
- •ГІсторыя беларускай літаратуры
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 3
- •Модуль 1 Літаратурны працэс эпохі Сярэднявечча
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 1 Тэма 1. Агульная характарыстыка літаратуры перыяду XI–XIII стст.
- •1.1. Узнікненне літаратуры.
- •1.1. Узнікненне літаратуры
- •1.2. Гісторыка-культурная, мастацка-стылявая спецыфіка ўсходнеславянскай літаратуры
- •Тэма 2. Найвыдатнейшыя помнікі перакладной і арыгінальнай літаратуры
- •2.1. Жанрава-тэматычная разнастайнасць перакладной літаратуры.
- •2.2. Выдатныя помнікі рэлігійнай літаратуры XI–XIII стст.
- •2.1. Жанрава-тэматычная разнастайнасць перакладной літаратуры
- •2.2. Выдатныя помнікі рэлігійнай літаратуры XI–XIII стст.
- •2.2.1. Арыгінальная жыційная літаратура
- •2.2.2. Арыгінальнае красамоўства
- •2.3. Выдатныя помнікі арыгінальнай свецкай літаратуры
- •2.3.1. «Аповесць мінулых гадоў»
- •2.3.2. «Слова пра паход Ігара»
- •Тэма 3. Станаўленне старабеларускай літаратуры
- •3.2. Агульная характарыстыка беларуска-літоўскага летапісання.
- •3.3. Найбольш значныя летапісныя помнікі перыяду Вялікага Княства Літоўскага.
- •3.4. «Хроніка Быхаўца» як этапная з’ява ў гісторыі беларускага летапісання.
- •3.1. На шляху ад агульнарускай літаратуры да літаратуры нацыянальнай
- •3.2. Агульная характарыстыка беларуска-літоўскага летапісання
- •3.3. Найбольш значныя летапісныя помнікі перыяду Вялікага Княства Літоўскага
- •3.4. «Хроніка Быхаўца» як этапная з’ява ў гісторыі беларускага летапісання
- •Самастойная работа да модуля № 1
- •Матэрыялы да семінарскіх заняткаў
- •1. Тэксты для чытання і аналізу: «Жыціе Еўфрасіні Полацкай», у. Арлоў «Еўфрасіння Полацкая» або в. Іпатава «Прадслава».
- •2. Падрыхтуйце мультымедыйную прэзентацыю на тэму «Жыццё і асветніцкая дзейнасць Еўфрасінні Полацкай».
- •3. Прааналізуйце «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» па наступных пытаннях:
- •Занятак № 2. «Слова пра паход Ігара» – выдатны помнік усходнеславянскай арыгінальнай літаратуры
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 2 Тэма 4. Уплыў ідэй Адраджэння і Рэфармацыі на развіццё літаратуры ў XVI ст.
- •4.2. Асоба ф. Скарыны ў гісторыі беларускай літаратуры.
- •4.3. Ідэі Рэфармацыі ў творчасці с. Буднага і в. Цяпінскага.
- •4.1. Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу xvі – першай паловы xvіі стст.
- •4.2. Асоба ф. Скарыны ў гісторыі беларускай літаратуры
- •4.3. Ідэі Рэфармацыі ў творчасці с. Буднага і в. Цяпінскага
- •Тэма 5. Новалацінская паэзія Беларусі і Літвы
- •5.2. Творчая спадчына Міколы Гусоўскага
- •5.3. Ян Вісліцкі і яго паэма «Пруская вайна»
- •Самастойная работа да модуля 2
- •Модуль 3 Літаратура пераходнага перыяду (другая палова XVI–XVIII стст.)
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 3 Тэма 6. Спецыфіка літаратурнага працэсу пераходнага перыяду. Празаічная спадчына канца XVI – сярэдзіны XVIII стст.
- •6.1. Уплыў барока і Асветніцтва на развіццё літаратуры пераходнага перыяду
- •6.2. Палемічная публіцыстыка канца XVI – пачатку XVII стст.
