцэны нараджэння Хрыста, пакланення яму пастухоў і каралёў-вешчуноў, пераследу жорсткім царом Ірадам нявінных немаўлятак. Арганізатарамі такіх відовішчаў звычайна былі законнікі каталіцкіх ордэнаў, вучні калегій.
У XVIII ст. у развіцці батлейкавага тэатра адбыліся прынцыповыя змены. З духоўнага асяроддзя ён пашырыўся на свецкае. Лялечныя прадстаўленні пачалі наладжвацца не толькі манахамі і шкалярамі, але гараджанамі-рамеснікамі, местачкоўцамі. А потым і прыгоннымі сялянамі. Адпаведным чынам дэмакратызаваўся і рэпертуар. У традыцыйнай для паказу драме «Цар Ірад» пачалі выразна праяўляцца народна-фальколорныя элементы. Цар Ірад паказваўся як ненавісны народу тыран, які, дзеля таго, каб застацца на троне, учыніў масавую разню людзей. У драме сцвярджалася асветніцкая думка аб роўнасці ўсіх людзей, аб іх праве на абарону свайго жыцця і годнасці.
Побач з драмай «Цар Ірад» у батлейкавых прадстаўленнях паказваліся народна-камедыйныя сцэны («Мацей і доктар-шарлатан» і інш.). Сюжэты іх браліся з рэальнага жыцця. Як і ў школьных, у батлейкавых інтэрмедыях дзейнічалі сяляне, казакі, цыгане, карчмары-яўрэі. Сюжэты іх браліся з жыцця.
Лепшыя традыцыі батлейкі былі працягнуты ў ХІХ ст. («Антон з казой і Антоніха», «Франт і паненка», «Цыган і цыганка»).
Вышэйшым дасягненнем народнай драматургіі з’яўляецца п’еса «Цар Максіміліян», паказы якой таксама чаргаваліся з інтэрмедыямі бытавога характару. У п’се паказвалася як злы, бессардэчны цар карае свайго сына Адольфа за тое, што той выракаецца язычніцтва і прымае хрысціянскую веру. У Беларусі народная драма дажыла да XX ст.
Самастойная работа да модуля 3
Пытанні для засваення тэарэтычнага матэрыялу
1. Ахарактарызуйце спецыфіку станаўлення барокавай мастацкай сістэмы ў беларускай літаратуры канца XVI – пачатку XVII стст.?
2. Якія новыя жанрава-відавыя формы з’явіліся ў літаратуры другой паловы XVI–XVIII стст.?
3. Якія тыпы барока выдзяляюць паводле культурнай, светапогляднай і канфесійнай прыналежнасці? Ахарактарызуйце кожны з іх.
4. Назавіце характэрныя асаблівасці літаратурнай барочнай эстэтыкі, якія знайшлі сваё адлюстраванне ў творчасці беларускіх аўтараў?
5.Назавіце найбольш яркіх беларускіх прадстаўнікоў заходнееўрапейскага і усходнеславянскага барока? У творчасці якіх майстроў слова назіраецца спалучэнне розных тыпаў барокавай сістэмы?
6. Якія грамадска-палітычныя і канфесійныя падзеі аказалі ўплыў на развіццё палемічнай літаратуры гэтага перыяду?
7. Пазначце асаблівасці палемічнай публіцыстыкі другой паловы XVI–XVII стст.
8. Назавіце найбольш выдатных прадстаўнікоў палемічнай публіцыстыкі? Якую канфесійную пазіцыю хто прадстаўляе? Назавіце найбольш значныя творы гэтых аўтараў.
9. Якое месца займае ў гісторыі беларускай літаратуры і мовы творчасць М. Сматрыцкага?
10. Ахарактарызуйце ідэйны змест, мастацкія асаблівасці твора М. Сматрыцкага «Трэнас»?
11. Пазначце месца і ролю А. Філіповіча ў палемічнай літаратуры старажытнай Беларусі?
12. Калі пачынае зараджацца вершатворчасць як від духоўна-славеснай творчасці?
13. Чаму Ф. Скарына лічыцца пачынальнікам кніжнай паэтычнай традыцыі на роднай мове?
14. З якім паэтычным жанрам звязваецца росквіт паэзіі ў эпуху Адраджэння?
