Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УМК ГБЛ.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.39 Mб
Скачать

Самастойная работа да модуля 2

Пытанні для засваення тэатэтычнага матэрыялу

1.   Акрэсліце гістарычна-грамадскія прычыны ўзнікнення і развіцця беларускага Адраджэння.

2.   Чаму XVI ст. называюць «залатым стагоддзем» у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага?

3.   Вызначце найбольш значныя рысы Адраджэння ў беларускай літаратуры.

4.   Якімі праявамі эпоха Рэнесансу выявілася ў гісторыі літаратуры?

5.   Звярніцеся да артыкула «Матэрыялы да біяграфіі» з падручніка А. Лойкі «Страбеларуская літаратура» (гл. Дадатак) і складзіце храналагічную табліцу «Жыццё­вы шлях Ф. Скарыны». Звярніце ўвагу на спрэчныя і недастаткова высветленыя моман­ты з жыцця і дзейнасці беларускага першадрукара.

6.   Заснавальнікам якога падыходу да Бібліі лічыцца Ф. Скарына? Чаму?

7.   Пазначце спецыфіку друкаваных выданняў Ф. Скарыны.

8.   Прааналізуйце пражскія выданні Ф. Скарыны.

9.   Якім чынам беларускі асветнік трансфармаваў жанр прадмовы (пасляслоўя, анатацыі)?

10. Якія кнігі друкуе Ф. Скарына на Радзіме?

11. Як выявіўся паэтычны талент Ф. Скарыны?

12. Што спрыяла распаўсюджанню лацінамоўнай творчасці ў XVI ст. на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага?

13. Ахарактарызуйце антычную сістэму вершаскладання.

14. Які метад становіцца вядучым у новалацінскай паэзіі? Як гэта паўплывала на развіццё паэзіі на лацінскай мове, на роднай мове?

15. Назавіце найбольш вядомых беларускіх аўтараў, стваральнікаў новалацін­скай літаратуры?

16. З якімі праблемамі сутыкаюцца даследчыкі пры вывучэнні жыцця і творчасці М. Гусоўскага?

17. Аўтарам якіх твораў з’яўляецца М. Гусоўскі?

18. Перакажыце творчую гісторыю стварэння паэмы «Песня пра зубра».

19. Пазначце жанравую спецыфіку паэмы, асаблівасці кампазіцыі.

20. Вызначце сутнасць гуманістычна-патрыятычнага пафасу «Песні пра зубра».

21. Ахарактарызуце алегарычна-сімвалічныя суадносіны вобразаў князя Вітаўта і зубра.

22. Вызначце ролю і значэнне паэмы “Песня пра зубра” ў беларускай літаратуры.

23.Што вам вядома з біяграфічных звестках і творчай спадчыны Яна Вісліцкага?

24. Прааналізуйце кампазіцыйныя, жанрава-стылёвыя асаблівасці, сюжэт паэмы «Пруская вайна».

25. Вызначце ролю Я. Вісліцкага ў гісторыі беларускай літаратуры.

26. Якім чынам Рэфармацыйны рух паўплываў на тэматыку і жанры літаратур­ных твораў ў другой палове XVI ст.?

27. Назавіце найбольш значных прадстаўнікоў Рэфармацыі на Беларусі. Якія пра­блемы закраналіся ў іх творчасці?

28. З якога твора пачалася рэлігійна-філасофская і грамадска-палітычная дзей­насць С. Буднага. Чым вызначаецца гэты твор

29. Якія творы складаюць спадчыну С.Буднага?

30. Чым вызначаецца пераклад Новага Запавету С. Буднага?

31. Якія наватарскія і традыцыйныя падыходы спалучыў В. Цяпінскі пры выдан­ні свайго перакладу «Евангелля»?

32. Якія асветніцкія ідэі былі выказаны В. Цяпінскім ў прадмове да «Евангел­ля»?

33. Якое месца ў гісторыі беларускай літаратуры і культуры займаюць асобы С. Буднага і В. Цяпінскага?

Мастацкія тэксты для самастойнага прачытання і аналізу:

С. Будны. Катэхізіс (урыўкі).

В. Цяпінскі «Прадмова».

Тэматыка творчых заданняў

  • Прадмовы і пасляслоўі Ф. Скарыны як сведчанні яго светапогляду.

  • «Песня пра зубра» М. Гусоўскага – шэдэўр беларускай літаратуры эпохі Ад­раджэння.

  • Вобраз князя Вітаўта ў гісторыка-літаратурных і мастацкіх тэкстах эпохі Ад­раджэння.

  • Адлюстраванне Грунвальдскай бітвы ў беларускіх і польскіх творах розных эпох (Я. Вісліцкі «Пруская вайна», Г. Сянкевіч «Крыжаносцы», К. Тарасаў «Погоня на Грюнвальд»).

Матэрыялы да семінарскіх заняткаў

Занятак № 3. Публіцыстычная спадчына Францыска Скарыны

1. Тэксты для чытання і аналізу: Ф.Скарына «Предъсловие доктора Франъциска Скорины с Полоцька во всю Библию рускаго языка» і «Предъсловие в псалтирь».

2. Складзіце тэст «Жыццёвы шлях Ф. Скарыны» (у сшытку).

3. Падрыхтуйце звязны аповед на тэму «Літаратурна-асветніцкая спадчына Ф. Ска­рыны».