- •6.3. Гісторыка-мемуарная літаратура
- •6.4 Парадыйная проза
- •Тэма 7. З’яўленне і развіццё кніжнай паэзіі
- •7.1. Фарміраванне паэтычнай традыцыі: ідэйна-тэматычная, жанравая і мастацкая спецыфіка паэзіі пераходнага перыяду
- •7.2. Творчасць с. Полацкага
- •Тэма 8. Станаўленне і развіццё драматургіі
- •8.1. Пачатак беларускай драматургіі і станаўленне школьнага тэатру
- •8.2. Інтэрмедыя ў гісторыі школьнай даматургіі
- •8.3. «Камедыя» к. Марашэўскага як вышэйшае дасягненне школьнай драматургіі
- •8.4. Развіццё прыдворнай драматургіі і творчасць Францішкі Уршулі Радзівіл
- •8.5. Батлейка і народная драма
- •Самастойная работа да модуля 3
- •Матэрыялы да семінарскіх заняткаў Занятак № 5. Ад летапісу да гісторыка-мемуарнай літаратуры
- •Занятак № 6. Сілабічнае вершаскладанне і творчасць Сімяона Полацкага
- •1. Складзіце ў сшытку храналагічную табліцу «Жыццё і творчасць Сімяона Полацкага».
- •2. Параўнайце антычную і сілабічную сістэму вершаскладання.
- •3. Пазнаёмцеся з вершамі Сімяона Полацкага (4–5 на выбар) і прааналізуйце адзін верш па наступнай схеме:
- •Занятак № 7. «Камедыя» к. Марашэўскага як выдатны твор школьнай драматургіі
- •1. Падрыхтуйце кароткія інфарматыўныя адказы па тэмах:
- •2. Прачытайце і прааналізуйце п’есу к. Марашэўскага «Камедыя» па наступных пытаннях:
- •Занятак № 8. Літаратурная спадчына ў экспазіцыях «Музея кнігадрукавання» і «Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага»
- •Прыкладныя тэставыя заданні да модуля 3
- •Спіс літаратуры для абавязковага чытання і запісу ў чытацкі дзённік
- •Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
- •Выкарыстаная літаратура
Тэма 8. Станаўленне і развіццё драматургіі
Асноўныя пытанні
8.1. Пачатак беларускай драматургіі і станаўленне школьнага тэатру.
8.2. Інтэрмедыя ў гісторыі школьнай даматургіі.
8.3. «Камедыя» К. Марашэўскага як вышэйшае дасягненне школьнай драматургіі.
8.4. Развіццё прыдворнага тэатру і творчасць Францішкі Уршулі Радзівіл.
Асноўныя паняцці:
Акт, антыпралог, батлейка, драматургія, драма, драма-маралітэ, інтэрмедыя, камедыя, кант (кода), трагедыя, пралог, фарс, эпілог, эпісталаграфія.
8.1. Пачатак беларускай драматургіі і станаўленне школьнага тэатру
Узнікненне ў XVI–XVII стст. беларускай драматургіі абумоўлена ўсталяваннем рэнесансавай сістэмы духоўных каштоўнасцяў і эстэтычных густаў, пераходам ад царкоўнай кніжнасці да прыгожай славеснасці Новага часу, з уласцівым ёй падзелам літаратуры на эпас, лірыку, драму.
Драматургія як род літаратуры непасрэдна была спалучана з развіццём тэатральнага мастацтва Беларусі, якое грунтавалася як на ўплывах тэатральнай культуры Захаду, так і на вусна-паэтычных традыцыях народных святаў і гульбішчаў.
Увогуле, тэатралізаваныя відовішчы розных тыпаў узніклі значна раней за тэатр яшчэ ў язычніцкія часы і ўвасабляліся ў разнастайных абрадавых і пазаабрадавых дзеяннях з рытуальнымі танцамі, спевамі, казаннямі і г.д.
Першая згадка пра народныя тэатралізаваныя прадстаўленні на тэрыторыі сучаснай Беларусі адносіцца да XII ст. і належыць, магчыма, Кірыла Тураўскаму, які рашуча іх асуджаў. Пачынаючы з XIII ст. народных «іграцоў», «глумцоў», «плясуноў», «гудцоў» усё часцей пачынаюць называць скамарохамі. Прамымі пераемнікамі скамарохаў на Беларусі сталі валачобнікі. Менавіта ў валачобным абрадзе выявілася выразная тэндэнцыя да тэатралізацыі дзеяння, пры чым абрадавы характар свята паступова страчваў сваё рэлігійнае значэнне і ператвараўся ў вясёлую гульню.