15. Што такое «эпікграма»?
16. Вызначце ролю і значэнне творчасці А. Рымшы ў развіцці эмблематычнай паэзіі?
17. Творам якога аўтара пачынаецца патрыятычная плынь беларускай паэзіі? Ахарактарызуйце гэты верш.
18. Якім чынам мастацка-стылявыя тэндэнцыі, элементы эпохі барока ўвасобіліся ў паэтычных творах пераходнага перыяду?
19. Хто з беларускіх паэтаў актыўна працуе ў пераходны перыяд у сферы абнаўлення паэтычных жанраў і форм?
20. Каму належыць гонар заснавання дэкламацыі ў беларускай літаратуры?
21. Якімі творамі прадстаўлена паэзія розных барочных «шціляў»?
22. У творчасці якога беларускага паэта найбольш паслядоўна выявілася дынаміка літаратурна-гістарычнага працэсу эпохі барока?
23. На якіх мовах ствараў свае творы Сімяон Полацкі?
24. Якія зборнікі выходзяць ў маскоўскі перыяд творчасці Сімяона Полацкага?
25. Ахарактарызуйце ідэйна-тэматычную разнастайнасць творчасці С. Полацкага?
26. Вызначце ролю Сімяона Полацкага ў распрацоўцы паэтыкі сілабічнага вершаскладання.
27. З якім відам мастацтва звязана развіццё драматургіі? Якія фальклорныя і рэлігійныя дзействы папярэднічалі з’яўленню тэатральнага мастацтва?
28. З якой сістэмай адукацыі было звязана з’яўленне школьнай драматургіі? Якія задачы ставіліся перад школьнай драмай і тэтрам?
29. Дзе пачалі працаваць школьныя тэатры?
30.Ахарактарызуце ідэйна-эстэтычную спецыфіку і структурны змест школьнай драмы.
31. Інтэрмедыя і яе функцыі ў тэтральным дзействе.
32. Коратка раскажыце пра дзейнасць Каспара пянткоўскага.
33. Ахарактарызуйце асноўныя этапы развіцця інтэрмедыі. Якія мастацка-эстэтычныя ўплывы зазнаў гэты літаратурны жанр?
34.Назавіце найбольш вядомыя творы М.Базылевіча ў жанры інтэрмедыі. Коратка ахарактарызуйце іх.
35. Коратка ахаратактарызуйце дзейнасць Забельскай дамініканскай калегіі.
36. Вызначце змест, сюжэт, праблематыку, канфлікт у “Камедыі” К.Марашэўскага.
37. Пазначце, як у творы выявіліся элементы барочнай, асветніцкай стылістыкі, фальклорныя элементы, спробы рэалістычнага падыходу да паказу рэчаіснасці? Што можна лічыць традыцыйным, характэрным для драматургіі таго часу, а што –наватарскім?
38. З якімі імёнамі звязана развіццё прыдворнага тэатру Беларусі XVIII ст.
39. У якіх відах літаратурнай дзейнасці прявіўся талент Ф.-У.Радзівіл? Коратка ахарактарызуйце паэтычную творчасць аўтаркі.
40. Вызначце мастацкую спецыфіку драматургічнай спадчыны Ф.-У. Радзівіл. Якія сюжэты былі запазычаны беларускай аўтаркай з іншых літаратур для стварэння ўласных твораў? Як праяўляўся мосцовы каларыт ў яе творах?
41. Асноўная тэма творчасці Ф.-У.Радзівіл, яе мастацкае крэда.
42. Батлейка, яе сюжэты і роля і ўгісторыі беларускага тэатру.
Мастацкія тэксты для самастойнага прачытання і аналізу:
М. Сматрыцкі «Трэнас, або плач праваслаўнай рускай царквы».
«Ліст да Абуховіча», «Прамова Мялешкі» (1 твор на выбар).
Баркулабаўская хроніка (ўрыўкі)
Тэматыка творчых заданняў
Дзейнасць Мялеція Сматрыцкага ў кантэксце эпохі Контррэфармацыі на Беларусі.
Драматургічная спадчына Ф.У. Радзівіл праз уплывы тэатру Еўропы.
Вытокі беларускай драматургіі.