4. У чым асаблівасць прадмоў і пасляслоўяў Ф. Скарыны?

5. Прачытайце «Предъсловие доктора Франъциска Скорины с Полоцька во всю Библию рускаго языка» і «Предъсловие в псалтирь».

6. Чаму Ф. Скарына звярнуўся менавіта да Бібліі? Як ён характарызуе гэтую кні­гу ў сваёй прадмове? Як аналізуе Ф. Скарына псалмы і «Псалтыр»?

7. На што звяртае ўвагу чытача беларускі асветнік? Якія навукі прапаноўвае ву­чыць па біблейскіх кнігах?

8. Прааналізуйце змест, структурна-кампазіцыйныя асаблівасці абедзвюх прад­моў, параўнайце іх мастацка-стылёвую спецыфіку.

9. Якія пастулаты Скарынавага светапогляду можна вызначыць у прадмовах «Предъсловие доктора Франъциска Cкорины с Полоцька во всю Библию рускаго язы­ка» і «Предъсловие в Псалтирь».

10.Вызначце ролю Ф.Скарыны ў гісторыі беларускага кнігадрукавання і літаратуры.

Занятак № 4. Паэмы М. Гусоўскага «Песня пра зубра»

і Я.Вісліцкага “Пруская вайна” як выдатныя помнікі лацінамоўнай паэзіі XVI ст.

1. Тэксты для чытання і аналізу: М. Гусоўскі «Песня пра зубра». Я. Вісліцкі «Пруская вайна», “Пахвала Вялікаму Князю Вітаўту”.

2. Складзіце тэставыя заданні на тэму «Жыццё і творчасць М. Гусоўскага» (у сшытку).

3. Раскажыце, што сёння вядома з жыцця і дзейнасці Яна Вісліцкага. З якіх частак складаецца зборнік «Пруская вайна»?

4. Прааналізуйце паэму М. Гусоўскага «Песня пра зубра» па наступных пы­таннях:

  • Перакажыце творчую гісторыю стварэння паэмы «Песня пра зубра». Параў­найце: як у Я. Вісліцкага з’явілася задума стварэння твора. Праўнайце матывацыю двух аўтараў ў стварэнні твораў; вызначыце ідэйную скіраванасць абедзвюх паэм.

  • Прааналізуйце асаблівасці структуры, спецыфіку кампазіцыі, мастацкія асаблі­васці абодвух твораў. Якія фармальна-мастацкія прыметы рэнесансавай паэтыкі мож­на вызначыць ў паэме «Пруская вайна»? Да якога жанру можна аднесці гэтую паэму, чаму? Рысы якіх жанраў заўважаны сучаснымі даследчыкамі літаратуры ў «Песні пра зубра»?

  • Якія ідэі Сярэднявечча і Рэнесансу склалі мастацкія асаблівасці твораў?

  • Ахарактарызуйце вобразную сістэму паэмы «Песня пра зубра». Параўнайце вобраз князя Вітаўта з гістарычна сапраўдным партрэтам кіраўніка Вялікага Княства Лі­тоўскага, з вобразамі прадстаўленымі ў беларуска-літоўскіх летапісах (“Пахвале князю Вітаўту”), паэме Я. Вісліцкага «Пруская вайна».

  • Якім уяўляецца беларускі свет і беларусы ў паэмах М. Гусоўскага і Я. Вісліцкага?

  • Растлумачце вобразную сімволіку паэмы «Песня пра зубра».

  • Вызначце сутнасць патрыятычнага і гуманістычнага пафасу паэмы М. Гусоў­скага «Песня пра зубра», параўнайце з «Прускай вайной» Я. Вісліцкага.

  1. Выявіце значэнне і ролю творчасці М. Гусоўскага ў агульнаеўрапейскім

кан­тэксце. Пазначце месца Я. Вісліцкага ў гісторыі беларускай літаратуры.

Прыкладныя тэставыя заданні да модуля 2

Варыянт1

1. XVI стагоддзе называюць «залатым стагоддзем» у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага таму, што…

2. Ф. Скарына пачынае друкаваць Біблію з кнігі … Гэта кніга прадстаўляе сабой…

3. У экспазіцыі да паэмы «Песня пра зубра» М. Гусоўскага распавядаецца… Паэма была пачата ў… (дата, месца), а надрукавана … (дата, месца).

Варыянт2

1. Прадмовы Ф. Скарыны прадстаўляюць сабой… Усяго даследчыкі налічваюць … прадмоў беларускага першадрукара.

2. Ахарактарызуйце жанравую спецыфіку паэмы М. Гусоўскага «Песня пра зуб­ра».

3. С. Будны і В. Цяпінскі лічацца прадаўжальнікамі справы Ф. Скарыны таму, што…

Варыянт 3

1. Ф. Скарына ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры і як першы нацыя­нальны паэт. Яго вершаваныя творы … (пералічыце) вызначаюцца…

2. Якія асаблівасці адраджэнскага светапогляду можна вызначыць ў паэме М. Гусоўскага «Песня пра зубра».

3. Асаблівасцю выдання «Евангелля» В. Цяпінскага з’яўляецца тое, што…

Варыянт 4

1. Антычнае вершаскладанне – гэта…

2. Ф. Скарыну можна лічыць адным з самых перадавых людзей гуманістычнай эпохі таму, што…

3. У гісторыю беларускай літаратуры паэма Я. Вісліцкага «Пруская вайна» увай­шла як…