У гістарычным аспекце народная паэтычная творчасць сапраўды папярэднічала ўзнікненню тэатра і драматургіі. Аднак драматычнае прадстаўленне – якасна іншая з’ява параўнальна з фальклорам, які паслужыў для яго жыватворнай глебай і невычэрпнай крыніцай вобразаў, моўных і выяўленчых сродкаў, стаў сапраўднай школай акцёрскага майстэрства.
Вялікую ролю ва ўзнікненні тэатру адыграла развіццё свецкага музычна-пеўчага мастацтва ВКЛ XIV–XVI стст.: заснаванне вялікакняскіх капел пры дварах Вітаўта і Ягайлы, пазней – пры дварах знаці ў Берасці, Гродне, Нясвіжы і іншых гарадах.
Акрамя гэтага важнай перадумовай было і распаўсюджанне містэрый (на аснове традыцый паказу літургічных драм у час набажэнства на Вялікую пятніцу і міракляў – своеасаблівых драматызаваных дыялогаў рэлігійна-павучальнага зместу). У Еўропе містэрыі пачалі ўключаць у сябе і больш складаныя прадстаўленні, якія па-ранейшаму ўваходзілі ў канэкст рэлігійнага жыцця, дыктаваліся царкоўным календаром, злучаліся з імшой, і таму могуць разглядацца ў якасці «паратэатральных» відовішчаў.
Аднымі з першых «протадраматургічных» твораў можна лічыць рознага тыпу дыялогі, што пашырыліся ў беларускай літаратуры ў XVI ст. (дыялог А. Волана «Шчаслівае жыццё, або найвышэйшае чалавечае дабро», элементы моўнай драматызацыі у некаторых творах С Буднага, перакладным рыцарскім рамане «Аповесць пра Трыстана і Ізольду»).
Сапраўдны пачатак беларускай драматургіі меў таксама «кніжнае», а не фальклорнае паходжанне, а вуснапаэтычная творчасць «уклінілася» ў тэатральную ў якасці аднаго з ускосных фактараў яе фарміравання.
У 1569 г. у Вялікім Княстве Літоўскім пачалася дзейнасць ордэна езуітаў. Адным з аспектаў яго дзейнасці было адкрыццё шырокай сеткі агульнадаступных школ і калегіумаў, паступовае распаўсюджанне адукацыі і поўнае падпарадкаванне яе касцёлу. Курс адукацыі абавязкова прадугледжваў практычнае засваенне рыторыкі, якая ўключала ў сябе і вывучэнне паэтыкі, а таксама навыкі ў дэкламацыі рыфмаваных тэкстаў. Рыторыка выступала свайго роду квінтэсэнцыяй тагачаснай вучонасці. Пры гэтым асноўная ўвага надавалася лацінскай мове, якая лічылася адзіна «правільнай» сакральнай мовай, якая ў Еўропе паступова выцяснялася нацыянальнымі мовамі. Менавіта з мэтамі ўдасканалення практычных навыкаў у выкарыстанні лаціны ўзнікае тэатр і адпаведна спецыфічная школьная драма, задача якой заключалася ў адаптацыі рэлігійных сюжэтаў для школы з мэтай рытарычнай адукацыі і практыкі, выхавання вучняў у рэлігійным духу і прапаганды езуіцкіх ідэй. Школьны тэатр не быў забавай, а выступаў ў якасці адной са школьных дысцыплін. Вучні старэйшых класаў павінны былі браць удзел у выкананні галоўных роляў, малодшых – удзельнічалі ў масавых сцэнах, дапамагалі ў падрыхтоўцы дэкарацый, касцюмаў і г.д. Як правіла выкладчыкі рыторыкі з’яўляліся і драматургамі (пераважна яны апрацоўвалі і прыстасоўвалі тэксты розных з паходжання п’ес і нават жыцій святых, легенд, апавяданняў пра цуды з іншых твораў для патрэбаў сваёй школы), і пастаноўшчыкамі, і рэжысёрамі.
