
- •ГІсторыя беларускай літаратуры
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 3
- •Модуль 1 Літаратурны працэс эпохі Сярэднявечча
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 1 Тэма 1. Агульная характарыстыка літаратуры перыяду XI–XIII стст.
- •1.1. Узнікненне літаратуры.
- •1.1. Узнікненне літаратуры
- •1.2. Гісторыка-культурная, мастацка-стылявая спецыфіка ўсходнеславянскай літаратуры
- •Тэма 2. Найвыдатнейшыя помнікі перакладной і арыгінальнай літаратуры
- •2.1. Жанрава-тэматычная разнастайнасць перакладной літаратуры.
- •2.2. Выдатныя помнікі рэлігійнай літаратуры XI–XIII стст.
- •2.1. Жанрава-тэматычная разнастайнасць перакладной літаратуры
- •2.2. Выдатныя помнікі рэлігійнай літаратуры XI–XIII стст.
- •2.2.1. Арыгінальная жыційная літаратура
- •2.2.2. Арыгінальнае красамоўства
- •2.3. Выдатныя помнікі арыгінальнай свецкай літаратуры
- •2.3.1. «Аповесць мінулых гадоў»
- •2.3.2. «Слова пра паход Ігара»
- •Тэма 3. Станаўленне старабеларускай літаратуры
- •3.2. Агульная характарыстыка беларуска-літоўскага летапісання.
- •3.3. Найбольш значныя летапісныя помнікі перыяду Вялікага Княства Літоўскага.
- •3.4. «Хроніка Быхаўца» як этапная з’ява ў гісторыі беларускага летапісання.
- •3.1. На шляху ад агульнарускай літаратуры да літаратуры нацыянальнай
- •3.2. Агульная характарыстыка беларуска-літоўскага летапісання
- •3.3. Найбольш значныя летапісныя помнікі перыяду Вялікага Княства Літоўскага
- •3.4. «Хроніка Быхаўца» як этапная з’ява ў гісторыі беларускага летапісання
- •Самастойная работа да модуля № 1
- •Матэрыялы да семінарскіх заняткаў
- •1. Тэксты для чытання і аналізу: «Жыціе Еўфрасіні Полацкай», у. Арлоў «Еўфрасіння Полацкая» або в. Іпатава «Прадслава».
- •2. Падрыхтуйце мультымедыйную прэзентацыю на тэму «Жыццё і асветніцкая дзейнасць Еўфрасінні Полацкай».
- •3. Прааналізуйце «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» па наступных пытаннях:
- •Занятак № 2. «Слова пра паход Ігара» – выдатны помнік усходнеславянскай арыгінальнай літаратуры
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 2 Тэма 4. Уплыў ідэй Адраджэння і Рэфармацыі на развіццё літаратуры ў XVI ст.
- •4.2. Асоба ф. Скарыны ў гісторыі беларускай літаратуры.
- •4.3. Ідэі Рэфармацыі ў творчасці с. Буднага і в. Цяпінскага.
- •4.1. Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу xvі – першай паловы xvіі стст.
- •4.2. Асоба ф. Скарыны ў гісторыі беларускай літаратуры
- •4.3. Ідэі Рэфармацыі ў творчасці с. Буднага і в. Цяпінскага
- •Тэма 5. Новалацінская паэзія Беларусі і Літвы
- •5.2. Творчая спадчына Міколы Гусоўскага
- •5.3. Ян Вісліцкі і яго паэма «Пруская вайна»
- •Самастойная работа да модуля 2
- •Модуль 3 Літаратура пераходнага перыяду (другая палова XVI–XVIII стст.)
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 3 Тэма 6. Спецыфіка літаратурнага працэсу пераходнага перыяду. Празаічная спадчына канца XVI – сярэдзіны XVIII стст.
- •6.1. Уплыў барока і Асветніцтва на развіццё літаратуры пераходнага перыяду
- •6.2. Палемічная публіцыстыка канца XVI – пачатку XVII стст.