Першая звестка пра школьнае тэатралізаванае прадстаўленне, наладжанае сіламі езуітаў і вучняў у Віленскім калегіуме, належыць да 1570 г. (назва п’есы не захавалася). Пазней тут была пастаўлена драма італьянскага езуіта С. Туцыя «Геркулес», у якой міфалагічнаму герою процістаялі алегарычныя постаці Зямнога Кахання, Жарсці, Асалоды, П’янства, а дапамагалі знайсці праведны шлях Цнота, Розум, Стрыманасць і Праца.
Ад самага пачатку спектаклі школьнага тэатра былі звеннямі сувязі мастацтва з грамадствам, і пастаноўкі дыдактычнага зместу шмат у чым замянілі пропаведзь. На працягу 70-х гадоў XVI ст. тэатр Віленскага езуіцкага калегіума падрыхтаваў не менш за дзесяць спектакляў, сярод якіх былі так званыя судовыя працэсы (напрыклад, 1574 г. – паміж Навукай і Марнатраўствам), панегірычныя дэкламацыі (1579 г. – у гонар прыезду караля С. Баторыя), камедыі і трагедыі. Пасля ператварэння калегіума ў акадэмію тэатральнае жыццё яшчэ больш актывізавалася.
У 1585 г. пышнай працэсіяй на свята Божага Цела і дыялогам «De Martyrum Constantia» распачаў сваю дзейнасць тэатр Полацкага езуіцкага калегіума. У наступныя пяць гадоў у ім было яшчэ некалькі спектакляў, назвы якіх не захаваліся. З’явіліся тэатры ў Гродне, Слуцку, Навагрудку, Пінску, Нясвіжы, Мінску, Віцебску.
Школьны тэатр у Беларусі «запазычыў» з заходнееўрапейскага не толькі пераважны рытарычна-дэкламацыйны змест, але і агульную структуру драматургічных твораў. П’есы абавязкова ўключалі прысвячэнне, антыпралог, пралог, тры (зрэдку пяць) актаў, эпілог і паэтычны кант (оду). Выхаваўчая, прапагандысцкая функцыі прадвызначалі мастацкія элементы на ўсіх узроўнях сістэмы.
Задачам падрыхтоўкі гледача да ўспрымання штучнага дзеяння, стварэнню ўмоўнай мастацкай сітуацыі і «запуск» гістарычна выяўленага часу ў якасці цяперашняга мастацкага часу ў беларускім школьным тэатры XVI ст. служылі разгорнутыя пралогі і антыпралогі, якія паступова пачалі пашырацца і злучацца са знаёмымі для кожнага гледача традыцыямі скамарошага дзейства і набываць самастойнае мастацкае значэнне.
Антракты з XVI ст. у школьным тэатры занялі інтэрмедыі – невялічкія камічныя сцэнкі, што разыгрываліся паміж актамі асноўнай п’есы. Задача інтэрмедыі была шматаспектнай: утрымаць гледача ва ўмовах тэатральнай гульні, падмацаваць штучна створаную ілюзію (на сцэну выходзілі персанажы-сучаснікі гледачоў, якія размаўлялі на беларускай мове і пачыналі «гуляць» з самой залай, уцягваючы гледачоў у дзеянне, прымушалі іх канцэнтраваць увагу на сцэне, суперажываць героям. Устаўкі лёгкага зместу давалі магчымасць адпачыць ад лаціны і складанага развіцця мудрагелістага сюжэта, г.зн. пераключыцца на іншы від эстэтычнай дзейнасці, не разбураючы тэатральнай атмасферы. Акрамя гэтага інтэрмедыі выступалі своеасаблівым «антыподам» асноўнага дзеяння, адцяняючы яго важнейшыя асаблівасці. Паміж трагічным, гераічным, узвышаным і камічным, нават бязглуздым, ствараўся рэзкі кантраст, што цалкам адпавядала эстэтычным патрабаванням літаратуры той эпохі.