- •6.3. Гісторыка-мемуарная літаратура
- •6.4 Парадыйная проза
- •Тэма 7. З’яўленне і развіццё кніжнай паэзіі
- •7.1. Фарміраванне паэтычнай традыцыі: ідэйна-тэматычная, жанравая і мастацкая спецыфіка паэзіі пераходнага перыяду
- •7.2. Творчасць с. Полацкага
- •Тэма 8. Станаўленне і развіццё драматургіі
- •8.1. Пачатак беларускай драматургіі і станаўленне школьнага тэатру
- •8.2. Інтэрмедыя ў гісторыі школьнай даматургіі
- •8.3. «Камедыя» к. Марашэўскага як вышэйшае дасягненне школьнай драматургіі
- •8.4. Развіццё прыдворнай драматургіі і творчасць Францішкі Уршулі Радзівіл
- •8.5. Батлейка і народная драма
- •Самастойная работа да модуля 3
- •Матэрыялы да семінарскіх заняткаў Занятак № 5. Ад летапісу да гісторыка-мемуарнай літаратуры
- •Занятак № 6. Сілабічнае вершаскладанне і творчасць Сімяона Полацкага
- •1. Складзіце ў сшытку храналагічную табліцу «Жыццё і творчасць Сімяона Полацкага».
- •2. Параўнайце антычную і сілабічную сістэму вершаскладання.
- •3. Пазнаёмцеся з вершамі Сімяона Полацкага (4–5 на выбар) і прааналізуйце адзін верш па наступнай схеме:
- •Занятак № 7. «Камедыя» к. Марашэўскага як выдатны твор школьнай драматургіі
- •1. Падрыхтуйце кароткія інфарматыўныя адказы па тэмах:
- •2. Прачытайце і прааналізуйце п’есу к. Марашэўскага «Камедыя» па наступных пытаннях:
- •Занятак № 8. Літаратурная спадчына ў экспазіцыях «Музея кнігадрукавання» і «Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага»
- •Прыкладныя тэставыя заданні да модуля 3
- •Спіс літаратуры для абавязковага чытання і запісу ў чытацкі дзённік
- •Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
- •Выкарыстаная літаратура
8.2. Інтэрмедыя ў гісторыі школьнай даматургіі
Не выклікае сумнення, што з найбольшай паўнатой арыгінальныя мясцовыя элементы раскрыліся не ў школьнай драме, а ў інтэрмедыі, якая цясней звязвалася з асаблівасцямі беларускага нацыянальнага жыцця і менталітэтам ніжэйшых слаёў тагачаснага грамадства.
У зборніках інтэрмедый знаходзіліся творы самага рознага тэрытарыяльнага паходжання, былі сярод іх і такія, паходжанне якіх высветліць вельмі цяжка. Так, адна са старэйшых беларускіх інтэрмедый «Чорт Астмалейка» створана па матывах шырока вядомага ў Еўропе сюжэта пра тое, як селянін з дапамогай хлопчыкаў «лечыць» нячысціка рознымі бязглуздымі сродкамі і здзекуецца з яго.
Амаль з самага пачатку свайго існавання беларуская інтэрмедыя пачынае адлюстроўваць актуальныя праблемы грамадскага жыцця. Напрыклад, у інтэрмедыях да «Камедыі пра Якуба і Іосіфа Патрыярхаў», пастаўленай у Гродне польскім пісьменнікам Яўстахам Пылінскім у 1651 г. па біблейскіх матывах, інтэрмедыйныя ўстаўкі, адыгрываючы ролю пралога і эпілога, закраналі пытанні рэлігійнай барацьбы, што абвастрылася ў той час.
Усяго захавалася каля трыццаці беларускіх і ўкраінскіх інтэрмедый, створаных у XVI–XVIII стст. Найбольш дасканалыя сярод іх – тры інтэрмедыі з «Ковенскага зборніка»: «Селянін і студэнт», «Селянін і вучань-уцякач» і «Селянін, Літарат, Самахвальскі». Маючы цікавы гумарыстычны змест, востры сюжэт і нечаканую развязку, гэтыя творы паказвалі перавагу простага селяніна, які быццам з’яўляўся аб’ектам пародыі, над ганарлівымі прадстаўнікамі адукаванага слоя грамадства, якое цалкам засвоіла польскую мову, барокавую вучонасць і шляхецкую фанабэрыю. Варта адзначыць у гэтай сувязі: персанажы інтэрмедый размаўляюць на мовах, уласцівых прадстаўнікам тых або іншых нацыянальных груп. Мужык, які нібыта не разумее па-польску і па-лацінску насамрэч, як высвятляецца з дзеяння, добра арыентуецца ў сэнсе сказанага іншымі персанажамі, нават пры патрэбным выпадку можа падрабіць свой голас пад бакалаўра і пачаць гаварыць, быццам настаўнік («Селянін і вучань-уцякач»). Мужык здольны абхітрыць студэнта, літаратара, чараўніка, прычым, хаця ён і паказваецца згодна з традыцыяй жанру і задачамі твора ў карыкатурным выглядзе, яму ўласцівыя кемлівасць, досціп, разважлівасць і шчырасць, г.зн. такія рысы народнага характару, з дапамогай якіх ён выходзіць пераможцам у складаных сюжэтных калізіях.
У сваім развіцці беларуская інтэрмедыя прайшла два асноўныя этапы. На першым (які характарызуецца ўзнікненнем тэатральнага мастацтва і драматургіі ў Беларусі), у другой палове XVI – першай палове XVIII стст., адбываецца станаўленне асноўных жанравых уласцівасцяў інтэрмедыі, і дадзены літаратурны від шырока распаўсюджваецца па школьных тэатрах Беларусі. Другі этап пачынаецца прыкладна з сярэдзіны XVIII ст., калі побач са школьным з’яўляюцца народны і прыдворны тэатры, калі барокавыя ідэі асаблівасці формы і зместу спалучаюцца з перадасветніцкімі і калі беларускае драматургічнае мастацтва амаль што цалкам пераходзіць на польскую мову. Паступова інтэрмедыя атрымлівае непрыкрытае сацыяльнае гучанне і востры выкрывальны змест.
З цягам часу барокавыя элементы ў драматургічнай паэтыцы пачалі саступаць месца элементам класіцызму, і ў творах зноў загучалі гуманістычныя ідэі. Паказальнай у гэтых адносінах з’яўляецца інтэрмедыя «Сляпы, Калека, Пан, Цівун», пастаўленая ў базыльянскім тэатры ў Жыровіцах (1751). Асноўны канфлікт твора заключаецца ў проціпастаўленні феадальнай пазіцыі пана, які выхваляецца даўнасцю свайго роду, што ўзыходзіць аж да біблейных Ноя і Адама, і гуманістычна-асветніцкай пазіцыі Цівуна, заснаванай на ідэях «натуральнага права».
У XVIII ст. выразна намячаецца тэндэнцыя да індывідуалізацыі дзеючых асоб. Асабліва яскрава гэта адлюстравалася ў двух творах, далучаных да стараславянскай драмы-маралітэ «Дэкламацыя», што належала пяру М. Базылевіча «Селянін ў касцёле» і «Селянін на споведзі» – вяршыні інтэрмедыйнага жанру на Беларусі.
У першым творы селянін Церах па парадзе жонкі выправіўся ў Любавішчы на «імшу». Ніколі за жыццё ён не быў у касцёле, і калі пачуў гукі аргана, то пачаў скакаць, за што ксёндз загадаў закаваць Цераха ў кайданы. Вялікі маналог героя раскрывае гісторыю яго жыцця, асаблівасці нораву і характару, служыць адлюстраваннем яго сацыяльнай пазіцыі – на каталіцкі касцёл, на панскую культуру Церах глядзіць як на чужую. Вызваліць зняволенага мужыка з’яўляецца яго сын з вёскі Навіны. Форма пратэста ў сына мае больш рашучы характар: не пытаючыся дазволу вартаўнікоў, сын разбівае бацькавыя кайданы. Такім чынам, сюжэт інтэрмедыі завязваецца не вакол знешняга парадокса, як гэта было раней, а развівае матыў бунту, пратэсту.
У інтэрмедыі «Селянін на споведзі» («Змітрок і Свірыд») асабліва яскрава выявілася тэндэнцыя да індывідуалізацыі дзеючых асоб. Селянін Свірыд, што «не разу в церкви не быв», па парадзе дзяцей пайшоў да споведзі. Дзеці падказалі бацьку, як паводзіць сябе – адказваць папу тое, што ён будзе пытаць У выніку ж атрымалася, што Селянін Свірыд, перакрыўлівае папа на споведзі, за што на мужыка накладзаецца пакаранне. Варта адзначыць, што самахарактарыстыка герояў адбываецца праз рэплікі і дзеянне, што сведчыць пра даволі высокую ступень развіцця драматургічнага майстэрства аўтара. Індывідуальныя рысы выступаюць і ў вобразах Змітрака і яго дзяцей. Аўтар прадстаўляе сапраўдных канкрэтных людзей з індывідуальнымі жыццёвым лёсам. З этнаграфічнай дакладнасцю расказваецца аб паўсядзённых справах, занятках сялян, аб іх ежы, жыллі.
На прыкладзе гэтых твораў выразна бачна, што інтэрмедыя як «службовы» жанр, закліканая ў школьным тэатры ствараць, захоўваць і падтрымліваць спецыфічную тэатральную атмасферу, страціла сваё значэнне, ператварыўшыся ў цалкам самастойную мастацкую з’яву.