«…Тэатр нагадваў пра адноснасць чалавечага існавання, яўна дэманстраваў, наколькі дарэмныя намаганні чаго-небудзь дасягнуць у зямным жыцці: славы, багацця, кахання».13 Матывы марнасці зямнога быцця звычайна і раскрываліся ў заключных частках школьных драм – эпілогах. Дваістасць чалавечай асобы, яе разняволенасць і адначасова залежанасць ад знешніх сіл, ад збегу абставін, ад выпадку пачалі ўсведамляцца многімі дзеячамі беларускай культуры. Гэта абвастрыла цікавасць да ўнутранага свету асобы, яе лёсу, самавыяўлення чалавека праз гаворку, учынкі, адносіны з іншымі людзьмі. Гэтым самым былі закладзены асновы для засваення беларускай культурай новага стылю – барока, якое параўнальна з мастацтвам Рэнесансу, адлюстроўвала больш глыбокія і складаныя ўзроўні чалавечага існавання ў свеце на такім гістарычным этапе, калі адбываўся распад усёй культуры папярэднх эпох. Школьны тэатр стаў сапраўднай мадэллю светабудовы ў вачах чалавека эпохі барока, замяніўшы ў гэтай якасці царкоўны храм. Згодна з далёка не поўнымі гістарычнымі дадзенымі, у эпоху барока на беларускай сцэне было пастаўлена каля сотні школьных драм, з якіх толькі чатырнацаць былі польскамоўнымі. У асноўным усе школьныя драмы заставаліся пераапрацоўкамі лацінамоўных тэкстаў па Свяшчэннай гісторыі, жыцій святых, царкоўных казанняў і могуць асобна разглядацца ў фондзе перакладной літаратуры.
Найбольш значнай фігурай сярод драматургаў і рэжысёраў школьных тэатраў XVI–XVII стст. з’яўляецца Каспар Пянткоўскі (1554–1612). З 1581–1584 гг. ён у Вільні ажыццявіў пастаноўку больш чым шасці спектакляў, пісаў панегірычныя вершы, рэлігійныя гімны і казанні. Драматургічная спадчына складаецца з твораў розных жанраў. Пераважна гэта дыялогі, прысвечаныя рэлігійным святам, школьным урачыстасцям, напісаным з нагоды наведвання Вільні Стэфанам Баторыем і г.д. Вяршыняй творчасці з’яўляецца «Дыялог пра мір караля Стафана» (1582), напісаны з нагоды заключэння Ям-Запольскага міру паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй. Побач з алегарычнымі постацямі Перамогай, Мірам, Цнотай – у дыялогу ўдзельнічаюць прадстаўнікі розных сацыяльных слаёў: Селянін, Жаўнер, Святар, Ерэтык. Яны абмяркоўваюць перавагі міру над вайной і выказваюць падзяку каралю за заключэнне міру.
Асабліва цікавай з’яўляецца інтэрмедыя «Цімон Гардзілюд» да школьнага дыялога ў гонар апякункі студэнтаў Святой Кацярыны (1584). Дзеянне твора пераносіць гледача ў старажытныя Афіны. Філосаф Цімон Мізантроп жыве ў пячоры, цураецца людзей і ненавідзіць існуючы свет. У яго абліччы вымалёўваюцца рысы сярэднявечнага ілжэмудраца і пустэльніка часоў эпохі барока, уся філасофія якога ўяўляе неверагодную сумесь стаіцызму, аскетыкі і містыкі. За парадамі да Цімона прыходзіць шляхціц – сучаснік аўтара і гледачоў. Задаючы на ламанай польскай мове здзеклівыя пытанні Цімону, шляхціц распальвае філосафа. З’яўляецца наступны персанаж – віленскі шавец, які кіруецца простай народнай мудрасцю і размаўляе на беларускай мове. Так, у канцы XVI ст. прадстаўнік трэцяга саслоўя Вялікага Княства Літоўскага з’явіўся на сцэне як герой літаратурнага твора і не толькі загаварыў роднай мовай, але і пайшоў у сваіх пытаннях і вывадах далей за шляхціца, выкрыў усю бязглуздую філасофію Мізантропа.
Напрыканцы XVI ст. жанр інтэрмедыі толькі пачынаў фарміравацца і К. Пянткоўскі быў адным з першых драматургаў Рэчы Паспалітай.